Габсэк
Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
— Дарэчы,— хуценька дадаў ён, павярнуўшыся да мяне.— Зараз вы, несумненна, убачыце тую прыгажуню, пра якую я некалі вам расказваў: я чую, як па калідоры крочаць арыстакратычныя ножкі.
— I сапраўды, праз хвілю ў пакой увайшоў малады фарсун, трымаючы пад руку жанчыну, у якой я адразу ж пазнаў адну з дачок сгарога Гарыё, тую самую графіню, у спальні якой аднойчы пабыў Габсэк. Яна мяне спачатку не заўважыла, бо я стаяў у ваконнай нішы, а калі яны ўвайшлі, адразу ж адвярнуўся тварам да шыбы.
Трапіўшы ў сыры цёмны пакой ліхвяра, жанчына недаверліва паглядзела на свайго кавалера. Яна была такая прыгожая, што мне зрабілася яе шкада, нягледзячы на яе памылкі. Было відаць, што яе сэрца рвецца на кавалкі ад страшэннай трывогі, і высакародныя ганарлівыя рысы не маглі схаваць гэты боль. Малады чалавек зрабіўся для яе злым геніем. Я падзівіўся прадбачлівасці Габсэка, які чатыры гады таму, па першым вэксалі, прадбачыў лёс гэтай пары. «Відаць,— падумаў я,— гэтая пачвара з анёльскім тварам кіруе жанчынай, спрытна карыстаючыся ўсімі яе слабасцямі: пустаслоўем, рэўнасцю, прагай да асалоды, прывабнасцю свецкага жыцця.
— Аднак,— усклікнула вікантэса,— дабрачынныя рысы гэтай жанчыны таксама былі яго зброяй. Карыстаючыся яе адданасцю і велікадушшам, якія ўвогуле ўласцівы жаночаму роду, ён злоўжываў яе пяшчотай, каб за гэта дарыць ёй злачынныя радасці.
— Прызнаюся вам,— працягваў Дэрвіль,— не разумеючы знакаў, якія падавала яму спадарыня дэ Гранльё,— мяне не дужа кранаў лёс гэтай няшчаснай істоты. Ён, можа, і быў прывабны ў вачах свету, аднак жудасны ў вачах таго, хто ўмеў чытаць у яе сэрцы. Што мяне ўразіла больш, дык гэта не забойца, малады чалавек з такім чыстым чалом, свежымі вуснамі, мілай усмешкай, белымі, як снег, зубамі. Цяпер яны абое стаялі перад сваім суддзёй, які глядзеў на іх тым жа паглядам, які, напэўна, у шаснаццатым стагоддзі быў у старога манаха-дамініканца, калі той назіраў за катаваннем двух няшчасных маўраў у глухіх сутарэннях найсвяцейшай інквізіцыі.
— Шаноўны пане,— загаварыла графіня дрыготкім
голасам і працягнула Габсэку шкатулку,— ці можна атрымаць за гэтыя дыяменты іх поўны кошт, пакінуўшы за сабою права выкупу?
— Можна, мадам,— уступіў у размову я, выходзячы з аконнай нішы.
Графіня рэзка павярнулася ў мой бок, здрыганулася, пазнаўшы мяне, і я ўбачыў позірк, які на любой мове значыў бы: «Маўчыце!»
— Гэта,— прадоўжыў я,— называецца ў нас, юрыстаў, «умоўным продажам з правам выкупу пасля», і ўяўляе сабою дамоўленасць аб перадачы маёмасці, рухомай ці нерухомай, на вызначаны тэрмін, па заканчэнні якога ўласнасць можа быць верната ўладальніку пасля таго, як ён сплаціць пакупніку абумоўленую суму.
Графіня з палёгкай уздыхнула. Максім дэ Трай нахмурыў бровы, відаць, баяўся, што ліхвяр дасць менш, чым каштавалі дыяменты, бо іх кошт быў няўстойлівы.
Нізвання не змяніўшы сваёй нерухомай паставы, Габсэк схапіў лупу і пачаў моўчкі разглядаць прапанаваныя дыяменты. Няхай бы я пражыў на свеце яшчэ сто гадоў, аднак мне ніколі не забыць гэтай карціны. Бледныя шчокі старога ліхвяра пачырванелі ад хвалявання, яго патухлыя вочы, у якіх адбіваліся дыяменты, заблішчалі звышнатуральным бляскам. Ён устаў, падышоў да вакна разглядаючы дыяменты, ён падносіў іх да свайго бяззубага рота так блізка, нібыта збіраўся праглынуць. Ён нешта мармытаў сабе пад нос, дастаючы са шкатулкі то браслеты, то завушніцы з падвескамі, то каралі, то дыядэмы, круціў іх у руках, падносіў бліжэй да святла, каб вызначыць чысціню вады, адценні, памеры алмазаў. Ён выцягваў каштоўнасці са шкатулкі, клаў іх назад, потым зноў выцягваў, гуляючы з імі, як дзіця.
— Цудоўныя дыяменты! Да рэвалюцыі яны каштавалі б трыста тысяч франкаў! Чыстай вады! Відавочна, яны з Азіі — з Галконды або з Вісапура! Вам вядома, колькі яны каштуюць? He, не, толькі Габсэк, адзіны ў Парыжы, можа вызначыць іх кошт. Пад час Імперыі б запрасілі больш за дзвесце тысяч, каб зрабіць на заказ гэткія ўпрыгожанні. I ён з прыкрасцю дадаў: — Але ж цяпер дыяменты губляюць цану, бо Бразілія напоўніла рынкі алмазамі, якія, што праўда, не такой чыстай вады, як індыйскія. Жанчыны носяць іх толькі на прыдворныя балі. Вы там бываеце, мадам?
Габсэк кідаў гэтыя жорсткія словы і з непрыхаванай
радасцю працягваў разглядаць дыяменты, адзін за адным.
— Гэты чысты,— казаў ён,— а вось гэты з плямкай А вось на гэтым расколінка. Ну, а гэты проста прыгажун!
Увесь яго бледпы твар быў асветлены водбліскамі алмазаў і гледзячы на Габсэка, мне чамусьці ўзгадаліся зеленаваіыя старыя люстэркі ў правінцыяльных гатэлях цьмянае шкло якіх зусім не адлюстроўвае светлавых блікаў: чалавеку, які наважыўся паглядзецца ў іх, здаецца, што ён бачыць паміраючага ад апаплексічнага ўдару.
— Ну дык як? — спытаў граф, ляпнуўшы Габсэка па плячы.
Старое дзіця ўздрыгнула, адарвалася ад сваіх бліскучых цацак, паклала іх на пісьмовы стол, села на сваё месца і зноў ператварылася ў ліхвяра, пачцівага, але жорсткага і халоднага як мармуровы слуп.
— Колькі вам трэба?
— Сто тысяч, на тры гады,— адказаў малады граф.
— Што ж, можна,— прамовіў Габсэк, асцярожна выцягваючы з шкатулкі, зробленай з чырвонага дрэва, сваю найвялікшую каштоўнасць — вельмі дакладныя вагі. Ен павольна ўзважыў дыяменты, вызначыў на вока (адзін Бог ведае, як) вагу аправы. У час гэтай аперацыі яго твар выказваў то вялікую радасць, то моцнае намаганне перасіліць яе.
Графіню апанавала здранцвенне — я добра ўразумеў, чаму. Відаць, яна ўяўляла сабе глыбіню прорвы, у якую падала. Яе мучылі згрызоты сумлення і, здавалася, досыць было аднаго міласэрнага слова, каб выратаваць яе. Я не вытрымаў:
— Скажыце, калі ласка, мадам, гэтыя дыяменты належаць вам? — маё пытанне прагучала выразна.
— Мне, месьё,— адказла яна, акінуўшы мяне ганарлівым позіркам.
— Пішыце акт, вы, балбатун! — загадаў мне Габсэк, саступаючы сваё месца за сталом. •
— Мадам, вядома ж, замужам? — задаў я другое пытанне.
Яна хуценька кіўнула галавою.
— Я не буду складаць акт! — гучна сказаў я.
— Чаму гэта?
— А вось чаму,— і я адвёў старога да вакна, каб напаўголаса растлумачыць яму, што замужняя жанчына ва ўсім залежыць ад мужа, таму гэты гешэфт будзе лічыцца незаконным: Габсэку не ўдасца спаслацца на сваё
няведанне, бо ж будзе існаваць акт. А ў акце будуць пералічаны ўсе каштоўнасці з указаннем вагі, кошту і памеру, і ліхвяру давядзецца іх вярнуць.
Габсэк перапыніў мяне кіўком галавы і павярнуўся да абаіх злачынцаў:
— Яго праўда. Усё мяняецца. Восемдзесят тысяч гатоўкаю, і дыяменты застаюцца ў мяне,— прамовіў стары глухім пісклявым голасам.— Пры ўгодах наконт рухомай маёмасці ўласнасць лепшая за любыя акты.
— Аднак...— паспрабаваў нешта сказаць малады чалавек.
— Згаджайцеся або забірайце ўсё назад,— спыніў яго Габсэк і працягнуў графіні яе шкатулку.— Я не хачу рызыкаваць.
— Вам лепш кінуцца ў ноп вашаму мужу,— сказаў я на вуха графіні.
Па маіх вуснах ліхвяр зразумеў тое, што я сказаў, і холадна зірнуў на мяне.
Малалы фарсун спалатнеў. Графіня вагалася.
I тут Максім дэ Трай рашуча наблізіўся да яе. Я пачуў, як ён даволі гучна сказаў ёй на вуха: «Бывай, дарагая Анастазі! Будзь шчаслівая! А я... Заўтра я пазбаўлюся ад усіх турбот.»
— Месьё! — роспачна залямантавала маладая жанчына, звяртаючыся да Габсэка,— я прымаю вашы ўмовы.
— Вось і добра,— задаволена прамовіў сгары.— 3 вамі не проста гутарыць, мая даражэнькая.
Ён тут жа падпісаў банкаўскі чэк на пяцьдзесят тысяч і ўручыў яго графіні.
— А цяпер,— сказаў ён з вальтэраўскай усмешкай,— я выдам вам на трыццаць тысяч вэксаляў, якія надзейныя, быццам золата. Граф дэ Трай толькі што сказаў мне, што яго вэксалі будуць аплочаныя,— дадаў Габсэк, падаючы жанчыне вэксалі, падпісаныя маладым франтам. Яны былі апратэставаны адным з калегаў Габсэка і, відаць, іх прадалі за бясцэнак.
Бачачы гэтыя вэксалі малады чалавек азваўся глухім рыканнем, у якім няцяжка было разабраць словы «стары мярзотнік!»
Аднак татачка Габсэк, нават не павёўшы брывом, выцягнуў з картоннага карабка два пісталеты і холадна прамовіў:
— За мною першы стрэл, бо я — пакрыўджаны бок.
— Максім! — ціха ўсклікнулла ахопленая дрыжыкамі
графіня,— вы павінны папрасіць у месьё прабачэння.
— Месьё,— у мяне не было намеру абразіць вас,— прамармытаў граф.
— Я гэта добра ведаю,— спакойным голасам адказаў Габсэк,— у вашы намеры ўваходзіла толькі не плаціць за вэксалі.
Графіня ўскочыла з месца, хуценька развіталася і, відаць, ахопленая жахам, выбегла з пакоя. Граф дэ Трай вымушаны быў пайсці за ёю. Але перад тым, як выйсці, ён прамовіў:
— Калі хоць каму-небудзь стане вядома пра усё гэта, спадары, праліецца мая ці ваша кроў.
— Амін,— кінуў яму ў адказ Габсэк, моцна сціскаючы ў руказ пісталеты.— Каб праліць кроў трэба спачатку мець яе, а ў цябе, мой мілы, замест крыві ў жылах — бруд.
Калі дзверы зачыніліся, і ад пад’езда ад’ехалі два экіпажы, Габсэк усхапіўся з месца і пачаў скакаць, паўтараючы ў такт:
— У мяне ёсць дыяменты! У мяне ёсць дыяметны! Добрыя, прыгожыя і недарагія! Ай-яй-яй! А Вербруст і Жыганэ думалі мяне падшпіліць. Выйшла ж наадварот: я іх падшпіліў. Сапраўды, я — бацька ў параўнанні з імі. Ну і твары ў іх будуць, калі я вечарам пры даміно раскажу ім сённяшнюю гісторыю!
Гэта нястрыманая радасць, гэта злосная сквапнасць дзікуна, які атрымаў у свае рукі некалькі белых каменьчыкаў, так моцна ўразілі мяне, што я на нейкі час страціў мову.
— А-а, ты яшчэ тут, хлопчык,— нарэшце заўважыўшы мяне, прамовіў ён.— Сёння мы папалуднуем разам. I зробім гэта ў цябе: ты ж ведаеш, што я не вяду гаспадаркі, ну а рэстараны з іх прыправамі ды соусамі, з іх неякаснымі вінамі могуць атруціць і д’ябла.
Толькі цяпер ён разгледзеў, які выраз мае мой твар, і адразу ж зрабіўся падобным да халоднага стода.
— Вам гэтага не зразумець,— сказаў ён, сядаючы ля каміна, у якім на вуголлях стаяў бляшаны рондаль з малаком.
— Можа паснедаеце са мною,— дадаў ён,— тут павінна хапіць на дваіх.
— Дзякую,— адказаў я,— я заўсёды снедаю апоўдні.
У гэты момант у калідоры пачуліся нечыя паспешлівыя крокі.
Нехта спыніўся перад дзвярыма Габсэка і з лютасцю некалькі разоў пастукаў у іх.
Ліхвяр паглядзеў у вакенца, зробленае ў дзвярах, пасля адчыніў самі дзверы. У пакой зайшоў мужчына гадоў трыццаці пяці, які, напэўна, паказаўся яму бяскрыўдным, нягледзячы на тое, з якой раз’юшанасцю апошні пастукаў у дзверы.