Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
14.08 МБ
усю сваю бойкую гуллівасць яшчэ раней, чым заходзіў да майго суседа; дом і такі ягоны жыхар вельмі добра дапасоўваліся адно да аднаго — як скала і прыліплая да яе вустрыца. Адзіны чалавек, з якім стары, як кажуць, падтрымліваў адносіны, быў я. Ён часам заходзіў да мяне папрасіць агню, браў пачытаць якую кнігу або газету, і дазваляў мне таксама заходзіць увечары ў свой катушок, дзе мы, здаралася, гутарылі, калі ён меў схільнасць да гэтага. Такія знакі даверу былі плёнам чатырохгадовага суседства і маіх узорных паводзін, якія тлумачыліся адсутнасцю ў мяне грошай і рабілі маё жыццё шмат у чым падобным да жыцця сгарога. Ці былі ў яго сваякі, сябры? Бедны ён быў ці багаты? Ніхто не здолеў бы адказаць на гэтыя пытанні. Я ніколі не бачыў грошай у яго ў руках. Яго багацце, калі яно і было, захоўвалася, відаць, у сутарэнні нейкага банка. Ён сам спаганяў па выдадзеных яму вэксалях і сам бегаў па ўсім Парыжы на сваіх танклявых, сухіх, нібы ў аленя, нагах. Аднаго пазу, дарэчы, ён такі пацярпеў праз сваю празмерную асцярожлівасць. 3 нейкай прычыны ў яго было тады пры сабе золата, і раптам адна манета — а гэта быў падвойны напалеяндор — выпала з кішэні яго камізэлысі. Жыхар, што ішоў па прыступках следам за старым, падняў манету і хацеў быў яе вярнуць. Але стары замахаў рукамі:
— Гэта не мая! — закрычаў ён.— Золата! У мяне? Няўжо я жыў бы так, як жыву, каб быў багаты?!
Штораніцы ён сам варыў сабе каву на жалезнай пячурцы, якая стаяла ў закуродымленам куце побач з камінам; абед яму прыносілі з рэсгарацыі; і ў строга вызначаны час старая брамніца прыходзіла прыбіраць у яго пакоі. Прозвішча ў яго — з дзіўнай волі выпадку, які Стэрн назваў бы прадвызначальным,— было вельмі нязвыклае: Габсэк6. Пазней, калі ён даручыў мне весці яго справы, я даведаўся, што да пачатку нашага з ім знаёмства яму ўжо было семдзесят шэсць гадоў. Ён нарадзіўся ў 1740 годзе ў прадмесці Антвэрпэна; маці ў яго была жыдоўка, бацька — галандзец; поўнае яго імя гучала так: Жан-Эстэр ван Габсэк. Вы, напэўна, памятаеце, тую справу з забойствам жанчыны, празванай Гожаю Галандкай,— справу, якая так захапіла свайго часу ўвесь Парыж. Дык вось, калі я ў размове з суседам паміж іншым прыгадаў пра гэтую падзею, стары, без ніякае зацікаўленасці і эмоцый, паведаміў:
— Яна была мая ўнучатая пляменніца.
I гэта было ўсё, што здолела выклікаць у яго смерць ягонай адзінай спадкаемніцы, унучкі яго сястры. На судовым разборы я даведаўся, што сапраўднае імя Гожай Галандкі было Сара ван Габсэк. I калі я папрасіў яго растлумачыць тую дзіўную акалічнасць, чаму ўнучка яго сястры насіла ягонае прозвішча, ён адказаў з усмешкай:
— У нашым родзе жанчыны ніколі не выходзілі замуж.
Гэты дзіўны чалавек ні разу не захацеў убачыць ніводную прадсгаўніцу чатырох жаночых пакаленняў, што складалі яго радню. Ён ненавідзеў сваіх спадкаемніц і нават думкі не дапускаў, каб хто-небудзь мог завалодаць яго багаццем нават пасля яго смерці. У дзяцінстве маці ўладкавала яго юнгам на карабель, і ў дзесяцігадовым узросце ён адплыў да земляў, якімі Галандыя валодала ў Ост-Індыі. Там ён бадзяўся цэлыя дзесяць гадоў. I цяпер у зморшчынах яго жаўтаватага лоба хаваліся, відаць, сляды цяжкіх выпрабаванняў і неспадзяваных, страшных падзей, нечаканых удач, рамантычных гісторый і бязмернае радасці, галодных дзён і патаптанага кахання, вялікага багацця, банкруцтва і новага ўзбагачэння, і, вядома ж, смяротнае небяспекі, калі жыццё вісіць на адной валасінцы і яго ратуюць лічаныя імгненні ці раптоўны бязлітасны і рашучы ўчынак, які можа апраўдаць толькі жыццёвая неабходнасць. Ён ведаў спадара дэ Лалі, адмірала Сімеза, спадара дэ Кергаруэта і д’Эстэна, байі дэ Сюфрэна, спадара дэ Портандуэра, лорда Корнуэлса, лорда Хастынгса, бацьку Тыпа-Саіба і Тыпа-Саіба самога'. 3 ім вёў справы той самы саваяр8, што служыў у Дэлі ў раджы Махаджы-Сіндыяха і дапамагаў узвышэнню магутнасці дынастыі Махаратаў. Былі ў яго нейкія сувязі і з Віктарам Юзам ды іншымі славутымі карсарамі, бо ён доўга жыў на востраве Сэн-Тама. Ён усяго паспытаў, спрабуючы разбагацець, і хацеў нават знайсці знакаміты залаты скарб, закапаны племем дзікуноў недзе ў ваколіцах Буэнас-Айрэса. Ён меў дачыненне да ўсіх перыпетыяў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў. Але пра Індыю ці Амерыку ён гутарыў толькі са мною, дый тое вельмі рэдка, і кожны раз пасля гэтага нібыта раскайваўся за сваю «балбатлівасць». Калі лічыць чалавечнасць і лучнасць людзей своеасаблівымі рэлігіямі, дык Габсэка можна было б назваць атэістам. Хоць я ставіў сабе за мзту вывучыць гэтага чалавека, але, на свой сорам, павінен прызнаць, піто да апошняй хвіліны яго душа так і засталася для мяне таямніцай за сямю пячаткамі. Часам я нават пытаўся
ў сябе, якога ён полу. Калі ўсе ліхвяры — падобныя да яго, дык, пэўна, яны ўсе павінны належаць да роду бясполых. Ці захоўваў ён вернасць рэлігіі сваёй маці, лічачы ўсіх хрысціян за здабычу? Ці стаў каталіком, магаметанінам, прыхільнікам брахманізму ці лютэранінам? Я нічога не ведаў пра яго веравызнанне. Ён здаваўся хутчэй абыякавым да рэлігійных пытанняў, чым добрым вернікам. Увогуле ён ужо сам ператварыўся ў залатога балвана, за што яго ахвяры — дзеля смеху ці дзеля кантрасту — далі яму мянушку «тата Габсэк». I вось аднаго вечара я чарговы раз зайшоў да гэтага чалавека. Ён сядзеў, як звычайна, у сваім глыбокім фатэлі, нерухомы, як стод, утаропіўшыся ў выступ на каміне і нібыта перабіраючы ў думках свае ўліковыя квіткі ды цэтлікі. Закуродымленая лямпа на аблезлай зялёнай падстаўцы кідала цьмянае святло на яго твар, не ажыўляючы яго ніводнаю фарбай, і ён толькі здаваўся яшчэ больш бледным. Стары зірнуў на мяне і моўчкі паказаў рукой на ўслон, дзе я звычайна сядзеў.
«Пра што думае гэты чалавек? — пытаўся я ў сябе.— Ці ведае ён, што на свеце ёсць Бог, пачуцці, жаночае каханне, шчасце?»
I мне нават зрабілася неяк шкада яго, быццам ён быў цяжка хворы. Але я выдатна разумеў, што, маючы мільёны ў банку, ён можа ў думках уяўляць сабе, што валодае ўсімі краінамі, якія аб’ездзіў, аблазіў, узважыў, ацаніў, абрабаваў.
— Дзень добры, тата Габсэк,— сказаў я.
Ён павярнуў галаву, і яго густыя чорныя бровы ледзь зварухнуліся,— гэты характэрны ў яго рух быў раўназначны самай ветлівай усмешцы ў жыхара поўдня.
— Нешта вы хмурыцеся сёння, як таго дня, калі атрымалі паведамленне пра банкруцтва кнігавыдаўца, якога гэтак хвалілі за спрыт, ды ўрэшце зрабіліся ягонай ахвярай.
— Ахвярай? — здзіўлена перапытаў ён.
— А памятаеце, ён дамогся тады ад вас палюбоўнага пагаднення перапісаць усе вэксалі на падставе сваёй неплацежаздольнасці, а потым, калі справы ў яго наладзіліся, спасылаючыся на гэтае пагадненне, запатрабаваў, каб вы зменшылі яму доўг.
— I праўда, ён быў хітрун,— пагадзіўся стары.— Але потым я зноўку яго прыціснуў.
— Можа вам пара ўжо спаганяць па якіх-небудзь
вэксалях? Здаецца, сёння трыццатае.
Я ўпершыню загаварыў з ім пра грошы. Ён ускінуў на мяне вочы і неяк кпліва варухяуў брывамі; а потым ціхім пісклявым галаском, вельмі падобным да гуку флейты ў руках няўмелага музыканта, прамовіў:
— Я забаўляюся.
— Дык вы часам і забаўляецеся?
— А вы думаеце, паэт — толькі той, хто друкуе вершы? — спытаў ён, паціскаючы плячыма і пагардліва прыжмурваючыся.
«Паэзія? У такой галаве?» — здзівіўся я, бо тады яшчэ нічога не ведаў пра яго ранейшае жыццё.
— А ў каго можа быць болей бліскучае жыццё, чым у мяне? — сказаў ён, і позірк у яго загарэўся.— Вы малады, у вас бунтуе кроў, а ў галаве праз гэта — туман. Вы глядзіце на распаленыя галавешкі ў каміне і бачыце ў агеньчыках жаночыя твары, а я ў іх бачу толькі вуголле. Вы ўсяму верыце, а я не веру нічаму. Што ж, вядома, вы можаце і далей песціць свае ілюзіі. А я вам зараз скажу, да чаго ўвогуле зводзіцца чалавечае жыццё. Будзьце вы бадзяга-вандроўнік ці дамасед, які ніколі не адыходзіць ад каміна ды жонкі, усё адно ўрэшце надыходзіць узрост, калі ўсё жыццё паўстае як простая звычка да любага вам асяроддзя. I тады шчасце — у практыкаванні сваіх здольнасцяў адносна рэальнасцяў жыцця. Апроч гэтых двух правіл, усё астатняе — фальш. У мяне, напрыклад, прынцыпы мяняліся згодна з абставінамі: мне даводзілася іх мяняць у залежнасці ад геаграфічнае шыраты. Тое, што ў Еўропе называюць уцехай, у Азіі падлягае жорсткаму пакаранню. Тое, што ў Парыжы ўважаюць заганай, за Азорскімі астравамі лічыцца неабходнасцю. На зямлі няма нічога трывалага, ёсць толькі ўмоўнасці, і ў кожным клімаце яны розныя. Таму для чалавека, якому міжволі часта даводзілася прыладжвацца да ўсякіх грамадскіх нормаў, усялякія вашы маральныя правілы і перакананні — пустыя словы. Непарушнае толькі адно пачуццё, укладзенае ў нас самою прыродай: інстынкт самазахавання. У дзяржавах еўрапейскай цывілізацыі гэты інстынкт завевда асабістым інтэрасам. Вось пажывіце гэтулькі, як я, дык даведаецеся, што з усіх дабротаў зямлі ёсць толькі адяа досыць надзейная, каб чалавеку варта было да яе імкнуцца. Гэта... золата. У золаце сканцэнтраваныя ўсе сілы чалавецтва. Я вандраваў, бачыў, што на ўсёй зямлі ёсць раўніны і
горы. Раўніны надакучаюць, горы стамляюць; карацей кажучы, у якім месцы жыць — гэта не мае значэння. A што да нораваў — дык чалавек усюды аднолькавы. Усюды ідзе барацьба паміж беднымі і багатымі, усюды. I яна непазбежная. Дык лепш бы ўжо самому душыць, чым дазваляць, каб цябе душылі. Усюды мускулісгыя людзі працуюць, а худыя пакутуюць. Дый асалоды паўсюль адны і тыя ж, і паўсюль яны аднолькава забіраюць сілы; але ддўжэй за ўсе асалоды жыве толькі адна ўцеха — пустахвальнасць. Пустахвальнасць! Гэта заўжды наша «я». А што можа задаволіць пустахвальства? Золата! Ручаіны золата. Каб ажыодявіць нашыя вычварныя задумы, патрэбен час, патрэбны матэрыяльныя магчымасці ці намаганні. Ну і што! У зрлаце ў зародку закладзена ўсё, і яно ўсё здольна зрабіць рэальным.
Талькі вар’яты ды хворыя людзі могуць знаходзіць шчасце ў тым, каб кожны вечар бавіць час, гуляючы ў карты і спадзеючыся выйграць некалькі су. Толькі дурні могуць траціць час на разважанне пра самыя будзёныя справы: уссядзецца якая такая паня на канапе — адна ці ў якой-небудзь прыемнай кампаніі,— і невядома, чаго ў ёй болей, крыві ці лімфы, тэмпераменту ці дабрачыннасці? Толькі прасцякі могуць думаць, што яны прыносяць карысць навакольным, займаючыся выпрацоўкаю палітычных прынцыпаў, дзякуючы чаму нібыта можна кіраваць падзеямі, якіх ніколі не магчыма прадбачыць. Толькі ёлупням можа быць прыемна гаманіць пра актораў і паўтараць іхнія досціны, кожны дзень хадзіць на шпацыр, соўгацца там сюды-туды, як тыя звяры ў клетцы, з тым, бадай, невялікім адрозненнем, што ў іх болей прасторы; прыбірацца дзеля іншых, ладзіць бяседы дзеля іншых, выхваляцца чыстапародным канём ці навамоднаю брычкай, якую пашчасціла купіць на цэлыя тры дні раней за суседа. Вось вам і ўсё жыццё вашых парыжан: усё яно ўкладаецца ў гэтыя некалькі сказаў, ці не так? Але зірніце на існаванне чалавека з той вышыні, на якую ім не ўзняцца. У чым шчасце? Гэта альбо моцныя хваляванні, альбо размераныя заняткі, якія ператвараюць яго ў нешта накшталт добра адрэгуляванага англійскага механізму. Вышэй за гэтае шчасце стаіць так званая «высакародная» цікаўнасць — імкненне пранікнуць у таямніцы прыроды і дасягнуць выбітных вынікаў, імітуючы яе з’явы. Вось вам, у двух словах, усё мастацтва і навука, халоднасць і жорсткасць. Ці ж не? Гэтак вось праходзяць перада