Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
14.08 МБ
— Вы раскайваецеся! I гэта пасля таго, што вы толькі што казалі Эрнэсту! — сказаў паміраючы і адштурхнуў яе нагою.
— Мяне ад вас кідае ў холад,— дадаў ён з такой абыякавасцю, ад якой павявала жудасцю.— Вы былі кепскай дачкой, вы былі кепскай жонкай, вы будзеце кепскай маці...
Няшчасная жанчына самлела ў яго перад нагамі. Паміраючы дабраўся да ложка, лёг і праз некалькі гадзін страціў прытомнасць. Прыйшлі святары, каб прычасціць яго. Апоўначы ён памёр. Ранішняя сцэна вычарпала яго апошнія сілы. Я прыехаў апоўначы разам з татам
Габсэкам. Дзякуючы непарадку, які гаспадарыў у доме, мы без перашкод праніклі ў маленькую гасцёўню, сумежную са спальняй нябожчыка, і ўбачылі трох дзяцей, якія плакалі; з імі былі два святары, што засталіся, каб правесці ноч каля цела. Эрнэст прыйшоў да мяне і сказаў, што маці захацела пабыць адна ў пакоі памерлага графа.
— He заходзьце туды! — прамовіў ён, і мяне ўсхвалявалі тон і жэст, які суправаджаў гэтыя яго словы.—■ Яна там моліцца.
Габсэк засмяяўся характэрным сваім бязгучным смехам. Я ж быў гэтак крануты выразам твару хлопчыка, што не змог падзяліць іроніі старога ліхвяра. Убачыўшы, што мы ўсё-такі ідзём да дзвярэй, хлопчык падбег да іх і крыкнуў у шчыліну.
— Мама, да цябе прыйшлі гэтыя агідныя людзі!
Габсэк адштурхнуў яго, быццам пёрка, і расчыніў дзверы. Якое відовішча мы ўбачылі! У пакоі быў поўны вэрхал. Графіня нерухома стаяла пасярэдзіне. Валасы ў яе былі распушчаныя, у вачах свяціўся адчай. Вакол яе раскіданы былі паперы, анучы, паношаная вопратка. Страшна было бачыць гэты беспарадак побач з нябожчыкам. Як толькі граф сканаў, яго жонка ўзламала ўсе шафы, усе шуфляды пісьмовага стала, і дыван вакол яе быў густа засланы абломкамі мэблі, паразразанымі паргфелямі. Усюды дабраліся яе дзёрзкія рукі. Магчыма, яе пошукі спачатку былі беспаспяховыя, але сама яе пастава, яе хваляванне, падказвалі мне, што яна ўрэшце знайшла таямнічыя паперы. Я кінуў позірк на пасцель і, дзякуючы чуццю страпчага, якое выпрацавалася ў мяне ў выніку вядзення многіх спраў, здагадаўся, што тут адбылося. Труп графа дэ Рэсго ляжаў ніцма, галавой да сцяны, з пагардаю адкінуты, як адзін з тых канвертаў, што ляжалі на падлозе, бо і ён цяпер быў толькі непатрэбнай абалонкай. Яго закачанелыя, раскінутыя рукі і ногі стваралі неверагодна жудасную позу. Напэўна, паміраючы хаваў сусгрэчную распіску пад падушкай, спрабуючы абараніць яе да самай смерці. Графіня здагадалася, дзе ляжалі паперы, ды й гэта можна было зразумець з жэсгу скручанай, мёртвай рукі. Падушка была адкінута, на ёй яшчэ быў відзён след жаночага чаравіка. На дыване перад графіняй я ўбачыў разарваны пакет з гербавымі пячаткамі графа. Я хуценька падняў яго і прачытаў надпіс, які сведчыў, што паперы ў ім павінны быць перададзены мне. Я паглядзеў на графіню з суровасцю следчага, які вядзе допыт злачынцы.
У каміне дагаралі паперы. Пачуўшы, што мы прыйшлі, графіня кінула іх у агонь, бо ўбачыла ў першых радках распараджэнні наконт сваіх малодшых дзяцей і падумала, што знішчае завешчанае, якое пазбаўляла іх спадчыны, хоць, дзякуючы маёй настойлівасці, яны таксама мелі права на частку маёмасці. Цяпер яе ахапіў моцны жах перад толькі што зробленым злачынствам, сведкамі якога мы апынуліся, і яе збянтэжанаму розуму ўжо, мабыць, уяўлялася, як яна сгаіць перад эшафотам, а кат выпальвае ёй таўро распаленым жалезам. Цяжка дыхаючы, яна глядзела на нас ашалелымі вачыма і чакала першых нашых слоў.
— Што вы нарабілі! — крыкнуў я, выхапіўшы з каміна кавалачак паперы, яшчэ не крануты агнём.— Вы зруйнавалі сваіх дзяцей! Гэтыя ж дакументы забяспечвалі ім багацце.
Рот у графіні перакрывіла, быццам яе вось-вось павінен быў разбіць паралюш.
— Эге! — прамовіў Габсэк, і гэты ягоны вокліч нагадваў скрып меднага падсвечніка, пасунутага на мармуровай пліце.
Пасля некаторай паузы, стары сказаў мне спакойным голасам:
— Ці не збіраецеся вы пераканаць графіню, што я не з’яўляюся законным уладаром маёмасці, якую мне прадаў граф? 3 гэтай хвіліны яго дом належыць мне.
Мяне быццам доўбняй ударылі па галаве, і я страціў мову на нейкі час. Графіня заўважыла здзіўлены позірк, які я кінуў у бок ліхвяра.
— Месьё! Месьё! — маліла яна яго, не знаходзячы іншых слоў.
— У вас ёсць фідэікоміс? — спытаў я нарэшце Габсэка.
— Магчыма,— адказаў ён.
— Вы хочаце скарыстаць злачынства графіні?
— Вядома.
Я пайшоў да выхаду, а графіня апусцілася на крэсла побач з ложкам памерлага і залілася гаручымі слязьмі. Габсэк пайшоў услед за мною. На вуліцы я моўчкі павярнуў у іншы бок, але ён падышоў да мяне, глянуў сваім праніклівым позіркам мне ў вочы і прамовіў пісклявым голасам:
— Ты што, маеш судзіць мяне?
3 таго часу мы рэдка бачыліся. Габсэк здаў асабняк графа ў наём, лета ён праводзіў у яго землях, трымаў
сябе гаспадаром: будаваў фермы, рамантаваў млыны, садзіў дрэвы. Аднойчы я спаткаў яго сярод прысад парка Цюільры.
— Графіня трымае сябе напраўду па-геройску,— сказаў я яму.— Яна цалкам аддае сябе выхаванню дзяцей, дала ім выдатную адукацыю. Асабліва старэйшы робіць поспехі...
— Магчыма,— быў традыцыйны адказ старога ліхвяра.
— Паслухайце,— не сгрымаўся я,— няўжо вы не абавязаны дапамагчы Эрнэсту?
— Дапамагчы Эрнэсту? — усклікнуў Габсэк.— He, не! Няшчасце — лепшы настаўнік. Яно навучыць яго ведаць цану грашам, цану мужчынам і жанчынам. Няхай ён паплавае на хвалях парыжскага мора! I калі зробіцца добрым лоцманам, мы дамо яму карабель.
Я развітаўся з ім, надта не раздумваючы пра сэнс гэтых яго слоў. Хоць, дзякуючы маці, малады дэ Рэсто ставіўся да мяне з агідай і не схільны быў прасіць у мяне парадаў, я ўсё-такі вырашыў пайсці на мінулым тыдні да Габсэка, расказаць яму пра каханне Эрнэста і Камілы і папрасіць яго хутчэй выканаць сваё абавязацельства, бо малады граф вось-вось павінен быў дасягнуць паўналецця. Стары ліхвяр ляжаў у ложку, ён даўно і цяжка хварэў, відаць, дажываў апошнія дні. Мне ён сказаў, што дасць адказ, калі падымецца на ногі і зможа займацца справамі,— несумненна, ён не жадаў разлучацца нават з найменшай часцінкай свайго багацця, пакуль у ім тлела хоць іскрынка жыцця. Інакшай прычыны для адтэрміноўкі не было. Я ж бачыў, што ён хворы болып сур’ёзна, чым сам сабе ўяўляў, і прабыў у яго даволі доўга,— мне хацелася ўбачыць, да якой мяжы дайшла яго сквапнасць, што ператварылася на парозе смерці ў нейкае вар’яцтва. He жадаючы мець за суседзяў чужых людзей, ён цяпер здымаў увесь дом, жыў у ім адзін, а ўсе пакоі пуставалі. У яго спальні ўсё было па-ранейшаму. Яе выгляд, добра мне знаёмы, за шаснаццаць год ані не змяніўся: кожная рэч быццам захоўвалася пад шклом. Усё тая ж брамніца, адданая яму бабуля, па-ранейшаму была яго даверанай асобай, вяла яго гаспадарку, дакладвала пра наведнікаў, а цяпер, у час хваробы, глядзела за ім, пакідаючы свайго мужа-інваліда сцерагчы ўваходныя дзверы, калі падымалася да гаспадара. Габсэк быў вельмі слабы, аднак усё ж прымаў некаторых кліентаў, сам атрымліваў прыбыткі, але так спрасціў свае справы, што для кіравання імі па-за сценамі пакоя яму было дастаткова зрэдку пасылаць з
даручэннямі інваліда. Пры заключэнні дагавора, згодна з якім Францыя прызнала Рэспубліку Гаіці'4, Габсэка прызначылі членам камісіі па ацэнцы і ліквідацыі ўладанняў французскіх падданых у гэтай былой калоніі і для размеркавання паміж імі сум пакрыцця страт, бо ён валодаў вялікімі звесткамі пра старыя маёнткі ў СантаДамінга, пра іх уладальнікаў і плантатараў. Вынаходлівы розум Габсэка адразу ж падказаў яму думку заснаваць пасрэдніцкае агенцтва па рэалізацыі прэтэнзій былых землеўладальнікаў і іх спадкаемцаў, і ён атрымліваў прыбыткі ад гзтага прадпрыемства нароўні з афіцыйнымі яго заснавальнікамі, Вэрбрустам і Жыганэ, не ўкладаючы ніякіх капіталаў, бо яго веды былі самі па сабе значным укладам. Агенцтва дзейнічала не горш за перагонны куб, выцягваючы прыбыткі з маёмасных прэтэнзій людзей недасведчаных, недаверлівых або тых, што ведалі пра спрэчнасць сваіх правоў. У якасці ліквідатара Габсэк вёў перамовы з буйнымі плантатарамі, і кожны з іх, імкнучыся павысіць ацэнку сваіх зямель ці як мага хутчэй зацвердзіцца ў правах, рабіў яму падарункі, адпаведныя свайму багаццю. Гэтыя хабары ўяўлялі сабой нешта накшталт уліковага працэнта, што вяртаў Габсэку прыбыткі з тых пазыкавых абавязацельстваў, якія яму не ўдавалася захапіць; пасля праз агенцтва ён скупляў за нішто абавязацельствы на больш дробныя сумы, а таксама тыя абавязацельствы, уладальнікі якіх спяшаліся рэалізаваць іх, лічачы за лепшае атрымаць неадкладна хоць невялікую кампенсацыю, чымся чакаць паступовых і надзейных плацяжоў ад рэспублікі. У гэтай бурнай афёры Габсэк быў ненасытным удавам. Штораніцы ён атрымліваў падарункі і сквапна разглядаў іх, быццам міністр якоганебудзь набоба, разважаючы, варта ці не за такую цану падпісаць памілаванне. Габсэк прымаў усё: ад кашаля з рыбай да пачку свечак — падарунка людзей сквапнаватых, браў сгаловае срэбра ад багатых людзей і залатыя табакеркі ад спекулянтаў. Ніхто не ведаў, як ён карыстаўся ўсімі гэтымі падарункамі. Усё прыносілі яму дамоў, але адтуль нічога не выносілі.
— Далібог, кажу вам,— гаварыла мне брамніца, мая старая знаёмая,— здаецца, што ён глытае ўсё гэта не на карысць сабе — вунь, як схуднеў увесь, высах, зрабіўся быццам птушачка, што ў маім сценным гадзінніку.
I вось у мінулы панядзелак Габсэк прыслаў па мяне інваліда, і той, зайшоўшы да мяне ў кабінет, сказаў:
— Хутчэй паедзем, спадар Дэрвіль. Гаспадар падводзіць апошнія падлікі, зжаўцеў, як цытрына, спяшаецца пагаварыць з вамі. Смерць ужо схапіла яго за горла, адтуль даносяцца апошнія хрыпы.
Увайшоўшы ў пакой паміраючага, я быў здзіўлены тым, што стары ўкленчыў ля каміна, хоць там не было агню, а толькі вялікая купа попелу. Ён злез з ложка і дапоўз да каміна, але паўзці назад у яго ўжо не было сіл і не было голасу, каб паклікаць на дапамогу.
— Мой сгары сябра,— сказаў я, падымаючы яго і дапамагаючы дабрацца да пасцелі.— Вам холадна? Чаму вы не загадаеце распаліць камін?
— Мне зусім не холадна,— адказаў ён.— He трэба паліць, не трэба! Я адыходжу, хлопчык,— прамовіў ён, кінуўшы на мяне патухлы, бясколерны позірк.— Сыходжу адсюль, сам не ведаю, куды, але сыходжу! У мяне ўжо пачалася карфалогія15,— дадаў ён, ужыўшы медыцынскі тэрмін, што даказвала поўную яснасць яго розуму.— Мне раптам здалося, быццам па ўсім пакоі коціцца золата, і я ўстаў, каб падняць яго. Куды ж цяпер пойдзе ўсё маё дабро? Казне я яго не пакіну, я напісаў тэстамант. Знайдзі яго, Гроцый. У красуні-галандкі засталася дачка. Я неяк сустрэў яе ўвечары на вуліцы Віўен. У яе мянушка «Агеньчык», яна прыгожанькая, як амур, знайдзі яе, Гроцый! Ты мой душапавернік, бяры тут усё, што пажадаеш, еш — яды ў мяне многа. Ёсць паштэты з гусінай пячонкі, мяшкі кавы, цукару. Ёсць залатыя лыжкі. Вазьмі для сваёй жонкі, сэрвіз майстра Адыё. А каму ж дыяменты? Ты нюхаеш тытунь, хлопчык? У мяне шмат тытуню, розных гатункаў. Прадай яго ў Гамбург, возьмуць у два разы даражэй. Урэшце, у мяне ўсё ёсць і з усім трэба развітацца! Давай, тата Габсэк, не бойся, будзь самім сабою...