Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
14.08 МБ
Граф скалануўся, на вачах у яго выступілі слёзы і ён сказаў, моцна паціснуўшы мне руку:
— Я яшчэ вас добра не ведаў. Вы зрабілі мне балюча, але і парадавалі мяне. Сапраўды, трэба ў першым жа пункце сустрэчнай распіскі вызначыць, якая доля належыць гэтым дзецям.
Я праводзіў яго да дзвярэй маёй канторы і мне здалося, што яго твар пасвятлеў ад задаволенасці гэтым справядлівым учынкам.
— Вось, Каміла, як маладыя жанчыны коцяцца ў бездань. Бывае досыць аднаго танцу на балі, раманса, спетага пры фартэп’яна, выезду за горад, каб іх напаткала непапраўнае няшчасце. Да яго імкнуцца самі, прыслухоўваючыся да голасу самаўпэўненага пустахвальсгва, ганарлівасці, паверыўшы ўсмешцы, паддаючыся легкадумнасці маладога ўзросту. А як толькі жанчына пяройдзе вядомую мяжу, яна адразу ж трапляе ў рукі трох фурый, імя якім ганьба, раскаянне, беднасць, і тады...
— Мая бедная Каміла ўжо дрэмле,— прамовіла вікантэса, перапыняючы страпчага.— Ідзі, дачушка, спаць. Няма чаго пужаць цябе гэтымі агіднымі карцінамі, твая душа й так будзе чыстай і дабрадзейнай.
Каміла дэ Гранльё зразумела маці і вышла.
— Вы надта далёка зайшлі, дарагі Дэрвіль,— сказала вікантэса,— страпчы ўсё-такі не маці і не пробашч.
— Але ж у газетах і не такое пішуць...
— Бедны Дэрвіль! — перапыніла яго вікантэса.— Я вас не пазнаю. Няўжо вы думаеце, што мая дачка чытае газеты? Пасля хвілі маўчання яна дадала: — Працягвайце вашу гісторыю.
— Дык вось. Прайшло тры месяцы пасля пацвярджэння купчай на маёмасць графа, якая перайшла да Габсэка...
— Цяпер можаце называць імя графа — дэ Рэсто, бо маёй дачкі тут няма,— сказала вікантэса.
— Хай будзе так,— згадзіўся страпчы.— Прайшло
шмат часу пасля гэтых падзей, але я ўсё ніяк не атрымліваў таго важнага дакумента, які павінен быў захоўвацца ў мяне. У Парыжы страпчых так захапляе плынь штодзённых спраў, што ім няма калі аддаваць шмат часу кожнаму свайму кліенту, з пэўнымі выключэннямі. I вось аднаго разу, у час абеду, на які я запрасіў да сябе Габсэка, калі мы падняліся, я спытаў, а што яму вядома пра спадара дэ Рэсто, чаму пра яго няма больш ніякіх чутак.
— На тое ёсць важкія прычыны,— адказаў Габсэк.— Бо ён у перадсмяротным стане. Граф з тых людзей, у якіх вельмі тонкая душа, і яны не могуць супраціўляцца бядзе: яна іх забівае. Жыццё — гэта складанае, цяжкае рамяство, і трэба прыкласці намаганні, каб яго засвоіць. Калі чалавек спазнае жыццё, церпячы ўсе ягоныя пакуты, фібры яго душы загартоўваюцца і набываюць сваеасаблівую гнуткасць, і гэта дазваляе ім кіраваць сваёй чуллівасцю. Нервы тады робяцца не горш за стальныя спрунжыны — гнуцца, але не ломяцца. А калі яшчэ і страваванне добрае, дык пры такой падрыхтоўцы чалавек будзе жыць доўга, як ліванскі кедр, дарэчы, цудоўнае дрзва.
— Няўжо граф памрэ? — голасна спытаў я.
— Магчыма,— сказаў Габсэк.— Пасля яго смерці ў вас з’явіцца прыбытковая справа.
Я паглядзеў на майго госця і спытаў, каб выявіць яго намеры:
— Растлумачце мне, калі ласка, чаму вы выказалі спагаду толькі да мяне і да графа?
— Бо толькі вы з ім даверыліся мне без хітрыкаў,— адказаў ён мне.
Хоць гэты адказ і дазваляў мне думаць, што Габсэк не будзе злоўжываць сваім становішчам, калі нават знікне сустрэчная распіска, аднак я ўсё ж наважыўся наведаць графа. Я сказаў, што мяне чакаюць справы і мы выйшлі з дому разам з Габсэкам. На Гельдэрскую вуліцу я прыехаў вельмі хутка. Мяне правялі ў гасцёўню, дзе графіня гуляла са сваімі малодшымі дзецьмі. Калі лёкай паведаміў пра маё з’яўленне, яна ўсхапілася з месца, пайшла мне насустрач, потым села і моўчкі паказала рукою на вольнае крэсла каля каміна. I яна адразу ж быццам насунула на твар маску, пад якой свецкія жанчыны добра ўмеюць хаваць свае пачуцці. Ад перажытых бедаў твар яе крыху паблёк, аднак чароўныя рысы
не змяніліся і сведчылі пра колііпнюю прыгажосць.
— У мяне вельмі важная справа да вашага мужа, мадам, і я хацеў бы пагаварыць з ім...
— Калі вам гэта ўдасца, вам больш пашанцуе, чым мне,— адказала яна, перапыніўшы мяне.— Граф дэ Рэсго нікога не хоча бачыць, прыходы свайго доктара пераносіць з цяжкасцю і нават мне не дазваляе глядзець за ім. Дзіўна сябе паводзяць гэтыя хворыя! Яны, як дзеці, самі не ведаюць, чаго хочуць.
— А можа, наадварот,— яны, як дзеці, добра ведаюць, чаго хочуць.
Графіня пачырванела. Я ўжо амаль шкадаваў, што дазволіў сабе такую рэпліку ў стылі Габсэка, і паспяшаўся змяніць тэму гутаркі.
— Аднак жа нельга, мадам, гэтак доўга пакідаць хворага сам-насам з сабою.
— Побач з ім яго старэйшы сын,— адказала графіня.
Дарэмна я пільна глядеў ёй у вочы; гэтым разам яна не пачырванела, і мне здалося, што яна цвёрда вырашыла не даць мне дабрацца да яе таямніц.
— Вы павінны зразумець, мадам, што мая настойлівасць не выклікана нясціплай цікаўнасцю. Тут закранутыя важныя інтарэсы...
Я прыкусіў язык, бо адчуў, што пайшоў не туды. Графіня адразу ж скарыстала мой промах.
— Інтзрэсы майго мужа і мае — непадзельныя, шаноўны пане,— прамовіла яна.— Таму нішто вам не перашкаджае звярнуцца да мяне...
— Справа, дзеля якой я прыйшоў, мае дачыненне толькі да графа,— цвёрда сказаў я.
— Я перадам яму пра вашае жаданне пагаварыць з ім.
Аднак яе пачцівы тон і ветлівы выгляд не маглі ашукаць мяне,— я здагадаўся, што яна ні за што на свеце не пусціць мяне да свайго мужа. Я яшчэ нейкі час гаварыў пра розныя, неістотныя рэчы, каб добра паназіраць за графіняй; але як і ўсе жанчыны, выпрацаваўшы план дзеянняў, яна хавала яго з вялікім майстэрствам, што сведчыць пра найвышэйшую ступень вераломства ў прадстаўніц прыгожага полу. Страшна сказаць, але я чакаў а яе ўяго, нават злачынства. Бо ў кожным яе руху, у яе паглядзе, у яе манеры трымаць сябе, у інтанацыях голаса адчувалася, што яна добра ведае, якая будучыня яе чакае. Я развітаўся з ёю... A цяпер я раскажу вам заключныя сцэны гэтай драмы,
дадаўшы да іх акалічнасці, якія выявіліся з цягам часу, а таксама дэталі, разгаданыя праніклівым Габсэкам і мною самім. 3 тае хвілі, як граф дэ Рэсго, відаць, акунуўся ў акіян свецкіх асалодаў і пачаў марнатравіць сваё багацце, паміж ім і графіняй адбываліся сцэны, якія далі графу падставу яшчэ больш ненавідзець жонку, чым гэта было раней. А калі ён цяжка захварэў і злёг, тады цалкам выявілася яго агіда да яе і да малодіпых дзяцей: ён забараніў ім уваходзіць да яго ў спальню, і калі гэту забарону спрабавалі нарушыць, гэта выклікала такія небяспечныя для яго жыцця прыпадкі, што сам лекар маліў графіню, каб яна падпарадкоўвалася мужавым загадам. Графіня дэ Рэсто бачыла, як уся іх сямейная маёмасць — маёнткі, фермы, дом, дзе яна жыве, пераходзяць у рукі Габсэка, які здаваўся ёй казачным чарадзеем, што паглынаў яе багацці, і яна, безумоўна, зразумела, што ў мужа ёсць нейкая таямнічая задума.
Максім дэ Трай у гэты час, ратуючыся ад сваіх настойлівых крэдытараў, падарожнічаў па Англіі. Толькі ён мог расказаць графіні праўду пра патаемныя захады, падказаныя графу ліхвяром дзеля абароны ад яе. Кажуць, яна доўга не згаджалася сгавіць свой подпіс, які, згодна з нашымі законамі, неабходны для продажу маёмасці, але граф дамогся гэтага ад яе. Графіня думала, што муж пераводзіць сваю маёмасць у грошы, і што пачак крэдытных білетаў, у які яна ператварылася, захоўваецца ў патайной шафе ў якога-небудзь натарыуса, а можа, у банку. Паводле яе разлікаў, у спадара дэ Рэсго павінен быў абавязкова знаходзіода ў руках нейкі дакумент, які даваў старэйшаму сыну магчымасць абараніць свае правы на атрыманне часткі маёмасці, што належала бацьку. Таму яна вырашыла ўстанавіць пастаянны нагляд за спальняй мужа. У доме яна была дэспатычнай гаспадыняй і падпарадкавала ўсё свайму жаночаму віжаванню. Яна ўвесь дзень сядзела ў гасцёўні перад спальняй мужа, прыслухоўвалася да кожнага слова ці гуку, што маглі даносіцца адтуль. А ўвечары ёй сцялілі тут жа пасцель, хоць яна да раніцы не спала. Лекар быў цалкам прыхільны да яе. Паказная адданасць мужу гэтай пані зачароўвала ўсіх. 3 уласцівай ёй хітрасцю вераломнай істоты яна хавала сапраўдныя прычыны агіды, якую выказаў да яе муж і так па-майстэрску разыгрывала жалобу, што адразу набыла вядомасць. Пэўныя ахоўніцы нораваў нават лічылі, што яна выкупіла свае грахі. Але ўвесь час у яе ўваччу
стаялі сцэны беднасці, якія чакалі яе пасля смерці графа, калі яна занепадзе духам. Такім чынам, гэта жанчына, адрынутая ад ложка, дзе паміраў яе муж, накрэсліла вакол яго магічнае кола. Яна была далёка ад яго і побач з ім, пазбаўленая ўсіх правоў і, разам з тым, усемагутная; яна ўдавала з сябе адданую жонку, а сама пільнавала час яго смерці, быццам тая жамяра, што капае ў пяску норку, выгнутую спіраллю, і, сгаіўшыся на дне яе, чакае выбраную ахвяру, прыслухоўваючыся да падзення кожнай пясчынкі. Самы суровы мараліст быў бы вымушаны прызнаць, што графіня моцна любіць сваіх дзяцей. Кажуць, смерць бацькі была ёй навукай. Яна вельмі любіла дзяцей і імкнулася схаваць ад іх сваё распуснае жыццё; іх малы ўзрост дазваляў ёй лёгка рабіць гэта і выклікаць любоў да сябе. Яна дала ім найлепшую, бліскучую адукацыю. Прызнаюся, што я стаўлюся да гэтай жанчыны з нейкай павагаю і жалем, за што Габсэк яшчэ нядаўна падсмейваўся з мяне. У тую пару графіня ўжо была перакананая ў подласці Максіма дэ Трая і горкімі слязьмі замольвала грахі свайго мінулага. Я веру ў гэта. Хоць захады, якія яна рабіла, каб захапіць багацце мужа й былі агіднымі, але, можа, яны былі прадыктаваны яе матчынай любоўю і жаданнем выкупіць сваю віну перад дзецьмі. Потым, як і шмат якія жанчыны, што перажылі буру пачуццяў, яна цяпер шчыра імкнулася стаць дабрачыннай. Можа, яна і спазнала цану дабрачыннасці толькі тады, калі сабрала сумны ўраджай сваіх памылак. Кожны раз, як малады Эрнэст выходзіў ад свайго бацькі, яму ўчыняўся інквізатарскі допыт: што граф рабіў і пра што гаварыў. Хлопчык казаў ёй нават больш, чым яна пытала і лічыў, што гэта цікаўнасць маці тлумачыцца вялікай яе любоўю да бацькі. Мой візіт занепакоіў графіню: яна бачыла ў маёй асобе здзяйсненне графавай помсты і вырашыла ні на што не падпускаць мяне да чалавека на смяротным ложку.
Прадчуваючы нядобрае, я горача жадаў убачыцца са спадаром дэ Рэсто, бо турбаваўся за лёс сустрэчных распісак, якія маглі трапіць у рукі графіні: тады б яна распачала бясконцыя працэсы з Габсэкам. Я досыць добра ведаў характар ліхвяра, каб быць упэўненым у тым, што ён ніколі не верне графіні маёмасць, атрыманую ад графа, але ў тэксце сустрэчных распісак былі некаторыя моманты, якія ў дзеянне мог прывесці толькі я. Жадаючы прадухіліць столькі няшчасцяў, я прыйшоў да графіні другі раз.