Габсэк  Анарэ дэ Бальзак

Габсэк

Анарэ дэ Бальзак
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 63с.
Мінск 1993
14.08 МБ
— Такім чынам, вы былі на Гэльдэрскай вуліцы,— падымаючы заспаную галаву,— азваўся дзядзька Камілы.— I што вы там рабілі?
— Праз колькі дзён пасля маёй размовы са старым галандцам,— прадоўжыў Дэрвіль.— я абараніў дысертацыю, атрымаў ступень ліцэнцыята лрава і быў неўзабаве залічаны ў калегію страпчых. Давер старога скнары Габсэка да мяне рос на вачах. Ён пачаў звяртацца па бясплатныя парады ў сваіх розных рызыкоўных справах. якія самы дасведчаны практык, сабраўшы дакладныя звесткі, палічыў бы безнадзейнымі. Чалавек, на якога ніхто не меў уплыву, выслухоўваў мае парады з нейкай асабліваю павагаю. I гэтыя парады ішлі яму на карысць. Алпрацаваўшы тры гады ў канторы звычайным страпчым, я атрымаў там пасаду старэйшага службоўца і пераехаў з вуліцы дэ Грэ да майго шэфа, які, акра.мя стала і кватэры, прызначыў мне зарплату: сто пяцьдзесят франкаў у месяц. Гэта быў для мяне самы шчаслівы дзень! Калі я зайшоў да старога ліхвяра, каб з ім развітацца, ён не внказаў ніякіх пачуццяў, нават не сказаў, магу я ці не надалей заходзіпь да яго ў госці; ён толькі акінуў мяне сваім позіркам, па якім можна было меркаваць, што гэты чалавек валодае дарам прадбачання. Але ў канцы таго ж тыдня стары сам наведаў мяне. Ён прынёс вельмі складаную справу, звязаную з адчужэннем зямельнага ўчзстк.. Так ён працягваў карыстацца маімі парадамі
бясплатна, хоць рабіў выгляд, што плаціў за іх.
У канцы 1819 года мой начальнік, марнатравец і вялікі аматар павесяліцца, заграз у даўгах і быў вымушаны прадаць кантору. Хоць у тыя часы патэнт страпчага не каштаваў гэтак дорага як цяпер, аднак жа ён запрасіў за сваю ўстанову неверагодную суму — ажно сто пяцьдзесят тысяч франкаў. Актыўны і адукаваны чалавек мог бы сумленна жыць на даходы з гэтай сумы і за годаў дзесяць расплаціўся б за даўгі. Я ж, сёмы ў сям’і невялікага буржуа з Наёна, не меў такіх сродкаў і ў капіталістычных колах ведаў толькі татачку Габсэка. Аднак пыхлівае жаданне набыць самастойнасць, а таксама нейкі пробліск надзеі прымусілі мяне ўсё-такі пайсці наведаць старога ліхвяра.
I вось аднаго разу надвячоркам я павольна ішоў у бок вуліцы дэ Грэ. Сэрца маё моцна білася ад хвалявання, калі я пастукаў у змрочныя дзверы. Я адразу ўспомніў усё, што казаў мне стары скнара ў той час, калі я быў далёкі ад разумення трывог, што ахоплівалі кожнага на парозе гэтага дома. Я ішоў прасіць, як і ўсе іншыя. I тады я сказаў сабе: «Не бойся! Сумленны чалавек павінен усюды захоўваць свой гонар. Няма чаго прыніжацца з-за грошай! Буду такім жа практычным, як і ён.»
Пасля майго пераезду, каб не мець суседзяў, татачка Габсэк заняў і маю кватэру. Акрамя таго ён зрабіў у дзвярах невялічкае акенца з кратамі і адчыніў іх толькі пасля таго, як пазнаў мяне ў твар.
— Што,— прамовіў ён сваім тоненькім галаском,— ваш начальнік прадае сваю кантору?
— Адкуль вы ведаеце? — здзівіўся я.— Пра гэта ён гаварыў толькі са мною.
Вусны старога склаліся ў куточках рота, быццам фіранкі на вокнах, аднак гэта нешта падобнае да ўсмешкі суправаджалася халодным абыякавым позіркам.
— Якраз дзякуючы гэтаму я і маю гонар бачыць вас у мяне,— вытрымаўшы паўзу, пад час якой я адчуваў сябе ніякавата, суха дадаў ён.
— Выслухайце мяне ўважліва, спадар Габсэк,— вымавіў я як мага спакайнейшым тонам, хоць мяне моцна бянтэжыў блакітны бляск яго праніклівых вачэй.
Ён жэстам дазволіў мне гаварыць.
— Я ведаю, што вас расхваляваць цяжка, таму не буду марна губляць час, каб намаляваць вам становішча беднага службоўца, які спадзяецца толькі на вас, бо не
мае на свеце нікога бліжэйшага. Але пакінем гаварыць пра блізкасць. Справы ёсць справы, а не слязлівыя раманы для ўражлівых жанчын. Ну дык вось.
Майму начальніку кантора прыносіла па дваццаць тысяч франкаў штогод. Спадзяюся, што ў маіх руках яна будзе прыносіць па сорак тысяч франкаў. Ён прадае яе за сто пяцьдзесят тысяч. Я адчуваю,— я пастукаў пальцам па сваім ілбе,— што ў мяне тут сёе-тое ёсць і калі вы дасцё мне такую ссуду, я выплачу вам яе за дзесяць гадоў.
— Вось гэта размова,— прамовіў татачка Габсэк, працягваючы мне сваю руку.— Колькі вяду справы, яшчэ ніводзін мне так ясна не выказаў мэту свайго прыходу. А якія ў вас гарантыі?
I змераўшы мяне позіркам з ног да галавы, адказаў сам сабе: «Ніякіх».
— Колькі вам год, малады чалавек?
— Праз дзесяць дзён споўніцца дваццаць пяць. Інакш я не меў бы права заключаць пагадненні.
— Сапраўды.
— Ну дык як, спадар Габсэк?
— Магчыма,— стрымана адказаў стары.
— Тады мусім спяшацца, a то могуць даць больш.
— Вось што. Прынясіце мне заўтра раніцай ваш выпіс з метрычнай кнігі, а я за ноч усё абдумаю.
Раніцай ў восем гадзін я ўжо стаяў перад Габсэкам. Ён павольна ўзяў у рукі афіцыйную паперу, начапіў на нос акуляры, кашлянуў, плюнуў, яшчэ больш захінуўся ў сваю чорную накідку і пачаў уважліва чытаць выпіс з метрычнай кнігі, выдадзены мэрыяй. Пасля пакруціў яго ў руках, зірнуў на мяне, зноў кашлянуў, паёрзаў на сваім услоне і нарэшце вымавіў:
— Што ж, паспрабуем заняцца гэтай справай.
Мяне пачало калаціць.
— Бяру я за крэдыт па-рознаму. Самае меншае — пяцьдзесят працэнтаў, а бывае, што сто, дзвесце і нават пяцьсот.
Пры гэтых яго словах я спалатнеў.
— 3 вас жа я па знаёмству вазьму толькі дванаццаць з паловай працэнтаў,— тут, павагаўшыся, ён дадаў: — He, з вас я вазьму па трынаодаць працэнтаў гадавых. Падыдзе?
— Падыдзе,— адказаў я.
— Але калі гэта здаецца вам зашмат, абараняйцеся,
Гроцый12 (Ён, здаралася, жартам называў мяне Гроцыем). Я прашу з вас трынаццаць працэнтаў. Такая ўжо ў мяне прафесія. Падумайце, ці зможаце вы заплаціць. Я не люблю людзей, якія прымаюць любыя ўмовы. He задорага?
— He,— адказаў я,— расплачуся, толькі давядзецца папрацаваць.
— А можа,— прамовіў ён, кінуўшы на мяне свой іранічны позірк,— заплацяць вашы кліенты?
— He, ліха яго бяры,— закрычаў я,— дам адсекчы сабе руку, але не стану рабаўніком! Усё сам выплачу!
— Тады да пабачэння,— сказаў мне татачка Габсэк.
— Аднак ганарары я буду браць згодна з тарыфам,— дадаў я.
— На некаторыя справы не існуе тарыфаў, як напрыклад, на атрыманне адтэрміноўкі плацяжоў, на палюбоўныя пагадненні. Тут можна браць па дзве, па тры тысячы франкаў, а то і па шэсць тысяч, у залежнасці ад важнасці справы, ды яшчэ за перамовы, за раз’езды, за складанне актаў, усялякіх выпісаў і за гаварыльню ў судзе. Трэба толькі знаходзіць такія справы. Я буду рэкамендаваць вас як дасведчанага, талковага страпчага, накірую да вас кліентаў, а яны пацягнуць да вас гэтулькі судовых спазыскаў, што ваша адвакацкая хеўра парвецца ад зайздрасці. Mae калегі Вербруст, Пальма, Жыганэ даручаць вам вясці справы аб адчужэнні зямельных надзелаў, а ў іх такіх спраў процьма. Такім чынам, у вас будзе дзве кліентуры: адна застанецца ў спадчыну ад вашага начальніка, а другую дам вам я. Здаецца мне, трэба ўзяць з вас пятнаццаць працэнтаў гадавых, бо вы ўсё-такі атрымліваеце ад мяне паўтараста тысяч.
— Згода, але не больш гэтага,— цвёрда сказаў я, жадаючы падкрэсліць, што гэта край, і далей я не пайду.
Татачка Габсэк памякчэў, бо, відаць, быў задаволены мною.
— За кантору я сам заплпчу,— сказаў ён.— Пастараюся дамагчыся большай скідкі з кошту канторы і з сумы залогу.
— Як пажадаеце, усё ў вашых руках.
— А вы пасля гэтага падрыхтуеце для мяне пятнаццаць вэксаляў, кожны па дзесяць тысяч франкаў.
— Толькі трэба зарэгістраваць гэту двайную ўгоду і...
— He! — перапыняючы мяне, злосна прамовіў Габсэк.— Чаму я павінен давяраць вам болып, чым вы мне.
Мне нічога не заставалася, як прамаўчаць.
— Акрамя працэнтаў,— дадаў ён ужо спакайнейшым тонам,— вы будзеце, пакуль я жывы, бясплатна весці мае справы. Згода?
— Згода. Толькі ніякіх выдаткаў за кошт маіх сродкаў.
— Слушна.— I тут жа дадаў з неўласцівым яго твару выразам пяшчоты: — А вы дазволіце мне наведваць вас?
— Заўсёды буду рады вас бачыць.
— Толькі ведаеце, раніцай гэта і вам, і мне нязручна: у вас свае справы, у мяне свае.
— Заходзьце вечарамі.
— Не-не-не,— хуценька запярэчыў ён.— Вам жа трэба бываць на людзях, сустракацца з кліентамі. А я таксама маю сяброў, з якімі праводжу вечары ў кавярні.
«Нішто сабе — у яго сябры?»,— падумаў я.— Што ж, тады давайце сустракацца за абедам.
— Вось і дамовіліся,— узрадаваўся Габсэк.— А пятай гадзіне пасля наведвання біржы. Я буду прыходзіць да вас два разы на тыдзень: у сераду і ў суботу. Мы будзем па-сяброўску гутарыць пра справы. Ай-яй-яй! Калі-нікалі я бываю ў добрым настроі. Вы пачастуеце мяне крыльцам курапткі і келіхам шампанскага, і мы так слаўна пагамонім! Я ведаю гэтулькі цікавых павучальных гісторый пра мужчын і асабліва пра жанчын.
— Добра. Курапатка і шампанскае за мною.
— Толькі глядзіце, дужа не раскашуйце, a то пазбавіцеся майго даверу. He наймайце шмат прыслугі. Вазьміце сабе адну старую пакаёўку. Я буду наведваць вас і цікавіцца вашым здароўем. Я ж уклаў у вас, э-хе-хе, цэлы капітал! Мне трэба ведаць, як ідуць вашы справы. Ну, годзе! Чакаю вас вечарам разам з вашым начальнікам.
— Даруйце мне маю нясціплую цікаўнасць, але я хацеў бы спытацца,— сказаў я, калі мы ўжо былі каля парога,— навошта вам спатрэбіўся ў гэтай справе мой выпіс з метрычнай кнігі?
Жан-Эстэр ван Габсэк паціснуў плячыма і, хітра ўсміхаючыся, адказаў:
— Эх, моладзь, моладзь! Запомніце назаўсёды, спадар адвакат, каб калі-небудзь не даць абвесці сябе вакол пальца: калі чалавеку менш за трыццаць, то яго сумленнасць і здольнасці яшчэ могуць нейкім чынам быць гарантыяй забеспячэння ссуды. А пасля трыццаці ўжо ні на кога нельга разлічваць.
I стары зачыніў за мною дзверы.
Праз тры месяцы пасля гэтай размовы я ўжо быў
страпчым, і неўзабаве мне пашчасціла, мадам, выйграць справу аб вяртанні вам вашай нерухомай маёмасці. Дзякуючы гэтаму, я зрабіўся вядомым. Хоць мне даводзілася выплачваць Габсэку велізарныя працэчты, праз пяць гадоў я разлічыўся з ім цалкам. Я ажаюўся з Фані Мальво, якую пакахаў усёй душою. Падабенства наіпых лёсаў, працоўнас жыццё, сумесныя поспехі яшчэ больш умацавалі нашы ўзаемныя пачуцці. Пасля смерці яе дзядзькі, багатага фермера, яна атрымала ў спадчыну семдзесят тысяч франкаў, што дазволіла нам расплаціцца з Габсэкам. 3 тае пары маё жыццё ператварылася ў бесперапыннае шчасце і дабрабыт. Больш не буду гаварыць пра сябе, бо шчаслівы чалавек — тэма нецікавая.