*шцяк* ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНА- АСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІЎЛЕНД ЗША №10 (40) Слова да чытача Зьмест Сьвятлана Белая. Слова да чытача..........................................3 Пад бел-чырвона-белым сьцягам Васіль Быкаў. Мэта і сродкі...............................................4 Зварот Кліўлендскага аддзелу БАЗА, грамадзка-культурнага цэнтру «Полацак*, Жаночага камітэту царквы Жыровіцкае Божае Маці, рэдакцыі часопіса «Полацак» да Беларусаў Бліжняга 1 Дальняга Замежжа..................................8 Заклік Кааліцыі ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі 10 Анатоль Старадарожскі. Роздум нестароньняга назіральніка ІУ зьезду БНФ «Адраджэньне»........................................................... 11 Наша гісторыя Васіль Пуцько. Полацак у гісторыі старажытнарускага мастацтва............14 3 архіваў КДБ Арышт Вацлава Ластоўскага................................................20 Рэцэнзіі і анатацыі Леанід Лыч. Эмігрантаў друкуюць у Беларусі.............................. 25 Уладзімір Гніламёдаў. Лепшая кніга 1994 году............................ 30 Роднае слова Міхась Кавыль Із агню ды ў полымя....................................... 34 Алесь Марціновіч. «Сьніцца вецер над Нёмана Лані»......................40 Памяць зямлі Сьвятлана Белая. Галінка ясьміну ад Ларысы Геніюш....................... 48 Помнік Ларысе Геніюш.................................................... 52 3 жыцьця эміграцыі...................................................... 53 Згукі Бацькаўшыны Спазнайце сваіх продкаў, сыны Беларусі 58 Лексічны атлас Беларускіх народных гаворак 59 Лублікацыі часопіса «Полацак* №№ 1(311-10(40)........................... 60 Выйшаў у сьвет новы, чарговы нумар ча-сопіса «Полацак». Ён выйшаў у час, калі на Бацькаўшчыне душыцца кожнае вольнае слова і выніш-чаецца родная мова. Зноўусталяваны былыя бээсэсэраўскія сымбалі й адноўлены бальшавіцкія сьвяты. Гэты нумар пабачыў сьвет, калі нашу моладзь ізноў пад прымусам заганяюць у камсамол і піянеры, калі ідзе поўная рэс-таўрацыя камуністычнага рэжыму і вяр-таньня на правах «северно-западной гу-берннн» ў калёнію да Расейскай імпэрыі. Ці трэба, шаноўны чытач, казаць, што падманутай, памыліўшыйся ўсваім выбары Беларусі патрэбна, як можа ніколі раней, кожнаесумленнае і праўдзіваеслова. Слова, якое, нарэшце, разбудзіцьнаш народ пасьля доўгага сну, якое дасьць яму сілы падняцца з каленяў, супрацьстаяць шалёнаму насту-пу хлусьлівай прапаганды, паказаць са-праўдны твар тых, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон. Сёньня, калі гаворка ідзе аб выжывань-ні нацыі, вельмі важна данесьці да кожнага беларуса праўду аб нашай гісторыі, куль-туры, барацьбе нашага народу за вольнасьць і незалежансьць. Данесьці сёньня, бо заўтра ўжо можа быць позна. Калі мы ўсе разам упусьцім свой апошні шанс выратаваньня, то нам не адрадзіцца ўжо ніколі. 1 заўтра нашчадкам ўжо ня будуць патрэбны песьні нашых паэтаў, родная мова і сымбалі, за якія продкі іхнія некалі паклалі сваё жыць-цё! Нам, беларусам, як нацыі, можа прыйсьці канец. Таму мы зноў запрашаем ўсіх, хто ад-чувае сябе беларускім патрыётам, да су-працоўніцтва з часопісам <Полацак». Ча-сопісам, які з самага пачатку свайго існа-ваньня спрыяў справе ўзмацьненьня су-вязьзяў беларускай эміграцыі з Бацькаў-шчынай, фарміраваў у нашага народу па-чуцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці, спрыяў вяртаньню нашых гістарычных сымбаляў. Мы і далей будзем дапамагаць усім дэмакратычным і нацыянальна сьвя-домым сілам Беларусі. Спадзяемся, што ў гэтых намаганьнях нас падтрымаюць як духова, так і матэрыяльна усе беларускія патрыёты. Няхай нашае вольнае слова аб’ядноўвае ўсіх змагароў мітраполіі і дыяспары. Рэдакцыя часопіса «Полацак» выказвае шчырую ўдзячнасьць тым людзям і ар-ганізацыям, якія ахвяравалі грошы на вы-даньне гэтага нумару. Будземспадзявацца, што яны і ў далейшым будуць самахвярна дапамагаць у справе нашай агульнай ба-раьцбы за вольнае беларускае слова, якое праз часопіс «Полацак» ідзе на Беларусь. Толькі аб’яднаных разам нас He рабіць, не спыніць, не стрымаць. Будучыня Белдрусі зараз у Вашых руках Усё лятуць і лятуць тыя коні... Сьвятлана Белая, Галоўны рэдактар часопіса «Полацак» 3 Мэта і сродкі Васіль Быкаў Ужо колькі часу беларуская грамадз-касьць бьецца за родную мову, за яе існа-ваньне, недапушчэньне яе пагібелі. I ўсё без жаданага выніку. Выпадак, трэба пры-знаць, небывалы ў гісторыі зямных нацый, парадаксальны для XX стагодзьдзя. Але не для нас. У нас, у Беларусі, тое падаецца цалкам заканамерным і ўжо не зьдзіўляе нікога. Болей зьдзівіла-б каго, калі-б тая барацьба скончылася перамогай. Ці якім-небудзь прыстойным вынікам. Раней змаганьне за мову вялося адною нацыянальнай элітай, што канфрантавала з бальшавіцкім таталітарызмам, з партыяй камуністаў, якая супрацьстаяла нацыі— зацята, пасьлядоўна, душачы ўсе яе пам-кненьні і перш за ўсё—памкненьне да волі і самавызначэньня. У гэтай барацьбе партыя сканала, але не дала перамагчы сябе. A цяпер дамагаюцца таго яе нашчадкі, яе на-мянклятурныя рэшткі, што знаходзяцца пры ўладзе і заклапочаны рэстаўрацыяй ранейшага ладу. Вядома-ж, неўміручай расейскай імпэрыі, якая набывае цяпер другое дыханьне. А як здаўна вядома, у адзінай імпэрыі павінны быць адзін імпэ-ратар, адна вера і адна мова. Праўда усё-ж на двары не сярэднявечча, а канец электронна-тэхналягічнага XX стагодзьдзя, і тыя, што ажыцьцяўляюць уладу, карыстаюццатрохі інакшыміад тра-дыцыйна-таталітарных метадамі свайго па-наваньня. Найперш у выглядзе адносна лі-беральных канстытуцыяў ды папулісцкіх законаў. Добра ведаючы пры тым, што як і заўжды, ніякія з тых законаў выконвацца ня будуць, а канстытуцыя ў нас не болей чым «фількіна грамата», прызначаная для ашуканства міжнароднага валютнага фонду ды міжнароднай грамадзкасьці. Менавіта такія меркаваньні клаліся ў аснову ства-рэньня і славутага закона аб мовах, які распрацоўвася і прымаўся ў яксьці за-паснога перабудовачнага варыянту на вы-падак, калі раптам пераможа дэмакратыя. Але дэмакратыя не перамагла, яе не ака-залася пры ўладзе, а наступная каму-ністычная намянклятура, хутка паспакай-неўшы пасьля путчаўскага спалоху, пачала «круціць дынаму», — як на паўкрыміналь-ным наваязе называецца клясічныя бюракра-тычная валтузьня і цеганіна. Ствараліся спантанна ці былі сфармаваны ініцыятывай зьверху ( у тым ліку і клопатамі спецслуж-баў) некаторыя нацыянальна-культурніцкія суполкі, якія пачалі дружна імітаваць ба-рацьбу за культурнае ці моўнае адраджэнь-не. Нейкі час сапраўды было ўражаньне іхняйсамаадданасьці ў намінаванайсправе, але хутка'стала відаць уся абмежаванасьць іхніх мэтаў і асабліва іхніх магчымасьцяў. Тых магчымасьцяў не хапіла нават на тое, каб забясьпечыць функцыянаваньне хоць бы адной беларускай школы ў сталіцы. Новыя шыльды ды некалькі дэпутатаў-беларусаў у Вярхоўным савеце (не лічачы апазыцыі), што ў сваіх выступах перайшлі на родную мову — вось і ўвесь рэальны набытак тае абмежаванай барацьбы за аб-межаваныя мэты. Зрэшты, яно і зразумела. Можна было колькі заўгодна выступаць, горача дыскутаваць, пісаць красамоўныя артыкулы, але барані божа не сігаць далей дазволенага, што магло-б падарваць аў-тарытэт улады 1. Так яно робіцца і дагэтуль —каб не зачапіць уладу, не прагневаць яе партыю. Вядома-ж, партыю камуністых, да якой многія з тых моўных энтузіястаў ня-даўна належалі і якой спраўна служылі. Каб захаваць славуты прынцып «нацыя-нальнае згоды». Але згоды з кім? А з тымі, вядома, хто, жывучы і, можа, нават нарадзіўшыся ў Беларусі, ва ўпор не бачыць ніякай беларушчыны. Для каго беларуская мова—«непрыгожыя і дзікая». На якой, як яны кажуць, нестворана нічога каштоўнага. Якія адзіна каштоўнае бачаць хіба што ў Расеі, а калі ў Беларусі, дык толькі ў генеральскіх лампасах ды ў а гам-на-ракетных лабараторыях ВПК. Згоду з хаўрусьнікамі тых, што залілі сьветкрывёй, а цяпер з азьвярэласьцю няўдакаў руй-нуюць чачэнскія гарады і сёлы ды рыхтуюць новы, абноўлены геапалітычны пляцдарм на захад ад Масквы. He ў прыклад чачэнцам нашы нацыянальныя калябаранты гатовы без супраціву здаць усё, чым непадзельна валодаюцьсамі, у тымліку і мову. Найперш, можа, мову, бо здача мовы ў наш крызісны час не патрабуе ніякіх грашовых затратаў і можа нават прынесьці эканомію ў змарнелы «заячы» бюджэт. Зноў-жа даўно вядома, што беларусы—памяркоўная, «рахманая» нацыя, яна праглыне ўсё, што ёй ні падсу-нуць. Мабыць, праглыне і рэферэндум аб мове*. Тым болей, што ягоны вынік ужо прадвызначаны «усенародна абраным» прэ-зідэнтам: 84 працэнты за аднаўленьне дзяр-жаўнага статуса расейскай мовы. Што-ж, з тою палітыкай, якую ажыцьцяўляе аўтары-тарная прэзідэнцкая «вертыкаль», паднача-ленае расейскім генералам т.зв. беларускае войска, прэзідэнйкі АМОН ды прэзідэнцкія спецназ, МУС і КДБ можна дасягнуць і большага. Нават і знакамітых 99,99 працэн-таў. У імя ўсё тае «нацыянальнай згоды» ды <каб не было вайны», высілкамі свайго-ж Вярхоўнага савета пасьпяхова змарнавана ідэя стварэньня прыстойнага дзяржаўнага гімну і не меней пасьпяхова марнуецца рэформа граматыкі і правапісу. Ранейшы правапіс, можа, і недасканалы, можа і заліш-не камунізаваны, але звыклы для некалькіх пакаленьняў беларусаў і меў хіба патрэбу ў пэўным удасканаленьні. Цяпер ён разбу-раецца ўзаемнай нязгодай «тарашкеві-чаўцаў» ды «наркомаўцаў». Каб яго папра-віць і сапраўды дасягнуць «нацыяналь-нае» згоды ў моўнай праблеме, камісіі Вяр хоўнага савету так і не хапіла адвагі. А без тае камісіі хто-ж навядзе парадак у раз-ладжаным механізьме мовы? Тысячы нас-таўнікаў, кажуць, немаюцьпэўнага кшталту ведаў дзесяткі дасьведчаных моваведаў, кандыдатаў, дактароў і акадэмікаў не ва лодаюць адпаведным правам. Веды і правы засяродзіліся адно ў знакамітай камісіі, якая не мае...Чаго? Хіба, як раней, —ад-паведнае пастановы ЦК КПБ і Савета Мі-ністраў БССР? I вось вынік: як правільна ўжыць нават спрадведчнае беларускае сло-ва, ужо не ведае ніхто—ні вучні, ні нас- * Гэты артыкул быў напісаны некалькі месяйаў да рэфэрэндуму ~ Рэд таўнікі, ні моваведы. Моўны вэрхал, штозапанаваў у Беларусі, болей для яе шкодны, чым нават колішняя забарона мовы: ён разбурае яе асновы. На працягу стагодзьдзяў беларуская мова саіснавала ў няпростым атачэньні дзьвюх магутных моўных стыхіяў, але ўсё ж захоў-валася цэльнасьць тэрыторыі, непадзель-насьць адзінага арганізму нацыі Нацыя, вядома, перажыла нямала страшных ката-клізмаў, але ў шмат якіх адносінах жывілася ўласнаю моваю, як і мова жывілася сокамі нацыі. Аж да пачатку XX стагодзьдзя, калі тая цэльнасьць сталася парушанай у выніку падзелу жывога цела нацыі на дзьве па-лавіны, што падвергліся рознаскіраваным сацыяльна-канфесійна-моўным ўзьдзеянь-ням. Тыя ўзьдзеяньні, безумоўна, падарвалі спрадвечную гармонію мовы, парушылі яе нацыянальную сутнасьць. Фарсіравана па-шыралася пісьменнасьць на аснове шыро-кага патоку калькаванага партыйнага бюра-кратычнага канцылярыту, што хлынуў праз усе сродкі масавай інфармацыі і пануе ў Беларусі да гэгага часу. Мова заходняй часткі Беларусі апынулася тады пад магут-ным рэлігійна-дзяржаўным уплывам «паль-шчызны», у той час як усходнікі асвойвалі расейска-беларускую «трасянку». У літа-ратурную мову як рэакцыя на расейска-бюракратычны канцылярыт з усіх рэгіёнаў пашыбавалі мясцовыя дыялекты, якіх безліч аказалася ў Беларусі. Мова Куплы і Коласа, што некалі легла ў падмурак літаратурнай мовы, стала мала каму патрэбная.