Аня яшчэ крыху памаўчала, але пазьней прызналася. —Я ня думала яго забіваць, але мяне прымусілі. —Косьця Фарнэль? —Ды не. Косьцік і сам не адмовіўся-б, каб яму прапанавалі. Ён ня любіў шэфа. Мяне прымусіла Маня, сястра Яраслава. —Я так і думаў. Дурная гераіня. Шукала галава гуза і знайшла. —Што знайшла? —Кулю ў лоб, альбо вяроўку. Няма Мані. —А ты ведаеш, Язэп, ці не яна выдала мяне? —He. Аня. Каб яна выдала, я цябе ўра-таваць ня змог-бы. Я думаю, што набрахаў на цябе Калядка. Набрахаў ён то набрахаў, але канкрэтных фактаў ня даў, бо ня меў Анупрэйчык, як бачна, не адпраўляе абы за што ў зямельны аддзел. —Можа і так. Табе я ўжо дзякавала за ратунак, але яшчэ раз шчыра дзякую. Я гэтага ніколі не забуду. А цяпер раскажы свой сакрэт. —За мой сакрэт я галавою не заплачу, хоць-бы ты мяне і выдала. —Зараз-жа пабягу выдаваць,—зась-мяялася Аня. —Я не баюся. Заплаціць галавою мой лрыечны братВіктар, калі даведаюцца нем-цы. Віктар мае кароткахвалевы радыё-прыёмнік, слухае Маскву. Ня так даўно я наведваў, яго і ён сказаў, штоарміі групоўкі Цэнтр у колькасьці каля мільёна жаўнераў, дзевяш з паловай тысячаў гарматаў і мі-намётаў, 1300 самалётаў, адступаюць, адбі-ваючыся і нясучы вялікія страты, у на-прамку Менска. Хаця савецкае ТАСС шмат брэша, але бачна па паводзінах немцаў, што ім прыпякае, іх ліхаманіць. He здарма-ж яны дазволілі Прэзыдэнту БЦР Астроўскаму склікаць Кангрэс. —А што ён дасьць беларусам гэты Кангрэс? —У сучасны момант дасьць тое ,што дае Краёвая Абарона Нават меней чым Краёвая Абарона. Там хоць хлопцы бараняць вёскі ад лясных бандытаў. —Ну, я-б не сказала, што яны бандыты. Ня ўсе вядома, але шматсярод іх галава рэзаў, якія грабяць вёскі, непакорных за-біваюць Альбо заб’юць немца, а труп пры цягнуць у непакорную вёску, а немцы тады помсьцяць нявінным людзям. Але я адхі-ліўся. Кангрэс ня зможа стрымаць рукі мардэрцаў: якчырвоных,так і карычневых. Але хоць пакажа і тым і другім акупантам, што беларусы хочуць «людзьмі звацца». —А калі той Кангрэс адбудзецца? —Калі не памыляюся, ўжо хутка. Здаец-ца, 27 чэрвеня —Ты, вядома, будзеш там. —Буду, а ты? —Ня цікаўлюся я палітыкай. Адзін раз ужо пацікавілася і... —Ведаю, пра што ты ўспомніла. Ня думаю, што тэатр ізноў узарвуць —Усё можа быць. Але няхай усё будзе добра. Дайшлі яныдадому йужотам.нямаючы што рабіць, пералівалі з пустога ў парожняе. Аня на працу не хадзіла, бо Беларускія прафсаюзы зачыніліся. Аня прадавалася на таўкучцы сахарын. Шэф прафсаюзаў прысабечыў два вялкія яшчыкі сахарыну з азнакай «фюрвермахт» і папрасіў Аню, каб яна прыхавла, пакуль ён спатрэбіцца яму. He спатрэбіўся, але Аня мела кусок хлеба. Крыху дапамагаў ёй Язэп. He прадуктамі, а маркамі. На таўкучцы, што была на рагу Нямігі і Карла Лібкнехтаможнабылокупіць усё, што душа зажадае. Аня, як і раенй, часта бегла да братоў і сёстраў. Братоў так і не паклікалі пад «ружьё», бо зброі немцы не давалі: баяліся Беларускай Краёвай Абароны. Гэта было сьмешна, але ў страха вялікія вочы. Нямецкія шышкі Шрэтар і Сівіца зашушукаліся паміж сабою, калі Радаслаў Астроўскі на Другім Кан-грэсе, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 году, не пабаяўся абвінаваціць немцаў у блізарукай палітыцы, ў недапушчальных адносінах да акупаванай Беларус. Язэп сядзеў на Кан-грэсе, слухаў праўдзівыя словы Астроў-скага і пляскаў, як і больш за тысячу пры сутных дэлегатаў,—пляскаў сьмеласьці чалавека, аддадзенага справе Беларускага народу. Ён напомніў немцам, каб не за-бывалі, што «...мы заяўляем вуснамі дэле гатаў Другога Кангрэсу аб разрыве адносін з Масвою навечна. I робім гэта не тады, калі нямецкія арміі штурмавалі Сталінград, а ў час, калі Армія Паўлюса склала зброю. Мы зброю не пакладзём, аж пакуль Беларусь ня стане вольнай і незалежнай». А ў гэты дзень, 27 чэрвеня, танкавы корпус М.Ф. Панава і група I А. Пліява загналі ў два катлы 40 000 немцаў у Баб-руйск. Апэрацыя «Баграціён», якая пачалася 23 чэрвеня працягвалася. На другі дзень пасьля Кангрэсу прыйшоў Краўцоў і сказаў прапагандыстам, кабскла-далі ў валіскі манаткі і рыхтаваліся «пад- 36 37 мазваць пяткі» Другога ліпеня да Язэпа прыйшоў Віктар. Прыйшоў разьвітацца Сам ён ня лічыў сябе калябарантам, уцякаць ня зьбіраўся. На пытаньне Язэпа, калі ён будзе ад’язжджаць, Віктар стаў пыкаць, мыкаць, аж, нарэшце, дадумаўся: — Я яшчэ не гатовы У мяне-ж ведаеш, сям’я. Язэп падумаў: —У цябе ў галаве птушкі гняздо зьвілі, але сказаў: —Справа твая, Віктар, але ты рызыкуеш галавой. —Ну, я-ж кажу. Табе лягчэй зьбірацца: чамаданчык у рукі і гайдна. А мне... Ён выняў і кішэні грошы і сунуў руку Язэпу. —Вазьмі, у Нямеччыне разьлічымся. Язэп узяў і сказаў брату пачакаць: ён сходзіць дастаць гаручага. Каля жалезнай дарогі, недалёка ад вакзалу, жыла другая бабка, самагоншчыца Альжбета. Пазнаёміла Язэпа з бабкай Аль-жбэтай Майя. Пасьля арышту бабкі Анюты Язэп наведваўся да яе. Жыла яна далека-вата, трэба было ісьці паўз чыгунку. У бабкі Альжбеты Язэп крыху затрымаўся, бо бабкі ня было дома. Дачакаўшыся яе, Язэп «узброіўся» бутрэлькай гаручага і стаў карапкацца на насып. Раптам пабачыў мужчынаў, якія размахвалі кувалдамі. Да-лекавата, у канцы шэрай шарэнгі стаяў з другога боку чыгункі немец. Ён штосьці балабоніў з другім немцам, які стаяў з другога боку чагункі. Язэп пасьпяшыў, каб незаўважаным прашмыгнуць цераз насып, але мусіў за-тырмацца: убачыў недалёка ад сябе Мікалая Арочку. Мікалай, —паклікаў Язэп прыцішаным і ласам. Гой пачуў, убачыў Язэпа і хуценька падбег да яг. — Чаго ты тут? —спытаў Язэп, але ня стаў чакаць адказу, бо ўбачыў, што да іх набліжаецца немец. Язэп сунуў Мікалю бутэльку і сказаў: —Сёньня каб уцёк, бо немцы будуць адступаць і вас усіх пастараляюць. Баі ўжо ідуць каля Менску. Я заўтра зматваюся. Немец наблізіўся, Язэп ня ста ў уцякаць. —Аўсвай! —спытаў немец. Язэп паказаў спраўку зь месца працы. Немец прачытаў яе, аддаў назад спраўку і крыкнуў: «Гераўс!» Язэп завярнуўся і пабег да Віктара. Дома Віктара ён не застаў, таму павярнуў да хаты. Ані ня было дома таксама. Язэп наліў «гаручае» ў шклянку і пачаў піць яе як ваду. Другі гвардзейскі танкавы корпус Бур-дзейнага уварваўся на Камароўку, а Язэп ляжаў каля стала на падлозе, раскінуўшы ногі, як баран. Сьнілася яму Клашка. Быц-цам-бы бяжыць яна па беразе рэчкі Усуры, а за ею паласаты усурыйскі тыгр. Вось-вось схопіць яе за белую, як снег кашулю. Клаша крычыць: «Ратуй, Язэп, ратуй!» Кінуўся Язэп ратаваць Клашу, але тыгар ужо прыдушыўяе і кінуўся на яго. Бяжыць Язэп па беразе Усуры, задыхаецца, а тыгар дагнаў яго і лапай за плячо як тузане. Прахапіўся Язэп у халодным поце, чуе спалоханы глос Ані: «Язэп, ты яшчэ сьпіш? Нашыя ўжо ў Менску». Гэтыя словы Ані выгналі із галавы Язэпа і Клашу, і тыгра Язэп заснуў апрануты і ў туфлях. Схапіў ён чамаданчык, які падрыхтваў загадзя, цмокнуў Аню ў скронь і пашыбаваў, як толькі мог, на станцыю. Дабег на станцыю, убачыў цягнік. У апошнім вагоне, у тамбуры стаяла Майя і, забачыўшы Язэпа, стала гу-каць: «Хутчэй, хутчэйі». Цягнік стаў ру-хацца. Язэп усьпеў ухапіцца за трымалкі паабапал дзьвярэй і ўскочыў на прыступкі. Гэта быў апошні цягнік, які ішоу у Баранавічы. Эпілёг Язэп Лабач жыве ў невялічкім гарадку недалёка ад Нью Ёрку. Там-жа жыве і Мі-калай Арочка. Сымон Юр’явіч Краўцоў жыве у Аў-страліі. Віктара Лабача расстралялі ў 1944 г. сьмершаўцы. Аляксея Новіка расстраляла Смаленскае СД. ІС ^J^ai^^J у^луСЬ^ Уй^а.^ Лл^-п^ T^jc^in. Г~9Т<^< н^ЗЁр^с НЛ іуО^і^і^ ^к. ^ ' & 7 ^^ ^)~ к^МА. ^'^J, coCW Ас^^^^ ^Кл гоц^Г ^^^^^т^^ Лк^ Г^у^ь ч^й’^' Кляша Пятрова, калі верыць Анупрэй-чыку, памерла ад заражэньня крыві. Мяня Вярбіцкая —загінула. Ліза Гулько —загінула. Майю Кротаву ў1945 г. звгалцілі і па весілі ў г.Дэсаў (Нямеччына) «голікаўцы». Валянтын Арлоў у 1947 г. «поехал на Роднну» Яраслаў Вярбіцкі прыслаў мне ліст, у якім піша: «Вместе шлн мы до Берлнна». Пра лёс рэшты герояў ня ведаю. 4 кастрычніка 1992 г. 39 «Сніцца вецер з-над Нёмана, Лані...» Алесь Марціновіч У « Л істках каляндара» Максіма Танка лёгка адшукаць надпіс, датаваны 28 травеня 1936 г.: «У рэдакцыі «Калосьсе» Я Шутовіч паказаў мне некалькі вершаў А.Бярозкі. Мне здаецца зь яго вырас бы цікавы і су-р’ёзны паэт, калі-б мог вызваліцца з-пад апекі сваіх духоўных айцоў». А Бярозка—досыць вядомы на той час паэт Анатоль Бярозка. Ён належыў да той кагорты нацыянальна-сьвядомай моладзі, якая выступала супраць паланізацыі, пры-мала актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці. Сапраўднае прозьвішча А.Бярозкі — Мацьвей Рэпкаў-Смаршчок. Нарадзіўся ён ІЭлютага 1915 г. ў вёсцы Падлесьсе. Колісь гэта была Ляхавіцкая воласьць Слуцкага павету, а цяпер Ляхавіцкі раён Як ні даводзілася цяжка, але бацькі змаглі даць сыну добрую адукацыю. Пры тым для свайго часу вельмі прыстойную. Закончыўшы толькі чатыры клясы ў Пад-лесьсі, Мацьвей працягваў вучобу ў Ля-хавіцкай школе, а затым у Баранавіцкай гімназіі. А паколькі зацікавіўся мэдыцынай, вырашы ў прысьвяціць сябе лекарскай спра ве, паступіў на медыцынскі факультэт Ві ленскага ўнівэрсытэту. Атрымаўшы вы-шэйшую адукацыю, застаўся асістэнтам прафэсара на кафэдры фізіялёгіі. Нават цяжка пэўна сказаць, да чаго ў той час больш гарнулася яго душа. Да мэдыцыны, якая, як пазьней высьветліцца, стане справай усяго жыцьця, ці ўсё-ж да паэзіі. Відаць, пакуль знаходзілася ў душы месца і таму, і другому. Аднак нельга сказаць, каб паэзія Маць- вею давалася лёгка. Несумненна, талент ён меў і задаткі яго былі немалыя Аднак паў-ставала і па сутнасьці традыцыйнае пы-таньне: талент, што з табой рабіць? Лягчэй пайсьці шляхам ужо вядомага, знаходзячы ў асэнсаваньні яго нейкія новыя матывы, павароты. I куды цяжэй выбраць уласную сьцяжынку, пазбавіўшыся ўяўнай лёгкасьці і ступіўшы на літаратурны цалік. Мацьвей спачаткуспыніўся на першым шляху. Маг чыма яму падавалася, што арыентацыя на тых, хто дасягнуў пэўнага посьпеху, і са-мому прынясе толькі карысьць? Адным зь любіміўшых паэтаў Анатоля Бярозкі быў Язэп Пушча. Творчасьць гэтага паэта захапляла ня толькі яго. Цэлае па-каленьне моладзі Захадняй Беларусі вы-расла пад узьдзеяньнем ягонай паэзіі. Ня трэба забываць, што кнігі, якія вы-ходзілі ў колішняй Савецкай Беларусі, у тагачасную Заходнюю Беларусь траплялі не часта, пры тым вельмі нерэгулярна. A часопісы «Зарніца», «Калосьсе», «Шлях мо-ладзі», газета «Крыніца» й іншыя выданьні, у якіх пачаў друкавацца А. Бярозка, мелі куды большага чытача, а да ўсяго не надта «адукаванага» ў паэзіі. Вершы, што лёгка запаміналіся станавіліся тым духоўным каталізатарам, які дазваляў пазбавіцца не-паўнацэннасьці «тутэйшаства», адчуць сябе нацыяй, у якой ёсьць і можа быць свая літаратура. А маладыя парасткі яене ўдасца нікому заглушыць, у тым ліку і розным асі-мілятарам, якія змагаліся супраць усяго беларускага. Ня дзіўна, што пазьней ме-навіта гэтым вершам «Вядучы матыў» Я