У гэткіх заблытаных варунках легіты-мацыя нацыянальнай мовы, наданьне ёй статуса адзінай дзяржаўнай выдалася скла -данай задачай. I не толькі з прычыны тра-дыцыйна-непрыязнага стаўленьня да яе савецкай улады—пэўную абыякавасьць да свае мовы праявіла нацыя. Дакоры, угаворы. ды закліканьні моўных адраджэнцаў мала дзейнічалі на зьнявераных, нацыянальна распрапагандаваных людзей, якім сваю мову трэба было спасьцігаць нанова, што само па сабе было няпроста. Асабліва ў атмас-феры паўнаўладзьдзя іншае, расейскае мо-вы. Гарадзкі быт, вытворчая дзейнасьць, навучаньне, вайсковая служба, усе органы ўлады даўно абслугоўваліся расейскаю мовай, у дзьвюх мовах проста не было па-трэбы. Для авалоданьня другой, хоць бы і роднай, не хапала патрыятызму, патрэбна была сацыяльная неабходнасьць. Але ва ўмовах вельмі адноснага суверэнітэту ў тае неабходнасьці не мог пераканаць ніхто — ні моўныя ваяры, ні памяркоўныя аргу-мэнты гаспадоў утульных кабінетаў. Здаец-ца, мала посьпеху здабылі таксама і праста-душныя моўныя рамантыкі ў сваёй палы-мянай агітацыі на мітынгах і ў пікетах. Калі зь першымі ўлады тайна ладзілі апраба-ваным метадам перніку, дык да другіх прымянілі паліцэйскі АМОН зь яго адпра-цаванымі метадамі — галавой аб асфальт, за ногі ды ў міліцэйскі УАЗ. Як гэта ня-даўна сталася з шаноўным прафесарам на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Нас імкнуцца пераканаць, што ў галіне мовы вынікі будуць на прыканцы стагодзь-дзя.як тое і прадугледжана славутым моў-ным законам Але ці спатрэбяцца тады ка-му тыя вынікі? Вельмі сумніўна, што калі справа пойдзе гэтак і далей, дык яшчэ праз дзесяць —дваццаць гадоў ў Беларусі зной-дзецца каму сказаць беларускае слова. Традыцыйны творца і зьберагальнік бела-рушчыны—наша сялянства перастае быць такім ужосёньня. Тое, штоад ягозасталося на вёсцы, наўрад ці можна назваць сялян-ствам, беларускім тым болей; горад жа ў нашым стагодзьдзі так і нестаў беларускім. Інтэлігенцыя... Вядома, якая сёньня ў нас інтэлігенцыя, што ціха плача па тых не-збыўных часах, калі жылося нябедна і ганарова. Калі была ружовая мэта роўнась-ці і сацыяльнай справядлівасьці. Цяпер мэты не стала, а нацыянальная ідэя ў ра-зуменьні сучаснага дэнацыяналізаванага ды зрусіфікаванага інтэлігента-ідэя сумніў-ная. А галоўнае—страхавітая, за якую яшчэ нядаўна здымалі галаву з плечаў. Зноў жа ў адрозьненьне ад камунізму нацыяналізм нікога не корміць. У тым яго хіба. Праблема беларускай мовы ў Беларусі —не ізаляваная праблема, у ёй трэба ба-чыць складаны і балючы комплекс праб-лемаў, народжаных крызісным існаваньнем нацыі ў XX стагодзьдзі. Ці можна ўсур’ёз дамагчыся суверэннасьці мовы, калі не дасягнута суверэннасьць нацыі? Калі папяровыя зачаткі тае суверэннасьці з гэткай упартасьцю «інкарпаруюцца » у склад вялікай пануючай дзяржавы, на што нястомна працуе ўвесь вялізны дзяржаўны апарат—ад камуністычных саветаў да дык-татарскай «вертыкалі». Калі прэзідэнтдзяр-жавы не прапускае ніводны зручны выпадак, каб не сказаць сваё «фэ» фармальна ўзако-ненай дзяржаўнай мове. Неверагодная сітуацыя. Але-ж менавіта такі прэзідэнт у выніку выбараў апыунуўся «выразьнікам і абаронцам» нацыянальных інтарэсаў бела-русаў. Што-ж на тых выбарах думала сабе нацыя? Лёс мовы залежыць найперш ад свабоды і незалежнасьці Беларусі, ад ступені яе цывілізаванасьці. Ад вырашэньня праблемаў дзяржаўнасьці, ад стану яе разбэрсанай эканомікі, якая сацыялістычнай быць не схацела, а рынкавай ёй не даюць. У такіх умовах праблемы мовы павісаюць у паветры і не рэфармуюцца, як не рэфармуецца нічога з астатняга. Каб усётое зрушыць з мёртвага мейсца, патрэбны адэкватныя сродкі. Але найперш патрэбна палітычная воля нацыі, каб усьвядоміць неабходнасьць калі не ўласнага адраджэньня, дык хоць-бы ўлас-нага выжываньня. Чалавеку, які страціў жыцьцёвую волю, не патрэбна мова, яму трэба спакой. Наша нацыя даўно хворая на дэнацыя-нальныя сухоты і мае тэрміносую патрэбу ў леках. Хто дасьць ёй тыя лекі? Мабыць, ніхто, калі яна сама не знойдзе іх у сваім нацыянальным арганізме. ' Дзіва, што некаторыя з нашых самых заўзятых моўных ваяроў у шмат якіх вы-ступленьнях і артыкулах ні слова не ска-жуць пра агульнавядомых вінаваўцаў Hawara моўнага крызісу, не назавуць ніякіх імёнаў, абыходзячыся адно эўфемізмамі, самы моцны зь якім—нелюдзі. Пад ім можна разумець, каго хочаш. 2А між тым, такім нацыянальным гімнам Беларусі ўжо робіцца прызнаны грамадз-касьцю «Магутны Божа* на геніяльныя словы Натальлі Арсеньневай з не менш ге-ніяльнай музыкай Міколы Равенскага, — факт, які ўпарта не хочуць прызнаваць ні ўлады, ні энтузіясты моўнага адраджэньня. 3 Хоць бы адносна зьмякчэньня зычных, якое было гвалтоўна скасавана вядомай рэформай і цяпер уводзіцца ў карыстаньне самадзейным парадкам, I гэта правільна, бо без яго беларуская мова страчвае адзін са сваіх самых адметных нацыянальных элементаў. В.Б. Зварот Кліўлендзкага аддзепу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, Культурна-грамадзкага цэнтру «Полацак», Жаночага камітэту царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўленьдзе, рэдакцыі часопіса «Полацак» да Беларусаў Бліжняга і Дальняга Замежжа Кліўлендзкі аддзел БАЗА, Культурна-грамадзкі цэнтр «Полацак», Жаночы камітэт царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўленьдзе, Рэдкалегія часопісу «Полацак» Зьвяртаюцца да усіх беларусаў Бліжняга і Дальняга Замежжа і заяўляюць аб наступным. Жывучы ў далёкім Замежжы, мы сэрцам і душою застаёмся з нашым беларускім на-родам, з нашай любай Бацькаўшчынай. Мы ўзрадаваліся, што ўрэшце Беларусь стала вольнай і незалежнай дзяржавай, што праз многія годы вярнуліся нашыя нацыянальныя гістарычныя сымбалі—бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Мы былі ўсьцешаны, калі народ актыўна пайшоў на выбары, каб абраць прэзыдэнта сувэрэннай краіны і тым самым засьведчыць сваю волю быць незалежнай нацыяй і мець сваю дзяржаўнасьць. Тут, у далёкай Амэрыцы, нашую радасыіь падзялялі ня толькі шматлікія народы паняволеных дзяржаваў, але і ўвесь амэрыканскі народ. 25 сьнежня 1991 году незалеж насьць Беларусі прызнаў Прэзыдэнт ЗША. Нашыя радасьць і гонар за родную краіну былі бязьмежнымі. Мы зь вялікім задавальненьнем рэпрэзэнтавалі ў Амэрыцы нашую Баць-каўшчыну й як маглі дапамагалі ёй. Здавалася, што такі гістарычны акт, як выбары Прэзыдэнта ўмацуюць дзяржаўнасьць, нададуць ёй больш пашаны і гірэстыжу ў су-сьветным супольніцтве. Але адкрытая прарасейская палітыка Прэзыдэнта, яго яўная антынародная, антынацыянальная, антыбеларуская дзейнасьць расчаравалі і выклікалі непаразуменьне ня толькі ў нас, але ўсяго амэрыканскага народу й яго ураду. Для нас стала вялікай ганьбай, што прэзыдэнт так адкрыта варожа ставіўся да ўсяго бе-ларускага.з такой непавагай ігнараваў мову свайго народу і, ўрэшце, прымяняючы падстасаваньні з рэфэрэндумам адмяніў яе дзяржаўнасьць. Нашаму прэстыжу была нанесена шкода Прэзыдэнцкі рэфэрэндум адняў ня толькі нашую мову, але і нашыя гістарычныя сымбалі, якія былі зьменены на бээсэсэраўскія Гэтым актам перад усім сьветам было засьведчана аб вяртаньні ў Беларусі былой камуністычнай улады, яе сымбаляў і сьвятаў. Апошні прэзыдэнцкі крок зьвязаны зь зьнічтажэньнем мірнага паветранага балёну, з двумя амэрыканскімі грамадзянамі на барту, яшчэ больш падарва ў наш прэстыж сярод амэрыканскага народу, у асяродзьдзі якога лёс наканаваў нам жыць. Цяжка аб гэтым пісаць і нават гаварыць, але пасьля такога дзікага вандалізму, які адбыўся ў Беларусі, прыкра прызнавацца, штоты ёсьць Беларус. Прэстыж Беларуса і Беларусі ў ЗША ня толькі ўпаў, але і прывёў нават да абурэньня сярод амэрыканскага народу. Мы перакананы ў тым, што загад аб адкрыцьці агню на зьнічтажэньне мірнага паветранага шару ня мог быць дадзены без дазволу і згоды з вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, якім зьяўляецца Прэзыдэнт Лукашэнка. 1 ніякія пошукі крайняга, ніякія дзяржаўныя камісіі па дасьледаваньню гэтага інцыдэнту, ніякія ўрадавыя і Прэзыдэнцкія спачуваньні сем’ям загінуўшых і амэрыкан-скаму народу не выратуюць становішча. Бо відавочны ўсе прыкметы таго запланаванага прарасейскімі сіламі кроку, які накіраваны на нагнятаньне варожасьці да Амэрыкі й яе ўраду, вяртаньня да стану халоднай вайны, да якога усёбольш схіляюцца зацікаўленыя ваяўнічыя сілы Расеі. Крок за крокам Прэзыдэнт вёў сваю краіну да поўнай згубы яе прэстыжу, да здачы яе сувэрэнітэту і незалежнасьці, да падпарадкаваньня Расеі. Усяго гэтага ён дасяг-нуў з ііосьпехам, чаго не скажаш аб наладжваньні вытворчасьці, эканомікі краіны, дабрабыту яе насельніцтва. Акрамя гэта Прэзыдэнт распачаў шалёную агітацыю супраць беларускай эміграцыі. Ці можна разьлічваць на супрацоўніцтва з Прэзыдэнтам і яго ўрадам, які абвясьціў Пер-шы зьезд Беларусаў сьвету, «зьездам паліцаяў», які прынародна паабяцаў, што больш не дапусьціць такога «нацыяналістычнага шабашу»? Ці можна разьлічваць на нейкае паразуменьне з прадстаўнікамі ўраду, калі іх амбасады запрашаюць на афіцыйны прыём, прысьвечаны дню абвяшчэньня сувэрэнітэту (27 ліпеня), каб яшчэ раз нанесьці удар па нашым нацыянальным пачуцьцям — замяніць на гэтых урачыстасьцях наш нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на былы бээсэсэраўскі Штоагідней можна было яшчэпрыдумаць? Таму, улічваючы ўсё гэта, мы Беларусы кліўлендзкай калёніі ў Амэрыцы, выказваем поўны недавер дзеяньням ураду Беларусі і ў першую чаргу Прэзыдэнту. Ніякай пад-трымкі з нашага боку ні сучасны Прэзыдэнт, ні ягоны ўрад не дачакаюцца. Мы і надалей будзем падтрымоўваць дэмакратычныя сілы на Бацькаўшчыне. Мы дыкляруем усякае маральнае і міжнароднае палітычнае падтрыманьне намаганьняў, скіраваныя да зда-быцьця сапраўднай незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. Мы прызываем усіх беларусаў Бліжнага і Дальняга Замежжа падтрымаць наш крок. Жыве Беларусь! 26 верасьня 1995 г. Кааліцыя ў абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі Заклік Усе на дэманстрацыю супраць Лукашэнкі ў дзень ягонае прамовы ў Аб'яднаных нацыях у Нью Ёрку * У нядзелю 22 кастрычніка 1995 г. а 12-й гадзіне каля будынку ААН на 47-й вуліцы (паміж 1-й і 2-й авэню). Паважаныя суродзічы! Прэзыдэнт Рэспубл ік і Беларусь Аляксандар Лукашэнка, ліквідатар дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, ненавісьнік беларускае мовы і аўтакрат, які замацоўвае цэнзуру ды паліцыйныя рэпрэсіі, прыяжджае ў Нью Ёрк, каб выступіць 22 каст-рычніка з прамовай на юбілейнай сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.