Полацак №10, 1994

Полацак №10, 1994

33.47 МБ
Недапісаны верш быў адкладзены ў бок і не адно дзесяцігодзьдзе чакаў свайго ча-су.
Да старога рукапісу А. Бярозка вярнуўся толькі ў 1988 г., калі сам апынуўся, як ка-жуць, на мяжы сьмерці. Перанёс вельмі цяжкую апэрацыю на сэрцы, на ўратаваньне заставаўся вельмі малы шанец. Зразумеў—
якРаз у гэты момант і неабходна вярнуцца да вершу «Эпітаі|)»,прысьвечаны брату Рад-кі зь беларускай народнай песьні, узятыя эпіграфам, нагадалі, што ў аснову твора і пакладзена аўтарам ці не самая балючая старонка зь яго асабістага лёсу:
Бяжы, коню, дарогаю, бяжы, коню, шырокаю— к майму сялу, к майму двару, к вароцікам цісовенькім.
Выйдзе цябе сустракаці сястра мая й стара маці...
He кажы, коню, што ўбіт ляжу.
А далей... Далей прасочваўся лёс таго, хто знайшоў свой вечны спачын далёка ад роднай зямлі:
*Я з дарогау далёкіх а горкіх аніколі к табе не вярнуся, // дарагая матуля-зямля,// У чужым, няведамым полі мае касьці збуцьвеюць. //He аплача мяне Яраслаўна ў Падлесьсі, родным сяле».
А між радкоў прачытваецца й іншы лёс -лёс самога паэта, які таксама вымушаны быў канстатаваць: «аніколі к табе не вярнуся, дарагая матуля-зямля». I гэта, несумненна, і пра самога сябе гаварыў А.Бярозка:
Пад чужым, глухім дзірваном, што берамем ляжа на грудзі, сніцца будзе мне вецер той сьвежы з-над Нёмана, Лані— і адна толькі скарга ў мне— што мяне там ня будзе, калі ў новую весну ты сустрэнеш свае сьвітаньне.
«Эпітаф» ў зборнік « Адзінаццаць вер-шаў» не ўвайшоў, упершыню ён быў апу-
блікаваны, дзякуючы А. Беламу, ў штоты днёвіку «Літаратура і мастацтва» (1994, №28, 15 ліпеня). Па праўдзе кажучы, гэты, здавалася-б, таксама ў нечым традыцыйны твор дазволіў зірнуць на А. Бярозку больш пільна.. Хоць і напісана ім ня шмат, ён усё-ж Паэт. 1 меў рацыюМ. Танк, калі сьведчыў,
45 Анатоль Крывенка Партрэт Анатоля Бярозкі
што «зь яго вырас бы цікавы і сур ’ёзны паэт...» Нажаль, станаўленьню А. Бярозкі як творцы, яркай мастакоўскай індыві-дуальнасьці ва многім перашкодзіў лёс, які ставіўся да яго, як да пасынка. Але тое, што напісана А. Бярозкам, ня лішне ведаць нам сёньня.
44
To ня дудка мая
(Жаўнерская)
Муз. апрацоўка Міколы Равенскага Факсімільнае выданьне
To ня дудка мая.
He жалейка мая.
Гэта стрэльба мая, трохлінейка.
Гэта стрэльба мая, трохлінейка.
46
47
'НМІПНО
Галінка ясьміну ад Ларысы Геніюш (Да. 80-годзьдзя беларускай паэткі)
Сьвятлана Белая
Калісьці мы йшлі, ля вакна Куст гольлі зялёны раскінуў. Сьмяялася цудна да нас Галінка бляднога ясьміну
Сягодня развеяны сьнег Ляціць як пялёстак ясьміну. Што колісьць прасілі ў мяне Шлю сёньня.так, дзеля успаміну...
Калі мы паедзем ізноў
У мілую нашу Краіну, Дасьць мне там ціха без слоў Галінку бляднога ясьміну.
Хай дзіка шалея вайна
1 клеты каменныя гінуць
Нам усёж зацьвіце ля вакна Вясною галінка ясьміну *
Словы гэтага вершу-экспромта, напіса-нага на адваротнай старане фатаздымку Ларысы Геніюш, я адшукала ў фотаальбоме ДР Мікалая Шчорса.
—Гэта была незвычайная жанчына, — уз-гадваў др. Мікалай Шчорс —Мужная, ін-тэлігентная, вельмі адданая нашай справе Я добра памятаю яе пад час нашай сустрэчы ў самым пачатку 1945 году. Ларыса Геніюш прыехала да мяне разам з мужам. Яна бы-ла крыху стомленая, але столькі энэргіі । веры сьвяцілася ў яе вачах, столькі жа-даньня працаваць на карысьць Бацькаў-шчыны адчувалася ў яе голасе! Мы раз-маўлялі ўсяго некалькі хвілінаў, але цеп-лыню тое гаворкі нельга забыць...
Пазьней Ларыса Геніюш прыслала др. Шчорсу свой фотаздымак. У іх ёсьцьсловы, якія вельмі перадаюць душэўны стан паэткі.
Прага. 2/1 1945 г.
Дарагому сябру Мікалаю Шчорсу. Ларыса Гэніюш.
Калі мы паедзем ізноў У мілую нашу Краіну...
*Адаптацыя тэксту -рэд. <Полацак»
Яна марыла аб вяртаньні на Беларусь. Ей сьнілася галінка бялюткага ясьміну з Бацькаўшчыны. Ларысе Геніюш гак і не уда-
лося пабачыць родны край у ясьмінавым адзеньні.
Яна прыехала на Бацькаўшчыну, будучы яе вязьняркай, у 1948 годзе. Допыты, абві-навачваньні, пагрозы, зьнявагі... Потым савецкі суд зь ягоным прадвырашыным за-гадзя прыгаворам: 25 гадоў выпрабаваўчых працоўных лягероў.
Ларыса Геніюш на нейкі момант разгу-білася. Што яе чакае наперадзе? Але любоў да Бацькаўшчыны, а яшчэ вершы выратавалі яе.
«Паэзія мая, мая любоў да Беларусі бы-ла чыстай, як крыніца ў полі. Я нікому ні слова не сказала, не напісала, акрамя Зямлі маёй і маяго Народу! Mae словы табе былі толькі, Айчына мая пакрыўджаная, табе была ўся вернасьць мая, якую пранесла я праз нялёгкія дні, бо табе толькі сваё жыцьцья прысьвяціла».
Як і ўсе вялікія паэты Ларыса Геніюш мела пачуцьцё прадбачаньня. Як і ўсе вя-лікія паэты яна ўмела верыць і маліцца.
«Надыходзіць другая пара выпрабавань-няў. Для мяне яна будзе яшчэ страшней, але Божа Зямлі мае, Божа продкаў маіх, дай мне сілы вытрымаць найцяжэйшае. Ня хай вернасьць мая й любоў мая будуць дастойныя мукаў Тваіх некальківяковых, мая Беларусь! Галінка з Тваяго дрэва, пясчынак з палёў Тваіх, нясу Табе рэшткі жыцьця маяго й маё сэрца. Як жа хачу пралажыць мукамі сваімі сьветлы сьледда ззўтрашняй Твае долі».
Яе вершы, вера і любоў ратавалі ня толькі саму паэтку, але і тысячы іншых
такіх-жа няшчасных вязьняў, якія былі адарваны ад родных ніў, сем’яў, ад Баць-каўшчыны. Слова Ларысы Геніюш было для іх збаўленьнем і надзеяй.
Знай, што твае весткі— гэта водар Краю, васільковы россып, песьня салаўя і кажнюткі вечар толькі іх чакаю і жыву тут імі, родная мая
Пісаў да Ларысы Геніюш паэт Васіль Супрун, які таксама ў гэты час сядзеў у Варкуцінскім лягеры. 1 ня толькі ён адзін прысьвячаў ёй свае паэтычныя радкі. Колькі яна атрымала запісак і лістоў ад такіх-жа як і сама вязьняў! Яна была іхняй падтрым-кай і спадзяваньнем.
«За мною ўжо магілы маіх найдарож-шых, а наперадзе зьдзек і крывавы лёс. Што-ж памераем зь ім сілы Хто будзе сільнейшы: зьдзек над намі ці мая любоў? Няхай на маёй асобе спыняцца ўсе пакуты народу нашага. Ён заслужыў, каб быць вольным!»
Ларыса Геніюш не дачакалася пабачыць вольнымі свой Край і свой народ. Яна, даў-шая жыцьцё бяссмяротным вершам, пакіну-ла гэтую землю на сваю 73 вясну. У гэтым годзе ёй было-б 80 гадоў. Галінка ясьміну яе паэзіі засталася нам, нашчадкам .
«Пакідаю Вам усім на памяць словы мае й на міласьць Вашу маіх нашчадкаў. ..»
48
49
Фотаздымак Ларысы Геніюш, прысаланы да др. Мікалая Шчорса. Фота з архіву др. Мікалая Шчорса.
50
/^^'. ^с.
Адваротны бок фотаздымку Ларысы Геніюш.
Помнік Ларысе Геніюш
«Сюрпрыз» ад Лукашэнкі
«За што вам далн срок?» —пытаў яе сьледавацель у лягеры
«Нмею честь терпеть за Беларусь...»
Так казала вялікая патрыётка, змагарка, вечная пакутніца й эмігрантка Ларыса Ге-ніюш на выгнаньні ў сталінскіх лягерах. Яна ведала: «сапраўдны Беларус — чалавек, з дарогі ня змыліць, і мэта яго адна: Беларусь«.
I сапраўды яе мэта была Беларусь. Аднак якім несправядлівым стаўся яе лёс. Боль-шую палову свайго жыцьця мусіла яна правесьці ў далечыне ад мілай сэрцу Бацькаўшчыны. Эмігранцкі лёс Ларысы Ге-ніюш надзвычай складаны і драматычны. Сьветлая і велічная постаць паэткі яшчэ чакае свайго ўвасабленьня ў сцэнічным і выяўленчым мастацтве, каб яе жыцьцё і эмі-гранцкі лёс, поўны трагізму, сталі больш вядомыя сынам і дочкам Беларусі, усім беларусам, дзе-б яны ні жылі.
8 жніўня 1995 г. споўнілася 80 гадоў з дня народзінаў вялікай паэткі і змагаркі Ларысы Геніюш. Каб увекавечыць памяць выдатнай пясьняркі, Менскі грамадзка-ась-ветніцкі клюб «Спадчына» вырашыў уста-навіць помнік у Зэльве, дзе жыла ў апошнія гады Ларыса Геніюш. Скульптар Мікола Інькоў зрабіў на дабрачынных па чатках гіпсавую мадэльскульптуры. Задача стаіць у тым, каб перавесьці гэтую мадэль у медзь ці бронзу, зрабіць архітэктурны праэкт помніка.Таму клюб «Спадчына» зьвя-
ртаецца да ўсіх патрыётаў Беларусі стаць дабрачыннымі ахвярадаўцамі-фундатара-мі помніка Ларысе Геніюш ў Зэльве. Про-зьвішчы тых, хто ахвяруе 20 даляраў і болей, будуць адзначны ў спэцыяльнай кнізе, якая будзе перададзена ў будучы дом-музэй паэтэсы. Прозьвішчы тых, хто ахвяруе 50 даляраў і болей, будуць адліты на бронзавай дошцы пастамэнта помніка. Клюб «Спадчына» шчыра спадзяецца на да-памогу з боку патарыётаў Беларусі ў ства-рэньні помніка палымянай патрыётцы Ла-рысы Геніюш. Сваеахвяраваньні Вы можаце дасылаць на адрас часопіса «Полацак» з паметкай «На помнік Ларысе Геніюш».
Эмігранцкі лёс Ларысы Геніюш быў ня-лёгкім. Пакуты, якія зьведала пры таталі-тарнай сыстэме, не скарыўшыся і ня стра-ціўшы свайго нацыянальга вобліку і высокай чалавечнасьці, прыдалі ёй шырокую вядо-масьць на Бацькаўшчыне і на эміграцыі і зьяўляюцца прыкладам самаахвярнага слу-жэньня роднай Бацькаўшчыне. Няхай пом-нік, створаны на ахвяраваньні беларусаў будзе сьведчыць усяму сьвету аб мужнасьці і ахвярнасьці беларусаў, натхняць па-каленьні моладзі ў сьвятым змаганьні за родную мову і культуру. Бо «сапраўдны Беларус — чалавек, з дарогі зя змыліць, і мэта яго адна: Беларусь».
Жыве Беларусь!
Старшыня клюбу «Спадчына»
Анатоль Белы
27 ліпеня, у дзень сьвяткаваньня пятых угодкаў абвяшчэньня сувэрэнітэту Рэс-публікі Беларусь амбасада РБ у Вашынгтоне і місія РБ пры ААН у Нью Ёрку афіцыйна запрасілі беларусаў Амэрыкі на ўрачыс-тасьці. Атрымалі запросіны і беларусы Кліўленду. Але кліўлендская калонія бе-ларусаў адчула ў гэтых запросінах нешта няладнае.Яны ўжо ведалі, што на Баць-каўшчыне Прэзідэнт забараніў правядзеньне гэтага сьвята, нават не даў дазволу на мі-тынг. Па-другое, беларусы Амэрыкі добра ведаюйь выказваньні таго-ж Лукашэнкі аб Першым зьезьдзе беларусаў сьвету, як аб «нацыяналістычным шабашы» і «зьездзепа-ліцаяў», а аб яго удзельніках, як «каляба-рантах» і «нацыяналістах». Па-трэцяе, аб якім сувэрэнітэце Беларусі можа ісьці гаворка, калі ўся палітыка Прэзідэнта на-кіравана на зьяднаньне з Расеяй. Таму
Полацкія
23 ліпеня ў грамадзка-культурным цэ-нтры «Полацак» адбылася сустрэча з стар-шынёй клюбу «Спадчына» Анатолем Белым. У сваім дакладзе прамоўца выказаў свае меркаваньні аб палітычным і эканамічным становішчы ў Беларусі, павядоміў аб вы-ніках выбараў у ВС РБ, аб правядзеньні 1У зьезду БНФ «Адраджэньне»,аб той бараць-бе, якая вядзецца беларускімі патрыётамі за дэмакратыю, за незалежную Беларусь.