Полацак №10, 1994

Полацак №10, 1994

33.47 МБ
Пушчы Анатоль Бярозка адкрыесвой зборнік «Адзінаццаць вершаў».
Эх, вёска...
Верасьнёвая прозалаць-кроў.
Ну, чаго-ж так зайшліся цымбалы?
Ці не высеяць хочуць мінулага боль. Палыном, што ў сэрцы запала?
Завяршэньне-ж твора Я Пушчы ўспрыма-лася і сапраўды тым «вядучым матывам» .
Дык мае залатыя цымбалы— Высявайце балючыя зыкы!
He ўзыйсьці ім у новую весну.
Гэтак грае апошні музыка
Дя вясковых паломаных весьніц.
Бяручы ў сваю прадмову да зборніку словы Пушчы пра «апошняга музыку» А. Бярозка тым самым браў на сабе смеласьць пачынаць пісаць па сутнасьці з «чыстага аркуша». Інакш кажучы, у яго хапала ра-шучасьці і ўпэўненасьці як-бы адасабляцца ад напісанага папярэднікамі, не прымаць яго пад увагу, а калі чаму і вучыцца дык толькі ў паэтаў, не на многа старэйшых за сябе У нейкай ступені давала знаць тое, што пазьней сфарміравалася ў лёзунг: «са старымі — у рожкі!»
Ды не толькі гэта дамінавала ў тагачас-ным жыцьці А.Бярозкі. He займаць яму бы-ло й адраджэнцкай дзейнасьці. А як шмат ён рабіў у гэтым кірунку, добра бачна з ус-памінаў даўняга сябра А. Бярозкі, цяпер вядомага грамадзкага дзеяча ў беларускім замежжы Антона Шукелойца, які меў шчась-це жыць разам зь ім у маладыя гады ў не-вялікім пакойчыку аднаго з дамоў у Вільні: «У гэтым пакоі Бярозка пасьля лекцыяў і працы (асістэнт прафэсара на кафедры фізіялёгіі Віленскага ўніверсітэту) рэда-
гаваў часопіс «Шляхам моладзі», бо <|)ак-тычны рэдактар Язэп Найдзюк выконваў адміністрацыйнуюработу. Сюды-ж прыносіў Бярозка на разгляд і перапрацоўку матэ-рыялы з часопіса «Калосьсе», сябрам рэд-калегіі якога ён быў. Тут ноччу ён пісаў свае вершы. У гэтым жа пакоі выдаваўся і рукапісны, гумарыстычны часопіс «3-за пло-ту », у выпуску якога прымалі ўдзел Анатоль Бярозка як рэдактар, Ян Жэдзік, які тэхнічна афармляў часопіс і я» (Антон Шукелойц. «Некалькі штрыхоў да партрэта А. Бярозкі», «Полацак» № (3), 1993.
Пра часопісы «Шлях моладзі» і «Ка-лосьсе» ў друку пісалася неаднойчы. Што да рукапіснага гумарыстычнага «З за пло-ту», то выйшла ўсяго тры нумары. Яны ў свойчас захоўваліся ўВільні ў знакамітым музэі Івана Луцкевіча. Тым самым можна сказаць, што А.Бярозка меў дачыненьне да беларускай нацыянальнай журналістыкі, акрамя таго зьяўляўся адным з тых, хто надаваў немалое значэньне гумарыстычным (ды, відаць, і сатырычным) жанрам.
Падобная актыўная дзейнасьць маладога навукоўца, не сказаць, каб радавала аку-пацыйныя польскія ўлады. Ды ўжо ішоў 1939 г, ім было зусім не да таго, каб надта пільна назіраць за справамі, ажыцьцяў-леньне якіх ён ставіў справай свайго жыць-ця. Інакш павялі сябе савецкія ўлады, калі адбылося ўзьяднаньнеБеларусі. На шчась-це, А. Бярозка своечасова даведаўся, што ім цікавіцца НКУС*.
* У часопісе «3-за плоту» незадоўга перад «вызваленьнем» Захадняе Беларусі зьявілася рэзкая сатыра на Сталіна:^0 Бацька ўсіх народаў добры, справядлівы).
— За гэтую сатыру, —як казаў упаунава -жаны НКВД, што дапытваў А. Бярозку, — Бярозку трэба «нзловнць н повеспть» На
40
41
Анатоль Бярозка палічыў за лепшае па-кінуць Вільню. Пераехаў у Івацэвічы, улад-каваўся лбкарам на Брэст-Літоўскай чыгун-цы. Працававаў і ў Пінску, а калі пачалася вайна быў доктарам у Баранавіцкім шпіталі, а некаторы час кіраваў і аддзелам заразных хваробаў (тыфус). Пазьней падаўся на Захад, у Познані меў блізкіх сваякоў Але не па-шанцавала, трапіў у рукі гестапа. Давя-лося зьведаць жахі фашысцкага канцлягера Нардгаўзен.
Калі-ж, цудам уцалеўшы, вызваліўся, не сьпяшаўся з гітлераўскага канцлягеру у «родны» сталінскі, застаўся ў Нямеччыне. Затым паўтарыў лёс тысяч беларускіх вы-
шчасьце, упаўнаважаны не здагадваўся, што ён гаворыць з самім паэтам Таму А. Бярозка сказаў яму, што ён пра рэдактара часопіса «З-за плоту* нічога няведае. Доб-ры~жа сябра Бярозкі Усевалад Кароль ска-заЎ упаўнаважанаму, што Бярозка быў за-бітына Антокалі, упачатку вайны(верасень 1939 г.). Як відаць, той паверыў ды гэтак і запісаў у сваім пратаколе. Так і загінуў паэт Анатоль Бярозка, застауся малады лекар Мацьвей Смаршчок. А Бярозка паха-ваны ў Курапатах, боён ня мог «падхалімам быць, крывіцца, ды ў хмары ўрэзвацца чыр вонымбуслам» (Я Пушча). АнатольБярозка нямог, як ягоны добры знаёмы М. Танк.пі саць пра Сталіна «Маяком нам было тваё гордае імя». Ён загінуу, каб выратавацца ад сапраўднай сьмерці. Мацьвей Смаршчок застаўся навекі ўдзячны Усеваладу Каралю за ягонае пасьведчаньне аб сьмерці, На жаль, добры сябра паэта, які застаўся ў БССР, сам загінуў адрукі НКВдыстаў. Пасьля вайны ён апынуўся ў Сталінскім канцлягеры (за тое, што трапіў у нямецкі палон) і па-мёр незадоўга пасьля адбываньня 10 гадоў зьняволеньня. — Рэд.
гнаньнікаў, хто не па ўласнаму жаданьню апынуўся на чужыне — пераехаў у ЗША. Толькі пазьней Анатоль Бярозка даведаўся, што ягоная маці была ўжо ў «бальшавіцкім» канцлягеры, дзе яе і замучылі амаль да сьмерці. У ЗША ён працаваў да выхаду на пэнсію па асноўнай сваёй спецыяльнасьці. За высокі прафэсіяналізм карыстаўся за-служаным аўтарытэтам. Сьведчаньне гэ-таму хоць бы тое, што адзін з дамоў пенсія-нераў у штаце Мінесота носіць імя Маць-вея Рэпкава-Смаршчка.
А паколькі хапала штодзённых клопатаў, зьвязаных зь медыцынскай практыкай, то было зусім не да паэзіі. Толькі ў 1989 г., выбраўшы лепшыя са сваіх твораў і дадаўшы некаторыя новыя, вырашыў за свой кошт выдаць кніжку. Так і пабачыў сьвет унікаль-ны зборнік «Адзінаццацьвершаў». У кніжцы творы надрукаваны ня толькі ў арыгінале, але паралельна ў аўтарскім перакладзе на ангельскую мову. Адкрываецца яна ўжо вядомым «Вядучым матывам» Я. Пушчы. Далей ідуцьвершы, якія дазваляюцьадчуць, наколькі самабытным паэтам мог бы стаць А. Бярозка, калі-б меў куды больш спрыяль-ныя ўмовы для творчай працы.
Талент настойліва шукаў уласную сьця жынку, працярэбліваў сабе дарогу, прабі-раючыся праз вядомыя матывы, якія беручы ў палон, трымалі вельмі моцна і не хацелі адпускаць ад сябе Каб у гэтым пераканацца дастаткова параўнаць некалькі найбольш характэрных для А. Бярозкі твораў. Безу-моўна, з тых, якія ён палічыў патрэбным праз столькі гадоў вынесьці на чытацкі суд, каб не проста вярнуцца ў гады ма-ладосьці, найперш мастакоўскай, якая для яго і стала па сутнасьці вечнай, а каб на-гадаць, —ужо новаму пакаленьню, і ня толькі ўнукам сваім, а і праўнукам, што беларуская літаратура значна багацейшая
на імёны, чым думаюць яны. Для прыкладу вершы «Ноч каля буды» і «Тысячай воч палымяных...» У абодвух блізкія матывы. Ноч, цемра, а гэта нараджае ў душы лі-рычнага героя адпаведныя думкі.
Умурзаны месяц выпаўз на мутнае неба, Плюнаў з агідай на хмары анемічным, жоўтым сьвятлом.
Сёньня месяц у поўні, ён сёньня на небе тыранам самаўладным...
Ён зоры топча—круглы,
жоўты і горды
Пэўна, што мова тут ідзе не пра месяц, а пра тыя варожыя сілы, якія прыгняталі наш народ: польскія —панскія ды расейска-бальшавіцкія. Пра месяц можна было пісаць у Польшчы, але пра ўладу — цэнзура не прапусьціла-б. Таму прыходзілася пры-бягаць да алегорыяў.
У другім вершы, як мне падаецца, малюнак куды больш пераканальны, таму што сама ноч, цемра перасталі існаваць як бы ізалявана, за імі паўстае сама безрадас-насьць, бесперспэктыўнасьць людзкога жыцьця і ў першую чаргу сялянскага іс-наваньня:
Тысячай ноч палымяных неба ўпілося ў барозны,
ў ціхія хаты ў жорсткія рыкі...
і ў чорны іх хлеб, і ў соль.
Шэрыя хаты, цьвёрдыя рукі —маўклівы
І грозны:
Гэтак ціха маўчаць умее толькі магут-ны боль.
I адначасова спадзяваньне на лепшае. Тое спадзяваньне, што прыйдзе праз усь-ведамленьне, што «магутны боль» маўчыць да пары да часу, а прыйдзе пара і ён аба-
вязкова дасьць аб сабе знаць. I тады адбу-дзецца важны сацыяльны зрух, тады народ усвядоміць, нарэшце, што ён народ, а далей трываць не тое што немагчыма, а і недара-вальна злачынна. Дзеля ўласнага лёсу. Дзеля лёсу дзяцей. Дзеля ягонай будучыні. Дзеля свабоды і незалежнасьці Беларусі.
Тым ня менш А. Бярозка ня толькі паэт, схільны да бунтарных матываў. Ён да ўсяго і лірык—чуйны, уважлівы да найтанчэйшых праяўленьняў чалавечай душы. Асабліва, /алі перадае пяшчоты пачуцьцяў, якія не заўсёды, могуць належным чынам прая-віцца, паколькі той чалавек, на каго яны скіраваны, не гатовы (а можа і не можа) на ўзаемнасьць адказаць узаемнасьцю, на да-вер—даверам, на каханьне—каханьнем. A ў выніку ў душы разлад, а ў выніку—пакуты, якія так зразумелы кожнаму, хто ўмее кахаць і кахае па-сапраўднаму:
Сягоньня патухла тваё агно...
Ціхі вечар ізноў, як учора:
Але сёньня патухла тваё акно...
Гэтаксама неба начное глыбока,
Гэтаксама іскрацца воды ў месячным зьзяньні
і нязменна хвалі цалуюць пясок...
Толькі ўсё гэта страчвае для лірычнага героя сваё звычайнае ўспрыйманьне... A ўсё з-за таго, што на вялізнай, агромністай планеце патухла адно-адзінае акно. Верш так і просіцца, каб стаць песьняй. 1, ду-маецца, абавязкова стане, як сталі песьнямі ўжо некаторыя вершы А. Бярозкі. Ці не най-больш вядомая зь іх «Жураўлі лятуць», a гэта верш «Адлёт жураўлёў», пакладзены на музыку Зьміцерам Яўтуховічам. Жыцьцё песьні даў вядомы ансамбль «Сябры» пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі:
42
43
Верасьнёвае сонца гуляе
I лятуць, а над імі, зь нямою малітваю, Засынаюць палі у адзіноце...
А іх крыльлі, сіньню залітыя, Верасьнёвае сонца залоціць Песьняй стаў і верш А Бярозкі «Эпілог», музыку да якога напісала Г.Смоляк. Вядома й яшчэ адна песьня, зьвязаная зь імем гэтага паэта — «Асеньняе лісьцё». Верш перакладзены А. Бярозкам з ангельскай мовы, а песьню цудоўна выконвае знакаміты Данчык
Як і многіх зь яго пакаленьня, А. Бярозку не адпускае ад сябе мінулая вайна. Яна прыходзіць ня толькі згадкамі аб пера-жытым і адгукаецца нязгасным болем аб незваротнасьці страт. I не ў адны сны ўры-ваецца пастаянна. Ваеннаму ліхалецьцю ў А. Бярозкі ёсьць і ўласны рахунак. У 1943 г. пры абароне горада Мурманска загінуў яго адзіны брат. Сталася так, што пра стра-ту блізкага чалавека ён даведаўся са спазьненьнем. Адразу-ж захацелася выка заць тое, што было на душы, вершаванымі радкамі. I са зьдзіўленьнем адчуў наколькі няпроста яны даюцца. Зразумеў тады: па-трэбен час, каб па-сапраўднаму глыбока ўсёня толькі асэнсаваць, а і пераасэнсаваць. Толькі ў такім разе ўдасца, адштурхнуў-шыся ад асабістага гора, перадаць і боль тысяч іншых людзей. I тых, хто страціў блізкіх на вайне, і тых, хто вымушаны быў пакінуць Радзіму, не спадзеючыся калі-небудзь зноў спаткацца зь ёю.