I яшчэ адзін даволі красамоўны факт. Упершыню на гэтым зьезьдзе на пасаду старшыні партыі адразу было вылучана некалькі кандыдатаў, але пераважнай боль-шасьцю галасоў перамог Зянон Пазьняк. Адбыліся й арганізацыйныя змены. 3 прапановы Зянона Пазьняка было абрана 5 заступнікаў старшыні. Будзем-жа спадзя-вацца, што БНФ знойдзе сілы пераадоліць унутрапартыйную крысізную сітуацыю і аб’яднае вакол сябе ўсе дэмакратычныя і нацыянальна сьвядомыя сілы. Бэнээфаўцы павінны згуртавацца, каб, урэшце, пера-магчы партыю наменклатуры, партыю ман-куртаў і шалёнага наступу Прэзыдэнцкай дыктатуры на ўсе заваёвы дэмакратыі і нацыянальнага жыцьця. Безагульнагазгур-таваньня і зьяднаньня нельга адбудаваць незалежную, дэмакратычную й эканамічна моцную Беларусь. 12 13 П НМІІЖ1Я Полацак у гісторыі старажытнарускага мастацтва Васіль Пуцько Полацкае дойлідства было таксама не-аднароднае. Захавалася часткамі драўля-ных збудаваньняў шматнаселеных у стара-жытнасьці вучасткаў Верхняга замка і ману мэнтальных пабудоваў XI—ХІІстст. Як па-казала вывучэньне жыльля і гаспадарчых пабудоваў, асноўным тыпам штодзённага жыльля ў Полацку зьяўлялася рубленая хата. У плане яна была блізкая да квадрату і зробленая з цэльных бярвеньняў. Хата ацяплялася па-чорнаму. Дзьверы былі высока разьмешчаны. Хаты былі пераважна аднакамерныя. У агульным гэтаадпавядала тыпалёгіі старажытнарускага жыльля, уяў-леньне аб якім зараз значна пабольшылася, дзякуючы архэалягічным знаходкам у Кіеве і Бярэсьце'. Нафонетакойневысокайдраў-лянай гарадзкой пабудовы Полацка ўзьні-маліся велічныя каменныя храмы, стара-жытнейшым сярод якіх зьяўляецца Сафійскі сабор, пабудаваны ў 1050-х гг. Гэты вялікі пяцінефны храм меў перад апсідамі дастатковаае раздзяленьне. Спа-чатку ў яго інтэр’еры, відаць, знаходзіліся хары як з заходняй, так і з бакавых старон. (Падобнае разьмяшчэньне знаходзім у са-борах Кіева і Ноўгарада, а таксама ў Спа-скім саборы ў Чарнігаве, у якім бакавыя ха-рыбылі драўлянымі). Тэхніка кладкі сьценаў (зьмешаная) супадае зь кіеўскай. Аднак ўнутры храма сьцены аформлены ня так дбайна. Да паўночна-заходняга кута далучалася квадратная вежа. У цэлым гэтая пабудова належыць да кіеўскай будаўлянай традыцы і [нтэр’ер храма, аднак, быў зроблены адносна сьціпла.Сьцены ўпрыгожвалі фрэскі, пад лога была выкладзена керамічнымі пліткамі Першапачаткова сабор быў сямікупальны, Такім ён указаны ў «Спнске русскнх горо-дов» канца XIУ ст. Свая мясцовая архітэктурная школа склалася ў Полацку ўжо ў XII ст пасьля некаторага перапынку. Ён адбыўся пасьля пабудовы майстрамі, якія прыехалі з Кіе-ва, Сафійскага сабору. Палітычныя ўмовы былі ня вельмі спрыяльнымі для манумэн-тальнага будаўніцтва. Аднак становішча значна зьмянілася ў 1139 г. з прыходам на кіеўскі княжы прастол чарнігаўскага князя Усевалада Ольгавіча, зьвязанага пазьней з Полацкам дынастычным шлюбам Выказана меркаваньне, што менавіта ён накіраваў сюды кіеўскую будаўнічую арцель. якая была яму ўжо непатрэбна, паколькі ён прывёў сваіх дойлідаў з Чарнігава. г Першым храмам, які быў узьведзены ў Полацку кіеўскімі майстрамі, лічыцца Вя-лікі сабор Бельчыцкага манастыра. У плане ён захаваў падабенства зь кіеўскай царквой Спаса на Бярэставе, але ня мае лесьвічнай Івежы і хрышчальні. Купал полацкай царквы абапіраўся не на ўсходнія, а на захаднія V стаўбы. Гэта дапамагло стварыць максі-мальна цэнтраваную кампазыцыю, больш дынамічную, чым у раней узьведзеных рус-кіх храмах. ’ Наступным крокам стала будаўніцтва храма-ўсыпальніцы ў Еўфрасіньневым ма-настыры і царквы на Ніжнем замке— чаты-рохслупных храмаў з адной апсідай і з га-лерэямі з трох бакоў. На думку П.А. Рапа-порта, незвычайная форма гэтых храмаў, таксама як і мазаіка, якая шырока выка-рыстоўвалася для пакрыцьця падлогі ў храме-усыпальніцы, гаворыць аб зьяўлень-ні ў Полацку бізантыйскага майстра. 3 гэтага часу ў Полацку ўзьнікаюць храмы, якія вызначаюцца даволі своеасаблі-вымі формамі як.напрыклад, маленькая бяс-слупная Пятніцкая царква з прамакутнай ў плане апсыдай у Бельчыцкімі манастыры й аналягічная царква, якая прылягала разам з усыпальніцамі да ўсходняга фасаду Са-фійскага сабору. У Бельчыцкім ланастыры быў яшчэ чатырохслупны храм з адной ап-сідай і двумя паўкружжамі на бакавых фа-садах, які нагадваў невядомыя яшчэ тады на Русі афонскія і балканскія трыконхі. Усе пералічаныя пабудовы, будаваліся на пра-цягу 1140-1700 гг. Іх можна разглядаць як сьведчаньнеразьвіцьця творчай думкі дой-лідаў, якія знаходзілі падтрымку ўфінанса-ваўшых будаўніцтва людзей. Пошукі новых кампазыцыённых рашэнь-няў у полацкім дойлідстве XII ст. знайшлі яркае закончанае вырашэньне ў Спаскай царкве, якая была ўзьведзена ў 1150 -х гг. у Еўфрасіньнеўскім манастыры’. Яебудаўнік —«прнставннк над делателй церковнымн Нван», як ён названы ў жыцьцяпісе Еўфра-сіньні Полацкай. Храм параўнаўча невялікі, шэсьціслуп-ны, з адной апсідай. Яго квадратная пад-купальная частка значна вышэй захадняга аддзелу, высокі барабан галавы падняты на п’едэстал, аформлены з кожнай стараны трохлапасьцёвай крывой. Вертыкальная накіраванасьць храма, часткова сугучна захадняй готыцы Яна падкрэсьлена эле-ментамі архітэктурнага дэкору: формай арак, какошнікаў і нават бровак над вокнамі. Гэты тып урачыстага слупападобнага храма зьявіўся вынікам пераапрацоўкі і пераасэнсаваньня бізантыйскіх традыцыяў у духу нацыянальнага дойлідства. Барыса-глебская царква Бельчыцкага манастыра, рэшткі якой зьнішчаны некалькі дзесяці-годзьдзяў назад,5 і Спаская царква Еўфра-сіньнеўскага манастыра ўяўляюць яркія старонкі гэтага працэсу. Гэты працэс у далейшым удасканаліў планавую схэму Вялікага сабору Бельчыцкага манастыра. (Царква у Полацкім дзядзінцы, збудаваная ў 1170-хгг, рэшткі якой знойдзены архэтэк-тарамі6, дае мажлівасьць меркаваць аб гэтым). У далейшым розныя варыянты слу-пападобнага храма атрымалі разьвіцьцё ў другіх рускіх землях. Полацкае дойлід-ства, у сілу нейкіх незразумелых прычын на гэтым абарвалася, але прыкметы дзей-насьці полацкіх майстраў праглядаюцца ў архітэктуры Смаленска і Ноўгарада (царква Пятра і Паўла). Сёньня цяжка казаць аб полацкім ма-нументальным жывапісу XI—XII стст.,а тым больш аб яго мастацка-гістарычным мейсь-це. Аднак вядома, штофрэскавым росьпісам упрыгожаны амаль усе храмы, якія узво-дзіліся ў Полацку ў дадзеным пэрыядзе.7 Частка росьпісаў на ўнутраных пласкасьцях алтарнай апсіды Сафійскага сабору (фраг-мент Евхарыстыі й арнамэнты), а таксама на знойдзных пры раскопках абломках Заканчэньне. Пачатак № 9(39), 1995 14 тынкоўкі, магуць даць толькі самае агуль-нае ўяўленьне аб характары жывапіснага дэкору й яго калярыце". Былі вывучаны (да іх зьнічтажэньня) кампазыцыі і выявы сьвя-тых на сьценах Пятніцкай царквы Бель-чыцкага манастыра. Прапорцыямі фігураў і мастацкімі прыёмамі, якія ў нечым нагад-валі росьпіс двух кіеўскіх храмаў — сабора Міхайлаўскага Златаверхняга манастыра і царквы Спаса на Бярэставе. Асаблівасьці інтэр’ера Пятніцкай царквы зьявілася ка-менная алтарная перагародка, ўпрыгожа-ная фрэскамі, (падобная сустракаецца на Балканах). Аднак гэтая перагародка вылу-чаецца арыгінальнай іконаграфіяй. 9 Вядомы і некаторыя фрэскі Барысаглеб-скай царквы таго-ж манастыра, якія адзна-чаліся вялікай колькасьцю арнамэнтыкі.10 Некаторыя вузоры знаходзяць аналягі на старонках бізантыйскіх ілюмінаваных ру-капісаў. Калі ўлічыць тыя абставіны, што асаблівасьцямі сваёй іконаграфіі росьпісы Пятніцкай царквы набліжаюцца да балкан-скіх помнікаў, то існаваньне непасрэдных сувязьзяў Полацка зьБізантыяй не ўяўляец-ца нам нечым неверагодным. Як вядома зь летапісу, растоўскі князь Канстантын яшчэ ў пачатку XIII стст. меў мажлівасьць атрымаць рэліквіі з Грэцыі праз полацкага япіскапа'2. Падтрымлівала кантакты зьБізантыяй і Параскева Полацкая, якая прынесла адтуль рэліквіі й ікону Ба-гамацеры. Відаць, адтуль-жа яна і запрасіла майстраў, якія ўпрыгожвалі фрэскамі царк-ву ў яе манастыры. Фрэскі Спаскай царквы Еўфрасіньнеў-скага манастыра пакуль застаюцца нерас-крытымі. Таму большая частка меркавань-няў аб іх можа насіць толькі папярэдні ха-рактар Гэта пакідае за будучымі дась-ледчыкамі права на канчатковыя вынікі. Зараз даступны для вывучэньня асобныя выявы і кампазыцыі, якія разьмешчаны ў розных частках храма |3. Найбольш выразныя «Пакаяньне Давіда» ў алтары і Дэісус ў капелі на харах, а так-сама голавы сьвятых жанчын, у выяве адной зь якіх дасьледчыкі бачаць партрэт заказ-чыцы сьценапісаў. Праўда, згодна сярэд-нявяковай традыцыі, яе трэба было-б хутчэй меркаваць у складзе донатарскай кампазы-цыі, у адзеньні, якое адпавядала выгляду ігуменьні. Трэба адзначыць, пакуль што не выяўлена больш блізкіх стылістычных па-ралеляў чым фрэскі царквы сп. Панцелеі-мона ў Нерэзі, выкананыя ў 1164г. канстан-тынопальскімі майстрамі (заказчык іх і бу-даўнік храма Аляксей Комнін быў сынам Канстантына Ангела і парфірароднай Феа-доры, дачкі Аляксея I Комніна). Калі ў По-лацку апынуліся майстры менавіта гэтага кола, то яны павінны былі ўнесьці ў мясцо вае мастацтва подых новага, перадавога часу той эпохі. Архэолягічныя раскопкі выявілі ў По-лацку яшчэ фрагменты фрэсак царквы усыпальніцы ў Еўфрасіньневым манастыры, узьвядзеньне якога датычыцца першай па-ловы XI ст.14 Твары фрэсак адрозьніваюцца майстэрскім выкананьнем і ўказваюць на руку вопытных майстраў. Аднак супаста-віць гэтыя каштоўныя рэшткі сьценапісу, які нажаль загінуў, з ужо названымі пом-нікамі цяжка. Наколькі ў Полацку было разьвіта мас-тацтва разьбы па камню, сказаць пакуль што адназначна нельга. Прыходзіцца мер-каваць, што мажліва яго зьяўленьне насіла некалькі спарадычны характар. У царкве на Ніжнім замку разам са сьлядамі цагляных грабніцсустракаюцца абломкі разнога сар-кафагу і чырвонага шыферу. Збудаваньне царквы датуецца першай паловай XII ст., часам, калі шыфер ужо не выкарыстоўваў- ся для ўпрыгожаньня інтэр’еру кіеўскіх храмаў. У якасьці прыкладу ўзораў камен-най разьбы малых формаў, знойдзеных у Полацку, можна прывесьці абломак камен-нага крЫжа г?) зь мяккага камня (мергеля), з рэльефнымі выявамі сьвятых'5, а таксама некалькі іконак. Зь іх найбольш цікавая сваімі раманскімі мастацкімі формамі ікон-ка-выява Канстантына й Алены 16. Пакуль гэты выдатны твор другой паловы XII ст. займае асаблівае месца ў гісторыі старажыт-нарускай пластыкі. Вельмі істотна, што ён гістарычна зьвязаны з Полацкам. Зараз мож-на з поўнай адказнасьцю казаць аб арыгі-нальнасьці гэтага помніка, пакольку мы маем даволі вялікі параўнаўчы матэрыял, які ўвайшоў у своды твораў старажытна-рускага і бізантыйскага паходжаньня, і ахапіў за невялікім выключэньнем, увесь існуючы фонд мелкай каменнай разьбы 17