Полацак №10, 1994

Полацак №10, 1994

33.47 МБ
Спрыяла гэтаму і стварэньне на эміграцыі беларускіх нацыянальных арганізацыяў, дзейнасьць якіх паказана з дастатковай паўнатой. He абмінуты ўвагай і погляды прадстаўнікоў розных расейскіх эміграцый-ных арганізацыяў на беларускае пытаньне. w Аўтар характарызуе іх пераважна з адмоў-нага боку: «Бальшыня расейскіх арганіза-цыяў, цэркваў, газэтаў, асабліва тыя, што ўзначальваліся этнічнымірасейцамі (вялі-каросамі),вельмі адмоўна рэагавалі на абу-джэньнебеларусаў. Янызацята супраціўля-ліся любой праяве нацыянальнае сьвядо-масьці, нават найменшай згадцы пра асоб-насьцьбеларусаў». Гэтая выснова пацьвяр-джаецца прыкладамі, ўзятымі з практыкі ўзаемадачыненьняў паміж расейскімі і небеларускімі эмігрантамі ЗША.
3 усіх хваляў беларускай эміграцыі са-май масавай была пасьляваенная. Паколькі гэтая хваля непасрэдна закранула й юнага В.Кіпеля, ён пастараўся самым грунтоўным чынам апісаць падзеі таго часу, хаця назва кнігі не абавязвала спыняцца на іх I ад гэ-тага яна толькі выйграла, бо, не паказаўшы важнейшых аспэктаў арганізацыі жыцьця беларускіх уцекачоў у Заходняй Эўропе, цяжка зразумець, чаму многія зь іх праз пэўны час выбралі сабе шлях у ЗША.
Выклікаюць зацікаўленасьцьспробы ay-Tapa вызначыць адрозьненьне паміж бе-ларускімі эмігрантамі, што накіроўваліся ў ЗША на пачатку і ў 40-я гады XX ст. У першым выпадку —гэта пераважна абяздо-леныя сяляне, а ў другім—адукаваныя і палітычна сьвядомыя людзі, «як асобная, дакладна вызначаная этнічная група зь
сваімнацыянальнымназовам». (с.164). Гэта тлумачыць прычыну, чаму беларусы па прыбыцьці ў Заходняе паўшар’е так імк-нуліся да стварэньня сваіх уласных па-літычных грамадзкіх, культурна-асьветніц-кіх, рэлігійных арганізацыяў, чаго, вядома аўтар ня мог абмінуць у свай кнізе. На мой погляд, гэта адна з самых цікавых і вельмі патрэбных для такой кнігі старонак, знаём-ства зь якімі дае адказы на многія пытаньні з гісторыі беларускай эміграцыі ў ЗША. Прачытаўшы кнігу В.Кіпеля, становіцца зра-зумелым, чаму па многіх пазіцыях так і не ўдалося дасягнуць згоды паміж «белару-самі-старажыламі» ў ЗША і навічкамі.
Працягласьць існаваньня, захаваньня кожнай этнічнай групы на чужыне, калі не цалкам, дык у вельмі вялікай ступені зале-жыць ад таго, наколькі гэтай групе ўдаецца ладзіць сваё жыцьцё паводля толькі ёй адной уласьцівых нацыянальна культурных традыцыяў. Гэта не было сакрэтам для паваеннай беларускай эміграцыі ў ЗША, улічваючы высокі ўзровень адукаванасьці і нацыянальнай самасьвядомасьці абсалют-най большасьці зь яепрадстаўнікоў. Мяне, як жыхара беларускай мітраполіі, бясконца радуюць прыведзеныя ў кнізе шматлікія факты актыўнага нацыянальна-культурнага жыцьця нашых эмігрантаў. Гэтая радасьць яшчэ больш узрастае ад усьведамленьня, што яны так моцна трымаліся, разьвівалі, узбагачалі свае духоўныя традыцыі ў час, калі апошнія тут у нас, у Савецкай Беларусі, падпалі пад мэтанакіравануюдэнацыяналі-зацыю, якую апраў двалі ня толькі многія інтэлігенты з дыплёмамі аб вышэйшай аду-
26
27
кацыі, але і кандыдаты, дактары навук. Усім сёньняшнім беларусам мітраполіі, штохва-рэюць на нацыянальны нігілізм, ставяцца зусім абыякава да беларускіх духоўных каштоўнасьцяў жывуць, цешацца з чужога, вельмі рэкамендую прачытаць у кнізе В. Кі-пеля старонкі, дзе падаюцца шматлікія факты аб самых паважлівых адносінах на-шых супляменьнікаў да роднай культуры і мовы. Упэўнены, што шмат каму чытаньне такіх старонак дапаможа назаўжды пазбва-віцца нацыянальнага нігілізму, нават і тады, калі гэта небясьпечная хвароба ўжо набыла спадчынны характар.
У адрозьненьне ад амаль суцэльна атэіс-тычных жыхароў Савецкай Беларусі жыцьцё яе сыноў і дачок у эміграцыі было і ёсьць моцна знатаваным з рэлігіяй. Таму, зразу-мела, чаму паказу яе В.Кіпель надаў так шмат увагі. I вельмі важна, што праблема гэта асьвятляецца без усялякага прыхарош-ваньня. Асаблівашмат цяжкасьцяў заргані-зацыяй рэлігійнага жыцьця амэрыканскіх беларусаў існавала на пачатку іх пры-быцьця ў гэтую краіну.
Асноўную прычыну аўтар бачыць у тым, што раней у беларусаў не існавала ўласнай нацыянальнай царквы. Ён вельмі катэга-рычны ў сваёй адмоўнай характарыстыцы высокіх праваслаўных іерахаў за тое, што не зразумелі ці не хацелі зразумець важ-насьці для беларускіх эмігрантаў мець сваю аўтакефальную царкву, якая была закладзена ў жніўні 1942 г. у акупаваным немцамі Менску. Большасьць яе прыхіль-нікаў палічылі за здраду, што япіскапы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай
царквы, «выехаўшы па вайне ў Нямеччыну далучыліся да Расейскае Зарубежнае Пра васлаўнае царквы, арганізацыяй, ведамай зь яе манархічных тэндэнцыяў і імпэрска-расейскіх шавіністычных паглядаў». (с. 15)
Адводзячы найбольш месца раскрыцьцю рэлігійнага жыцьця беларускай праваслау най і каталіцкай канфэсіяў, В Кіпель не па-кінуў без увагі тых нашых супляменьні-каў, што спавядаюць вуніяцкую і пратэс-танцкую веры. Шчыраму беларусу не мо-жа не падабацца адданасьць як першай, так і другой канфэсіяў нашай нацыянальнай ідэі. He цуралася, прыкладам, беларускай мовы ў час богаслужэньня і заснаваная ў 1955 г. у Чыкага грэка-рымская беларуская парафія Хрыста Збаўцы, першым духоўным лідэрам і заснавальнікам якой быў добра вядомы ў ЗША рэлігійны дзеяч а. Ян Хры-застом Тарасэвіч. Пра яе сучасны стан так пішацца ў кнізе: «Хоць гэтая парафія па-раўнаўча невялікая, царква Хрыста Збаўцы адыгрывае важную ролю ў беларускім жыцьці Чыкага. Сваімі выданьнямі, канфе-рэнцыямі й выставамі парафія сталася добра вядомая амэрыканскім беларусам (с.237)». Ад 1974 г. вядзебеларускія радыёперадачы праз радыёстанцыі ў СанФранцыска і Мон -тэ-Карла Беларускае Евангельска-Баптысц-кае Брацтва. Вялікі актывіст беларуска-пратэстанцкага руху а Даніла Ясько ўкла-даў і пераклаў у беларускую мову ў 1979 г. сьпеўнік «Пмны Хрысьціян», куды ўвайшлі 604 рэлігійныя гімны.
Цікавыя зьвесткі знойдзе чытач у раз-глядаемай публікацыі аб беларускіх ста раверах, іудзеях і мусульманах, хаця, упэў-
нены, што многіх дапытлівых чытачоў у ёй матэрыялы не задаволяць з прычыны сваёй беднасьці. Тут у заслугу В.Кіпелю можна паставіць толькі тое, што ён зьвярнуў ува-гу дасьледчыкаў беларускай эміграцыі на існаваньне такой праблемы.
Асабліва я значнага большага чакаў ад такогападзагалоўка ў кнізе: «Адукацыйная дзейнасьць», таму што ад апошняй і раней, і цяпер ўжо вельмі шмат залежыць, якой будуць беларуская нацыя і яе дыяспара. У мітраполіі з-за выразна антынацыяналь-нага характару адукацыйнай дзейнасьці беларуская нацыя падчас «гарбачоўскай перабудовы» ўжо толькі ледзь прыкметна дыхала на ладан, чаго не скажаш пра нашу дыяспару. 1 прычына тут, відаць, ня толькі ў перавагах ладу жыцьця амерыканскай сыстэмы над савецкай, а хутчэй за ўсё ў адукацыйна-выхаваўчай дзейнасьці ў са-мым шырокім і поўным значэньні гэтага слова. Што рабілася ў гэтым пляне бела-рускай эміграцыяй мае сталае ня толькі тэарэтычнае, але і прыкладное значэньне, бо ў нашых суродзічаў за мяжой нара-джаюцца і растуць дзеці, жыць туды выяз-джае цяпер нямала людзей зь Беларусі. Калі справу арганізаванага навучаньня і выхаваньня пусьціць на самацёк, дык і ў першым і другім выпадках беларускасьць пойдзе на вельмі хуткае выміраньне, стане біямасай для колькаснага павелічэньня больш устойлівых да асыміляцыі этнасаў.
Шматлікіх і самых патрабавальных чы-тачоў задаволіцьраздзелкнігі «Выдавецкая справа. Беларусіка ў сродках масавае ін-фармацыі». У ім вельмі скурпулёзна раз-
глядаецца, дзе, калі і што зь беларускай перыёдыкі і з кніг зьяўлялася за мяжой. Няцяжка ўявіць, наколькі гэта аблягчае працы тых, хто займаецца дасьледаваньнем праблемы беларускай эміграцыі. Прычым аўтар ня проста дае звычайную даведку на той ці іншы пэрыядычны орган, а характа-рызуе — дзе вельмі сьціпла, — а дзе і пад-рабязна — яго асноўныя накірункі, вызначае мейсца і ролю ў жыцьці эмігрантаў. Дзя-куючы крапатлівай працы В.Кіпеля мы ат-рымалі магчымасьць даведацца, што піса-лася пра Беларусь у розных англамоўных, украінскіх, расейскіх і польскіх газэтах. Чытачы, а сярод іх асабліва навукоўцы, бу-дуць вельмі ўдзячнымі яму за раскрыцьцё той ролі, якую адыгрываюць амэрыканскія бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўста-новы ў прапаганьдзебеларускайспадчыны. Як вынікае з прыведзеных на адпаведных старонках матэрыялаў найбагацейшы бе-ларускі кнігазбор мае Нью-Ёркская пуб-лічная бібліятэка. Шкада толькі, што аўтар не знайшоў мейсца ў кнізе, каб пералічыць хаця-б самыя каштоўныя і рэдкія кнігі гэ-тай вядомай ва ўсім сьвеце бібліятэкі.
(Працяг будзе)
28
29
Лепшая кніга 1994 году
Уладзімір Гніламёдаў (Адказ на пытаньне штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва»)
Сярод лепшых кнігаў 1994 году вядомы беларускі крытык, доктар філёлягічных на-вук, намесьнік дырэктара Інстытуталітара-туры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Уладзімір Гніламёдаў назваў кнігу Кастуся Мерляка «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі».
Нагадаем.што ўпершыню беларускі чы-тач пазнаёміўся з урыўкамі кнігі Кастуся Мерляка ў часопісе «Полацак». У нумарах №№1(21)—4(24)за 1992г. друкаваўся невялікі раздзел кнігі «Беларусы ў Аргенціне». Да гэтага чытачы Бацькаўшчыны крыху ведалі пра жыцьцё сваіх супляменьнякаў, якія пражывалі ў Злучаных Штатах Амэрыкі, Канадзе, Нямеччыне, Бельгіі і Англіі. Цікавы аповяд Кастуся Мерляка аб жыцьці і дзей-насьці беларусаў Аргенціны, быў па сут-насьці адкрыцьцём нашаму чыта чудалёкага Паўднёвага кантыненту.
Поўнасьцю кніга «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі» выйшла ў сьвет у верасьні 1992 г. у выдавецтве «Полацак». У кастрычніку 1992кніга была ўжоўБеларусі, дзе адразу стала сапраўдным бестсэлерам Гэта была першая кніга абэміграцыі з эміг-рацыі, якая трапіла на Бацькаўшчыну вялі-кімнакладамі знаёміла чытача зразнастай-нымі аспэктамі жыцьця беларускай эмігра-цыі ў Аргенціне і ЗША. Тое, што кніга была напісана чалавекам, які увесь час знаходзіў-ся ў гушчы эміграцыйнага жыццья, ведаў яго не па кнігах, рабіла яе вельмі каштоўнай для беларускага чытача, амаль зусім не-дасьведчанага ў жыцьці далёкага Замежжа.
Як казаў доктаргістарычных навук, Леанід Лыч: «Упэўнены, што самому таленавітаму дасьледчыку проста толькі на архіўных матэрыялах ніколі не ўдалося-б так глыбока асьвятліць даную праблему. Для гэтага трэба і самому жыць і працаваць у эміграцыі, ды не абы дзе, а на высокіх пасадах, няхай сабе і грамадзкіх» (Полацак, № 7(37)-8(38), 1994 г. «Эмігрантаў чытаюць у Беларусі» ст.64).