Зразумела, штокніга імгненна разыйш-лася сярод беларусаў. Таму настала неаб ходнасьць перавыдаць яе на Бацькаўшчыне большым тыражом. 2 верасьня 1994 г. у Менску, у музэі Ян-кі Купалы адбылася прэзэнтацыя кнігі Кас-туся Мерляка, а таксма сустрэча аўтара кнігі зь сябрамі культурнаасьветніцкага клюбу «Спадчына». А ў кастрычніку 1994 г у Менску на паліцах кніжных крамаў зья~ вілася перавыдадзеная кніга «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі». Як і ў пер шы раз яна стала бібліяграфічнай рэд касьцю. Дасьледчыкі гісторыі беларускай эміграцыі, прафэсыйныя крытыкі адразу зьвярнулі ўвагу на каштоўнасьць гэтага вельмі патрэбнага нашаму грамадзтву тво-ра. Але яго поўнае вывучэньне наперадзе. Сёньня мы прапаноўваем чытачам часопіса оПолацак^ чарговы водгук на кнігу Кастуся Мерляка «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі». На пытаньне навагодняй анкеты штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (ЛіМ 1995, №2) ці была кніга, якая зрабіла найбольшае ўражаньне на яго Уладзімір Гніламёдаў сказаў: —Такая кніга была. Восеньню трапіў у рукі тоўсты том К.Мерляка «дзей-насьць Кастуся Мерляка на эміграцыі». «Праца успамін» — як вызначае жанр гэтага твору аўтар. Своеасаблівая аўта-біяграфія, справаздача аб пражытым, кніга зрабіла на мяне моцнае уражаньне і як першая сур’ёзная гісторыя беларус-кай паваеннай эміграцыі 1945-1990 гг. (прынамсі, многіх яе аспэктаў), напіса-ная дасьведчаным чалавекам, удзель-нікам тых падзеяў, і маштабам асобы самога аўтара, які адначасова зьяў-ляецца і героем гэтай «працы-ўс-памінаў». Зь яе я ўпершыню даведаўся пра многія моманты ў блуканьнях бе-ларускай ідэі на эміграцыі, палітыку т.зв. «непрадрашэнства», у канфлікты ў асяродзьдзі яе дзеячоў, нават пра асоб-ныя аспэкты дзейнасыді вядомага са-вецкага разьведчыка К.Філбі. Што-ж тычыцца асобы аўтара, дык сёньня, гаворачы літаратуразнаўчай мовай, такі тып чалавека, як Кастусь Мярляк, упаўне прэтэндуе на куль-турнага героя сучаснай нашай літа-ратуры. Скажу без значнага пера-большаньня: яго ініцыятыўная і праду-маная дзейнасьць, арыентаваная на ка-рысьць грамадзтва, яго сацыяльную і нацыянальную арганізацыю, змаганьне з дэструктыўнымі сіламі, што пера- шкаджаюць людзям жыць сваім жыць-цём, — сьведчыць пра не абы-якія духоўныя магчымасьці нацыянальнага характару беларуса, пра трывушчасьць яго прыродных, «базавых» сілаў, урэшце пра яго дзяржаўнуюдбаласьць і розум. Цікавая мова. Запомніліся словы: палагодзіць, талераваць, прысабечыць, якія ў нас пакуль што не ўжываюцца. Шкада. Добрыя, дакладныя словы. ЙНЯ6 аой 3 агню ды ў полымя Міхась Кавыль Зіма сорак трэцяга была такая-ж сьнеж-ная і марозная, як і кожная беларуская зі-ма. I партызаны, і падпольшчыкі пазашыва-ліся, як тхары, у норы, не забівалі, не ўзры-валі нікога і нічога ў Менску. Узрываць ім ня было чаго,хіба што толькі Опэрны Тэатр, але там нічога не ставілася, калябаранты і немцы там ня зьбіраліся. He забітым заста-ваўся галоўны вораг народу —Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, але да яго дабрацца было цяжка, бо ён і сам быў «вушлы» ды й ахову меў надзейную. Ціхая суровая зіма зьмянілася сонечнай вясною. Зазелянелі дрэвы, кусты, трава. Дзень за днём набліжалася сьвята—дзень 25 Сакавіка. У прапагандовым аддзеле нія-кай падрыхтоўкі да сьвята не назіралася. A вось БЦР і СБМ рыхтаваліся. 3 раніцы 25 Сакавіка з усіх вуліцаў Мен-ску на Пляц Волі пацягнуліся ланцужкі мянчан, пераважна моладзі. Сярод іх выдзя-ляліся прыгожай формай юнакі й юначкі Саюзу Беларускай Моладзі. Над галовамі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Ігралі маршы аркестры Беларускай Краёвай Аба-роны. Пляц Волі, як возера Сьвіцязь, пе-раліваўся бела-чырвонымі колерамі, хва-ляваўся, гудзеў, шумеў. Жаўнеры Краёвай Абароны групаваліся пераважна каля двух-павярховага белага дому, што стая ў з пра-вага боку Пляцу, калі заходзіць на пляц з былое Камсамольскай вуліцы. Там з балкону другога паверху меўся выступаць Прэзы- Заканчэньне. Пачатак ў №1(21)-9(39). дэнт БЦР прафэсар Радаслаў Астроўскі. Язэп Лабач убачыў Анупрэйчыка. Ён, высокі. хванабэрысты, апрануты ў сіняватую нямецкую ўніформу, стаяў сярод нямецкай жандармерыі і нешта шпрэхаючы зь нейкім, бачна, немаленькім фюрэрам, стукаў чор-най тростачкай па блішчастых халявах ботаў. Улучыўшы момант, калі Анупрэйчык застаўся адзін, Язэп рашыў падыйсьіці да яго і прывітацца з тым, каб даведацца неш та пра Клашу. Было яму страшнавата пытаца пра лёс партызанкі, але цікавасьць перамаг-ла, і ён наблізіўся да Анупрэйчыка, зайшоў яму наперад, каб той забачыў яго і пазнаў. Стаяў Язэп, чакаў, што Анупрэйчык зачэпіць яго, спытае, можа, пра партызанаў, але Анупрэйчык углядаўся ў той бок,дзе меў-ся выступацьПрэзыдэнт Астроўскі. Зачапіў Язэпа «телохраннтель» Анупрэйчыка, зда-равенны мардасты вярзіла: —А табе што трэба? —Ды мне трэба пагутарыць зь Мікалаем Хведаравічам па вельмі важнай справе, —адказаў Язэп. Пачуўшы размову, Анупрэйчык павяр-нуўся да Язэпа, прыплюшчыў шэрыя вочы, стараючыся, бадай, прыпомніць, хто гэта хоча зь ім гутарыць. Язэп напомніў, сказаўшы: —-Штосьці да мяне ня прыходзяць ляс-ныя «таварышы». —1 ня прыйдуць,—сказаў, як стрэліў Анупрэйчык. —Мы іх рашчыхвосьцілі ў пух 34 і прах. Цяпер, ты, калі не памыляюся, спадар Лабач, можаш спаць спакойна. I твая Аня. —Дзякую Мікалай Хведаравіч ад шчы-рага сэрца за Аню, але яна не мая Я маю, не, ня маю, а меў другую дзяўчыну, першае маё каханьне, не беларуску, а расіянку. Яна зараз — у Вашых руках. Язэп падкрэсьліў слова «расіянку», бо ведаў ад Краўцова, што Анупрэйчык ня лю-біць беларусаў, хоць сам «тоже белорус». Ня любіць за тое, што яны спалілі ў час рэвалюцыі маёнтак яго бацькі. Вудачка, закінутая з нажыўкай «расіян-ку» не зачапілася за кволыя струны душы Анупрэйчыка, бо гэтых струнаў у яго ду-шы было вельмі мала. Язэп пачуў рэзкі, як піла, голас Анупрэйчыка: —У нашых руках знаходзяцца і бела-рускі, і расіянкі... Як вялічаць тваю расіян-ку? —Клаўдзія Пятроўна Пятрова —На вялікі жаль, на гэты раз вызваліць тваю «Любовь» я не магу, бо яна ўжо зна-ходзіцца не ў маіх руках, а ў руках Бога. «Ляўшпрэхер» на слупе затрашчаў, закашляў, а пасьля ізноў пачаў скрыпець голас Анупрэйчыка: —Тваю Клаўдзію загубіла дурная бабка Анюта Крупінік. Яна хацела выкалупаць ір-жавымі відэльцамі бальшавіцкае стварэнь-не,ды.. атрымала Клаўдзія заражэньне крыві. Язэп схіліў нізка голаў, а Анупрэйчык сказаў насьмешліва «Царства нябеснае». I дадаў: «Заўтра я хачу цябе бачыць». Ану-прэйчык стаў прабірацца бліжэй да Прэзы-дэнта, а Язэп убачыў Майю. Яна была без «уласаўца»,стаяла з кіраўнічкай Саюзу Бе-ларускай Моладзі Абрамавай. Ён не пайшоў да Майі, бо чамусьці ня любіў знаёміцца з «шышкамі», а стаў прыслухоўвацца да прамовы Прэзыдэнта. Што ён казаў, раза-браць нельга было, бо Прэзыдэнт знаходзіў- ся на другім канцы пляцу Волі. Ляўшпрэ-херы трашчалі, шыпелі, разабраць што да чаго ня было магчымасьці. Улавіў Язэп толькі пару словаў: «Няхай памятаюць немцы...» А што немцы мусілі памятаць, праглынулі недарэчныя талеркі, якахрысь-ціў Язэп ляўшпрэхеры. Толькі як Астроўскі закончыў прамову Пляц Волі скаланула гучнае :«ЖывеБеларусь!» Гэты кліч, бадай, пачулі і ў Старасельскай пушчы тыя, хто ўцалеў ад Анупрэйчыкавага «пуху і праху». Крыху падбадзёраныя прамовай і клічам, мянчане сталі разыходзіцца. Язэп пайшоў па Камсамольскай. Яго дагнала Майя. Вя-сёлая, разрумяненая маладою крывею, яна раззлавала Язэп, які ўявіў, як той уласавец распараджаецца такім прыгожым стварэнь-нем Майя паведаміла Язэпу, што Васіль і яе бацька пакінулі ўчора Менск. —А як твой нарачоны лейтананцік? Таксама пакінуў цябе? Майя ўзяла Язэпа пад руку, ўздыхнула цяжка, з крыўдай у голасе сказала: —Ніякі ён мой не нарачоны, але пакінуў гэты сьвет. Пакінуў праз мяне, бо я яму адказала, Адказала пра цябе... Застрэліўся. Доўга ішлі моўкна. Тады Язэп нару-шыў маўчанку: — А з кім ты сустракала Новы год? —Дома, з бацькамі. На Новы год ён і застрэліўся ў нашым доме. Ізноў ішлі, маўчалі. Калі падыйшлі да Язэпавай кватэры, ён спытаў: —Можа зойдзем да мяне? —He, даражэнькі. Мама чакае. Адна яна турбуецца і за бацьку, і за мяне. Можа калі ўсё будзе добра, калі-небудзь забягу. —Ня думаю, Маюнька, што ўсё добра будзе. —Ды і я ня вельмі спадзяюся, але трэба супакойваць цябе хоць спадзевамі. Разьвіталіся яны з гарачымі пацалун- камі Назаўтра Язэп пайшоў у Смаленскае СД да Анупрэйчыка. Сядзеў ён за сталом на-супраць грознага начальніка і спавядаўся пра сваю любоў. Распавёў ад «А» да «Я», нічога ня ўтойваючы. Ня прызнаўся толькі, штобачыўся з Клашай у бабкі. Анупрэйчык паверыў Язэпу й адпусьціў. Аня была дома. Яна крыху занядужыла, а таму, як казала, не пайшла на мітынг на Пляц Волі. Чамусьці ўспомніла Якоба: «Штосьці Якоб не паказвае носа. Можа, пройдзем да яго ў казарму?» Язэп ня стаў дапытвацца, чаму ні з таго, ні з сяго спатрэбіўся ёй Якоб, пайшоў. Калі наблізіліся да казармаў, што мясьціліся недалёка ад чыгункі, яны глядзелі на пры-шэльцаў рашчыненымі дзьвярыма і павы-біванымі вокнамі. Аня прайшла па калідоры аднаго бараку, затрымалася каля жалезнага шкафчыка, адчыніла. На палічцы ляжаў здохлы павук і некалькі прусакоў. —Гэта мне на ўспамін ад Якоба, -горка ўсьміхнулася Аня. Яны завярнуліся і пайшлі назад. —А Якоб быў нядрэнны чалавек, —ска-заў Язэп. —Ён ніколі ня прыходзіў да цябе з парожнімі рукамі. А яшчэ ён, бадай, да-гадваўся, што Саша Лабовіч быў жыд, але толькі хітра ўсьміхаўся, слухаючы Са-шыны картавыя анекдоты пра жыдоў, а ня выдаў. —Так, ён добры быў чалавек, але я ад яго нічога ня брала і яму нічога не давала. Вось толькі шклянку шампанскага ўзяла. Няхай яму дасьць Бог пабачыць сваю «ліб-хен». —Я таксама жадаю яму пабачыць сваю Гілду ці Мілду, але штосьці ня выглядае на гэта. —А чаму ты так думаеш? —Я табе, Аня, скажу адзін сакрэт, але і ты мне мусіш прызнацца... —У чым? —У забойствешэфа Беларускіх прафсаю-заў. Аня ажно затрымалася ад пачутага, доўга глядзела Язэпу ў вочы, быццам хацела ўбачыць у яго вачах задуму, аддаць яе назад у СД ці пашкадаваць. Язэп, як быццам прачытаў у паглядзе Ані гэтую думку і, сказаў: —Ня бойся прызнавацца, я ня зь ведам-ства Анупрэйчыка.