Полацак №10, 1994

Полацак №10, 1994

33.47 МБ
Анат< ьБелытаксама расказаў аб дзей-насьці Менскага культурна-асьветніцкага
кліўлендца ў зьдзівілі запросіны на забаро-неныя на Бацькаўшчыне ўрачыстасьці і яны, адчуўшы нейкі падвох, не захацелі браць удзелу ў сьвяткаваньні.
1 яны не памыліліся. У дзень 5-х угодкаў беларускай незалежнасьці ў Беларускай амбасадзе ў Вашынгтоне і ў Беларускай місіі пры ААН у Нью Ёрку быў падрыхтаваны прэзідэнцкі сюрпрыз—замена бел-чыр-вона-белага сьцяга на бээсэсэраўскі сьцяг, як над будынкам Беларускага пасольства, так і на сьцягшоку ААН. Гэга быў «сольны» нумарусіх урачыстасьцей. Аднак знайшлі-ся людзі, якія не ўваходзяць ні ў якія ар ганізацыі.алезахацелі рэпрэзентаваць кліў-лендскую калёнію беларусаў на гэтых ура-чыстасцьях. Яны вырашылі асабіста за-сьведчыцьсваю павагу да прэзідэнцкай ім-прэзы і сюрпрызу, і, як кажуць, лйдзей па-бачыць і сябе паказаць.
сустрэчы
клюбу «Спадчына». За апошнія часы клюб «Спадчына» ўстанавіў медны помнік Мак-сіма Багдановіча ў Яраслаўлі перад будын-кам былой гімнізіі,дзе некалі вучыўся наш славуты паэт. Таксама, дзякуючы намагань-ням клюбу, у Яраслаўлі на будынку, дзе з 1915 па 1918 гг. працаваў у эвакуацыі Мен-скі настаўніцкі інстытут, дзе выкладалі вя-домыя дзеячы беларускага нацыянальнага Адраджэньня Усевалад Ігнатоўскі і Радас-лаў Астроўскі, дзе ў 1916 г. была створана Яраслаўская Беларуская Рада, устаноўлена
52
53
памятная шчыльда.Клюбам зроблены зь ме-дзі помнікі Міколе Гусоўскаму, Франьцішку Скарыне, КірылуТураўскаму. Гіпсавая ма-дэль помніка Франьцішку Скарыне ўжо стаіць у будынку Міністэрства культуры і друку. Сумесна з гарадскімі ўладамі Менску вырашана ўстанавіць бронзавы помнік Ф. Скарыны каля Нацыянальнай бібліятэкі, помнік Міколы Гусоускага каля Міністэр-ства замежных справаў, помнік Кірылы Тураўскага — каля духоўнай акадэміі імя Кірылы Тураўскага Іх адрыцьцё запля-навана ў бліжэйшы час.
Кліўлендцам вельмі спадабаўся пры гожы плякат-радавод «Радавод Полацкіх і Вялікіх Беларускіх (Літоўскіх) князёў», вы-дадзены клюбам «Спадчына» накладам у 20 тысяч паасобнікаў у Менску Значэньне гэ-тага радаводу цяжка вызначыць некалькімі славамі, бо гэта першае высокамастацкае адлюстраваньне радаводу Полацкіх і Вялікіх Беларускіх (Літоўскіх) князёў, выдрукаваны калі-небудзь у Беларусі і за яе межамі. Клюбам «Спадчына» выдадзены дзьве кні-гі: альманах «Спадчына «Спадчыны» і «Як прымалі закон аб мовах», а таксама пад-рыхтавана да друку мапа Вялікага княства Літоўскага часу Вітаўта Вялікага.
Тыя, хто сочыць за мастацкім жыцьцём Менску, добра ведае, што клюб «Спадчына» ў 1995 годзе арганізаваў дзьве ўнікальныя мастацкія выстаўкі з калекцыі Анатоля Бе-лага. Першая налічвае 60 твораў. Яе назоў «Любіць Радзіму — шанаваць родную мову » гаворыць сам за сябе. Мастацкія творы вы-стаўкі, якія адлюстроўваюць ролю бе-ларускай мовы ў гісторыі нацыі, экспа-нуюцца зараз ў Беларускім дзяржаўным універсытэце. Другая выстаўка, аргані-заваная старшынёй клюбу «Спадчына», скла-даецца з 250 твораў, аб’яднаных адной тэ-матыкай «Псторыя Беларусі ў мастацкіх
вобразах». Яе вернісаж зьвялікімпосьпехам адбыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатры опэры і балету. Упершыню ў гісторыі бе-ларускага мастацтва на гэтай выстаўцы сабраны партрэты ўсіх беларуска-літоўскіх вялікіх князёў, ваенаначальнікаў, дзеячоў культуры і першага ўраду Беларусі. Клюб плянуевыдацьальбомы каталёгі гэтых вы-ставак, якія стануць добрым падарункам для ўсіх аматараў мастацтва.
1	яшчэ пра адну задуму клюбу «Спад-чына» расказваў кліўлендцам ягоны стар-шыня Анатоль Белы. Сёньня, калі Прэзыдэнт РБ так негатыўна ставіцца да ўсяго бела-рускага, калі ён назваў Першы зьезд Бела-русаў сьвету «зборышчам паліцаяў», калі вядзецца шалёная прапаганда супраць бе-ларускай эміграцыі,вельмі важна падняц-ца ў барацьбу за адраджэньне імёнаў вы-датных дзеячоў беларускай эміграцыі, су-працьстаяць гэтаму наступу.
У калекцыі А.Белага знаходзіцца 50 алей-ных-партрэтаў дзеячоў беларускага Замежжа, у тым ліку ўсіх Прэзыдэнтаў ураду БНР, грамадзкіх дзеячоў БНР, пісьменьнікаў, кампазітараў, мастакоў Беларускага За-межжа. Клюб «Спадчына», які змагаецца за вяртаньне народу яго гісторыі і культуры, мае намер выдаць кнігу-альбом, якая бу-дзезьмяшчацьрэпрадукцыі партрэтаў на-шых шаноўных беларускіх дзеячоў эміг-рацыі разам зь іх біяграфіямі. (Біяграфіі беларускіх дзеячоў будуць ’падавацца ў беларускай і ангельскай мовах),
Выданьне гэтай кнігі ў сёньняшні скла-даны час вельмі падтрэбна для нашай нацыі. Будзем спадзявацца, што клюб «Спадчына» знойдзе сілы і фінансавую падтрымку для ажыцьцяўленьня усіх сваіх задумаў.
Андрэй Стрэчын
Нашыя юбілеі
35-годзьдзе
Царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўленьдзе
Сьвята Патронкі і 35-я ўгодкі царквы Жыровіцкае БожаеМаці пачаліся ў Кліўленьдзе ў сыботу. 3 чэрвеня на Полацку, дзе адбыўся спэцыяльны пікнік з нагоды юбілею. Ве-чарам а 6-й гадзіне ўсе прыхажане царквы Жыровіцкае Божае Маці сабраліся ў царкве, каб адслужыць вячэрню.
Раніцай наступнага дня, а палове дзесятай адбылося спатканьне Мітрапаліта Мі-калая, які прыехаў з Таронта. Урачыстая архірэйская служба, а пазьней малебен з працэсіяй навокал царквы надалі сьвяту асаблівую ўрачыстасьць. Сьвята працягва-лася ў грамадзка-культурным цэнтры «Полацак», дзе адбыўся абед і сьвяточны канцэрт. Пад час абеду не раз узгадваліся некаторыя моманты з жыцьця парафіі Жыровіцкае Божае Маці.
80-годзьдзе Андрэя Стрэчыня
17	верасьня ў грамадзка-культурным цэнтры Полацак адбылося ўшанаваньне 80-годзьдзя Андрэя Стрэчыня.
Андрэй Стрэчын нарадзіўся 9 ліпеня 1916 г. у вёсцы Лахва, што недалёка ад Лу-нінца. Ягоныя бацькі мелі даволі вялікую гаспадарку, але і сям’я была не малая Па-колькі ў сп. Андрэя было 7 братоў і 2 сяс-тры і кожнаму бацька ня мог даць зямлі, то Андрэй Стрэчын вымушаны быў пайсьці працаваць будаўніком.
У 1939 г. сп.Андрэй ажаніўся на ад-навясковай дзяўчыне Вользе Кот. У 1940 г. у іх нарадзіўся першы сын Міхась, а ў 1944 г. другі Мікалай. У 1944 г. сям’я Стрэчыняў выехала ў Заходнюю Нямеччыну, дзе на-радзіўся трэці сын Віктар.
У 1945 г.Андрэй выехаў у Бельгію.а пазьней перавёз туды і сям'ю. Ён дастаў працу ў капальні вуглю. У гэты час у
55
54
Бельгію пачалі зьяжджацца беларусы зь іншых краінаў. Прыехалі ў Лювэнскі ўнівэр-сытэт беларускіястудэнты, кампазітар МіколаРавенскі. У 1950 г. беларусы заклалі сваю беларускую арганізацыю, мужчынскі хор і пачалі праводзіць нацыянальную працу, ладзіцьмастацкіявыступленьні. Сям’яСтрэчыняў далучылася да беларускайарганізацыі«
У 1955 г. сям’я Стрэчыняў пераехала ў Амэрыку, пасялілася ў Кліўленьдзе й адразу далучылася працы ва ўсіх арганізацыях кліўленскай беларускай калёніі. 3 таго часу і па сёньняшні дзень без перапынку шчыра і ахвярна працуюць Андрэй і Вольга Стрэчыні на карысьць беларускай справы.
Уся кліўлендская калёнія беларусаў ведае тую самаахвярную працу сп.Андрэя пры будаўніцтве ў 1958-1960 гг. Беларускай Аўтакефальнай Царквы Жыровіцкае Божае Маці. Сп. Андрэй шмат працаваў пры адбудове й пашырэньні парафіяльнага дома, дзе спачатку кліўлендцы зьбіраліся на свае зборкі. Пад яго кіраўніцтвам і пры асабістым удзеле былі зробленыя кровы і пастаўлена страха ў царкве, з затым пабудаваны купал, праведзена вялікая праца ўнутры храма. Пазьнейсп. Андрэй увесьчас наглядаў забудынкам царквы і за царкоўным пляцам. Стрэчын многа гадоў быў сябрам парафіяльнай рады, а най-больш заступнікам старшыні. Андрэй і Вольга Стрэчыні ніколі не прапусьцілі ніводнай імпрэзы, што ладзілася парафіяльнай радай, ніводнай царкоўнай службы, за выняткам, калі толькі хварэлі.
Багата працы Андрэй Стрэчын уклаў у грамадзка-культурны цэнтар «Полацак». Ён увесь час быў сябрам ягонага камітэту. Сп.Андрэй прымаў актыўным удзел у працы Беларускага Амэрыканскага Задзіночаньня. Доўгі час ён быў сябрам Кліўлендзкага ад-дзелу БАЗА. Належаў ён да Кліўлендзкага аддзелу Беларуска-Амэрыканскіх Ветэранаў. Андрэй Стрэчын зьяўляецца кіраўніком групы сяброў Беларускае Народнае Рады ў Кліўленьдзе, доўгі час быў сябрам Рады БНР.
На працягу 40 гадоў Андрэй Стрэчынь уклаў шмат вялікай ахвярнай працы на карысьць нашай калёніі. Царкоўная рада прыходу Жыровіцкае Божае Маці, камітэт грамадзка-культурнага цэнтру «Полацак» пастанавілі падзякаваць і ўшанаваць Андрэя Стрэчыня ў сувязі зь яго 80-годзьдзем і 40-годзьдзем дзейнасьці ў Кліўлендзкай калёніі 3 гэтай нагоды на Полацку быў зарганізаваны пікнік і спэцыяльна засмажаны парсючок Каб павіншаваць аднаго з старэйшых сябраў Рады БНР з Дэтройту на сьвяткаваньне прыехалі старшыня Рады БНР д-р Язэп Сажыч і сп-ва Плескачоў. Юбіляру падарылі вялікі торт і багата розных падарункаў.
3 прамовай аб дзейнасьці Андрэя Стрэчыня выступіў старшыня Кліўлендскага аддзелу БАЗА Янка Ханенка. Многія сябры, якія віншавалі сп.Андрэя, адзначалі ў сваіх прамовах, што ягоная самаахвярная праца спрыяла ня толькі зьяднаньню Кліўлендскай калёніі, але агульнай беларускай справе на карысьць Бацькаўшыны.
Часопіс «Полацак» таксама далучаецца да ўсіх віншаваньняў юбіляру і зычыць Андрэю Стрэчыню добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцьця.
|Ы БЯЦЬЖЧЫНЫ^
Беларускае генеалагічнае таварыства ью*а аказваць прадстау-нікам беларускай дняспары наступныя віда паслуг:
I.	Даваць агульныя кансультадуі ао тым, у якіх архівах трэба шукадь звесткі аб сваіх продках і якую Інфармацыю неабходна ведаць для пачатку пошукау.
2.	Выступаць пасрэднікам пры устанауленні кантактауз прыват-нымі асобамі, якія акыодяуляюць генеалагічяы пошук у архівах на умовах асабістага пагаднення з заказчыкам.
3.	Непасрэдна выконваць генеалагічныя запыты, аднауляць радаводы, вырабляць копіі архіуных дакументау /пры умове,што заказчык ведае мінімальна яеабходныя зыходння звесткі, а у архівах захаваліся адпаведныя дакументы/.
Як нравіла, генеалагічны пошук магчымы, калі кліент ведае прозвішча і месца жыхарства сваіх продкау /населены пункт, павет альбо раён/. Вельмі пажадана таксама ведаць веравызнанне /ката-ліцкае, праваслаунае, іудзейскае ці інш./ і сацаяльны статус /шляхта, мяшчане, сяляне і інш./.
Звычайна генеалагічнае таварыства дае кансультацаі бесплатна, а пры выкананні запытау патрабуе ад кліента кампенсацыі непасрэд-ных выдаткау /кошт вырабу ксеракопІЯкамандзіроукі у внпадку работі у розных гарадах і да таго падобнае/. Аднак для таго, каб мець магчымасць дзейнічаць, таварыстза вельмі зацікаулена у даорачын-ннх ахвяраваннях, якія прымае на сзой валютны разліковы рахунак К 37070111.0539/001 у Галоуным упрауленні АКБ "Бе бізнесбанк" да Мінскай вобласці, г.Ыінск, код 737.