Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
Я назваў паэзію Яна Чыквіна эўрапейскай паэзіяй, але ягоная «эўрапейская паэзія» наскрозь прасякнута духам беларускасьці. Яна эўрапейская й адначасна нацыянальная. Як сказаў Бярдзяеў, культура ніколі не была і ніколі ня будзе адцягнена чалавечай, яна заўсёды канкрэтна чалавечая, гэта значыць нацыянальная, індывідуальна—народная і толькі такою сваёю якасьцю яна ўзвышаецца да агульначалавечага. Досыць прыгадаць тут такія вершы Чыквіна, як «Заход сонца ў аколіцы Дубіч—Царкоўных», «Беластоцкая элегія», «Навальніца ў Беластоку», «Ля Белавежскай пушчы», «Гайнаўшчына» і іншыя, каб пераканацца, што эўрапейская паэзія Чыквіна ўзрасла на беларускай глебе, жывіцца ейнымі сокамі, яна прапісана на зямлі, дзе «Дзед круціў пласцінку жорнаў і коўш мукі быў поўны». Але падобную канкрэтыку нельга разглядаць, як заземленасьць. Паэт гаворыць: «Душой імкнуся ўвысь, ляцець абыкуды». Дюбая матэрыя ў яго «намагаецца ў мелодыю выліцца».
Ёсьць у паэта і матыў дабрадзейнай, гак званай вечнай жаноцкасьці (Das Ewig Weiblichej. Дазволю сабе падаць тут цалкам невялічкі верш :
Ёсьць у нашым беластоцкім краі Незвычайнай прыгажосці жаночыя твары.
Высакароднай прыроды цудоўныя блікі— Святыя абліччы, каханыя лікі.
Як ад агню, ад іх займаюцца чэрствыя душы I, згарэўшы датла, стаюцца велікадушнымі.
I ад чараў гэтых мы штораз уваскрэснем, Абнятыя жарам жаночым, нябесным.
«Абнятыя жарам жаночым, нябесным», «згарэўшы датла», душы нашы становяцца больш шляхетнымі, «велікадушнымі» —ці не такая функцыя паэзіі наогул, паэзіі Яна Чыквіна ў прыватнасьці?
Нарэшце, нельга не закрануць вобраза самога творцы, вобраза паэта ў паэзіі Чыквіна. Які ён? Канешнеж, звычайна—мізэрны, нікім незразуметы, адрынуты, бяздомны, расьпяты на крыжы.
Няма ні славы, ні багацця—
Адно скрыпучае пяро
Тырчыць з чарнільніцы рабром.
I крыж для новага распяцця.
Я вельмі самотны —айчыны не маю, Матчынай ласкі.
Што гэта —сум па нябеснай бацькаўшчыне, характэрны для сымбалістаў, ці сум па Беларусі? Па ейнай матчынай ласцы? Настальгія эмігранта?
Гэтак вось, да чаго б ні дакранаўся Чыквін, пра штоб ні пісаў— усё ў яго «намагаецца ў мелодыю выліцца». Часам гэтая мэлёдыя ў сваім намаганьні зрываецца, але яна сягае, як кажа паэт, увысь, дадамо— па глыток вечнасьці.
Кніжка вершаў Яна Чыквіна «Светлы міг» — гэта прыгожая мэлёдыя, нямалы набытак нашай айчыннай славеснасьці.
Васіль Ткачук
44
%%%&%%%я&^^	%%%%&&&№№^
Пачатак
Міхась Белямук
Да жніўня 1949 г. з той частцы Нямеччыны, што была акупавана амэры канцамі, у заакіянскія краіны выезд быў павольным. Пераважна выязджалі тыя, хто меў асабістыя запросіны (ашурансы) ад радні. Трапляліся выпадкі, што выязджалі групамі да амэрыканскіх фэрмераў. Напрыклад, у штат Арканзо на плянтацыю бавоўны выехала 20 беларускіх сем’яў. Лягернае жыцьцё спрычынілася, што людзі з розных мястэчак настолькі пасябравалі, што ня хацелі разьвітвацца. Але абставіны складаліся так, што ад’язджалі ў розныя гарады, штаты і нават краіны. Паколькі я выязджаў да бабкі, многія прасілі мой адрас, каб потым праз мяне скантактавацца з роднымі і знаёмымі. Пачынаючы зь верасня 1949 г. атрымліваў па некалькі лістоў штодзённа. Найлягчэйшай да выкананьня была просьба скантактаваньня, але для беспрацоўнага ня лёгка было выканаць і яе, бо не было грошаў на паштовую марку. Прыходзілася прасіць бабку, Амельяна, Сьцяпана купіць паштовыя маркі і канвэрты.
Ад жніўня 1949 г, вызед зь Нямеччыны прысьпешылі, бо амэрыканскі Кан
грэс прыняў пастанову аб 250 000 бежанцах, якіх называлі Д.П. ЗША іх прымала, але кожны Д.П. павінен быў атрымаць запосіны. Кожная царква і касьцёл мелі камітэты дапамогі Д.П., але дапамагалі толькі людзям сваёй нацыянальнасьці. Беларусы свайго прыходу ня мелі. Яны належылі да царквы Сьв. Тэадосія, настаяцелям якой быў а. Капанадзі, а старшынёй камітэту дапамогі— Баранава. Ісьці да іх было безнадзейна.
Паколькі Амельян быў вельмі спачувальным, я прасіў яго дапамогі. Ён у даволі хуткім часе пазнаёміў мяне з украінскім адвакатам Дэмковічам ( той зваў сябе Дэмар). Дэмковіч быў сябрам украінскага камітэту дапамогі (ЗУДК), народжаны ў ЗША, але валодаў украінскай мовай дасканала. Аднаго вечара Амельян пазнаёміў мяне з Дэмарам. Я быў вельмі задаволены, бо той аказаўся не толькі патрыётам, але і знаўцам гісторыі. Ён адразу засьведчыў, што хоча дапамагчы беларусам, бо «доўгія стагодзьдзі мы былі разам у супольнай дзяржаве— Вялікім княстве Літоўскім». Я сказаў, што хачу прасіць
аб дапамозе прыезду ў Кліўленд Прэм’ера Ўрада БНР Аўгена Каханоўскага (Калубовіча). Дэмар уважліва выслухаў мае інфармацыі аб А.Каханоўскім і папытаўся, ці маю я банкавую кніжку. Я адказаў, што кніжкі не маю, бо не зарабляю. Дэмар дастаў зь кішэні 5 даляраў і, падаючы іх мне, зьвярнуўся да Амельяна: «Памажыце пану Белямуку ў банку атрымаць кніжку і палажыце на яе гэтых 5 даляраў.» Я быў у разгубленасьці. Дэмар гэта заўважыў і, паклаўшы сваю руку на маю, ціха сказаў: «Я дапамагу, але мне патрэбна банкавая кніжка». Разьвіталіся, умовіліся спаткацца за два дні. Мы шлі і меркавалі, навошта спатрэбілася банкавая кніжка. У тыя часы ў запросінах пыталіся адносна закватэраваньня і працы. Дэмар аб гэтым не пытаў і не цікавіўся, хто будзе спонсарам.
Стаялі апошнія дні верасьня. Вечар быў цёплы. Мы ішлі каля Лінкольн парку, і Амельян прапанаваў пагуляць у ім. Мы крышку прайшліся, потым пры селі і Амельян пачаў дапытвацца, чаму я хачу забраць А.Каханоўскага ў Кліўленд.
— Ён прэм’ер і павінен ехаць у Нью Ерк, або Вашынгтон. Там кожнай наЦыянальнасьці жывуць кіраўнікі, гэта метраполіі. А Кліўленд ёсьць правінцыя, хоць і мае 1 мільён 300 тысяч жыхароў.
Я пагадзіўся з разважньнямі Амельяна і гэтым толькі узмацніў яго цікавасьць. Ён хацеў ведаць сапраўдную прычыну маёй зацікаўленасьці прыезду Каханоўскага. Я адчуваў, калі не адкрыю яму сваёй таямніцы, ён закрыўдуе і не будзе больш дапамагаць. Я сказаў, што А.Каханоўскі адаптаваў Юлю, старэйшую дачку жонкі Яні.
Юля Каханоўская (Андрусышына, маці Данчыка) Нямеччына, 1948 г.
Паколькі я кахаю Юлю, то павінен выслаць запросіны ўсім —Аўгену Каханоўскаму, ягонай маці Марыі, пляменьніцы Галіне, для Яні, Юлі й Элеаноры.
—А я думаў, —прамовіў Амельян,— што Галя Лічко табе падабаецца. Скажы, хто зь іх прыгажэйшая: Юля ці Галіна?
Мне не хацелася адказваць, але ён патрабаваў адказу.
46
47
—Галіна вельмі прыгожая, але я кахаю Юлю, —адказаў я. Мы падняліся і пайшлі дамоў.
Калі наступным разам я спаткаўся з Дэмарам, ён пачаў запаўняць блянкі запросінаў для Каханоўскіх. Паясьніў, што ніводная фабрыка не можа прад бачыць, якая мажлівасьць адносна працы будзе за паўгода. Кампанія ня можа гарантаваць працу, але эміграцыйныя ўлады патрабуюць запісаць, дзе асоба будзе працаваць і колькі зарабляць. Ён назваў прадпрыемствы, у якіх будзе працаваць Аўген, Яня й Юля, бо маці Каханоўскага была ужо старая, а Галя й Элеанора яшчэ малыя. Калі запросіны былі аформлены, Дэмар папрасіў нумар маёй банкавай кніжкі і на спэцыяльнай блянцы стаў нешта пісаць. Калі ён скончыў і я падпісаў, паясніў: «Маці Каханоўскага Марыя мае 65 гадоў, ёй патрэбна грашовая гаран тыя, не меньш чым 5000 даляраў. Гэта папера і ёсьць гарантыя. Таму мне і была патрэбна банкавая кніжка». Крышку пазьней Дэмар дадаў: «Памятай, банка вую кніжку нікому не паказвай і не расказвай аб грашовай гарантыі. Калі маеш яшчэ людзей, адданых беларускай справе, калі яны патрыёты, я буду дапамагаць у іх прыездзе Нам, украінскім патрыётам, залежыць, каб паўстаў беларускі нацыянальны асяродак у Кліўлендзе.»
Я варочаўся дамоў шчасьлівы, бо стаў спонсарам Каханоўскага, асабліва Юлі, якая прыедзе ў Кліўленд.
Сустракаўся з Дэмарам і потым. Высылалі запросіны ў Нямеччыну праз Злучаны Украінскі Дапамогавы Камітэт (ЗУДК). Да лютага 1950 г. былі выстаўлены запросіны Сяргею Карніловічу, Сьцяпану Кіселю, для сям’яў Міхася Страпко, Янкі Раковіча, Мікалая Пэнды, Калістрата Савіцкага.
У сакавіку атрымаў ліст ад Янкі Раковіча, у якім той пісаў, што ягоная маці мае паведамленьне адносна запросінаў, але ён нічога не атрымаў. Ягоны ліст мяне зьдзівіў, бо выслаў я яму і маці запросіны ў адзін час. Пра йшло пара тыдняў пасьля, і загадкавасьць высьвет,лілася. Аднойчы я вярнуўся з працы і застаў бабку ўсхваляванай. Яна пражыла ў ЗША 40 гадоў, але вельмі слаба размаўляла паангельску. Аднак зразумела, што мяне эміграцыйныя ўлады абінавачваюць у фальшывых запросінах для Янкі Раковіча і патрабуюць неадкладна зайсьці ў эміграцыйнае бюро. Мне пагражала дэпартацыя ў Нямеччыну.
Фм
Годас
д ndanfe 22E k Г		1	1	*	A
								
								Т	А
								
								
			TN	f					
1	Г					7			
			У	7					
								
								
					•			
								
				і				
I.O«J	Aj^'	^АЕЛЛЕАА hAt					^f цак^А	A			КАТ\ЛеЧ^ кА
							
							
							
			0	^				
							
			J	 L			1 	
								
								
IMV	1						{> >я						
		_	^ ' й					4		—	
		4 							Л> —g	
								
				4=t		9	т	—		1	
48
49
Ой, ды забалела маё сэрцайка
Аб матуленьцы маёй.
Ды нічога не парадзіш, Ды нічога не парадзіш, Разьвітацца мусіў зь ёй.
Ой, ды забалела маё сэрцайка Аб дзяўчыначцы маёй.
Штож рабіць, калі краіна Кліча ў бой — бывай дзяўчына, Разьвітацца мусіў зь ёй.
Прыйдзе час, вярнуся ў сваю хатачку, Як усіх ворагаў паб’ю.
Толькі ці знайду жывую Маю мамку дарагую I дзяўчыначку сваю?
Пётра Звонны
Пётра Нядзьвецкі (Звонны) нарадзіўся 14 сакавіка 1918 года ў мястэчку Касьцяневічы Вілейскага рна, Менскакай воб. 3 маленства яго цікавіла музыка. Хлапчук часта бегаў у касьцёл паслухаць арган. Калі яму споўнілася 7 гадоў, ён навучыўся граць на скрыпцы. Пётра лятуцеў стаць музыкантам. На жаль, у бацькоў не было грошаў, каб заплаціць за навуку.
Юнацкія гады поўныя мараў. Пётра Нядзьвецкі вучыўся нотнай грамаце самату гам. Праз нейкі час ён ужо мог запісваць мэлёдыі, якія ўвесь час зьвінелі ў яго душы. У 1938 г. у Вілейцы меўся адбыцца фэстываль. У сваёй в. Вераб’і Пётра арганізаваў маленькі музычны ансамбль: цымбалы, дзьве скрыпкі і гармонік. Усім спадабаліся маладыя музыкі, якія задорна гралі і сьпявалі. Іх ансамбль заняў тады першае месца. Арганізатары фэстывалю парадзілі Пётру з’ездзіць ў Вільню да скрыпачкі Ванды Ледухоўскай. Тая была прафэсарам Віленскай кансэрваторыі. Праслухала яна ігру юнака на скрыпцы і сказала, што Пётра таленавіты музыка. Парадзіла яму паступаць у кансэрваторыю і дала пасьведку. Акрылёны хлапец вярнуўся дамоў. Але палітычныя падзеі наступнага года ўскладніліся. Пра кансэрваторыю прыйшлося забыць. Неўзабаве пачалася вайна.