Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
У першай грамаце гаварылася аб стварэньні да скліканьня Устаноўчага сойма Беларусі часовага органа ўлады (ім стаў Выканаўчы камітэт Савета Беларускага з’езду, які быў распушчаны савецкімі ўладамі Заходняй вобласьці 18 сьнежня 1917 г.) і стварэньні часовага ўрада —Народнага сакратарыята Беларусі, які павінен мець на мэце «абарону і зацьверджэньне заваёваў рэвалюцыі».
Другая грамата зьмяшчала заяўленьне аб важнейшых характарыстыках абвешчанай дзяржаўнасьці. Грамата абрысоўвала тэрыторыю БНР у межах расьсяленьня і колькаснай перавагі беларускага народу. Хаця ў дакумэнце і не гаварылася аб сувэрэннасьці абвешчанай рэспублікі, але гэта вынікала зь яго зьместу, структуры верхняй улады і кіраўніцтва. Канчатковыя рашэньні па ўсіх важнейшых пытаньнях дзяржаўнага ладу мусіў прыняць Устаноўчы сойм, скліканьне якога плянавалася на бліжэйшы час.
Трэцяя грамата, якбы падводзячы вынік акта нацыянальнадзяржаўнага самавызначэньня, давала адказ на пытаньне аб характары ўзаемаадносінаў паміж БНР і Расіяй, ад якой дзяржаўна абасобілася Беларусь. У грамаце заяўлялася аб поўнай самастойнасьці Беларускай народнай рэспублікі, і тым самым ськідвалася «апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край». Поўная дзяржаўная незалежнасьць не азначала, што павінны быць прэрваныя ўсялякія ўзаемаадносіны з Расіяй. Прыпушчалася, што Устаноўчы сойм выкажацца аб форме дзяржаўных, дакладней міжнароднаправавых, сувязей Беларусі і Расіі, таксама Беларусі зь іншымі дзяржавамі.
Першы Урад Беларускай Народнай Рэспублікі. Народны СакратарыятіН.С.). Сядзяць злева: А. Бурбіс (маскоўскі консул), I. Серада ( Н.С.Гаспадаркі), Я.Варонко (Старшыня і Н.С. Замежных спраў), В.Захарка (Н.С. Скарбу). Стаяць: А.Смоліч (Н.С. Асьветы), П.Крачэўскі (Н.С.Кантролю), К.Езавітаў (Н.С. Вайсковых Спраў), А.Аўсянік (Сябра Н.С.) Л.Заяц (Сакратар Н.С.)
Мастак Уладзімір Жук.
8
9
Трэцяя грамата заяўляла аб намеры ўрада БНР паставіць пытаньне перад зацікаўленымі дзяржавамі, аб пераглядзе той часткі БрэстЛітоўскага мірнага трактата, якая датычылася Беларусі, і самастойна падпісаць мірнае пагадненьне з адпаведнымі бакамі, так як трэція дзяржавы не маюць права вырашаць лёс Беларусі.
Перагляд мірнага дагавору павінен быў даць магчымасьць для аб’яднаньня ў адзінае дзяржаўнае цэлае ўсе тэрыторыі зь перавагай беларускага насельніцтва. Меліся на ўвазе: Магілеўшчына, беларускія часткі Меншчыны, Горадзеншчына з Горадняй і Беластокам, Віленшчына, Віцебшчына, Смаленшчына, Чарнігаўшчына і сумежныя часткі суседніх губэрняў, якія засялялі беларусы. Грамата была зьвернута да ўсяго міжнароднага згуртаваньня. Праўда, у ёй не было прамых заклікаў да дыпляматычнага прызнаньня БНР. Выказвалася толькі надзея, што «любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай мэры зьдзейсніць яго палітычнадзяржаўныя ідэялы».
У сваім спалучэньні граматы даюць уяўленьне аб палітычнай пазыцыі беларускай дзяржавы ў адрозненьне ад праграмы, прапанаванай новай уладай. Прыхільнікі абвяшчэньня БНР не прызнавалі гістарычнай непазьбежнасьці Кастрычніцкай рэвалюцыі, улады бальшавіцкіх Саветаў і рэвалюцыйных камітэтаў. Яны прапаноўвалі па сутнасьці традыцыйныя дэмакратычныя формы грамадзкага і дзяржаўнага ладу. Такім чынам, разыходжаньні з бальшавікамі ішлі глыбей, да сацыяльнаэканамічных і палітычных асноваў дзяржаўнасьці. А гэта прыдавала канфлікту асобую вастрыню. У граматах меліся ідэі, якія зараз прызнаюцца як дасягненьне сусьветнай палітычнай культуры. Гэта свабода слова, друку, сходаў, забастовак, саюзаў, 8мі гадзінны працоўны дзень і нават «роўнае права ўсіх моў народаў Беларусі». Стварэньне Устаноўчага сойма Беларусі меркавалася на асновах усеагульнага, раўнага, прамога, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права.
Сама ідэя дзяржаўнай незалежнасьці, права нацыі на дзяржаўнае абасабленьне і сувэрэнную дзяржаву, зьяўлялася выражэньнем сусьветнай дэмакратычнай тэндэнцыі, народжанай нацыянальнавызваленчым рухам. Нацыянальная дзяржава ўсё мацней станавілася нормай структуры міжнароднага згуртаваньня, нягледзячы на захаваньне магутных сусьветных імпэрый. Палажэньні грамат ў вядомай ступэні «стыкуюцца» з нашай сучаснай канцэпцыяй прававой дзяржавы, што стымулюе да іх цікавасьць грамадзкасьці. Спатрэбіліся дзесяткі гадоў, каб нашае грамадзтва, адчуўшы на сабе прыгнёт таталітарызму, ацаніла дасягненьні папярэдніх эпохаў. (Працяг у наступным нумары)
Фальшываманэтчыкі старажытнага Полацка *
Ірына Масько
3 даўніх часоў зручнае геаграфічнае становішча Полацка садзейнічала ўдзелу ў актыўным міжнародным гандлі. Вельмі рана ўстанаўліваюцца гандлёвыя сувязі Полацка з Рыгай. Першае зь вядомых гандлёвых пагадненьняў адносіцца да 1210 г. У наступны час яно падцьверджваецца абодвума бакамі. Смаленская «Праўда» 1229 г. на працягу некалькіх стагодзьдзяў заставалася асновай для разьвіцьця й арганізацыі гандлю на Дзьвіне: вызначала памер пошліны, нормы штрафаў і г.д, «Нямецкія» купцы мелі права праезду ў Полацак, Віцебск, Смаленск і паза яго межы. Палачане маглі бесперашкодна наведваць Рыгу, Любек, Готланд...
He заўсёды, аднак, у адносінах Полацка і Рыгі было ўсё «чыста» і «гладка». Так у канцы ХУ ст. узьнік канфлікт, які зьвязаны з актывізацыяй дзейнасьці полацкіх фальшываманэтчыкаў, спэцыялізаваўшыхся на падробліваньні шылінгаў Лівонскага Ордэна. Факты фабрыкацыі асобнай манэты самі па сабе —своеасаблівыя сьведкі дастаткова высокага ўзроўню разьвіцьця рыначнага жыцьця. Больш таго, інтэнсіўнасьць іх, як відаць, прама прапарцыянальна гэтаму ўзроўню. Таму не выпадкова, што менавіта з канца ХУ ст. — часу, калі таварна—грашовыя адносіны Беларусі ўступалі ў паласу бурнага разьвіцьця, пісьмовыя крыніцы часьцей, чым у па пярэднія пэрыяды, фіксуюць выпадкі актывізацыі фальсіфікатараў сродкаў грашовага абарачэньня.
25 студзеня 1493 г. магістар Лівонскага Ордэна Іаган Фрайтаг фон Ларынгхофэн (14831494) падпісвае ў Вендэне (сёньня г.Цэсіо грамату, дзе гаворыцца: «„бургамейстрам і ратманам нашага ордэнскага горада Рэвеля (сёньня Талін)...Пасяброўску вам паведамляем, што нейкія рускія прыехалі ў Рыгу з Полацка, які ў Літве (Вялікім княстве Літоўскім), і мелі з сабой фальшывыя манэты,чаканеныя па ўзору вендэнскіх (шылінгаў—І.М.), а менавіта — на адным баку герб, а на другім —рэвельскі крыж з кропкай. (upp der andern siiden dath Revelseche Knitze mit eynem stippeken). I аднаго з рускіх схапілі ў Рызе. I ён сказаў, што такіх манэт адчаканена ў Полацку 1/2 ласту (960 кг І.М.). Дык вось, любыя і верныя, будучы перасьцярож анымі вышэй казаным папярэдзьце сваіх бюргераў і купцоў і паводзьце сабе адпаведна, каб усьцерагчыся.»
•Да пытаньня аб фальсіфікацыі сродкаў грашовага абарачэньня Полаччыны ў канцы ХУст.
11
Істотным дапаўненьнем да гэтага дакумэнту зьяўляецца пасьляслоўе: «I яшчэ, любыя падданыя, указаныя фальшывыя манэты нібыта пасланыя (па сьведчаньнях затрыманага палачаніна — І.М.) у нашу краіну...Узоры гэтых фальшывых манэт у запячатаным выглядзе пасылаем вам, каб вы іх аглядзелі і змаглі засьцерагчыся. I калі вы дазнаецеся, што хтонебудзь такія манэты мае або збывае, прыцягвайце іх да адказнасьці...»1. 3 канца ХУ ст. стапа чаканкі ордэнскіх шылінгаў была ўстаноўлена ў 180 штук з рыжскай вагавай маркі (207,8 г.) лігатурнага сплаву.2
Такім чынам, заканадаўча ўстаноўленая вага гэтага наміналу была роўна 1,15 г. (207,8:180). Падлік, заснаваны на гэтым паказчыку, прыводзіць да высновы, што партыя «шылінгаў», кантрабандаваная палачанамі ў ордэнскія ўладаньні, складалася дзесьці з 834 783 (960 000 :1,15) манэт. Лічба гэта, аднак, магла быць больш значнай: манэтны матэрыял сьведчыць, што ў эмісійнай практыцы Ордэна ўказаная вышэй стапа як пры Ларынгхофэне, так і пры яго прыемніках звычайна істотна зніжалася. Ф.Ларынгхофэн біў у Вендэне шылінгі, зваротны бок якіх меў аднатыпны зь яго рэвельскімі шылінгамі штэмпель. Розніца паміж гэтымі штэмпелямі зводзілася да таго, што на экзэмплярах Рэвеля ў полі паміж вертыкальнай і правай гарызан тальнай галінамі «рэвельскага» крыжа зьмяшчалася ўпамянутая цытуемай граматай буйная рэльефная кропка, якая адсутнічала на вендэнскіх шылінгах4.
Першым цэнтрам манэтнай вытворчасьці Ордэна была Рыга, другім —Рэвель, Што ж датычыцца Вендэна, то яго эмісійная дзейнасьць абмяжоўвалася спарадычнамалатыражнан чаканкай. Дык вось, магістарскае пасланьне было зьвязана, відаць, з шылінгамі, што імітавалі не вендэнскую, а рэвельскую чаканку.6У другім (1584) выданьні «Хронікі Лівонскай правінцыі» Балтазара Русава пад 1494 г. расказваецца аб арышце ордэнскіх купцоў у Ноўгарадзе. Прычанай гэтага было тое,—заўважае аўтар, што рэвельцы аднаго рускага, які фальшывыя шылінгі ў іх горадзе чаканіў (..welckez valsche Schillinge in erer Stadt gemuntet hadde; да сьмерці зварылі згодна нямецкага права.7
Манэты Лівонскага ордэну 1. Вэндэн, 2. Рэвель
Літаральнае ўспрыманьне гэтага паведамленьня, якое аддзяляе амаль стагодзьдзе ад апісваемай падзеі, прадстаўляецца неправамэрным: цяжка ўявіць, каб чалавек, пакараны рэвельцамі, не толькі зьдзейсніў бяссэнсоварызкоўную авантуру (правоз інструмэнтаў і сыр’явога мэталу ў чужую дзяржаву), але змог наладзіць там вытворчасьць пад яе манэту (замест таго, каб зьдзейсніць гэтую акцыю на радзіме!) Хутчэй за ўсё ён збываў у Рэвелі ўжо гатовыя фальсіфікаты, дастаўленыя з Полацку годам раней.
Наўрад ці выпадк 1493 г. адзіны ў практыцы фальшываманэтчыкаў з Падзьвіньня. Факт падробліваньня ня мог быць выпадковым эпізодам хоць бы таму, што для такой масавай эмісіі неабходна была пэўная традыцыя вырабу манэты. Можна з упэўненасьцю сказаць, што пераказаны вышэй эпізод — усяго толькі тое, што «ўсплыло на паверхню». Відаць, размах дзейнасьці фальсіфікатараў быў дастаткова шырокі і зусім не заключаўся ў «вузкай спэцыялізацыі» па фабрыкацыі шылінгаў Ордэна. Наглядны прыклад таму — «ліст» Вялікага князя Літоўскага Аляксандра смаленскім мяшчанам (1498), які папярэджвае: «А нам грошай не браковатн, ннж лн бы толькн не железа, a о не медь, а не фальш, штобы было серебро, как служнт на грош ходячнй» .
Як бы там ні было, ясна адно: дзейнасьць полацкіх фальсіфікатараў манэты канца ХУ ст. была пастаўлена на дастаткова сур’ёзную аснову.