Вялікую цікавасьць уяўляе дзейнасьць рэвалюцыйнага гуртка, арганізаванага ў Пецярбургу студэнтамівыхадцамі зьБеларусі. Восеньню 1881 г. яны стварылі беларускую фракцыю, якая далучылася да партыі «Народная воля», разгарнулі актыўную выдавецкую дзейнасьць— выдавалі брашуры, часопіс «Гоман». Найбольш значнае месца ў публіцыстычных і тэарэтычных артыкулах займалі праблемы нацыянальнай сьвядомасьці беларускага народа. Па ідэйнаму зьместу выданьні былі неаднароднымі: адны—чыста лібэральныя, другія— народавольскія, трэція стаялі на пазыцыях «навуковага сацыялізму». Упершыню ў гісторыі нацыянальнай думкі ў другім нумары «Гомана» ад 15 лістапада 1884 г. быў зьмешчаны артыкул, прысьвечаны як тэарэтычным пра 3 блемам, так і практычнаму фарміраваньню нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў. Неабходна адзначыць высокі ўзровень артыкула, глыбіню распрацоўкі пастаўленых праблем, веданьне жыцьця. Цётка. Мастак я Ціхановіч «Навошта, —пісаў аўтар,— ў імя патрыятызму адна нацыя будзе зьнішчаць іншую, калі ў выніку барацьбы пацерпіць і тая, і другая ў асобе простага народа і павялічыцца магутнасьць і сіла драпежнікаў, якія разаграваюць народны антаганізм?> * Што датычыць Беларусі, —аўтар лічыць,—то яе народ адчувае сваю ар ганічную сувязь і адрозьнівае свае інтарэсы ад інтарэсаў польскіх і вялікарасейскіх, што вельмі часта гэтыя інтарэсы ўзмацняюцца эканамічным ан таганізмам, у прыватнасьці ўспамінамі аб прыгоньніцкім праве. Аўтар выказвае крэда беларускай групы нарадавольцаў: «Мы, беларусы, павінны змагацца ў імя мясцовых інтарэсаў беларускага народа і фэдэратыўнай аўтаноміі краіны: мы, рэвалюцыянеры, таму што, падзяляючы праграму барацьбы «Народнай волі», лічым неабходным прыняць удзел у гэтай барацьбе. У кансалідацыі беларускай нацыі, росьце яе самасьвядомасьці значную ролю адыграла рэвалюцыя 1905—1907 гг. Яшчэ раней на базе асьветніцкіх гурткоў Вільні, Гародні, Менска пад назвай «Беларуская рэвалюцыйная грамада» ў 1903 г. была ўтворана нацыянальная партыя леванародніцкага напрамку. На сваім першым з’ездзе ў снежні 1903 г. у Вільні яна атрымала назву «Беларуская сацыялістычная грамада». Праграма БСГ уключала асноўныя дэмакратычныя патрабаваньні, у тым ліку краявой аўтаноміі Беларусі. Тры патокі вызваленчага руху зьліліся ў рэвалюцыі — рабочы, сялянскі і нацыянальны. Адметнай асаблівасьцю было тое, што нацыянальнае пытаньне было падпарадкавана галоўна му—аграрнаму. Нацыянальна—вызваленчы рух цесна пераплятаўся з сацыяльным—антыпрыгонным. Галоўнай рухаючай сілай была не буржуазія, a сялянства, якое, змагаючыся за вырашэньне аграрнага пытаньня, у тойжа час змагалася і за нацыянальнае вызваленьне. У выніку рэвалюцыйнага напору народных мас царскі ўрад вымушаны быў пайсьці на ўступкі і маніфэстам 17 кастрычніка 1905 г. дазволіў стварэньне нацыянальных партый, выданьне друкаваных органаў на нацыянальнай мове. Піянерамі беларускай пэрыёдыкі сталі «Наша доля» і «Наша ніва». Першая на пятым нумары была забаронена царскімі чыноўнікамі за адкрыта рэвалюцыйны зьмест. А другая, хоць і зь вялікімі цяжкасьцямі, выходзіла да 1915 г. Менавіта «Наша ніва» дала магчымасьць сфарміравацца такім беларускім пісьменьнікам, як Максім Гарэцкі, Цішка Гартны, Зьмітрок Бядуля, Канстанцыя Буйло, Алесь Гурло. Дзякуючы газэце сталі шырока вядомы імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Вацлава Ластоўскага, Івана й Антона Луцкевічаў, Сяргея Палуяна і многіх іншых дзеячоў беларускай культуры. Калі беларуская літаратура XIX ст. аказвала яшчэ слабы ўплыў на нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу, дык літаратура па чатку XX ст. пачала хутка абуджаць яго сьвядомасьць, аказваць уплыў на фарміраваньне беларускай нацыі. Толькі ў 1910 г. у «Нашу ніву» напісалі 960 карэспандэнтаў з 489 вёсак і мястэчак. Да газэты цягнуліся так, як некалі «шлн в Запорожскую Сеч», пісаў былы рэдаютар газэты А.М. Уласаў У Вільні, Пецярбургу, Менску ўзьніклі беларускія выдавецкія таварыствы: «Загляне сонца і ў наша аконца», «Наша хата», «Беларускае Выдавецкае Таварыства», выдавецтвы «Нашай Нівы», «Нотапа», «Bielarusa», Антона Грыцкевіча, «Саха» і «Вясёлка» і іншыя. На думку С.Александровіча, яны ў 1907—1916 гг. надрукавалі 179 кніг на беларускай мове тыражом ня меньш як 3 286 тыс. экзэмпляраў. Разьвівалася культура. У Вільні быў заснаваны Беларускі музычнадраматыч 4 ны гурток. (Яго пачынальнікам, ар ганізатарам, рэжысёрам, дырэктарам і драматургам быў Ф.Аляхновіч). Ім былі пастаўлены п’есы «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Як яны жаніліся» А.Валодзькі, абразок Э.Ажэшкавай «Хам; «На вёсцы», «Бутрым Няміра», «Манька», «Базылішак», «Калісь» — Ф.Аляхновіча і іншыя. 3 кастрычніка 1916 пачаліся меньш рэгулярныя ва ўмовах вайны спэктаклі. Распаўсюджваньню нацыянальнай культуры сярод мас садзейнічалі «белорусскне вечерннкн», якія дзейнічалі ў Вільні, Гародні, Полацку, Слуцку і інш. Нараджэньне беларускай нацыянальнай прафэсіянальнай культуры і навукі зьявілася вынікам кансалідацыі нацыі. Яна была накіравана на на цыянальны прагрэс і ў першую чаргу умацаваньне нацыянальнай самасьвядомасьці. У другой палове XIX — пачатку XX стст. зьяўляюцца фундамэнтальныя працы І.І.Насовіча, Ю.Ф.Крачкоўскага, М.Е.Нікіфароўскага, П.В.Шэйна, Е.Р.Ра манава, М.Фэдароўскага, М.В.Доўнар Запольскага, Е.Ф.Карскага й інш. Яны дастаткова поўна характарызавалі матэрыяльную і духоўную культуру бе ларусаў, іх гісторыю, мову, літаратуру, ставілі пытаньні этнагенезу. Важным паказчыкам росту этнічнай самасьвядомасьці зьяўляецца ўсё больш актыўнае ўжываньне назвы «Белорус сня» і этноніму «белорусы». Так, фальклёрнаэтнаграфічныя зборнікі І.І.Насовіча, П.А. Бяссонава, П.В.Шэйна, М.Е. Нікіфароўскага носяць назвы «Бе лорусскне песнн», «Белорусскне частушкн» і г.д. Шматтомная праца Е.Р.Раманава называецца «Белорусскнй сборннк», a фундамэнтальная праца Е.Ф.Карскага «Белорусы». Характэрна, што этнонім «белорусы» у канцы XIX — пачатку XX стст. канчаткова выцесніў усе іншыя агульныя для Беларусі назвы. Нават у тых рэгіёнах, дзе замацаваўся этнонім «лнтвнны», да яго далучыўся этнонім «белорусы» (лнтвнны— белорусы) 4. Хаця існавалі рэгіянальныя назвы —«па лешукі», «пінчукі», «брашчане», а таксама захоўваўся назоў «тутэйшыя». Вырасла нацыянальная самасьвядомасьць значнай часткі насельніцтва, якая раней уяўляла сябе палякамі па прычыне рэлігійнай прыналежнасьці. У канцы XIX ст. многія зь іх сталі лічыць сваёй роднай мовай беларускую. Колькасьць «палякаў» паменшыўся з 289 тысяч да 130 тысяч чалавек. Вялікая роля ў фарміраваньні на цыянальнай самасьвядомасьці беларускага народа належыць публіцыстыцы. У гэтым яна бачыла сваё грамадзянскае I нацыянальнапатрыятычнае прызначэньне. Напрыклад, Янка Купала, будучы рэдактарам «Нашай нівы», пісаў у ар тыкуле «А ўсёж такі мы жывём»,«Будзіцца самапачуцьцё народнае, падымае старонка наша свае вочы к сонцу і распрастоўвае свае магучыя плечы. Мілаваньне свайго роднага слова, сваёй ядынай бацькоўшчыны Беларусі бярэ верх над адступніцтвам 1 прадажніцтвам сябе ў чужую няволю... Выходзіць у сьвет колькі беларускіх газэт, друкуюцца кожны год дзесяткі кніжнак розных названьняў, закладаюцца беларускія выдавецкія суполкі, кнігарні 1 т. п. Усё гэта робіць сам народ, ці сваёй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаванымі на беларускія газэты, кніжкі. Мы не знаем ні казённых падачак, ні купленых працаўнікоў. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыцьцё. Дык працуймаж далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутнымі клікамі: к сонцу і праўдзе' У другім сваім артыкуле «Вера і нацыянальнасьць» Янка Купала пісаў: «Беларусу католіку ўгаварваюць, што раз ён католік: то ён—паляк, і не павінны братацца з тым, хто іншай веры: беларусу —праваслаўнаму кажуць, што раз ён праваслаўны, то ён —расіец, 1 католікабеларуса павінен сьцерагчыся, бо ён паляк. I што з гэтага выходзіць? Расьце нязгода, расьце нянавісьць — рэчы, ніколі не патрэбныя, апрача хіба ворагам нашага народа». $ Мы бачым, што лепшыя прадстаўнікі беларускай літаратуры I культуры выступалі супраць нацыянальнай абмежаванасьці і варожасьці, за зьяднаньне народа. Такім чынам, эвалюцыя нацыянальнай самасьвядомасьці беларускага народа даволі складаная, часам драматычная. У 1918 г. яна сфарміравалася, прынамсі, у большай часткі насельніцтва. Разуменьне гэтага працэсу мае вялікае значэньне для нас, нашчадкаў, I будучых пакаленьняў. 1. Публнцнстнка белорусскнх народннков. .— Мн.,Нзд. БГУ нм.В.Н.Ленйна,1983, 6.109. 2. Там жа. б. 120. 3. Г.Кахануоўскі. Адчыніся таямніца часу. —Мн„ «Мастацкая літаратура», 1984. 6.147. 4. С.Александровіч. Псторыя і сучаснасьць.—Мн„ 1968, 6.207—208. 5. Этнаграфія беларусаў,— Мн„ Выд «Навука і тэхніка», 1985, с.164. б. Янка Купала. Збор твораў,—Мн., «Навука і тэхніка», 1976, т.7, 6.207—208. 7. Там жа. 6. 217. Фй»®®®®$ФФ®®®®$®Ф®®3» НШІШ ГІСТОрЫЯ ®®®®®®®®®®®®®®®®®® 25 сакавіка 1918 г. у гісторыі самавызначэньня Беларусі Вадзім Круталевіч Ва ўмовах галоснасьці і палітычнага плюралізму гэта дата стала прадметам павышанай увагі друку, навуковых публікацый. Аб ёй гавораць на мітынгах і ў пар лямэнцкіх дыскусіях. 25 сакавіка называюць днём незалежнасьці, днём свабоды, вялікай вехай у гісторыі барацьбы беларусаў за сваю сувэрэнную дзяржаўнасьць. Штож тады здарылася 73 гады назад? У гэты дзень Рада Беларускай народнай рэспублікі, як паведамілі газэты, «пасьля спрэчак і бясконцых прамоў» прыняла сваю 3ю Устаўную грамату, якая аб’явіла Беларусь «незалежнай і вольнай дзяржавай». Тры дэклярацыі: «1я Устаўная Грамата да народаў Беларусі» ад 21 лютага, «2я Устаўная грамата да народаў Беларусі» ад 9 сакавіка і «3я Устаўная грамата Рады Беларускай Народнай рэспублікі» ад 25 сакавіка 1918 г„ развіваючы ідэю аб палітычных і сацыяльна эканамічных асновах беларускай нацыянальнай дзяржавы, нарматыўна вызначылі важнейшыя палажэньні аб дзяржаўным і грамадзкім ладзе Беларусі, уласнасьці на зямлю й яе нетры, тэрыторыі рэспублікі, вярхоўным органе ўлады, правах і свабодах грамадзян, статусе нацыянальных меньшынств.