Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
місар па справах нацыянальнасьцей
шым будучым—Старшыня першага Беларускага ўрада.
Чарвяк оў, Д ыла.Ла. гун.Шантыр, яго па плечнікі— прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага камітэту.
Дзеючыя асобы Мясьнікоў, Кнорын, Іваноў, Разэнталь, Рэйнгольд, кіраўнікі Заходняй вобласьці й Смаленскай абласной партыйнай арганізацыі бальшавікоў.
Сталін, народны ка
Сямён, з рабочых, дэлегат УІ Смаленскай абласной партыйнай канфэрэнцыі.
Кірэй, зь сялянбеднякоў, у нядаўнім салдат.
Мікола, таксама селянін і салдат, які на вайне згубіў нагу.
Яфім, кухар і гаспадар перасоўнай харчэўні «Яф.Нобель».
Радавец, нядаўні дзеяч Беларускай Народнай рэспублікі, актывіст.
Казімір, інжынер, які таксама спачувае БНР.
Алеся, яго жонка, настаўніца малодшых клясаў. 22 гады, ня болей.
Жакоўскі, менскі акцёр, 20 гадоў.
Першы салдат, з Румыскага фронта.
Другі салдат, з Прыбалтыйскага фронта.
Быкоўскі, напалоханы шляхцюк.
Бывалы, доктар яшчэ тых навук. Яму гадоў пад 70, але ён яшчэ энергічны.
Нябіты. Малады чалавек у тужурцы чыгуначніка, магчыма зь «нефармалаў».
А таксама: Дзяжурны па станцыі, Чырвонаармеец зь вінтоўкай, прадаўцы газэт, пасажыры і людзі з натоўпу.
Дзяржурны звоніць у звон. У прывакзальны гоман урываюцца галасы прадаўцоў газэт.
—Пакупайце «Дзяньніцу»! Орган Беларускага нацыянальнага камісарыята! Бежанцы за нацыянальную рэспубліку!
—Чытайце бальшавіцкую «Звезду»! У Літве Савецкая рэспубліка! Ленін падпісаў дэкрэт: «Рэвалюцыйны пралетарскі ўрад Расіі прызнае незалежнасьць Літоўскай Савецкай рэспублікі!
—Чытайце «Вольную Беларусь»! Мажліва^апошні нумар! Члены Беларускай народнай рады будуць прыняты прэм’ерміністам Англіі!
Ж ы л у н о в і ч: (да Рэйнгольда). Ну, што будзеце рабіць, калі Англія прызнае Белраду?
Рэйнгольд:У адрозненьне ад Троцкага і Радэка мяне цікавіць куды больш, дзе ў бліжэйшы тыдзень здабыць вугаль і хлеб для мінскага пралетарыята.
С я м ё н: Дапаможа СаветРасія.
Жылуновіч: Яна сама галадае.
С я м ё н: Ну, тады да літоўцаў зьвярнуцца.
Рэйнгольд: Баюся, Савецкая ўлада там наогул доўга не пратрымаецца. Мне званіў Міцкевіч—Капсукас, пытаўся, ці можам мы яго падтрымаць.
Жылуновіч: Калі нашы інтэрнацыяналісты ў Смаленску ў бліжэйшыя дні не зразумеюць, што Беларусі трэба неадкладна самавызначыцца, нам самім давядзецца паспытаць агрэсію з боку Антанты. Прычым якбы не здарылася так, што гэта будзе выглядаць, як абарона дэмакратыі.
Рэйнгольд:( круціць ручку тэлефона) Масква! Масква! Я Мінск! Тэрмінова.
С т а л і н : У апарата Сталйн,Мннск, что там у вас? Немцы убежалн?
Рэйнгольд: Последннх провожаем. А заадно коекто нз здешней публнкн рванул за рубеж.
С т а л і н: Туда нм й дорога.
Рэйнгольд:Я собственно по порученню Мннскога губревкома. Моглн бы вы передать товарншу Свердлову нашн предложення? Воронка н Скнрмунт, лндеры Белорусской рады, удралн в Англню.
С т а л і н: Я уже сказал: скатертью дорага....Однако, вы бы моглн йх й попрндержать. Следует быть в такнх делах порасторопнее.
Рэйнгольд: Онн поддержкн у запада будут проснть.
С т а л н н: Подумаешь, напугалн!
Працяг.Пачатак у №2
19
18
Рэйнгольд:Но онн будут выдавать себя представнтелямн демократнческнх масс Белорусснн, которых будто бы задавнлн снлой советвойска. Товарнш Сталнн, проснм сообіцнть товарйіцу Свердлову, что местные советскне кругй в ннтересах мстнны, чтобы не допустнть одурачмвання рабочнх Антанты, предлагают прннять экстренные контрмеры. Провестн акцню самоопределення трудяіцнхся Белорусснн Лнтвы, созданне Белорусско—Лнтовской трудовой коммуны. На федератнвной связн, понятно, с СоветРоссней..
С т а л і н: He порнте горячку, товарнш. Вот Красная Армня обоснуется в Мннске, потом разберемся. Товарнш Свердлов ннтересуется: вы там надежные органы Советвластн создалй?
Рэйнгольд: Можете не сомневаться. Н сразу же провозгаснлн едннство с СоветРоссней.
С т а л і н: Правнльно! Главное — создать надежный аппарат днктатуры пролетарната. Все остальное прнложнтся. Всего хорошего.
Зноў наплывае моцны шум чыгуначнай станцыі, неспакойная гамана натоўпу.
Дзяжурны: Паньства зь білетамі на Берлін! На Беерлін!
Звоніць разьвітальна звон. Раздаецца гудок цягніка.
Вынырвае Быкоўскі. Ён мае задаволены выгляд.
Я ф і м: Пане яшчэ тут? Можа, што, пан, прывёз прадаць?
Быкоўскі: Дайце кавы, пан кухар, я ад’язджаю. Еду дадому, у Стоўбцы, бо ён хутка сам тут будзе.
Я ф і м: Няўжо германцы зноў вернуцца?
Б ы к о ў с к і: Вернецца пыхлівы Эдвард Вайніловіч.
Я ф і м: Пан хоча сказаць, што гэткі знатны шляхціц прызнаў бальшавікоў?
Б ы к о ў с к і: Якіх бальшавікоў'? Праз два тыдні...не, праз дзесяць дзён тут будуць польскія легіёны. Чулі: польскі ўрад заявіў расейскаму Саўнаркаму афіцыйны пратэст. Хай ня шлюць сваіх чырвонаармецаў ва ўсходнія крэсы Вялікай Польшчы.
Я ф і м: Божухна, бракавала нам толькі палякаў.
Б ы к о ўс к і: Вайніловіч — зь імі, а як толькі ў Менск,— я выклікаю яго на паядынак, як то і належыць па старым рыцарскім звычаі. Вайніловіч у варшаўскай газэтцы сказаў: яны, зямяне, — ест рыцарства, а мы, то значыць і я, засьценкавыя,—сялянства, бо самі зямлю арэм.
Ж а к о ў с к і оьяўляецца з натоўпу): Го о, я думаў пан засьценкавы шляхціч за тое стане біцца, што Вайніловіч прадае Беларусь Пілсудскаму!
Быкоўскі: Што то ест Бялорусь? To выдумка пана прафэсара Карскага, якому карцела стаць расейскім акадэмікам. Ды узяў у дапамогу паэта з роду Луцэвічаў, які шляхецкае прозвішча памяняў на паганскае —Купала.
Жакоўскі: Беларусь ёсьць пакуль! I будзе— калі мы, яе дзеці, не адцураемся роднай маці.
К і р э й:Ты голавы не задурвай. Для паноў, можа, і ёсьць, а для мужыкоў няма.
Жылуновіч( праслухаўшы ўсе размовы круціць ручку тэлефона): Алё! Таварыша Леніна. Уладзімір Ільіч? Гэта Жылуновіч. Ага беларус. Ведаеце мяне? (Сьмяецца задаволена). Уладзімір Ільіч, дапамажыце. Нелзь Белнацкамам усё ў парадку. Уладзімір Ільіч, памятаеце, вы ў жніўні прымалі дэлегацыю Ўсебеларускага з’езду бежанцаў? Вы яшчэ спыталі, на якой мове дэлегаты з трыбуны гавораць. Ну так, на якой пан, на той і батракжа. Ага, бяда з мовай. Дык зараз, уявіце, яшчэ і нацыянальная інтэлігенцыя можа ў эміграцыю падацца. Хто ад крыўды, хто ад страху, што рэпрэсуюць як нацыяналістаў. Раіце зьвярнуцца да таварыша Сталіна? Атрымаў ён ад ЦК даручэньне? Ведаю, у аднойжа сыстэме працуем. He аўтаномію нават, a савецкую рэспубліку? Мы будзем спадзявацца. Дзякуй. Ад усіх беларусаўпралетарыяў. Шчыра дзякуй. I вам усяго добрага. (Вешае трубку)
Ж а к о ў с к і (Жылуновічу): Вы, там у Белнацкаме. Няўжо не разумееце, што вас прывучаюць хадзіць на павадку? Ды выж палітычныя жабракі, а не палітыкі.
Жылуновіч (Жакоўскаму): Я на гэта пісаў у «Дзяньніцы», што без СаветРасіі беларусампралетарыям сваёй рэспублікі не ўзняць, разумееце, зямляк?
Р а д а в е ц: Які з Жылуновіча палітык? Ён баіцца адкрыта ідэялягічнай канкурэнцыі. Вось і просіць, каб маскоўскія бальшавікі сілай зброі яму расчысьцілі крэсла на міністэрскім алімпе. У Белнацкаме ўсе сабраліся марыянеткі, маскоўскія камісары іх рукамі ладзяцца жар заграбаць у Беларусі. Вунь, Фабіян Шантыр і Таршкевіч Бранілаў узялі і кінулі іх гайно.
Б ы в а л ы (узнімаючыся раптам): Паслухайце! Калі ўжо гаварыць аб здрадзе, не кранаючы чысьціні клясавых прынцыпаў, дык гэта сябры камісарыяту так званай Беларускай народнай рэспублікі — здраднікі. Тэлеграму ў канцы красавіка 18га года кайзэру Нямеччыны хто паслаў? Mary азнаёміць. Вось, што пісалі: «Рада Белорусской народной республнкн декларнровала ( паварочваецца да Нябітага) ...чуеце? — незавнснмость...Так вось. А германскія войскі тым часам амаль усю Беларусь акупіравалі! (Зноў чытае па паперцы): Так, незавнснмость...еднной н неделн
21
20
мой Белорусснн н проснт Ваше велнчество обороннть ее в пртязаннях до создання незавнснмостн в союзе с Германской нмперней.
Р а д а в е ц: Вось што ўспомнілі...А я вам адкажу, гэта быў тактычны ход. Выйсьця мы не бачылі іншага ў той момант. Хацелі, каб Нямеччына юрыдычна прызнала Беларусь дзяржавай і дала нам дапамогу, бараніла ад падзелу як саюзніка.
Б ы в а л ы: Без славеснага туману, называем рэчы сваімі імёнамі —звычайная контррэвалюцыйная здрада.
Радавец:А Брэсцкі мір? Скажыце, можна было падпісваць умову з тымжа кайзэрам без згоды беларусаў, але за кошт іхняй тэрыторыі?
К і р э й (ён толькі што аднекуль вынырнуў зноў, на гэты раз з чырвонай павязкай на рукаве): А ну цііха! Адыдзі далей ад масы, пакуль цэлы...
Р а д а в е ц (селяніну, што выйшаў з натоўпу): Слухай, чалавеча, а табе якая ўлада лепей— свая, менская, ці маскоўская з камісарамі’
С е л я н і н: А тая, каб зямлю дала ды назад потым не адабрала. Добрага здаровейка, панетаварышу...
К і р э й: Наша ўлада цяпер будзе, буржуяў да яе блізка не пусьцім. (Да Міколы) Ты ўсё тут? Каго выглядаеш?
М і к о л а: Можа зь вёскі каго знаёмага ўбачу. А ты калі дахаты’
К і р э й: Справа ў мяне тут ёсьць...дзяржаўная. Паслухай, Мікола, а на храна табе ў вёску? Тут зараз такія справы пачынаюцца...
М і к о л а: Дзяцей трэба пабачыць. На ногі пастаціць іх трэба неяк.
К і р э й: Паслухай, табе трэба ўбіцца ў камітэт які, за пісара.
М і к о л а (сьмяецца): Зь мяне, браце, пісар, як з таго куля.
К і р э й: Нічога. Ведаешжа як зараз сьпяваюцы хто быў нічым, той стане ўсім! Галоўнае цяпер — каб на нас Антанта не паперла...
У гэты час зьявіўся Рэйнгольд. Ён ўважліва прыслухоўваецца да размовы.
Рэйнгольд (ціха Сямёну): Што чуваць на паграніччы?
С я м ё н: Неспакойна. Палякаў баяцца. Літва абасобілася ў рэспубліку, а Антан та штурхане Пілсудскага па «беларускаму» пытаньню на СаветРасію.
Рэйгольд: Мясьнікоў лічыць, што польскі пралетарыят паўстане супроць буржуазнай пілсудчыны і зьяднаецца з рабочымі Нямеччыны.
С я м ё н: He ведаю, што будзе рабіць польскі пралетарыят, але многім вядома, якія настроі ў легіёнаў Доўбар—Мусьніцкага — шаблямі памагчы «полякам малым»,
22
як яны завуць маіх землякоў, пазбавіцца ад пагрозы бальшавізму. Тэлеграфуйце, пакуль не позна, у Маскву, Цэнтр.
Рэйгольд (падыходзіць да тэлеграфнага апарата): Масква! На провадзе Мінск, Рэйнгольд. Таварыша Сьвярдлова. Просім уздзейнічаць на Смаленск. Віцебск, як нам стала вядома, іх не падтрымлівае. Магілёў, здаецца, таксама. Кожная з губерняў цягне ў свой бок і ў канечным выніку можа далучыцца да любой з суседніх рэспублік, зза недальнабачнасьці мясцовага кіраўніцтва парушыць гістарычна абумоўленыя эканамічныя сувязі з СаветРасіяй. Час ня церпіць, чакаем адказу.