Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
У трэцяй частцы выступіў ганаровы сябра часопіса «Полацак» Анатоль Белы. Ён ад імя часопіса павіншаваў прысутных зь сьвятам. На заканчэньні выступіў С. Сокалаў—Воюш. Ён зачытаў прывітаньні ад Беларускага Згуртаваньня ў Аўстраліі, ад БАЗА, ад Арганізацыі БеларускаАмэрыканскай Моладзі I выканаў некалькі песьняў. Вечар, прысьвечаны Дню Незалежнасьці, закончыўся агульным сьпевам «Фронт, фронт, фронт?/?».
32
33
«Вянок» з калекцыі
Тацьцяны Лапіцкай
«Пэўна, любіце вы, пане, між страніц старых, пажоўклых кнігі, ўжо даўно забытай, адшукаць сухі цьвяток. Пабляднелі яго фарбы, ледзь трымаюцца лісточкі...Але колькі ён прабудіць ў сэрцы кволым пачуцьця! Чаго вы цьвяток хавалі, што жадалася, збылося,— ўсё ўсплыве ў душы і збудзіць мілых згадак доўгі рой. Ў думцы зноў вы пражываеце беззваротныя часіны, і для вас каштоўным стане гэты высахшы цьвяток....»
Гэтыя словы Максіма Багдановіча нявольна прыходзяць на памяць, калі глядзіш на творы мастачкі Тацьцяны Лапіцкай. Няброскія, такія лёгкія лініі на яе графічных афоріах  a якую хвалю пачуцьцяў падымаюць яныі Мастакі ня любяць расказваць сваіх сакрэтаў, але, здаецца, загадка Таццьяны крыецца ў яе бязьмежнай шчырасьці, адкрытасьці, дабраце душэўнай. Можа таму мастачка з такой любоўю афармляе дзіцячыя кніжкі. Бо, як вядома, дзеці не прымаюць фальшу.
Нарадзілася Тацьцяна Лапіцкая ў!947 г. у Менску. У 1968 г. скончыла Менскую сярэднюю школу мастацтва, а ў 1976 г. Менскі тэатральнамастацкі інстытут, аддзяленьне графікі. У рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках удзельнічае з 1975 г. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Аформіла шмат кніг. Сярод іх «Беларускія народныя гульні», «Мы робім казку» Валянтыны Коўтун, «Сьцяпан —вялікі пан» А.Вольскага (1979 г. дыплём 2й ступэні на Рэспубліканскім конкурсе кнігі 1980), «Сонца скача на траве» Хведара Жычкі, Беларускую азбуку «АБВ» (1983, дыплём 1й ступэні на Рэспубліканскім конкурсе кнігі 1984), зборнік выбраных твораў Алаізы Пашкевіч «Цётка». Сярод яе твораў ёсьць партрэт Максіма Багдановіча і яго «Вянок».
Паглядзіце на на гэтыя творы Тацьцяны Лапіцкай. He абмініце іх. Хай нагадаюць яны добрыя згадкі. Няхай «Вянок» мастачкі напоўніць Вашую душу сьветлымі ўспамінамі.
Сьвятлана Белая
1991 год — Максіма Багдановіча год. 25 травеня спаўняецца 74 лета з часу яго сьмерці, a 9 студзеня —100 гадоў з дня нараджэньня. Паміж гэтымі лічбамі няпоўных 27 гадоў жыцьця Паэта і столькі падзей!
Яму ня споўнілася і пяці гадоў, як ён разьвітаўся з Бацькаўшчынай. Волжскія краявіды доўгі час нагадвалі яму родную старонку. Толькі і яны ня здолелі замяніць Максіму прыгажосьці нашай зямлі. Там, сярод Паволжскага прастору ён адчуваў сябе выгнаньнікам і марыў толькі аб адным, аб Беларусі.
Домікпа вул. Любімская, дзе Максім Багдановіч жыў з 1912 г, па 1916 г. Здымак 1989 г.
3 22х гадоў, праведзеных на чужыне, амаль восем Максім прабыў у Яраславіі. Гэта была самая плённая частка яго жыцьця. На яраслаўскай зямлі паэт пазнаў першае каханьне і горыч стратаў. Тут ён сплёў свой паэтычны вяночак. А ў хатцы па вул. Любімская ўпершыню пабачыў свой адзіны прыжыцьцёвы зборнік успамінаў «аб беднай, далёкай сваёй старане». Але Яраславія падарыла яму ня толькі натхненьне і настальгію па МаціКраіне. Тут ен аднойчы зразумеў: няма на сьвеце лепш зямлі, чым тая, што дадзена табе Богам.
Сёньня мы пачынаем друкаваць урыўкі з кнігі, у якой расказваецца пра Яраслаўскі пэрыяд жыцьйя Максіма Багдановіча. Пра таленавітага юнака, паэта, публіцыста, літаратуранага крытыка , псракладчыка і горад, які натхняў яго.
Цьвяток радзімы—васілёк...
Любай матулечцы, Белай Але Мікалаеўне, маёй даражэнькай яраслаўчанцы, прысьвячаю гэтую кн
Сьцюжа, мрок...Я ізноў хваравіты. Ў сэрцы — думак дакучных цяжар. Заварыцьбы гарачай гарбаты, Разагрэцьбы хутчэй самавар...
Пяро выпала зь бязвольнай Максімавай рукі і медлена скацілася на падлогу.
Падняць яго ня было ўжо сілаў. Ён хацеў паклікаць кагонебудзь з хатніх, але з
грудзей вырваўся толькі ціхі стогн. I зноў, ужо трэці раз за вечар, удушлівай хваляй падкаціўся пакутлівы, сухі кашаль. Разам зь ім пачаўся галаўны боль. Цела стала налівацца гарачым сьвінцом. А на грудзі быццамбы забраўся нябачны, такі сівавусы, згорблены вадзянік. Той заўсёды прыходзіў да яго ўначы, калі ён хварэў, і сваімі халоднымі, ліпкімі, як вужака, рукамі сьціскаў горла. Максім прыклаў да губ хустку і паспрабаваў павярнуцца на бок. Сілы з кожнай хвілінай пакідалі яго. А душу, сэрца, грудзі разьдзірала хвароба. Яна пачалася нечакана напярэдадні Новага 1913 года.
... Максім ляжаў у сваім пакойчыку і пісаў ліст ў рэдакцыю «Нашай нівы». Вясёлы, звонкі голас бацькі, які пасьля сьмерці жонкі Марыі, маці Максіма, вельмі рэдка вось так радасна і бестурботна гучаў, перабіў думку. Юнак адклаў у старон ку ліст і прыслухаўся.
— Ну дзеці,— даносілася з сталовай, якая адначасова служыла і заляй, і бібліятэкай, і дзіцячым пакоем,— будзем на наступным тыдні пераязджаць на новую кватэру. Мне параілі адно добрае месца. I сёньня я аглядаў яго. Вельмі ўтульная хата. Вокны выходзяць на сонечны бок. Пакоі ўсе сьветлыя, вялікія і цёплыя. Якраз для вас, каб вы не хварэлі зімою. Перабірацца пачнем на гэтым тыдні, каб сьвяты сустракаць на новым месцы. Ну, згодны ці не?
Малыя радасна зашчабяталі, але Аляксандра Апанасаўна, цётка Максіма, прыкрыкнула на іх, каб не гаманілі.
—А на якой вуліцы, ты знайшоў кватэру? —нягромка спытала яна. Пераезд якраз пад самыя сьвяты, калі ў гаспадні столькі справаў, ёй здаваўся неабдуманым.
—На Любімскай. Ведаеш, там дзе царква Міколы Мокрага. Гэта недалёка ад
36
37
Максімавага ліцэя, — адказаў бацька і раптам успомніў: А дзеж Максім? Зноў пайшоў у бібліятэку ці ў сваёй кельлі замкнуўся?
Максім не стаў чакаць, пакуль бацька пакліча яго. Ён адклаў незакончаны ліст на пісьмовы стол і пайшоў у сталовую, дзе сабралася ўся сям’я.
—Максім,—пачаў бацька,—Ёсьць лрыемная навіна. Мы пераязджаем на новую кватэру. Яна даволі вялікая. Будуць асобныя пакоі і для бібліятэкі, і для гасьцей. Можаш потым і сяброў сваіх да нас запрасіць. A то ты ўсё адзін ды адзін... Штож ты маўчыш? Табе што, нецікава?
Максіму сапраўды было абыякава: ці тут, на Лясной пляцоўцы, яны будуць жыць, ці пераедуць на іншае месца. Ён ведаў, што новая кватэра не палепшыць яго ўзаемаадносінаў зь сям’ёй, у якой ён адчуваў сябе апошнім часам нікому непатрэбым. Добра ведаў, што і гасьцей наўрад ці ён зможа прывесьці. Бо справа не ў маленькай кватэры, у якую сорамна запрасіць кагонебудзь, а ў бацьке, які так і не зарэгістраваў шлюбу з Аляксандрай Апанасаўнай, роднай сястрой яго маці
—Чаго ты маўчыш?— зноў спытаў бацька.
—Што мне казаць, калі ты ўсё вырашыў. Здаецца мне, Любімская вельмі старажытная вуліца.. Калі не памыляюся, то некалі тут па загаду Пятра I пабудавалі аружэйны двор, які выпускаў стрэльбы. Але пажар зьнішчыў яго. I аружэйную вытворчасьць больш у Яраслаўлі не аднаўлялілі. Але не гэта галоўнае. Думаецца, вуліца знаходзіца недзе на ўскраіне горада.
—Як бы не так, запярэчыў бацька. Табе адтуль да ліцэя нават бліжэй будзе. Тым больш, што недалёка ад хаты праходзіць трамвай. У выпадку чаго, можна хутка на ім дабрацца да цэнтра. Вось пабачыш, то добрае месца. Блізка ад дома народная чытальня й электрычны тэатр. Насупраць жыве добры спэцыяліст —доктар Бібікаў... А галоўнае, за кватэру гаспадар просіць няшмат. Напалову меньш, чым наша мадам Воўкава. Так што вырашана. Пераязджаем.
Пераезды зь месца на месца былі для Багдановічаў зьявай звыклай. Яраслаўль быў чацвёрты горад пасьля Менску, Гародні, Ніжняга Ноўгарада, куды бацька перавёз сям’ю. Адам Ягоравіч трапіў сюды, дзякуючы сваёй службе і характару. Зь Ніжагародскага аддзяленьня Сялянскага банка. якому было прысьвечана амаль 11 гадоў сумленнай працы, надворны саветнік Адам Ягоравіч Багдановіч перайшоў у Яраслаўскае. Пэўна, быў вымушаны зрабіць гэта не па ўласнай волі, а пад націс кам ніжагародскага дваранства, самага багатага зямельнага ўласьніка Верхняга
Паволжа. Больш за 70 працэнтаў самых лепшых зямель губэрні трымалі яны ў сваіх руках. Праўда, дзенідзе трапляліся ў іх уладаньнях і благія надзелы. Вось іх па вельмі высокіх цэнах і задумалі прадаць найбольш кемлівыя гаспадары. Адам Ягоравіч быў чалавекам сумленным і прынцыповым. Ён павёў барацьбу супраць тых злачынстваў. Але дзе там!. Скупшчыкі зямель аказаліся заўзятымі спэкулянтамі, якія дзейнічалі арганізаванымі шайкамі. Праўда, на некаторы час іх грабежніцкая дзейнасьць усётакі спынілася. Але поўнасьцю пакончыць з спэкуляцыяй не ўдалося. Бо не пасьпеў Адам Ягоравіч пачаць тую справу, як на яго навалілася лавіна даносаў, скаргаў з боку раззлаваных дваран. 1 хаця надворны саветнік Багдановіч карыстаўся павагай і меў нагоду праз нейкія пяцьшэсць гадоў стаць адным з загадчыкаў банка, гэта не выратавала яго ад гневу губэрнатара горада. Прыйшлося падаваць прашэньне аб пераводзе. Губэрнатар, які толькі і чакаў моманту, каб пазбавіцца ад гэтага пільнага чалавека, з радасьцю апрабаваў просьбу.
Месцам службы прызначаўся Яраслаўль—«горад белакаменны, вясёлы, прыгожы, з садамі, старажытнымі...царквамі, вежамі і брамамі, горад са сваім тварам». У ім добра развівалася сельская гаспадарка і прамысловасьць. Ды і ад сталіцы Яраславія знаходзілася недалёка. Зьвязвалася зь ёй водным шляхам і
1	вось новы пераезд, ужо ў Яраслаўлі і ўжо ня першы. Дом Ржэўскага, дзе Адам Ягоравіч вырашыў зьняць кватэру, быў зусіМ новым. Спадар казаў, што пабудаваны ён ў 1901 годзе, і лепшага месца яны не знойдуць ва ўсім Яраслаўлі. Усё гэта, мажліва і было так, каліб не адна акалічнасьць. Пасярэдзіне вуліцы некалі працякала невялікая рачушка. Хаця ў пачатку XIX стагодзьдзя «бацькі» Яраслаўля і правялі сьцёкавую канаву, але гэта не вырашыла праблему. На месьце ракі засталіся сажалкі, якія вясной разьліваліся па вуліцы і затаплялі ніжнія паверхі будынкаў. Таму ў дамах на Любімскай стаяла вільготнасьць. Тутэйшыя жыхары ведалі пра гэта, але Адама Ягоравіча не папярэдзілі. Ён са спакойнай душой і вырашыў пераехаць сюды, ня ведаючы, што тут яго Максім згубіць сваё апошняе здароўе.
39
38
У нядзелю, 29 снежня 1912 гсда ся.м’я Багдановічаў ад’язджала на новую кватэру. Максім займаўся бібліятэкай. Нарэшце, ён спакаваў апошні стос кніг і пачаў выносіць іх на вуліцу. Вася Ржэўскі, у бацькі якога яны здымалі кватэру, грузіў іх ў калёсы. Але ўсе кніжкі адным разам не ўвайшлі.