Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
Я пачаў іх прасіць вярнуцца ў горад, у гэты час мы пад’ехалі да мяжы Прусіі. Я катэгарычна заявіў, што выходжу і вяртаюся пехатой у Данцыг. Тады «Іосіф» паказаў мне наган і запытаўся: «Знаеш, чем это пахнет? Начал, так доходн до конца!» Я, ўражаны, прыціх. Шафёр выйшаў з машыны і, як мне здалося, паказаў пропуск пагранічніку. Мы паехалі далей.
На чыгуначнай станцыі Марыенбурга, «Іосіф» сказаў: «Ведн себя тнхо!» — і ўвесь час трымаў руку ў кішэні з наганам. Пакуль не падыйшоў цягнік, які транзітам ішоў у Маскву, ён не адпускаў мяне ні на крок.
Потым падаў савецкі пашпарт на маё імя і сказаў, што я павінен сябе называваць савецкім служачым з Данцыгу. Тутжа папярэдзіў, што, калі па дарозе задумаю ўцякаць, яны ўсё роўна мяне знойдуць.
«После всего этого сам поннмаешь, что тебя мы не оставнм в жнвых.» Я хацеў даведацца, што ад мяне патрабуюць, але ён заявіў: «Прнедешь в Мннск, там узнаешь».
(Працяг у наступным нумары)
27
26
За што загінуў ён, Грачанікаў?
%$%&%&%&&%# Дад бел—чырвона—белым сьцягаі^^^^^^
I зноў няшчасьце напаткала нашу Бацькаўшчыну. На 53годзе нечакана і трагічна абарвалася жыцьцё вядомага беларускага паэта, галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» Анатоля Грачанікава. 5 сакавіка яго, непрытомнага і зьнявечанага не вядомымі асобамі, знайшлі на пустцы каля тэнісных кортаў. Мэдыкі зрабілі ўсё магчымае, але вярнуць да жыцьця Анатоля Грачанікава так і не ўдалося.
...Калі паміраюць паэты,	Кінуўшы ў мора людское
Калі яны паміраюць,—	Свае несмяротныя словы.
Няпраўда, што ўсе сакрэты	Калі паміраюць паэты,
Нам яны пакідаюць.	Што ні перад кім не гнуцца,
Яны забіраюць з сабою	У чалавецтва прасветы
Талент свой адмысловы,	На ўсе вякі застаюцца.
Так пісаў Анатоль Грачанікаў у сваім вершы, прысьвечаным Максіму Багдановічу.Так ён і памёр, забраўшы з сабою свой вялікі талент і тайну гэтага чорнага, жахлівага забойства.
Мы не ведаем, хто забіў Анатоля Грачанікава. Каму перайшоў шлях гэты мужны Беларус, які яшчэ да перабудовачнай адлігі друкаваў творы М. Ермаловіча, Л. Геніюш і Іншых «апальных» аўтараў. Але мы, беларусы, патрабуем праўды. Мы хочам ведаць: за што загінуў ён?..
За што загінуў ён, Грачанікаў? He скажуць ні Мінюст, ні МУС... А я ўсё думаю ў адчаі: «За тое, мо, што Беларус». За тое, можа, што прылюдна Ён карыстаўся роднай мовай... I вось зьнічтожаны ўблюдкамі, He скажа болей ён ні слова.
За «Споведзь» Геніюш, магчыма, Што ў «Маладосці» друкаваў... Ужо тады хтось за плячыма Стаяў і моманту чакаў.
Відаць, і творы Ермаловіча Узбуджалі чыйсьці дух дэбільны... I вось рэдактара надоечы Агенты зла ўзялі і забілі.
Прадстаў прад чытачом нядаўна
Ў «Маладосці» БНФ...
I, пэўна, ураз падаў каманду Агентам тымжа іхні шэф.
He стану доўжыць спіс тырвожны, Што ў трагедыю вядзе...
У асноўным сьмерць —наш спадарожнік, I хто з' нас заўтра на чарзе?!
Ды колькі можна, колькі можна Маўчаць і падстаўляць сябе?!
Ну хопіць быць ужо заложнікамі,— Пара яднацца ў барацьбе!
За што загінуў ён, Грачанікаў, He скажуць ні Мінюст, ні МУС...
А я ўсё думаю ў адчаі: «Хутчэй за то, што— Беларус».
Яўген Гучок
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі...»
Анатоль Яўхімавіч
Такога Беларусь яшчэ ня бачыла. Нарэшце, пасьля доўгага летаргічнага сну прачнуўся рабочы кляс, гегімон і апора партыі. «Гаспадар» краіны Саветаў паўстаў супраць партыйнай улады і прыгнёту паргапаратчыкаў.
Падзеі пачаліся 3 красавіка. A 10 й раніцы рабочыя Мбнскага элекгратэхнічнага завода імя В.Казлова пакінулі свае станкі і выйшлі на штрайкдэманстрацыю. Да іх
далучыліся рабочыя суседніх заводаў: аўтаматычных ліній, шасьцерняў, трактарна га, прыблізна 15 000 рабочых. Усе згрупіраваліся на скрыжаваньні вуліцаў Даўгабродзкая й Уральская. Цяжка было верыць сваім вачам. Але гэта была ява. I я сказаў сабе: «Слава Богу! Нашыя шасьцігадовыя намаганьні прабудзілі і зварушылі народ. ён выйшаў на вуліцу з усьведамленьнем сваёй годнасьці».
На скрыжаваньні Даўгабродзкай і Уральскай
28
29
Пачаліся прамовы. Слова бралі рабочыя, кіраўнікі нядаўна створанага «Рабочага Саюза Беларусі» М. Собаль і Г. Мухін. Рабочыя выбралі стачачны камітэт і прынялі пастанову, каб гарадзкія ўлады, якія прыбылі на мітынг, неадкладна далі памяшканьне і тэлефон для стачкама. Старшыня гарадзкой рады А. Герасіменка выканаў патрабаваньне. (Камітэт адтрымаў пакой на вул. К. Маркса14, тэл. 272468).
Усе напружана чакалі наступнага дня. Раніцай 4га красавіка пранеслася вест ка: гігант беларускай індустрыі, якім усе ганарыліся, а партыя асабліва — Менскі аўтазавод— абвясьціў забастоўку. Рабочыя МАЗа ішлі па Партызанскаму праспэкту да плошчы Леніна. Па дарозе да іх далучаліся іншыя прадпрыемствы. Калі калёна параўналася з элекатратэхнічным заводам, зь яго вялікай хваляй выліліся рабочыя ў спэцоўках. Я стаяў на вуліцы Даўгабродзкай і вітаў іх:«Жыве Беларусь!» Каля сотні галасоў у розных месцах адказала: «Жыве!» Я перахрысьціўся, бо зьявілася надзея: той, хто ідзе ўжо ведае, за што мае змагацца.і далучыся да калёны.
4 красавіка 1991 г. Плошча Леніна
На трыбуне помніка Леніну перад домам Урада
Мне стала радасна на душы. я пачаў сьпяваць: «Беларусь. Беларусь, дарагая, за Цябе, за Цябе мы ідзём!» Маім суседзям спадабалася песьня. Многія зь іх падхапілі: «Беларусь, Беларусь, дарагая...» Нарэшце, нацыянальная самасьвядомасьць прачнулася ў рабочых.
Больш гадзіны мы рухаліся да плошчы Леніна. Транспарт уступаў нам шлях.А на плошчы нас ужо чакалі рабочыя заводаў «Калібр », «Камунарй», гадзіньнікавага, мэдыцынскіх прэпаратаў. Чуўся гучны голас з мікрафона, які быў устаноўлены каля трыбуны помніка Леніну: «Далой, каго?» 1 адказ стотысячнай арміі рабочых: «Дземянцея»!
— Далой, каго?
— Гарбачова!
Паміж трыбунай і Домам урадам цягнуўся ланцужок шэрых шынэляў з
30
31
дубінкамі. Падумалася, няўжо партыйцы дадуць загад таўчы нас? Але, відаць, больш чым стотысячны натоўп «апоры партыі» перапалохаў апаратчыкаў. I шэрыя шынэлі пад гіканьне і сьвіст паказалі плечы.
Каля 12 гадзіны пачаўся мітынг. Яго вялі народныя дэпутаты Вярхоўнага савета БССР Новік і старшыня «Рабочага Саюза Беларусі» М.Собаль. На пастамэнт помніка Леніну прынеслі белчырвонабелы сыдяг. Знайшліся асобы, якія загукалі, але хутка прыціхлі, бо шмат прыхільнікаў не знайшлося. Прамоўцы, што зьмянялі адзін аднаго паясьнялі, што гэта наш нацыянальны сьцяг. і Менскі гарадзкі савет афіцыйна прызнаў нацыянальную сымболіку. Калі першы прамоўца на заканчэньні сказаў: « Жыве Беларусь!», адказалі яму сотні, але пад канец мітынгу на кліч: «Жыве Беларусь!» — уся плошча грымела: «Жыве!» Першыя прамоўцы нерашуча парамаўлялі пабеларуску, але паступова адвагі набраліся і выступленьні на роднай мове гучалі ўсё часьцей. Пэўна, гэта была не літаратурная мова, а хутчэй га радзкая трасянка. Але і гэта радавала. Слухаючы прамовы рабочых, стала зразуме лым: яны ўсьвядсмілі, што змаганьне за паляпшэньне жыцьця патрабуе палітычных зьменаў. Калі прамоўцы пыталі: «Ці патрэбны на заводах парткам’ » У адказ грымела магутнае: «Не!»
—Ці аднапартыйная дзяржаўная ўлада забясьпечыць свабоду?
і зноў аднагалосна гучаў адказ: «Не!»
Рабочыя патрабавалі: ліквідацыя парткамаў на прадпрыемствах, роспуск З’езда Народных дэпутатаў СССР, Вярхоўнага Савета СССР і БССР і іх перавыбары на дэмакратычнай аснове, пераход да шматпартыйнай сыстэмы, адстаўка Гарбачова і Дземянцея, адмена манаполіі КПСС на ўладу. Было вырашана штодзённа а 7й ве чарам па беларускаму тэлебачаньню даваць 30 хвілінаў для паведамленьняў стачачнага камітэта. 3 энтузіязмам усе сустрэлі вестку, што рабочыя Барысава, Бабруйска, Жодзіна, Салігорска, Гомеля, Баранавіч, Берасьця забаставалі таксама.
Мітынг меўся скончыцца а 4й гадзіне, але надыйшлі калёны рабочых, якія павінны былі працаваць ў IIю змену, і мітынг працягваўся з новай сілай. Разам з рабочымі 1 й зьмены я аўтобусам ад’язджаў да хаты. Я бачыў іх баявы настрой. Рабочыя адчулі сваю сілу і, самае галоўнае, —сваю нацыянальную годнасьць. Анагалосна гаманілі, што годзе трываць беларусам і быць пакорлівым народам , трэба рыхтавацца да барацьбы.
Фота Вячаслава Эйсмана.
®і®®®^®^®«®Ф«е^^®Згхк£ВааьШіцчшШ®*^®^^®®^^*^
Баляда 25 сакавіка
Віктар Шніп
Нявольнікі не знаюць і не хочуць Сьвят, Ім рабства даражэй за ўсё на белым сьвеце. Яны ня бачаць на Айчыне ценю крат. Людзей у небыцьцё зьдзімае чорны вецер. He прызнае нявольнік вольнага жыцьця, He прызнае крыві, пралітае за Долю. Бялеюць рэшткі Храма ў замяці сьмяцьця 1 груганы крычаць пра шчасьце і пра волю. I мы, зьдзіраючы ланцуг, на пляц ідзём. Мы ведаем, чым можа скончыцца дарога. Сьвяткуем наша Сьвята, плачам і пяём, За лёс цяжкі не праклінаючы нікога.
Чужак няславіць мову і штандар, Баіцца, нібы сьмерці, крыўскае Пагоні. Нявольнікам патрэбен грозны цар, А нам патрэбна Воля, сьветлае Сягоньня. Хоць Сьвята нам забараняюць сьвяткаваць. I хоць палохаюць салдатамі, турмою, А мы ідзём, бо нам няма чаго губляць, Мы ўсё яскравей бачым Мэту прад сабою, Нявольнікіж не знаюць і не хочуць Сьвят Сваёй зямлі, дзе ад сьвятынь застаўся друз.... He перакрэслена Айчына ценем крат.
Жыве Беларусь!
Жыве БеларусьІ
Беларусі (Да Сьвята)
Зьніч
Я жыўлюся Тваёй цішынёй, Што пад сьнегам нячутна сьлязіцца, Што пад сонцам зьвініць сакавіцкім, ЦІто стаіць паміж мной і Табой...
Я гаюся Тваёй цішынёй, Ачышчальнай, нібы навальніца ....
«Не давайце чужынцамі быць!»
Анатоль Дарожскі
25 сакавіка ў Доме літаратара а 6й гадзіне пачалі зьбірацца людзі. Дзяўчаты і хлопцы, што сустракалі ўсіх пры ўваходзе, віншавалі гасьцей з нацыянальным сьвятам і прышпільвалі белчырвонабелыя стужкі. Настрой быў узьняты. Прыйшлі ня толькі вэтэраны нацыяналь нага руху і прадстаўнікі БНФ, але сябры іншых дэмакратычных партыяў, суполак, клюбаў, арганізацыяў. Асабліва цешыла ўсіх вялікая колькасьць моладзі. У фае — унікальнейшая выстаўка дакумэнтаў БНР, якую падрыхтавала Таварыства архівістаў Беларусі. Першы раз мы, дзякуючы сьмеласьці і руплівай працы Ганны Сурмач і Вячаслава Сяляменава, маглі пазняёміцца з дакумэнтамі, якія захоўваліся ў спэцархівах. Фатаграфіі, граматы, значкі, паштоўкі, пашпарты, выдадзеныя Урадам БНР— пакінулі вельмі моцнае ўражаньне.
Вечар, які ладзілі Беларускі фонд Культуры, Саюз пісьменьнікаў Беларусі, Таварыства Беларускай Мовы, Нацыянальна дэмакратычная партыя, пачаўся а 7й гадзіне выканьнем гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». 3 прывітальным словам выступіў старшыня Беларускай Сацыял—Дэмакратычнай Грамады—Міхась Ткачоў. Пасьля забраў слова заступнік старшыні БНФ Юрась Хадыка. Артыст Анатоль Жук прачытаў III Устаўную грамату. Мастацкую частку праграмы падрыхтавалі Антаніна Хатэнка і кіраўнік «Невялічкага беларускага тэатрастудыі» Мікола Казачок. Ёнжа выканаўца тэатралізаванага паказу па матывах паэмы Чарота «Босыя на вогнішчы». Тацьцяна Мархель, заслужаная артыстка БССР, выканала народныя песьні.