Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
ская катастрофа. Атамны рэактар выбухнуў у грамадзтве, якое ўступіла ў глыбокі эканамічны й маральны крызіс: пры гэтым непазьбежнымі сталі нігілізм, адмаўлвньне ранейшых куміраў, дэвальвацыя духоўных каштоўнасьцей, дэградацыя асобы.Пера будова ў краіне пачалася пры захаваньні пазыцый адміністрацыйнабюракратычнай сыстэмы карумпіраванага чыноўніцтва, здольнага за ўсё брацца, але ні за што не адказваць. Увесь верхні паверх кіраўніцтва жыў сваім жыцьцём, аберагаў партыйныя і дзяржаўныя тайны, у лік якіх было занесена і выбуханьне вулканаў.
Чарнобыльскі радыяцыйны вулкан, аднак, не ўдалося схаваць у сэйфах з сакрэтнымі матэрыяламі. Тым ня меньш, першымі кансультантамі пры тушэньні пажару для мясцовых улад сталі не кампэтэнтныя вучоныя, а супрацоўнікі КДБ. Яныж апекавалі і вучоных, і мэдыцыну, рабілі перашкоды пры правядзеньні аб’яктыўных, незалежных дасьледваньняў. Сваім «дзяржаўным» клопатам пра здароўе людзей вызначылася ў тыя дні і Міністэрства аховы здароўя СССР. Яно забараняла лбкарам ставіць дакладныя дыягназы і зьвязваць хваробы з радыяцыйным апраменьваньнем. Яно дазваляла харчовай прамысловасьці пераапрацоўваць, пускаючы на калбасы, ялавічыну, нашпігованую радыянуклідамі. Вынік: з 27 тысяч тон мяса, што моцна хістала і зашкальвала стрэлкі радыямэтраў, а ім, пачынаючы зь вясны 1986 года, былі забіты халадзільныя камэры Гомеля, Менска, Магілёва, Воршы, засталіся толькі рэшткі 3 тысячы тон. Але й ім знайшлі прымяненьне. Іх пераапрацавалі ў мясакосную муку і зноў уключылі ў харчовы канвэер, адправілі на корм жывёле. Вядомы й іншыя шляхі распаўсюджваньня радыенуклідаў. Нашы ўлады не рабілі гэтаму аніякіх перашкод. Наадварот, спрыялі таму, стымулюючы вытворчасьць у забруджаных зонах. Нарэшце, Міністр аховы здароўя БССР У.С. Улашчык (цяпер працуе на іншай пасадзе) вымушаны быў прызнаць на адной з рэспубліканскіх нарад (студзень 1990г.), што ўтрыманьне радыенуклідаў у арганізме чалавека выроўніваецца па ўсёй Беларусі, незалежна ад забруджанасьці навакольнага асяродзьдя. Дый у глебе, верагодна, адбываецца тойжа працэс.
Як відаць, наша дзяржаўная машына працавала ня столькі на радыяцыйную ахову насельніцтва, колькі на захоўваньне тайны, на замоўчваньне нябясьпекі, што пагражала нацыі. Адсюль і супакойваючая мана вучоных, менавіта тых, хто выступаў і выступае ад палітыкі і медыцыны разам. Прыкладна цераз месяц ад аварыі, тагачасны Міністр аховы здароўя БССР М. Саўчанка ў інтэрв’ю газэце «Советская Белоруссня» дакладваў: «Робячы цяпер разьлікі для ўсяго насельніцтва
рэспублікі, ад самых дрэнных па сваім становішчы да Менска, мы ня бачым нівод нага выпадку перавышэньня дапусьцімага ўзроўню. Абстаноўка ў рэспубліцы нармальная, ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці вядуцца сельскагаспадарчыя працы».
Пасьля такіх заяў мэдыкаў білі ў літаўры газэтныя рэпарцёры, тэле і радыёжурналісты, услаўлялі гераізм мясцовых жыхароў, якія, ахвяроўваючы сваім здароўем, сеялі, зьбіралі ўраджай, як ні ў чым не бывала. Некалькі гадоў услаўляўся пір пад час чумы. У цэлымжа, такія паводзіны мэдыкаў прывялі да таго, што парлямэнт Беларусі 1 беларускі ўрад зразумелі крытычнае становішча свайго народу і падалі сігнал SOS толькі праз чатыры гады пасьля катастрофы.
Ці ёсьць на гэта алібі ў функцыянераў Міністэрстваў аховы здароўя СССР і БССР? Так, заяўляюць яны цяпер. На іх націскалі зьверху, і яны, бачыце, мусілі адрачыся ад свайго прафэсійнага абавязку, ад маральных прынцыпаў, духоўнага я. Яны пакінулі народ у віры доўгачасовага іанізуючага апраменьваньня, нявыяўленых хвароб і вялі па сутнасьці справу да генацыду, да вынішчэньня роду, нацыі...
Другі момант. Маскоўская камісія вызначыла ў 1986 годзе насельніцтву забруджаных вёсак і раённых цэнтраў выплачваць грашовую кампэнсацыю за страты, якія можа прычыніць радыяцыя здароўю. (Нібыта грашыма можна кампэнсаваць страту працаздольнасьці і сьмерць?)... Зьдзелка сама па сабе амаральная. Алеж я пра іншае. У наступныя гады спэцыялісты выявілі яшчэ нямала паселішчаў з высокім радыяцыйным фонам, толькі там «грабавыя» ўжо не выплачваліся. Чаму? Рэспубліканскі ўрад, кажуць, ня меў паўнамоцтваў зьмяніць штонебудзь у тым. кандуіце, зацьверджаным у Маскве.
А сродкі тым часам пускаліся на вецер. Па чыёйсьці выдвары больш за тры гады вялося без усялякага сэнсу будаўніцтва на забруджаных тэрыторыях (яно і цяпер працягваеццаі. У Хойніках, Нароўлі, Брагіне, Ветцы і па іншых раёнах растуцьвырастаюць новыя жылыя кварталы, пасёлкі, узводзяцца нават дзесяціпавярховыя гмахі... У тойжа час жыхары гэтых забруджаных паселішчаў не могуць дачакацца сваёй чаргі на перасяленьне: не хапае сродкаў пабудаваць падобныя дамы, кварталы, пасёлкі на чыстых тэрыторыях.
I жыцьцё, па майстэрску разгортваючы сваю панараму батальных сцэн і страсьцей, карыстаеца штораз прыёмамі рэзкіх таноў ды кантрастаў. Вось як бачыш, у знак асаблівых заслуг у справе супакойваньня й усыпленьня розуму свайго народу, які працягвае працаваць на радыяцыйных выжарах, адзначаны Божай ласкай (і
56
57
значна ўзняты па службе ) таварышы— Слюнькоў, Пятроў, Кондрусеў, Камай, Крутаўцова, Бур’як... Трое першых прасунуліся пад зоркі Крамля.
3 усіх, праўда, найбольш драматычны лёс напаткаў А.С. Камая, які ад самай катастрофы працаваў першым сакратаром Гомельскага абкама КПБ і па тых часах быў галоўным адміністратарам вобласьці. Ён нямала зрабіў, каб, баронь Божа, не зьнізілася вытворчасьць прадукцыі на забруджаных землях, нават у зонах адсяленьня... Гомель адмовіў Камаю ў даверы пры выбарах у народныя дэпутаты СССР. У працоўных многіх раёнаў Гомельшчыны гэты чалавек выклікаў абурэньне і горыч асабліва пасьля таго, як ён выбіўся ў сакратары ЦК КПБ. На некаторых буйных прадпрыемствах Гомеля прайшлі сходы, на якіх калектывы заяўлялі свой пратэст ды патрабавалі суду над былым сваім «лідэрам». Алеж праўду кажуць: пана клянуць, а ён тлусьцее. Пагаварваюць, што Масква хацела прапанаваць яго канды датуру на пасаду першага сакратара...Але, не склалася, аднак, тая рахуба. Відаць, толькі па комплексу грамадзянскай глухаты, у спалучэньні з прагай да славы, былы міністр М. Саўчанка, стаўшы пенсіянерам, узначаліў таварыства міласэрнасьці.
Колькі год над галовамі грамадзян, якія пацярпелі ў Чарнобыльскай катастрофе, узвышаўся нябачны саркафаг, сплецены з маны пэўнай часткі палітыкаў і вучоных. Парушыць і разбурыць яго ў рэспубліцы не было магчымасьці—цэнзура пільна сачы ла за тым, што ішло ў друк. У гэтых умовах складаная й адказная задача паўстала перад пісьменьнікамі, якія былі пасьвечаны ў тайны Чарнобыля.
Алесь Адамовіч выступіў з артыкулам «Честное слово, больше не взорвется» («Новый мнр», 1988, №9). На жаль, ягоны артыкул апанентам удалося нейтралізаваць. Другі ўдар выпала нанесьці аўтару гэтых нататак. «Лнтературная газета» надрукавала мае выступленьне на студзеньскім 1989 г. пленуме Саюза пісьменьнкаў СССР. Нарэшце, ў глухой і тоўстай сьцяне чарнобыльскай тайны ўтварыўся пралом. Упершыню краіна даведалася аб трагэдыі, якая навісла над беларускім народам. Адсюль пачыналася галоснасьць аб Чарнобылю. Чыноўнікі дзяржаўнага апарату былі прыму шаны рассакрэціць карты і матэрыялы па так званай ліквідацыі вынікаў аварыі.
Безумоўна, адыгралі сваю ролю сходы і мітынгі працоўных, навуковыя канфэрэнцыі. 3 травеня 1989 г., калі ўжо быў прабіты шлях да галоснасьці, актывізаваліся вучоныя АН БССР і сталічнага унівэрсытэта. Увосень 1989 г. Беларускі Народны Фронт наладзіў у Менску грандыёзную маніфэстацыю «Чарнобыльскі шлях» якая замацавала новыя рубяжы і сілы грамадзкасьці. Прайшоў яшчэ адзін год.
Адбыліся зьмены ў беларускім урадзе, абнавіўся парлямэнт Рэспублікі. Працьверазелі палітыкі. Падалі на ўвесь сьвет сыгнал SOS. Зразумела, пад ціскам грамадзкасьці . Але позна той сыгнал прагучаў. Як сказаў вядомы амэрыканскі вучоны й літаратар Л.Райфл, які восеньню 1989 наведаў Менск: «Пачынаючы з 1986 года, ў Злучаных Штатах амаль нічога не ведалі пра аварыю на Чарнобыльскй АЭС, а цяпер аб гэтай катастрофе забылі». Лета 1990 года прынесла беларускаму парлямэнту й ураду некаторыя палітычныя дэвідэнты. Яны заявілі пра свой выбар, прынялі Дэклярацыю аб Сувэрэнітэце і па сёняшні дзень яшчэ не адцураліся ад надзеі самастойна гаспадарыць у межах рэспублікі. Толькі мяне не пакідае трывога: ці хопіць у сёняшніх нашых лідэраў мудрасьці, дыпляматыі, уменьня пастаяць за свой народ? Ці вытрымаюць яны? Пажывем — пабачым. Безумоўна, у кіраўнікоў рэспублікі цяпбр вялікія цяжкасьці, найперш з такім запозьненым пбрасяленьнем соцен тысяч людзей чарнобыльскй зоны. Надта марудна абсталёўваюцца і наву ковадасьледчыя цэнтры, бальніцы. Пакуль што ня створана адзіная рэспубліканская сыстэма радыяцыйнага маніторынгу. Тым няменьш сьвет дапамагае нам, вязьням чарнобыльскага палігону, і за гэту ласку мы ўдзячны добрым, спагадлівым людзям.
Скажу яшчэ, што ў палітычным калаўроце цяпер значную ролю адыгрываюць грамадзкія арганізацыі. А калі мець на ўвазе дапамогу пацярпеўшым, то ў ёй бяруць удзел Чырвоны Крыж, Савецкі фонд міру, Таварыства дружбы 1 культурнай сувязі з замежнымі краінамі, і найноўшыя арганізацыі: Саюз імя П.М.Машэрава «Зьніч», БеларускІ экалягічны саюз, камітэты «Дзеці Чарнобыля» (іх зараз некалькі) і Сацыяльна экалягічны саюз «Чарнобыль», які я ўзначальваю. Беларускі сацыяльнаэкалягічны саюз «Чарнобыль» зьбірае сродкі, вывучае ўмовы будаўніцтва спэцыялізаванага санаторыя маці й дзіцяці. Шукае магчымасьці для ўкараненьня мэтаду біялягічнай дазымэтрыі ў практыку мэдыцынскай дыягностыкі. Рыхтуе пры падтрымцы фундатарў з Расеі й Украіны выданьне новай міжрэспубліканскай газэты «Набат». Выпуск першага нумара штотыднёвіка «Набат» адбыўся ў сакавіку гэтага года. Яго зьмест вызначыла сацыяльна экалягічная тэматыка. Мяркую, што наша газэта можа не толькі зацікавіць, але і стаць неўзабаве надзейным сябрам беларусаў, якія жывуць за акіяням. Чакаем зза мяжы і сваіх карэспандэнтаў.
Як бачыце, наша выданьне з «Полацкам» амаль равесьнікі. Таму яшчэ раз шчырае і сардэчнае прывітаньне «Полацку» ад «Набата» — разам будзем разьвіваць добрыя суседзкія і сваяцкія адносіны ў імя духоўнага росквіту свайго народу.
58