Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
ІІакуль Рэйнгольд гэта гаварыў тэлеграфісту, да тэлефона падышоў Мясьнікоў і працягваючы слухаць Рэйгольда, зьнімае трубку.
мясьнікоў: Москва! У аппарата Смоленск. Мясннков. Товарнш Сталнн?
С т а л і н: Сталнн у аппарата. Слушаю, Александр Фёдоровнч.
Мясьнікоў: Товарнш Сталнн, нам стало нзвестно, что некоторые мннскне деятелн, поддавшнсь сепаратнстскнм насторенням, буднруют вопрос о так называемой Белорусснн. Нам сообіцают, што Свердлова даже беспокоят телеграммамн. To, о чем там говорнтся, повторяю, всего лншь частное сужденне недальновндных лнц.
С т а л і н: С мннскнмн товарнцамн трудно спорнть. Онн говорят: а чем тогда лучше лнтовцы нлн эстонцы, которым помоглн создать республнкн?
Мясьнікоў: Белорусы — вообше фнкцня, товарніц Кнорнн нам уже докладывал. Выдумка буржуазных ннтеллнгентов.
С г а л і н: Выдуміцнкамн мы ешё займемся. Что предлагаете теперь?
Мясьнікоў: Конечно, несознательных хватает н в кругах местных Советов, да н на нашей областной партконференцнн этот вопрос может всплыть снова. Я про смл бы сообшнть нам офнцнально, как обстомт дело с лнтовской советреспублнкой.
С т а л і н: Мы её прнннмаем.
Мясьнікоў: Знаю. Но не обьясняется лн ее появленне нсключнтельно полнтнческнмн, агнтацноннымн мотнвамн?
С т а л і н: Пролетарнат тоже нуждается в своей полнтнке, товарнш Мясннков.
Мясьнікоў: Хотелось бы знать отношенне к этому вопросу товарніца Свердлова в смысле будуіцего. Н вообіце, к проблеме лнтовскобелорусского обьедннення. У нас двадцать седьмога очеродная облпартконференцня. Может, Центр найдет возможность прнслать свонх представнтелей?
С т а л і н: Чтож, обсуднм вашн предложення. Успеха вам, А представнтелей особо не обешаю. Вы там н самн людн полнтнческн подкованные. Всего хорошего
(Працяг у наступным нумары)
23
$®&&Ф®®®®®®®&®®®*® Памяйь зямлі ®®*®®®®®Ф®$®Ф®Ф®®*
Лёс музыканта
Віктар Новік
Той драматычны лёс, які напаткаў беларускую інтэлігенцыю ў часы сталіншчыны, не абмінуў і выдатнага
музыканта — Паўла Восіпавіча Карузу.
павярнуць да творчай дзейнасьці.
П. Каруза выконвае камэрную сымфонію. Таленавіты кампазытар і дырыжор,
вядомы фальклярыст і удзельнік шматлікіх экспэдыцый Інстытута
музыказнаўца, фальклёрных этнаграфіі і
фальклёру АН БССР — ён амаль 20 гадоў правёў у турмах і ссылках. Да тагож, пасьля вяртаньня на радзіму, пасьля ўсіх блуканьняў па пакутах, загінула усё, створанае ім за папярэдні час. I толькі дзякуючы трывала ўсталяваным
кантактам з боку «менскіх беларусаў», гэтага пажылога, вельмі інтэлігентнага і паважанага чалавека ізноў удалося
Ён піша тэарэтычныя працы па фальклёру «Вытокі беларускага мэласу» й «Абрадавыя песьні «Паазер’я» (На жаль, яны засталіся незакончанымі). Апрацоўвае беларускія народныя песьні. Стварае арыгінальныя чатырохгалосныя хоры, усе а’сареііа. Спрабуе сі лы ў інструмэнтальным жанры — піша для струннага аркестра «Камэрную сымфонію». «Мне важна, — пісаў кам пазытар,— каб наша такая адметная
архаіка магла выконвацца не толькі ў выглядзе дыямента ў сырым выглядзе фальклёрнымі калектывамі, але і ў мастацкай аправе, толькі такой,якая не схавае за аправай самую сутнасьць ... песьні. Пры гэтым у роднай вопратцы, a не пазычанай». Да творчай спадчыны кампазытара адносяца і 12 невялікіх арыгінальных хораў на словы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Л.Геніюш, Н.Плевіча. Ураджэнец паўночназаходняй сьпеўнай зоны (Полаччына), як фальклярыст, ён быў закаханы ў багатыя песенныя традыцыі свайго народу. Зь яго Пастаўшчыны ім запісана й апра цавана для зьмешанага хору «Вясельная». Ён апрацоўвае для хору «Калядку», прычым робіць яе ў той са мабытнай манеры калядных напеваў, якая характэрна для поўначы Беларусі.
П.Каруза робіць тры апрацоўкі купальскіх мэлёдыяў: скантамінаваную «Купалінку» ( з сола сапраны), «Сею палею» і «Ляцеў сакалок», усе для зьмешанага 4 х галоснага хору. Першая ўключае ў сябе адвольную кананічную форму правядзеньня галасоў, кантра пункты, вытрыманыя танічныя арганныя пункты. Другая пабудавана на правядзеньні тэмы з адным з галосоў пры акордным, контрапунктычным складзе астатніх. Характэрныя ўнісоны на канцах фраз, фэрматы на першых долях такта вынікаюць з народных
выканаўчых традыцый. Трецяя купальская мэлёдыя таксама вузкааб’ёмная з характэрным ладавым «устоем». Яе апрацоўка носіць ярка выяўлены антыфонны характар паміж саліруючымі партыямі і агульнахаравым рэфрэнам. Тым самым дасягаецца старадаўняя сьпеўная манера нашых продкаў. У ёй напісана і апрацавана для хору сюіта «Беларусь мая сьпеўная».
На жаль, выкананьня сваіх твораў аўтар так і не дачакаўся. Хаця і меў нагоду. Аднойчы на яго кватэру прыйшлі літоўскія калегі, якія, праслухаўшы яго творы, згадзіліся ўсё ім напісанае выдаць і выканаць пры ўмове яго літоўскага аўтарства. Толькі кам пазытарпатрыёт адмовіўся.
He ўсе створанае кампазытарам бездакорна, ёсьць і манатоннасьць, некаторая пасьпешлівасьць. Ды і разлічаны яго творы былі найперш для аматарскіх калектываў. Адсюль і простая, у асноўным, музычная мова, невялікі аб’ём. Але ў яго творах жыве руплівая, закаханая ў народную мэлёдыю, душа зьбіральніка і знаўцы народных песенных скарбаў. Душа чалавека, які праз усе пакуты пранёс сьвятую да музыкі любоў. Але хай пра той час раскажа сам кампазытар. Няхай з пажаўцелага ад часу дакумэнта загучыць голас самога Паўлы Карузы.
24
25
Генеральнаму пракурору Саюза ССР тав. Руденко Р.А. ад грамадзяніна Карузы Паўла Восіпавіча, 1906 г. нараджэньня, беларуса, хатні адрас: Вільнюс, вул. Вікенто, 5.
Скарга’
( у парадку нагляду)
У 1934 г. я быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня свабоды па арт. 56, ч.б УК РСФСР (па падазрэньню ў шпіянажы). Асуджаны я быў незаконна і лічу, што падлягаю рэабілітацыі па наступных падставах.
Я нарадзіўся і вырас у в. Ваўкалатка Віленскай губ. Віленскага уезду (зараз Вілейскі рн Менскай воб. — Рэд.) ў сям’і селяніна. Спачатку вучыўся ў расейскай народнай школе. У 1920 г. мой далёкі сваяк, актывіст беларускага адраджэньня К.Дашэўскі ўладкаваў мяне ў 4 кляс Віленскай беларускай гімназіі.
Пасьля адкрыцьця Віленскай кансэрваторыі ў 1923 г. я паступіў у яе на тэарэтычнае аддзяленьне, якое скончыў у 1928 г. па клясу тэорыі й кампазыцыі.1 3 1926 г. я наведваў у якасьці вольнага слухача сацыялягічнаэканамічны аддзел Віленскага унівэрсытэта.
У 1928 г. быў выбраны дэпутатам у Польскі парлямэнт {Сэйм) ад блока Беларускіх палітычных партый народніцкага тыпу (Сялянскі саюз Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі), які выступіў ў агульным блоку ўсіх нацыянальных меньшасьцей у Польшы.
• Дакумэнт друкуецца у пераклздзе на беларускую мову зь некаторым скарчэньнем.—Рэд.
І.Павел Восіпавіч Каруза вучыўся па клясе фартэпьяна ў Марцэліны КімантЯцыны, першага музычнага абраміцеля п’есы Віцэнта ДунінаМарцінкевіча «Залёты — В.Н.
У 1930 г. Сэйм быў распушчаны. У наступных выбарах я сваю кандыдатуру не выстаўляў, бо з галоўнымі кіраўнікамі нашай палітычнай групіроўкі: Ф. Ярэмічам, А.Станкевічам і інш.— у мяне ўзьніклі палітычныя рознагалосьсі. Да гэтага часу я ўжо афіцыйна выйшаў з арганізацыі так называемай Беларускай хрысьціянскай дэмакратычнай партыі і сышоўся з арганізацыяй, блізкай да разгромленай «Грамады» — Таварыствам беларускай школы.
У 1930 г. мяне выбралі сябрам праўленьня кааператыўнага банка, дзе я супрацоўнічаў з такімі сябрамі Таварыства беларускай школы як Р.Р. Шырма. Усе гэтыя гады я ня мог знайсьці працы па спэцыяльнасьці. Жыў выпадковымі заробкамі (прыватныя лекцыі музыкі, настройка інструмэнтаў). У гэты час я пачаў зьбіраць беларускі фальклёр, апрацоўваць беларускія песьні. 1, наогул, у вольны час займаўся кампазыцыяй.
Прыкладна ў сярэдзіне лютага 1934 г. мяне сустрэла студэнтка Віленскага унівэрсытэта Марыя Васільеўна Скурко (па мужу Маслоўская). Яна сказала, што мяне хацеўбы пабачыць чалавек зь Менску, які знаходзіцца на нелегальным становішчы і мае да мяне нейкае даручэньне. Я даў згоду.
Першая сустрэча адбылася ў гэтыж самы вечар, на цёмнай вуліцы недалёка ад банка. Чалавек сказаў мне, што радыкальныя колы беларускай грамадзкасьці заўважылі маё збліжэньне зь левым крылом і хацеліб мне даручыць сур’ёзную палітычную працу: арганізаваць новую палітычную партыю.
Я адказаў, што ў мяне няма дастатковага ўплыву ў Беларускай партыі, бо я палітык выпадковы, маё прызваньне музыка. На гэтым наша гутарка і скончылася.
Прыблізна праз два тыдні, таяж Скурко прапанавала мне яшчэ раз сустрэцца з гэтым чалавекам, які назваў сябе «Іосіфам». На гэты раз сустрэча адбылася на кватэры аднаго студэнта. «Іосіф» тады сказаў мне, што на арганізацыі палітычнай партыі яны не настайваюць, але спадзяюцца, што ад грамадзкай працы я не адмоўлюся.
Я адказаў, што лічу сваім абавязкам выконваць любую пасільную мне грамадзкую працу. Тады ён ўспомніў, што я займаюся зборам беларускіх песен 1 што аб гэтым таксама ведаюць у Менску. Там жадаюць мне дапамагчы матэрыяльна: выдаць беларускія песьні ў маёй апрацоўцы і выплаціць мне ганарар. «Іосіф» папрасіў мяне даць яму некалькі ўзораў маіх апрацовак, якія я перадаў назаўтра.
На наступнай нашай сустрэчы ён сказаў, што мне прыдзецца паехаць у Данцыг (Гд'аньск), дзе быў Савецкі кансулят. Таксама папярэдзіў, што там будзе чалавек, які дамовіцца адносна выданьня маіх твораў. «Іосіф» даў грошы на дарогу і сказаў, што з намі хацеўбы пагутарыць прадстаўнік кампартыі Заходняй Беларусі, на што я даў згоду.
У канцы красавіка 1934 г. мы зь «Іосіфам» паехалі ў Гданьск. Дабіраліся асобна, але дамовіліся сустрэцца ў прызначаным месьце. На наступны дзень ён прыйшоў да мяне і прапанаваў пайсьці ў горад на сустрэчу.
На плошчы Фантанаса нас чакаў незнаёмы мне чалавек, які шмат распытваў аб маім становішчы, аб маёй працы і знаёмствах.
Потым сказаў, што ён старшыня кампартыі Заходняй Беларусі, а што датычыцца вывучэньня маіх твораў, то «заўтра або пасьлязаўтра павінен прыехаць чалавек з Менску па гэтай справе».
Прайшло яшчэ два дні. Вечарам «Іосіф» зайшоў да мяне 1 сказаў: «Пойдзем у консульства, там цябе чакаюць». На вуліцы стаяла машына, мы селі ў яе і паехалі.
Праз некаторы час я пачаў турбавацца, што мы едзем вельмі доўга. Зьвярнуў ўвагу, што мы выехалі за горад. Я пачаў з хваляваньнем пытацца, куды мы едзем. Мне сказалі, што зручней ўсяго будзе сустрэцца ва Ўсходняй Прусіі, каб агенты польскай разьведкі нас не ўбачылі.