У першыя дні пасьля аварыі ўраду было вядома пра забруджанасьць рэчак Беларусі, у першую чаргу басэйна Прыпяці і Сожа. Іх воды забрудзіліся сьцёкамі з паверхні. Але Брэсцкая воб. засталася без ўвагі (Столінскі, Лунінецкі, Іванаўскі раёны). Даверлівыя жыхары не маглі прыпусьціць, што іх могуць так ашукваць. Таму іх не вельмі насьцярожыў факт, што ў магазінах многіх населеных пунктаў, нават у г. Бяроза, доўгі час прадавалася малако з рэкамендацыяй «Толькі для дарослых». He насьцярожылі і зьвесткі аб выкананьні працаў па ахове водных рэсурсаў ад радыяактыўных рэчываў. 31.10. 1986 г .«Правда»: « В верхней частн Кневского водохраннлніца — громада земснаряда. Он прншел нз устья Днепра для стронтельства подводной запруды в 450 м поперек фарватера. В ней выемка (100 м шнрнна, 16 м глубнна). Это — ловушка для раднонуклндов, котрые могут попасть нз Прнпятн. Вопрос рассматрнвался в ЦК КПСС. «Аргументы н факты» (№3334, 1986 г.) «На четыре теплохода —сухогруза былн погружены 7200 т сорбента, которые в теченне трех суток сбрасывалн в воды Прнпятн. Уровень радноактнвностн воды поннзнлся еіце, подтверднл возможность очнсткн большнх обьёмов воды.» «Праз некалькі дзён пасьля аварыі, — скажа потым былы намеснік Старшыні Саўміна БССР Ю.Хусаінаў,—Дзяржаграпром рэспублікі разам з Мінздравам БССР пачаў распрацоўваць канцэпцыю вядзеньня сельскагаспадарчых працаў на забруджанай зямлі». ( «Советская Бе лоруссня» 9.02.1989) (Працяг у наступным нумары) 64 65 Ш##®*®*®*Ш 3 жышмя эмігаші $®$&&®®®®&®®&®®$& Гадавы царкоўны сход адбыўся 3 сакавіка ў царкве Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлендзе. Галоўнымі пытаньнямі павесткі дня былі: справаздача старшыні царкоўнага камітэту Сяргея Карніловіча, справаздача рэвізыйнай камісіі, зацьвярджэньне бюджэта на 1991 год. —Мінулы год быў знамянальным у жыцьці нашай арганізацыі, — адзначыў Сяргей Карніловіч у сваёй прамове,— Пабудавана заля «Полацак», адбылася XIX сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Разам з тым 1990 год унёс у наш бюджэт нямалыя расходы. Каля 30 тысяч пайшло ў час XIX сустрэчы, каля мільёна каштуе наша заля. 10 тысяч царкоўны камітэт перадаў Уладыку Мікалаю на Чарнобыльскую справу. Але мы задаволены гэтым годам. Шмат добрых справаў зроблена за гэты час. Пасьля ўсіх справаздачаў абмяркоўваўся бюджэт на 1991 г. Была прызначана сума —41 тысяча. Таксама выбралі царкоўны камітэт. Вырашылі, заставіць яго леташнім, але пабольшыць на 2 чалавека. Пасьля галасаваньня ў яго увайшлі: Сяргей Карніловіч — старшыня, Віктар Страпко — заступнік старшыні, Вольга Дубаневіч (McDermott)—сакратар, сябры —Вольга Міхальчык, Янка Ханенка, Валянтына Ягаўдзік, Эва Яраховіч, рэфэрэнт па культурным пытаньням — Лідзія Лазар—Ханенка. А на вялікдзень ды на першы дзень, Зялёны явар, зялёны! Зьбіраліся хлопцы, удалыя малойцы... Ды ішлі па хатах, віншавалі гаспадароў з вялікім сьвятам вясны—Вялікаднём.Не калі нашыя продкі вельмі ўрачыста адзначалі дзень абуджэньня прыроды і надыходу «вялікіх дзён» палявых прац. Яны гатавалі скаромныя стравы, ладзілі гульні, сустракалі сонца, чакалі валачобнікаў. Пазньей да гэтага дня далучылі і галоўнае царкоўнае сьвята — «Увасрэсеньне» распятага Хрыста, якое і дайшло да нашых дзён. Вечарам 6 красавіка ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе сабралося шмат моладзі. У сьв. Літургіі прымалі ўдзел а.Міхась Страпко й а.Якуб. Перад поўначу пачаўся хрэстны ход вакол царквы. Кожны трымаў у руцэ, быццамбы маленькую зорачку, трапяткую сьвечку. Усе сьпявалі «Хрыстос васкрос із мёртвых» Пасьля службы, якая скончылася а 4й, адбылося высьвячэньне кошыкаў, у якіх абавязкова ляжалі духмяная пасха і рознакаляровыя пісанкі. Самые стойкія прыхажане Царквы Жыровіцкае Божае Маці засталіся і на разгаўленьне. 40 гадоў адзначаюць беларусы Кліўленда 25 сакавіка. Але сёляшняе сьвята для іх — асаблівае. Упершыню гадавіна абвяшчэньня БНР ладзілася ў новай залі «Полацак» . У ёй жа адбывалася і нядзельная служба. Яе ўрачыста вялі а.Міхась Страпко і а.Якуб, a таксама прыляцеўшы з гэтай нагоды з Фларыды а.Аляксандр Радэнковіч . Пасьля службы адбыўся банкет I акадэмія. Павіншаваць кліўлендцаў зь Днём Незалежнасьці прыйшлі прадстаўнік кабінета губэрнатара шт.Агаё August B.Pust, Special Assistant for Multicultural Affairs office of the Governor G.Voinovich , a ад мэра горада КлевеландSam Thomas III, Community Reletions.y сваіх прывітаньнях яны адзначылі, што 25 сакавіка аб’яўлены ў Каламбусе I Кліўлендзе Днём незалежнасьці Беларусі, a белчырвонабелы сьцяг будець лунаць перад губэрнатарскім домам I гарадзкой ратушай. Вялі акадэмію Янка Ханенка I Лідзія ЛазарХаненка. Вядучая зачытала праклямацыі, якія даслалі губэрнатар George V.Voinivich і майор г.Кліўленда Michael R.White, прывітаньні ад Howard M.Metzenbaum United States Senator, кангрэсмэнкі Mary Rose Oakar, a таксама ад Галоўнай Управы БАЗА, Беларускага Кангрэсавага Камітэта Амэрыкі, Каардынацыйнага камітэта Беларусаў Канады, Згуртаванья Беларуска Амэрыканскіх вэтэранаў, Беларускага Каардынацыйнага Камітэта ў Чыкага, камітэта ў Лёс Анжэлесе, Беларускай праграмы радыё Ватыкана, аддзела БАЗА ў Нью Ёрку. Старшыня Рады БНР др. Я.Сажыч асабіста прывітаў прысутных. Пасьля прывітаньняў слова ўзяў Міхась Белямук. Сакавік,адзначыў прамоўца,у гісторыі беларускага народу зьяўляецца асаб лівым. 4 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на Нямізе. У сакавіку 1525 г. Скарына выдае Апостал. 10 сакавіка 1864 г. ў Вільні павесілі правадыра паўстаньня Кастуся Каліноўскага.... Нарэшце, дня 25 сакавіка 1918 г. Рада выдае III Устаўную грамату, якой абвяшчалася: «Мы, Рада БНР, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край.» Народ наш ня мог зьдзейсніць сваю волю, стаць вольным і незалежным, але народ наш не выракся ад ідэі змаганьня, —падкрэсліў Міхась Белямук. Гэтае зма ганьне пачатае 73 гады назад працягваецца I сёньня. На завяршэньні сьвята хор «Васілёк» выканаў некалькі нацыянальных песьняў. 67 66 Сьв. памяці Антона Канончука Нарадзіўся ён 20 ліпеня 1914 г. у вёсцы Патока Беластоцкага ваяводства, а адыйшоў на вечны супакой 13 красавіка 1991 г. Паховіны адбыліся ў царкве Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе з удзелам прат. Міхася Страпко й ерман. Якава. Пахаваны на беларускім могільніку, Рыверсайд, сэкцыя 25, пляц 305, № 1. Нябошчык Антон быў маім кумам і добрым сябрам. Пазанаў я яго ў 1948 г. і ад яго даведаўся, што бацькі хацелі, каб сын быў кавалём. Паклікалі Антона ў польскае войска і навучыўся ён кавальскай справе. А калі вярнуўся да хаты, адчыніў кузьню. 1 пайшла па ваколіцы гаворка пра здольнага каваля. На жаль, у сакавіку 1939 г. забралі Антона зноў у войка, адаслалі аж пад чэшскую мяжу, дзе ён і трапіў у палон да немацаў. Працаваў як палонны ў Саксоні, якую неўзабаве захапіла Чырвоная армія. Паслухаў Антон расказаў чырвонаармейцаў аб тым, што чакае трапіўшых у нямецкі палон, ды вырашыў прабірацца на захад. Пашчасьлівіла яму трапіць ў амэрыканскую зону акупаванай Нямеччыны. Там ён і трапіў у бе ларускі лягер каля Каму. Пазнаў там прыгожую беларуску Тацьцяну Пра^каповіч , зь якой у лістападзе 1945 г. узяў шлюб і дачакаўся дзетак Галіну і Андрэя. У 1950 г. Антон з Тацьцянай і шваграм Адамам Пракаповічам прыхалі ў Кліўленд і сталі актыўнымі сябрамі БАЗА і прыхажанамі прыхода царквы Жыровіцкае Божае Маці. У 1957 г. Антона выбралі старшынёй Царкоўнай рады, а настаяцелям у той час быў а. Мікалай Макарэвіч. Антон пастанавіў знайсьці пляц, каб на ім пабудаваць царкву. Дня 5 сьнежня 1957 г. Антон Канончук і Валодзя Дунец падпісалі купчу пляца з домам. У 1959 г. на гэтым пляцы пачалася будова мураванае царквы, якую высьвяціў Уладыка Васіль 4 верасьня 1960 г. Нябожчык пакінуў у суме жонку, дачушку, сыночка, швагра і ўсю нашу грамаду. Няхай яму будзе пухам зямелька Амэрыканская, якая гасьцінна прыняла яго. 3 шчырымі малітвамі за яго душу. Сям’я пратаерэя а. Міхася Страпко. 11 Кадзеі, якія адбыліся ў Менску 34 красавіка, мелі свой працяг. Забаставалі Ворша, Гомель, Віцебск, Бярэсьце, Горадня, Салігорск, Жодзіна і іншыя гарады. 23 красавіка ў Менску баставала 42 прадпрыемства. 24—рабочыя зноў выйшлі на плошчу Леміна. Да іх далучыліся прадстаўмікі адміністрацыі заводаў, некаторыя дырэктары прадпрыемстваў. 21 травеня пляінуецца правесьці агулынабеларускі штрайк. Што будзе заўтра? 68