Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
—Нічога,— падбадзёрыў Максім свайго памочніка,— Ты адвозь, а я пачакаю .
Я заразжа,"паабяцаў хлапец,— Праз некалькі хвілін, вось пабачыш, вярнуся.
—Добра—добра,—усьміхаючыся адказаў Максім. Яму падабаўся гэты спрытны гаспадарскі сын. Каб час прайшоў хутчэй, пачаў гартаць нейкую кніжку. Раптам адтуль выпаў пажаўцелы лісток паперы. Толькі і пасьпеў прачытаць: «Даражэнькаму і любаму...» Почырк быў да болі знаёмы. Максім недзе вельмі даўно бачыў яго, але дзе? Ён нагнуўся, каб падняць лісток, але вецербаламут выхапіў яго з рук, закруціў, завярцеў, быццамбы сам хацеў прачытаць. Але, не разабраўшы дробных дрыжачых літарак, падкінуў высока ўгору панёс у няведамую бясконцую далечыню. Максім кінуўся ўздагон. Толькі дзе там! Вецер быццамбы дражніў яго. Юнак прыбавіў ходу. Шапка зьляцела з галавы, але ён, не прыпыняючыся і нічога не заўважаючы, бег далей. Некалькі разоў ён спатыкаўся і падаў у сьнег. Але, нарэшце, дагнаў. Кроў ударыла ў твар, калі пачаў чытаць забытыя словы. Стала горача і душна. He задумоўваючыся, што робіць, Максім ськінуў шынэль. Ён не адчуваў, што мароз бярэ яго ў свае халодныя абдымкі, забірае апошняе цяпло кволых лёгкіх. У гэты момант ні на што не хацелася зьвяртаць увагі. Максім быў шчасьлівым, бо, нарэшце, знайшоў Вадзімаў ліст, апошні братаў ліст запавет.
—Вадзімка, родненькі, якжа мне не хапае цябе зараз,—ціха паўтараў ён сам сабе,—Братка даражэнькі! Божа мой, чаму ты так рана пайшоў ад нас?
Раней, калі Вадзім жыў, Максім не ўсьведамляў, як горача ён любіў яго. Так, малодшы брат заўсёды браў з старэйшага прыклад. Хацеў быць такім жа ўпэўненым і непахісным. Але чамусьці тады Максім не адчуваў, што Вадзім не толькі любы брат, а быццамбы яго другая палавіна. Толькі калі яе не стала, і юнак апынуўся сам насам зь цяжкімі думамі сваімі, ён зразумеў, што ён згубіў.
Максім зноў і зноў перачытваў тыя некалькі радкоў, якія брат напісаў яму за дзень да сьмерці. Гэта была другая сьмерць у Максімавым жыцьці. Праўда, адыход маці ён памятаў не так ясна, бо яму ішоў ўсяго пяты год. У памяці застаўся толькі шэры дзень, усхваляваны бацька, які бегаў па хаце, сумныя вочы доктара, што ўвесь
час паўтараў: «Такая маладая і прыгожая...» Як і маці Вадзім згарэў ад сухотаў. Хавалі яго пасьпешліва, цёмнай красавіцкай ноччу. I паховіны, як і тая зорачка, што сьвяціла брату ўвесь апошні яго шлях, стаіць у вачах.
Ой.скацілася зорачка, скацілася,
Ты ўшла ад нас— і не прасьцілася, л
* He прасьцілася, не разьвіталася, ф
I куды ўйшла — не сказалася...
Вокліч цёткі Шуры, якая ўбачала яго праз вакно і выбегла на вуліцу, прывёў ў сябе. Ён адчуў, як халоднымі крыламі б’е яго вецер. Асьцярожна, каб не пагнуць ліст, ён паклаў яго ў кішэню. Стаў апранаць шынэль і, нібы праз сон, назіраць, як бегла да яго Аляксандра Апанасаўна. Яна нешта крычала яму, паказвала на шапку... Ён вярнуўся на землю толькі, калі прыехаў Вася. Разам пагрузілі рэшткі бібліятэкі і паехалі на новую кватэру.
Шпарка ў срэбным сьнежным пылу ляцелі коні. Перад вачыма плылі прыгожыя цэрквы, вуліцы, дамы, людзі. На Максімавым твары скакалі чырвоныя прамяні вячэр няй заранкі. У галаве ўсё сьмяшалася, ператварылася ў нейкі калейдаскоп. За паваротам бліснула царква сьв .Ільлі. Максім чамусьці ўспомніў, як некалі ён прыхдзіў сюды глядзець незвычайнай прыгажосьці іканастас, зроблены майстрамі зь Беларусі. Ён хацеў прыпомніць драўляныя карункі яго ўзору, але перад вачыма зьявілася адна фрэска, якая тады моцна ўразіла яго. Гэта быў збор ураджаю. Тактак, замест рэлігійнага сюжэта мастак намаляваў сьвята сялянскай працы. Вялікая прастора жытняга палетка, прыгожыя людзі, што працуюць ад зарніцы да вечарніцы. Палетак сжаты чыста і застаўлены цяжкімі снапамі. Нябеснага колеру краскі красуюць на ім. А можа, раслі васілёчкі тут і раней. He хацелі жнейкі зрэзаць іх, бо радавалі яны душы працавітых людзей.
1 ўявілася Максіму: залацісты дзень, залаты палетак, смуглыя людзі, што сьцелюць жыта. А да іх, разам зь сьв. Пятром і Юрыям, ідзе Хрыстос. Вось бачыць ён сярод калосьсяў блакітную кветку, і, павучаючы спадарожнікаў, кажа: «Агляніцеся навокал! Ціж не ніва калыхаецца каля нас? Цяжка працаваў ля яе гаспадар і вось бачыць: паміж збожжа ўзраслі васількі. 1 сказаў ён у сэрцы сваім: хлеб адбіраюць у мяне гэтыя сінія кветкі; бо поўныя вагі каласы магліб ўзрасьці на месцы васількоў. Але яшчэ з маленства краса іх прыйшлася мне да душы.Таму я не вырву з карнём іх, як усякае благое зельле. Няхай растуць і радуюць, як у маленстве, сэрца маё...
—Усе прыехалі,—пачуў Максім голас Васі. Зараз я дапамагу выгрузіць кнігі і
40
41
паеду за Адамам Ягоравічам і Аляксандрай Апанасаўнай.
Максім ўвайшоў у хату. Пуста, няўтульна, мэбля паскідана абыяк. На падлозе ён знайшоў некалькі лісткоў паперы. Нераспранаючыся сеў за стол і пачаў пасьпешліва запісваць тыя думкі, што прыйшлі ў дарозе. Ён пісаў ліхаманкава, бо баяўся, што хвароба, набліжэньне якой ён адчуваў, не дазволіць яму запісаць той голас Гасподні. «Калі скончылася сем тысяч год ад стварэньня сьвету, Хрыстос зноў зышоў на зямлю і хадзіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі. I хадзіў ён па ўсяму краю: I па Міншчыне, і па Віленшчыне, і па Магілёўшчыне, і па Задзьвінскай зямлі. I разам зь імі былі сьвяты Пётра і сьвяты Юры. Але ніхто зь людзей не пазнаў яго...» Максім бачыў, як Хрыстос, нешта сказаўшы людзям, пайшоў далей. Усё бліжэй і бліжэй падыходзіў ён да небасхіла. 1 ў момант, калі яго белы сілуэт зьнік зь зямлі, на небе зазьзяла яркая зьнічка. Максім адчуў яе гарачыя праменьні. У вачах пацямнела. Ён згубіў прытомнасьць і пачаў спаўзаць на падлогу. Цётка, якая ўвайшла ў хату, падхапіла яго. Разам з бацькам перанеслі ў ложак. Але Максім нічога гзтага ўжо ня памятаў. Ён быў на прыгожым вясновым лузе. Да яго шчасьлівая і вясёлая бегла маці.
—Хочаш ісьці са мной? — пытаецца яна яго.
—Матулечка, а куды мы пойдзем’ —кажа ёй Максім і не пазнае свайго голасу.
—Калі прыйдзеш, сам даведаешся, —сьмяецца яна і цягне яго за руку.
1	яны крочаць разам. Усё зіхаціць, зьвініць. Вакол шмат прыгожых красак, але ўсе незнаёмыя Максіму. 1 раптам ён заўважыў блакітны васілёк. Максім нахіліўся, каб сарваць яго і падарыць матулі, але тая глядзіць на яго сваімі вялікімі шэрымі вачыма і зь нейкім сумам пытаецца: «Навошта ты гэтае робіш, сынку, нашто губіш красу? Паслухай, што я табе скажу: добра быць коласам, але шчасьліў той, каму давялося быць васільком. Гэтая простая краска —сымбаль радзімы беларусаў. Помні гэта, Максімка. Калі ты нарадзіўся, у цябе вочкі былі, як васілёчкі, такіяж прыгожыя і сінія. Я хачу, каб і ты, тут на чужыне, стаў васільком, гонарам свайго народу. Я ведаю, Богам табе гэтае прадвызначана. Любі, Максімка, красу зямную. Бо нашто на зямлі каласы, калі няма васількоў?.. Нашто хлеб, калі няма прыгажосьці?..»
«Светлы міг» Яна Чыквіна
Масей Сяднёў
(3 новай кнігі «Масеева кніга»)
Кагадзе я атрымаў ад паэта Яна Чыквіна зь Беластоку ягоную кніжку вершаў «Светлы міг», што выйшла ў Менску, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1989 годзе. «Светлы міг» быў для мяне нечаканым адкрыцьцём цудоўнай, гаворачы вобразна, балонкі ў вакне нашай сучаснай паэзіі. Як кажа паэт, Муза «прадыктавала яму на вуха словы», што ўрэшце і склалі гэтую кніжку. «Светлы міг»— гэта і для нас сьветлы міг адкрыцьця паэтавага сьвету. Паэт выхоплівае з пацёмкаў глыбінныя пласты нашага быцьця, імкнецца «паспрабаваць бяздонне часу», заглянуць у вечнасьць. Паэт гаворыць: «...пад неба ўюся зорнае і вечнасць п’ю глыткамі невялікімі». Ці не адсюль і тая дружба з Музай, што дыктуе паэту на вуха свае словы? Ня кожны можа заслужыць такую даверлівасьць высокай Музы.
Паэзія Яна Чыквіна па сутнасьці філасофская паэзія. Яна вяртае нашую паэзію ў лона эўрапейскай паэзіі, да вопыту Максіма Багдановіча. Экзістанцыянальна яна адрозная ад нашай сёньняшняй паэзіі, калі хочаце— нават запярэчвае яе матэрыялістычнай сутнасьці, яна ў нашай паэзіі—якбы новая планета, хоць яшчэ і не адкрытая. Затрымаемсяж крышку на вобразнай сыстэме кніжкі «Светлы міг», загляньма ў паэтычную гаспадарку Чыквіна. У вершы «Май», напрыклад, дадзены цікавы вобраз вясны. Вясна ў Чыквіна «налівае цяпло ў пасудзіну раслін, Спаўняе таямніцу маяхрышчэння», Як добра сказана! Гэта нібыты паганскае дзейства прыроды. Нязвычны вобраз: «Вясна налівае цяпло ў пасудзіну раслін». Гэтую нязвычнасьць надае яму зматэрыялізаванае, нібы грубое «пасудзіна раслін», Такая «вульгарызацыя» во бразу прадметнасьцю—ці не адна з характэрных рысаў паэзіі Чыквіна. Вось яшчэ адзін падобны прыклад: «Так калісьці пераліваліся ў вядро юнацтва гадзіны з возера дзяцінства», Але гэтая на першы пагляд нязвычайнасьць, зматэрыялізаванасьць, «вульгарызацыя» вобразу прадметнасьцю: пасудзіна раслін, вядро юнацтва, толькі яшчэ больш падкрэслівае, гіпэрбалізуе вобраз, робіць яго больш наглядным, больш даступным. Гэта, аднак, не зьніжае ягонай эстэтычнай вартасьці.
А вось вобраз «таполяў»: «У шчырае поле таропка топаюць таполі». Надзвы чайная інструмэнтоўка! Ці ўзяць вобраз месяца ў рэчцы: «Плыве па рэчцы цёплы месяц, Быццам на стол вясельны гуска». Параўнаньне месяца з гускай зноўжа няз 43
42
вычайнае, хоць вобраз плывучага ў вадзе месяца добра асацыіруецца з дарогай няшчаснай гускі да стала. У Яна Чыквіна нават дождж «выбіраецца няцвёрдым крокам на бальшакдарогу і сыпле мокрыя зярняты направа і налева». Пятрусь Макаль у сваёй прадмове да зборніка «Светлы міг» называе падобныя вобразы «зрокавымі зямнымі вобразамі». Бясспрэчна, зазямленьне, беларускае зазямленьне тут ёсьць. Ёсьць у паэта і вобразы, эстэтычна, так бы сказаць, больш далікатныя, музычныя: «3 грацыі кветак музыка тхне», «Рэчка замірае ў меланхоліі цячэння», «Макі грэюць рукі», у садзе вясной—«пчаліны фэст, як дня благавест». Ёсьць вобразы, такбы мовіць, быційнамэтафізычнага складу: «Мы —ластаўкі, што ў палёце адчайным крылышкаюць над чужароднаю ім гладдзю вод». Ад назоўніка крылы ўтвораны дзеяслоў крылышкаць—цудоўна! Або яшчэ такі вобраз: «Ты адыйшла, як адыходзіць цень на грані дня і ночы ад прадметаў». Тут, бадай што, блокаўская сыболіка—«Ты в поля отошла без возврата, да святнтся нмя твое». Зрэшты, цяжка ўявіць паэзію без сымболікі.