59 Чарнобыль: спроба аналізу сітуацыі Ірына Кісялёва У рэспубліцы ёсьць інстытуты —радыёбіялёгіі, ядзернай энэргетыкі, генэтыкі, заалёгіі, глебазнаўства й інш. Усе яны: адны болей, іншыя меней— распрацоўваюць пытаньні ўзьдзеяньня радыяцыі на жывы арганізм. Ёсьць таксама службы Пдрамэта, існуе штаб Грамадзянскай абароны. Пасьля выбуху на Чарнобыльскай АЭС трэба было неадкладна склікаць спэцыялістаў, каб параіцца і прыняць правільнае рашэньне. Неабходна было: Зьвярнуцца да народа і растлумачыць сытуацыю. Азнаёміць насельніцтва Беларусі з неабходнымі прафілактычнымі захадамі. Стварыць з дапамогай кампэтэнтных спэцыялістаў, актыўных арганізатараў Штаб па праблемах Чарнобыля, каб сумесна і кампэтэнтна вырашаць усе праблемы. Правесьці ёдавую прафілактыку. Перавезьці на лета ( з травеня месяца) мацярок зь дзяцьмі ва ўсе рэспубліканскія санаторыі, прафілакторыі й іншыя базы адпачынку, разам з тымі, што належылі да лечкамісіі Чацьвёртага ўпраўленьня. Працяг. Пачатак у №2. Зьвярнуцца да саюзных рэспублік з просьбай узяць на лета дзяцей. Распрацаваць і прыняць пастанову аб кампэнсацыі і дапамозе тым, хто жадаўбы самастойна зьмяніць месца жыхарства. Спыніць пералічэньне сродкаў у дзяржаўны бюджэт, пакуль не быліб вырашаны ўсе Чарнобыльскія праблемы. Адмовіцца ад сельскагаспадарчых працаў на забруджаных тэрыторыях. Прыпыніць усе будаўніцтвы і рамонт партыйнадзяржаўных будынкаў, накіраваць увесь будаўнічы матэрыял на будаўніцтва пасёлкаў на чыстых землях. Зьвярнуцца за дапамогай да ўсіх саюзных рэспублік і замежных краінаў. (Частку валюты Рэспубліка магла зарабіць і сама, каліб дазволіла вучоным іншых краінаў праводзіць на забруджаных тэрыторыях экалягічныя назіраньні й экспэрыменты). Але ўрад Беларусі на чале з ЦК КПБ пайшлі па іншаму шляху — шляху дэклярацыі, дэмагогіі і хлусьні. Усё, што рабілася на працягу амаль 5 гадоў, дае падставу меркаваць, што над насельніцтвам Беларусі праводзіўся экспэрымент.Сусьветная навука атрымае каштоўнейшы матэрыял па ўзьдзеяньню малых дозаў радыяцыі пры ўнутраным апраменьваньні. Мыж будзем суцяшацца тым, што ў наступным тысячагодзьдзі чалавецтва ацэніць нашу ахвяру ў імя навукі.Хлусьлівыя заявы аб тым, што ніхто з ўрада ня ведаў аб узьдзеяньні радыяцыі, бо былі ўжо Невада,Чэлябінск, Сяміпалацінск і Новая Зямля. У 1984 г. 2м дададзеным выданьнем выйшла ў сьвет кніга «Экологня н контроль состояння прнродной среды». Яна была удастоена Залатога мэдаля АН СССР імя Сукачэва. Аўтар кнігі— доктар фізікаматэматычных навук, прафэсар, лаўрэят Дзяржаўнай прэміі СССР, віцэпрэзыдэнт Сусьветнай мэтэоралягічнай арганізацыі, старшыня Дзяржаўнага камітэту гідрамэта СССР Ю.А.Ізраэль. Ён пісаў у ёй, што пры ядзерным выбуху магутнасьцю 5000 Мт «...может образо ваться зона с сумарнымн дозамн гамма нзлучення, превышаюіцая 4001000 бер... Зараженне местностн составнт до 4—10 кюрн на км ... Указанные дозы н загрязнення весьма велнкн н опасны для человека....» ( Ю.А. Нзраэль. Экологня н контроль состояння прнродной среды. М„ 1984, 6.477) У сувязі з гэтым узнікаюць пытаньні. Першае: якая сапраўды была магутнасьць выбуху 1 шматдзённага пажару на 4м блоку ЧАЭС, калі ажно ў Магілёўскай вобласьці забруджаньне асобных тэрыторый дасягнула не 4, не 10, a 1000 кюры на км2 (палеткі саўгаса «Знамя» Чэрыкаўскага рна)? Пытаньне другое: чаму ўказаная Ізраэлем шчыльнасьць забруджаньня тэрыторыі ў 410 кюры на км2 у 1984 г. лічылася небяспечнай для чалавека, a 61 60 пасьля 1986 г. стала дапушчальнай для пражываньня дзяцей (нават немаўлятаю і вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі шчыльнасьць забруджаньня ў 40, 80, 149 кюры на км2? На нарадзе ў Палацы прафсаюзаў ад 2 лютага 1989 г. мы задалі пытаньне кіраўніку Беларускага гідрамэта Ю.Пакумейка: «Калі вы даведаліся аб радыяцыйнай абстаноўцы ў рэспубліцы? — 28 красавіка, —быў адказ. —Чаму тады не была адменена першамайская дэманстрацыя на забруджанай тэрыторыі? —Гэта не ўваходзіла ў нашую кампэтэнцыю. Але мы ўраду дакладвалі. Тыяж пытаньні задалі і начальніку Рэспубліканскага штаба Грамадзянскай абароны А.Грышагіну. Адказ быў такімжа: «Не ўваходзіла ў кампэтэнцыю». «У чыю кампэтэнцыю тадыж яно ўваходзіла?».«У кампэтэнцыю ўрада». «Савета Міністраў?» Паўза. «Не». «У кампэ тэнцыю ЦК КПБ?» Маўчаньне. У красавіку 1990 г. на канфэрэнцыі саюза «Чарнобыль» старшыня Беларуска га гідрамэта сказаў, што аб існаваньні паўночнай плямы на Магілёўшчыне было вядома да 1га травеня 1986 г. У чэрвені ўжо былі карты радыяцыйнага забруджаньня па Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, прычым па кожным раёне. Аднак да 1989 г. жыхары нават зон жорсткага кантролю нічога ня ведалі аб сапраўдным становішчы. А ў гэты час урад выконваў рэкамендацыі акадэміка Л.І. Ільіна, ігнаруючы меркаваньні вучоных АН БССР. Экспэрэментуючы над нашым насельніцтвам, Ільін прапанаваў спачатку канцэпцыю 90, потым 70, пасьля 35 бэр за жыцьцё. Тры канцэпцыі на працягу 3х гадоў прапаноўваў не малодшы навуковы супрацоўнік , а акадэмік! А вось як расцэньвае дзейнасьць урада БССР былы першы намесьнік старшыні Саўміна БССР і старшыня Камісіі па ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС В.Еўтух (сёньня ён ужо пенсіянер усесаюзнага значэньня). Той апублікаваў пад занавес сваёй дзейнасьці споведзь пад назвай «Мне няма за што чырванець» («Праца, № 16, 1990г.), у якой напісаў: «...з моманту аварыі пытаньні...забеспячэньня бясьпекі насельніцтва пастаянна знаходзіліся ў цэнтры ўвагі ЦК КПБ і ўрада рэспублікі.Пыга ньнямі гэтымі актыўна займаўся былы першы сакратар ЦК КПБ М. Слюнькоў. Пільную ўвагу гэтай праблеме ўдзялялі Г.Таразевіч,... М.Кавалёў, ... Я. Сакалоў». Першымі мерапрыемствамі па «забеспячэньні бясьпекі» сталі першаманскія сьвяты на свежым паветры, у якіх удзельнічалі дзеці. На жаль, у тыя дні было вельмі добрае надвор’е. Расказвае членкарэспандэнт АН БССР В.Несцярэнка (ён быў у той час дырэктарам інстытута ядзернай энэргетыкі). Аб аварыі на ЧАЭС ён даведаўся 28 красавіка 1986 г. у Маскве, дзе быў у камандзіроўцы. Каля 10 гадзінаў раніцы ён пазваніў Слюнькову і растлумачыў абстаноўку. Раніцай 29га ён быў у сваім інстытуце. Яго супрацоўнікі ўжо атрымалі першыя замеры глебы з паўдзённых раёнаў Беларусі, прадукты харчаваньня. Аналіз вызначыў характар ізатопаў. У гэты дзень атрыманую інфармацыю Несцярэнка перадаў Слюнькову, а на наступны—дакладваў аб іх Саўміну, прысутнічалі: Старшыня Саўміна М.Кавалёў, Міністр аховы здароўя БССР акадэмік М.Саўчанка, галоўны санітарны ўрач рэспублікі Піўчэнка, намесьнік Старшыні Саўміна Мазай, начальнік штаба Грамадзянскай абароны А.Грышагін, мэр горада В.Міхасёў. Несцярэнка выказаў думку спэцыялістаў: безадкладна правесьці ёдную прафілактыку, абмежаваць знаходжаньне людзей на адкрытай мясцовасьці, не загараць, не хадзіць у лес, забараніць перадсьвяточны гандаль на вуліцах, у тым ліку на рынках, вымыць гарады. 62 63 Адразу пасьля яго даклада. з тагож самага кабінета, дзе адбывалася нарада, акадэмік М.Саўчанка пачаў тэлефанаваць у Маскву віцэпрэзыдэнту AH СССР Л.Ільіну: «Трэба або ня трэба праводзіць ёдную прафілактыку?» —Ня трэба,— адказаў акадэмік . Несцярэнку параілі адпраўляцца ў свой інстытут і займацца справамі. Аднак ён не супакоіўся. 30 красавіка перадаў Слюнькову «Дакладную запіску» (№ 588). Прыблізна ў тойжа час М.Саўчанка з экрана тэлевізара супакойваў насельніцтва: для хваляваньняў няма падставы. Можна купацца, загараць, як звычайна. Толькі галаву ад сонца неабходна прыкрываць. У першых днях травеня група супрацоўнікаў інстытута ядзернай энэргетыкі з групай медыкаў выехалі ў Хойніцкі і Брагінскі раёны. Дасьледвалі дзяцей, дарослых, глебу, лясныя масівы. Усё казала аб велізарнасьці катастрофы. 7 травеня В.Несцярэнка перадае Слюнькову чарговую «Дакладную запіску» ( № 621) , у якой папярэджваў аб небясьпецы радыёактыўных ізатопаў, аб узроўні забруджанасьці палеткаў, прадуктаў харчаваньня ў некаторых раёнах Беларусі. Аб гэтым самым папярэджваў і Белгідрамэт. У першыя дні пасьля аварыі ім быў арганізаваны цэнтр радыяцыйнаэкалягічнага кантролю, лабарато рыі якога пастаянна зьбіралі пробы паветра, вады, глебы, праводзілі гамаздымкі мясцовасьці пры дапамозе самалётаў і верталётаў. Матэрыялы абагульняліся, перадаваліся ўраду. Ёсьць і іншыя факты, якія падцвердзяць тое, што ўрад быў добра інфармаваны аб памерах небясьпекі. Так, напрыклад, А.Камай (тады яшчэ сакратар Гомельскага абкама КПБ,) калі спрабаваў абвінаваціць вучоных, якія, маўляў, своечасова аб гэтай небясьпецы не папярэдзілі, атрымаў адказ Ю.Ізраэля : «3 першых дзён чарнобыльскай трагедыі разам з групай спэцыялістаў медыкаў і іншых вучоных, у якую ўвахо дзілі прадстаўнікі вашай рэспублікі, мы працавалі...па ўдакладненьню радыяцыйнай абстаноўкі. Амаль 10 сутак з рэактара выкідвалася вялікая коль касьць радыяактыўных рэчываў... I тэарэтычна, і практычна струмені радыеактыўных газаў маглі забрудзіць любы горад і вёску... У ноч на 27 красавіка радыяцыйная абстаноўка рэзка пагоршылася...» (Советская Белоруссня 14.03.89) У выдавецтве «Полымя» была заплянавана да выданьня кніга гомельскага аўтара А.Атрушкевіча «Турнстнческне маршруты Гомелыцнны». У мяне, рэдактара гэтага рукапісу, узніклі сумнівы: ці мажліва наогул пасьля ав арыі запрашаць да падарожжа па Гомельскай вобласьці? 3 гэтым пытаньнем летам 1986 г. мы зьвяр нуліся да Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. Рукапіс на азнакамленьне ўзяў намесьнік міністра А.Томашаў. Калі праз пару дзён я прыйшла ў яго кабінет, ён дастаў з сэйфа карту, паклаў яе на стол і прыціснуў кнігамі, як мне здалося, спэцыяльна на тым месьце, дзе былі Магілёўская і Брэсцкая вобласьці. Аднак я пасьпела заўважыць, што амаль уся яна зьмяшчала чырвоныя трохкутнічкі. Я расчыніла сваю карту. Аркадзь Канстантынавіч сказаў, што з рукапісу неабходна зьняць 11 маршрутаў: « Ад Лоева да Ельску правядзіце радыус і пастаўце на ім крыж, туды ні кроку! Пастаўце крыж на Ветцы і на Новых Грамыках. Уніз ад Гомеля па Сожу гуляйце, але ўверх—ні кроку». —Якжа тады ўніз па Сожу гуляць, лавіць рыбу, калі забруджаная радыянуклідамі вада цячэ зьверху? 1 чаму тады на палях Брагіншчыны аруць? —Гэтае пытаньне не да мяне. Гэта палітыка...—адказаў ён.