Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
1.	Hanserecesse. — Dritte Abtelung.Herausgegeben vom Verein fur hansische Geschicte.Dritter Land.— Leipzig. 1888—s. 103. n 153.
2.	Федоров Б. Монеты Прнбалтнкн Xll—ХУІП столетай. —Таллнн, 1966, с. 379—371.
3.	Напрыклад, у скарбе, адкрытым у 1957 г. у в. Ружына Гэзекненскага рну ў Латвіі, зьмяшчалася 1078 ордэнскіх шылінгаў канца ХУ —50 гг. ХУІ стст., вага большай часткі якіх складала меньш грама. Гл. Ceplite R. XUXUI gs. litovijas monetu depozits Ruzinas ciema (Latvijas PSR vestures muzejs Raksti. Numismatika. Riga. 1968. s. 2333, 3553,5556
4.	Гл. Федоров Б. Монеты Прнбалтнкн XIII—ХУІ столетнй...с. 94, №180; с. 189 №445. Die Saurmasche Munzsammlung deutscher, schweizerischer und polnischer Geprage.l text — Berlin.1892., s.127, Ceplite. Op cit.s.85, NN 13. S.92.N 638.
5.	У лівонскай Ордэнскай дзяржаве найболып інтэнсіўна дзейнічалі манэтныя двары ў Рызе і Таліне, у той час як манэтны двор у Цэсісе функцыянаваў толькі ў асобныя гады /Ceplite Op. cit.s.105/.
6.	Адзначым, што на карысьць гэтага меркаваньня гаворыць і тое, што Ф.Ларынгхофэн адрасатам свайго папярэджваньня абраў менавіта рэвельскі магістрат.
7.	Russow В. Chronica der Pronintz Lyffland,— Bart, 1584 // Scritores rerum Livonicarum. — Riga Leipzig. 1883—s.32.n 22a.
8.	Акты ЛнтовскоРуского государства, нзданые М.ДовнарЗапольскнм, в. I., М., 1877. с.80.	із
12
Беларусізацыя
Леанід Лыч
Цалком апраўдала на практыцы, што пры правядзеньні беларусізацыі партыйныя і савецкія органы рэспублікі самую сур’ёзную ўвагу надавалі ўцягненьню ў актыўную стваральную дзейнасьць на карысьць беларускай культуры й асоб небеларускай нацыянальнасьці, якія валодалі беларускай мовай, добра ведалі гісторыю і культуру, асаблівасьці нашага краю.
Беларусізацыя 20х гадоў дала багата прыкладаў плённай працы прадстаўнікоў расейскай, польскай, яўрэй скай, украінскай, татарскай і іншых на* цыянальнасьцей на ніве беларускай культуры. Напярэдадні абвяшчэньня беларусізацыі афіцыйнай палітыкай у пер шыя гады яе правядзеньня партыйную арганізацыю рэспублікі ўзначальвалі асобы небеларускай нацыянальнасьці, ураджэнцы Кастрамскога павета і г. Цвер А.М.АсаткінУладзімірскі (травень жнівень 1924 г.) і А.І. Крыніцкі (верасень 1924—травень 1927 гг.). Апошні зь іх за кароткі тэрмін так авалодаў беларускай мовай, што чытаў на ёй свае даклады. Паважлівымі адносінамі да беларускай
Працяг. Пачатак у №2.
культуры і мовы вызначаўся першы сакратар ЦК КП(б)Б Я.Б.Гамарнік (лістапад 1928—кастрычнік 1929 гг.), ураджэнец украінскага г. Жытомір. Затое «вельмі стараннымі, — паводле вобразнага выраза гісторыка А.Караля,— праваднікамі курсу, які начыста ад маўляў беларусізацыю», былі камандзіраваныя ў рэспубліку для заняцьця пасадаў першага сакратара ЦК КП(б)Б К.В.Гея (студзень 1930—студзень 1932 гг.) і начальніка АДПУ БССР Г.Я.Рапапорта.1
У комплексе распрацаваных урадам і партыяй мерапрыемстваў па беларусізацыі грамадзкага жыцьця вялікая роля надавалася сыстэме народнай адукацыі. Было прынята правільнае рашэньне: беларусізацыю ажыцьцяўляць раўналежна па ўсіх катэгорях навучальных і выхаваўчых установаў, г. зн. пачынаючы ад дзіцячых садоў і канчаючы тэхнікумамі й інстытутамі. Урад і партыя патрабавалі рацыя нальнага спалучэньня ў справе бе ларусізацыі адміністрацыйных мэтадаў з растлумачальнай працай у масах. Спаслацца тут можна на рашэньні каст
1. «Советская Белоруссня» 25.03.1989.
рычніцкага (1925 г.) пленума ЦК КП(б)Б, у якіх запісана: «Пры правядзеньні нацыянальнай палітыкі ў школьнай справе ў шэрагу таварышаў сустракаюцца памылкі дваякага роду. Адна зь іх заключаецца ў імкненьні заняць пасіўную пазыцыю ў гэтым намаганьні й адмовіцца ад ініцыятывы зьверху. Між тым, працяглая прыгнечанасьць і ўціск беларускай і яўрэйскай культураў прывялі да ўкараненьня нават у масах насельніцтва гэтых нацыянальнасьцей погляду на беларускую й яўрэйкую мовы, як непаўнапраўныя. Пры гэтых варунках адмова ад ініцыятывы зьверху (папярэдні накід сеткі, агітацыя за навучаньне дзяцей на роднай мове і г.д.) азначалаб аб’ектыўна ўступку русіфікатарскім традыцыям і таму не адпавядае нацыянальнай палітыцы партыі. Другая памылка выяўляецца ў спробе праводзіць нацыянальную палітыку ў школьнай справе голымі, мэтадамі адміністраваньня і камандаваньня, што пленум прызнае зусім недапушчальным».2
Карысны ўрок беларусізацыі 20 х гадоў— пільная ўвага ўрада і партыі да выкладчыцкага корпуса вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных устаноў. Каб дамагчыся хутчэйшага зруху, давялося сьвядома пайсьці на ўвядзеньне рознага
2. Резолюцнн Пленума ЦК КП(б)Б (12—15 октября 1925). Мн., 1925, с.20,21.
характару заахвочвальных мер. Плённая праца ў напрамку беларусізацыі кіруючых кадраў рэспублікі давала станоўчыя вынікі. У 1926/27 навучальным годзе (н.г.) з агульнага ліку працоўных школ чатырохгодак і сямігодак на беларускія прыпадала 85 і 67%.3 Праз два гады з 5 818 чатырохгодак беларускіх школ было 5 456, адпаведна па сямігодках 372 і 279.4 Беларуская мова стала абавязковым прадметам выкладаньня ў расейскіх, яўрэйскіх, польскіх і іншых на цыянальных школах рэспублікі.
Захоўваліся тэрміны беларусізацыі ў вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай школе, асабліва педагагічнага профілю. Так, у 1926/27 н.г. з 14 пэдагагічных тэхнікумаў на беларускай мове працавалі 10, яўрэйскай — 3, польскай — 1. Выкладаньне прадметаў у сельскагаспадарчых тэхнікумах удалося бе ларусізаваць на 63 %, сельскагаспадарчых школах —на 67, прафсаюзных школах — на 60, рабфаках — на 69 і толькі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце —пакуль што на 31%. Цалком вялося выкладаньне прадметаў на беларускай мове ў Магілёўскай савецка
3. Практнческое разрешенне нацнонального вопроса в Белорусской Соцналнстнческой Советской Республнке. Мн., 1927.ч.І. с.13.
4. Камуністычнаевыхаваньне.1931. №5, 6.9.
партыйнай школе першай ступені і такойжа школе другой ступені ў Віцебску. А таксама ва ўсіх пунктах па ліквідацыі непісьменнасьці і ў школах для малапісьменных, што абслугоўвалі беларускае насельніцтва.
Станоўчыя зрухі прыкметна абазначыліся і на ўсіх астатніх напрамках беларусізацыі. Паўнапраўнай гаспадыняй уваходзіла беларуская мова ў тэатры, навуку, цікавымі творамі папаўнялася мастацкая літаратура. Значна павялічылася колькасьць беларусаў у складзе кіруючых работнікаў партыйнага, савецкага, прафсаюзнага і камсамольскага апаратаў. Ужо ў 1927 г. сярод сябраў местачковых саветаў дэпутатаў белару саў было 53,2%, яўрэяў— 40,5%, палякаў—2,2, валікаросаў—2,5, гарадзкіх адпаведна 45,1, 30,6, 2,5 і 14,5%5. Праўда, гэта было значна ніжэй удзельнай вагі беларусаў у агульнай колькасьці насельніцтва рэспублікі. Недастатковае прадстаўніцтва беларусаў у местачко вых і гарадзкіх саветах тлумачылася тым, што усё яшчэ нізкі працэнт падаў на карэнных жыхароў рэспублікі. Затое лепш былі прадстаўлены беларусы ў больш высокіх эшалонах улады й органах кіраўніцтва. У тымжа годзе сярод сябраў райвыканкамаў іх было 79%, акруговых выканкамаў60, ЦВК БССР—55%6.
5. Практнческое разрешенне...Ч. І.с.32.
6. Таксама.	।
Нягледзячы на першыя посьпехі, беларусізацыю 20х гадоў ні ў якім выпад ку нельга разглядаць як трыумфальнае шэсьце беларускага народа на шляху свайго адраджэньня. I на пачатку, і ў канцы яе заўжды былі цяжкасьці і пера шкоды. Непаразуменьні, а часам і супраціўленьне аказвалі беларусізацыі сяляне. Навязаныя ў дарэвалюцыйны час многім сялянам погляды на бе ларускую мову, як на «мужыцкую», «халопскую» з прычыны нібыта немагчымасьці выкарыстаньня яе ў складанай дзейнасьці адміністрацыйных і судовых органаў, навучальных устаноў, не так проста пераадольваліся. He зусім былі падрыхтаваны да суцэльнай беларусізацыі малыя гарады, сярод рабочых і служачых якіх пераважалі асобы некарэннай нацыянальнасьці. Толькі дзякуючы таму, што ў нацыянальнай палітыцы былі ўлічаны інтарэсы і гэтай катэгорыі насельніцтва, яно ў аснове сваёй прьь хільна ставілася да беларусізацыі. Значна цяжэй было схіліць на яе бок многіх апаратчыкаў, не выключаючы і тых, хто займаў досыць высокія пасады. Пленум UK КП(б)Б (студзень 1925 г.) спасылаўся на тое, што пад той час яшчэ «не былі зламаны рэзкаадмоўныя вялікадзяржаў нашавіністычныя адносіны да беларускай мовы і працы па беларусізацыі з боку старога расейскага чыноўніцтва, якое знаходзілася на працы ў савецкім
апараце.7Такім яно заставалася ў сваёй большасьці і пад канец ЗО х гадоў.
Ідэя беларусізацыі не падабалася паасобным палітычным кіраўнікам ўжо на сваім першым этапе. Таму пры любым зручным моманце ёй ставілі палкі ў колы. Сейтой нават у надрукаваных у 1926 г. матэрыялах да 400 годзьдзя на раджэньня друку на Беларусі і зьвяза ных з правядзеньнем гэтай даты мерапрыемстваў убачыў крамолу.З рэзкай крытыкай на спробы беларускага нацыянальнага адраджэньня накідваўся пад канец 20х гадоў першы сакратар ЦК КП(б)Б В.Кнорын. Для гэтай нагоды ён выкарыстаў часопіс «Полымя». Ня гледзячы на многія правільныя палажэньні, што выказаны ў 1928 г. В.Кнорынам па праблеме беларусізацыі ў кнізе «За культурную рэвалюцыю», ёсьць тут і такое, што яўна супярэчыла беларускаму нацыянальнакультурнаму адраджэньню. У яго, да прыкладу, былі самыя негатыўныя адносіны да нашай сярэднявяковай духоўнай спадчыны. «Мы так раскрытыкуем» Смаляцічаў і Тураўскіх, —пісаў В.Кнорын,— што двух радкоў ім будзе шкода прысьвячаць у нашай гісторыі, бо яны ідуць ад другой лініі, не ад лініі працоўных мас.»8 У кнізе ў пэўнай ступені былі закладзены
7. Резолюцня пленума ЦК КП(б)Б. 25—29 января 1925 г. С.8
8. Кнорын В. За культурную рэволюцыю
(збор артыкулаў). Мн., 1928. 6.81.
асновы для будучай барацьбы з беларускімі нацыянальнымі дэмакратамі.Праўда, тут у В. Кнорына гэтая барацьба павінна была абмяжоўвацца пакуль што «толькі бязьлітаснай крытыкай рэштак буржуазнага нацыяналдэмакратызму». Кнорын не сумняваўся, што ўжо ёсьць такія праявы ў культурнай, публіцыстычнай, навуковай і мастацка—літаратурнай дзейнасьці паасобных работнікаў.9
(Заканчэньне ў наступным нумары)
9.	Кнорын В. За культурную рэволюцыю Мн„ 1928. с.81.
Эрнэст Ялугін
Публіцыстычная аповесьцьхроніка ў дыялёгах
на
Зьміцер Жылуно віч.кіраўнік Белару скага нацыянальнага камітэта, а ў бліжэй