Полацак №3, 1991

Полацак №3, 1991

42.48 МБ
Падчас вайны Пётра Нядзьвецкі напісаў словы і музыку песьні, якая вельмі часта сьпяваецца і сёньня: «Ідуць жаўнеры Беларусі». Вайна скончылася, Пётра апы нуўся ў Нямеччыне, у амэрыканскай зоне. Там ён пазнаёміўся з кампазытарам М. Куліковічам. Той вучыў яго гармоніі музыкі. Пасьля эміграцыі ў ЗША лекцыі прыйшлося спыніць. Але і сёньня Пётра Нядзьвецкі ўвесь вольны час прысьвячае музыцы.
50 М. Дубок
®«##®®е#®®®#® j^mom™.®®®®®*®®®®®®®®®®®*
Званы Беларусі
Міхась
Чаромха
Мітрапаліт Беларускай Правас лаўнай Царквы (БПЦ) Філарэт наведаў 9га студзеня 1990 г. Горадню ў справе рэстаўрацыі Барысаглебскай (Калож скай) царквы. Царква гэтая унікальны помнік беларускага дойлідства XII ст. патрабуе рамонта. Яшчэ ў 1853 г. воды Нёмана так падмылі бераг, што паўдзённая і заходняя частка сьцяны абвалілася ў рэку. Прайшло 35 гадоў і апсыда дзіяконьніка рухнула ў нёманскія воды. Гэтак паўразбураная царква прастаяла да нашых дзён. Мітрапаліт Філарэт дамагаўся, каб сьвецкія ўлады перадалі царкву для БПЦ, каб гэтую беларускую пэрлу зьберагчы, адбудаваць, вярнуць ёй першапачатковы выгляд.
ЕЕ^Е^
Пастановаю Сынода БПЦ ад 9га лютага 1990 г. утворана БерасьцейкаКобрынская епархія. Яе ўзначаліў япіскап Канстантын. Да епархіі належаць раёны:	Берасьцейскі, Бярозаўскі,
Драгічынскі, Кобрынскі, Жабінкаўскі, Маларыцкі, Пружанскі, Камянецкі.
ж»»за
У 1989 г. была адноўлена Магілё ва—Мсьціслаўскя епархія, якая паста
новаю мітрапаліта Пятра Магілы, была арганізавана 15 верасьня 1632 г. і падцьверджана граматай караля Ула дзіслава ІУ ад 14 сакавіка 1633 г. Яе першым іерархам быў хіратанізаваны архімандрыт СьвятаДухаўскага Віленскага манастыра Язэп Бабрыковіч. Ён памёр 9 красавіка 1635 г., але ў1635 г. быў хіратанізаваны прарэктар Кіеўскай Духоўнай Акадэміі —Сыльвэстар Косаў з тытулам «япіскап Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Воршанскі». Калі япіскапа Сыльвэстра ў 1647 г. выбралі мітрапалітам, кафэдра тры гады была вакантнай і толькі 1650 г. хіратанізаваны быў ігумен Ігнат. МагілёваМсьціслаўска—Воршанская епархія праіснавала да рэвалюцыі. Цяпер адноўлена й узначалена архіяпіскапам Максімам.
Архіяпіскап Максім нарадзіўся ў 1928 г. у Сібіры, каля Омска. Бацька яго быў арыштаваны і загінуў на будове Беламора—Балтыйскага канала. Дваццаці гадовы Максім паступіў у Ленінградскую Духоўную Сэмінарыю. Пасьпяхова закончыў яе і быў накіраваны ў Яраслаўль. Пры першай мажлівасьці пераязджае ў 1958 г. у Жыровіцы,
51
выкладае гамлетыку. Але ў 1963 г., калі Жыровіцкая сэмінарыя была зачынена, а. Максім назначаецца настаяцелям Сьвя
таДухаўскага сабора ў Менску. У 1972 г. адбылася хіратонія й Ул. Максіма паслалі ў Аргентыну, а пазьней перавялі ў Тулу. Зараз ён апякуецца Магілёва—Мсьціслаўскай епархіяй,
У сувязі з адыходам яп. Канстантына на кафэдру БерасьцейскаЖобрынскую, 3 сакавіка 1990 г. у кафэдральным Менскім саборы адбылося нарачэньне архімандрыта Жыровіцкага манастыра, рэктара Духоўнай Сэмінарыі ў Жыровіцах Сьцяпана (Корзуна).
А 4 сакавіка— хіратонія ў япіскапа Пінскага і Лунінецкага, якая адбылася ў Жыровіцкім СьвятаУсьпенскім саборы.
Вечарам першагерарх БПЦ узьвёў у сан архімандрыта Жыровіцкага манастыра ігумена Гурыя (Апалько), а гераманаха Сафонія (Юшчыка) у сан ігумена. У Пінска Лунінецкую япіскопію пры пісаны раёны: Пінскі, Лунінецкі, Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Іванаўскі, Ляхавіцкі і Столінскі.

На пасяджэньні Сыноду БПЦ дня 19 травеня 1990 г. прынята пастанова ўрачыста адзачыць ў цэрквах 5 чэрвеня.
з нагоды 80й гадавіны перанясеньня мошчаў прэпадобнае сьвятой Еўфрасіньні зь Кіева ў родны Полацак. Таксама Сынод БПЦ вырашыў пытаньне з адкрыцьцём нядзельных школаў для вывучэньня Закону Божага.
т»яа
У Менскім кафэдоальным саборы Сьвятога Духа 22 ліпеня 1989 г. адбы лося нарачэньне ігумена Дзьмітрыя ў япіскапа Полацкага і Віцебскага. Хіратонія адбылася ў СьвятаУсьпенскім саборы Жыровіцкага манастыра. Паклалі рукі на Дзьмітрыя Блажэньнейшы Ігнат 1У, Патрыярх Вялікай Антыярхіі, Мітрапаліт Філарэт, архіяпіскап Максім, япіскап Канстантын і япіскап Філіпапалінскі Ніфон. Найстарэйшая беларуская епархія стала адноўленай. На гэтай гістарычнай падзеі адраджэньня Полацкай япіскопіі прысутнічаў Патрыярх Усяленскі.
Уладыка Дзьмітрый (Драздоў), народжаны ў 1959 г„ пастрыгся ў ма нахі ў Жыровіцкім манастыры ў 1978 г. Пасьпяхова скончыў з навуковым тытулам магістра багасловія Маскоўскую Духоўную Акадэмію. Япіскап Дзьмітрый і падчас нарачэньня сказаў: «У нашай сям’і асабліва шанавалася сьвятая Еўфрасіньня Полацкая, да яе маліліся, заступніцтва прасілі. Яе подзьвіг аказаў на мяне такі вялікі ўплыў, што я прыняў манаства».
Новахіратанізаваны япіскап пастанавіў дамагацца ад сьвецкіх уладаў вяртаньня Спаса—Еўфрасінеўскага манастыра, каб перавесыді ў яго манашак з Жыровіцкага манастыра. Сьвецкія ўлады на вышэйшым узроўні пагадзіліся, мясцовыя ж пачалі тлумачыць, што няма куды перасяліць людзей, якімі насялілі манастыр. Мітрапаліт Філарэт перадаў 300 000 рублёў сьвецкім уладам на пабудову будынка для гэтых людзей. Чыноўнікі грошы ўзялі, прыабяцалі да ліпеня 1990 г. вырашыць справу. Але 6га ліпеня 1990 г., калі ў Еўфрасінеўскі манастыр прыехала першая група з 20 манашак, будынак манастыра ня быў вызвалены ад цывільных. Манашкі цярпіліва чакалі і маліліся каля мошчаў сьв. Еўфрасіньні, каб у недалёкай буду чыні стаць уласьніцамі манастыра, які збудавала князёўна Полацкая, сьвятая і прэпадобня Еўфрас іньня.
ЕйЕВ
У Менскім кафэдральным Сьвя та Духаўскім саборы 28 ліпеня 1990 г. адбылося нарачэньне архімандрыта Ары старха (Станкевічаі ў япіскапа Гомель скага і Мазырскага. Падчас нарачэньня архімандрыт меў слова: «Мая маці ня божчыца ўзгадавала мяне, каб я верыў у Бога, а настаяцель прыхода ў г. Мазыры а. Аляксей Задэркаўскі дапамог мне палюбідь Царкву, Дзякуючы гэтаму паступіў я v Адэскую Духоўную Сэмінарыю.
52
53
Прага да навукі прывяла мяне ў Маскоўскую Духоўную Акадэмію, якую за кончыў з навуковым тытулам. Сёньня я стаю перад Вамі і прашу Вашых малітваў, прашу ўпрасіць беларускіх сьвятых, каб іх ласкавы пакроў, іх малітвы, іх заступніцтва перад Богам дапамаглі мне ў служэньні нашай сьвятой Праваслаўнай Царкве і нашай шматпакутнай Бацькаўшчыне».
ЖЕЙЗЙ
У нядзелю, 28 ліпеня ў СьвятаУсьпенскім саборы Жыровіцкага манастыра адбылася хіратонія Арыстарха. Таінства рукапалажэньня ажыцьцявілі Мітрапаліт Філарэт, архіяпіскап Максім япіскапы Канстантын, Дзьмітры, Сьцяпан. Уладыка Філарэт пасьля хіратоніі зьвярнуўся да япіскапа Арыстарха, «Промыслам Божым, ты вяртаешся ў Беларусь, на зямлю сваю родную Гомельшчыну, як духоўны Ўладыка, як настаўнік ярэям і пастыр свайго народа. Памятай, што ў тваёй епархіі знаходзіца слаўны Тураў, у якім была старажытная кафэдра з славутым япіскапам Кірылам. Нас страшнае гора спаткала, сонца сьвеціць, лясы, сенажаці і палеткі зелянеюць, дзеці бегаюць, людзі працуюць, а нябачная радыяактыўнасьць ўсё забівае. Памятай, царква заўсёды была з народам і ты не пакідай свой народ, асабліва цяпер у такім горы.»
Менская епархія паўстала 13 красавіка 1793 г. Першым яе епархам быў Віктар (Садоўскі). 12 красавіка 1795 г. ён быў узьведзены ў сан архіяпіскапа з тытулам «Архіяпіскап Менскі і Валын скі», але 13га травеня 1796 г. пераведзены ў Чарнігаў. На Менскую кафэдру быў прысланы архіяпіскап Іова (Пацёмкін), які прабыў на ёй да вайны з Напалеонам.
8£££2»аа
У 1993 г. Менская епархія будзе адзначаць сваё 200 годзьдзе. Мітра паліт Філарэт пачаў падрыхтоўку да гэтага юбілею. Ён хоча выдаць тыражом 50 000 экзэмпляраў сьв. Евангельле, перакладзенае на беларускую мову. Ужо зроблены пераклад Евангельля ад Мацея. Праведзены захады, каб Духоўную Сэмінарыю ў Жыровіцах падняць да ўзроўню Акадэміі з правам надаваць на вуковыя тытулы студэнтам. Уладыка стараецца дамовіцца зь вядомымі прафэсарамі, каб яны прыязджалі ў Жыровіцы і выкладалі навужу Божую. Таксама Мітрапаліт плянуе пабольшыць колькасьць епархіяў, адчыніць япіскопіі ў Віцебку, Гародні і Мсьціслаўлі.
^^^^^^^^Чарнобыльскі шлях #ШШ$^Ш^
Наканаваньне
Васіль Якавенка
Мне асабіста яшчэ не даводзілася пісаць для выданьня, якога пакуль што ня бачыў на ўласныя вочы. Алеж «Полацак» — гэта такое блізкае, роднае і, дай Бог, яму шчасьлівага наканаваньня. Няхай адкрывае ён беларусу вочы на сьвет і на самога сябе, няхай цешыць кожнага, хто стане ягоным чытачом, ды абагачае добрымі творамі душы, прасьвятляе пачуцьці разуменьнем, што ён Беларус.
Нацыянальнае самаўсьведамленьне беларуса — рэч надзвычай тонкая й няўлоўная, што абумоўлена як самім характарам народу, так і ўмовамі, у якіх ён выхоўваўся, асабліва ў часы гістарычнага «будаўніцтва камунізму». Прыгадваецца сакрамэнтальная фраза Мікіты Сяргеевіча Хрушчова. Спускаючыся неяк па прыступках Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта, ён ашчасьлівіў мясцовых тытулаваных халопаў, якія заўсёды былі рады дагадзіць Маскве, парадай: «Чым хутчэй вы адмовіцеся ад беларускай мовы, тым хутчэй мы прыйдзем да камунізму».
1 Беларусь неўзабаве стала ўзорам інтэрнацыяналізму для Цэнтра, тым узорам, на якім нівэліравалася культура іншых народаў, у тым ліку і расейскага. Далібог не будзе перабольшваньня, калі скажу, што ў БССР амаль сем дзесяцігодзьдзяў запар — ад пераможнага ўкараненьня татальнай цэнтралізацыі, культу асобы і масавых рэпрэсій, што выкасілі самы цьвет творчай інтэлігенцыі і зьвялі ў магілу такіх дзяржаўных дзеячоў, як Галадзед, — ня было самавітага ўрада. Нават пры П.М. Машэраву, калі рэспубліка дасягнула найбольшага плёну ў працы й матэрыяльнага дастатку і росквіту, ураду не ставала правоў. Варта было прыняць на рэспубліканскім узроўні, напрыклад, рашэньне аб бясплатным праедзе ў гарадзкіх відах транспарта ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, як Цэнтр прымусіў яго адмяніць, і мы селі макам. Машэраў, дарэчы, быў самым інтэлігентным беларускім партыйным і дзяржаўным дзеячом, абаяльным чалавекам, які цаніў працу творчай інтэлігенцыі, спрыяў разьвіцьцю культуры народа. Разам з тым ідэі глабальнай інтэрнацыяналізацыі, ад якіх ён не мог адцурацца, разбуралі асновы гэтай культуры.
Пра несамавітасьць ураду, пра ягоную бяздарнасьць засьведчыла і Чарнобыль
54
55