Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У другой палове XVIII ст. некаторыя фабрыкі і жалезаліцейныя заводы (напрыклад, у в. Рудня Брэсцкай вобл., в. Бакшты Гродзенскай вобл. і інш.) выраблялі розныя дробныя прадметы з бронзы і волава: асвятляльныя прылады, пісьмовыя прыборы, падсвечнікі, дарахавальніцы і інш. У Слуцкім краязнаўчым музеі знаходзіцца бронзавая літая ступка, упрыгожа-
124 Сапунов А. П. Архнв Полоцкой духовной конснсторнн. М., 1898. С. 82.
125 Сапунов А. П. Внтебская старнна. Т. 4. С. 277—279.
126 Современннк. СПб., 1853. Т. 18. С. 13.
ная арнаментам у вельмі нізкім рэльефе, што адпавядае прызначэнню гэтай рэчы.
Своеасабліва выглядае ручка на дзвярах з Нясвіжа (былы палац Радзівілаў). Яна мае форму ўсечанага конуса, паверхню якога ўпрыгожваюць рады паралелыіых перакручаных шнуроў, перацягнутых у двух месцах папярочнымі кольцамі. Стрыжань, да якога прымацавана ручка, таксама ўпрыгожапы арнаментам у выглядзе пляцёнкі. Такое дэкаратыўнае вырашэнне нагадвае традыцыйныя плеценыя вырабы.
Асабліва высокімі мастацкімі якасцямі вызначаліся ювелірныя вырабы. Пра ўзровень ювелірнага мастацтва XVIII ст. можна мерка-
208. Абклад евангелля. 2-я пал.
XVIII ст. 3 в. Місяцічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
209. Абклад абраза з в. Місяцічы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст. Фрагмент
ваць па малюнку панагіі з Мікольскага сабора г. Віцебска (захоўваецца ў рукапісным аддзеле Вільнюскага універсітэта). Панагія складаецца з васьміграннай пласціны і брошкі. Паверхня яе пакрыта перагародчатай эмаллю ў выглядзе расліннага арнаменту, у цэнтры выкладзены крыж з каштоўных камянёў. Другая панагія выканана ў той жа тэхніцы. Агульны фон эмалі — аранжавы. Упрыгожана яна арнаментам і ўстаўкамі з каштоўных камянёў |27.
127 Кацер М. С. Народпо-прпкладпое нскусство Белорусснп. G. 92.
У тэхніцы эмалі, чаканкі, гравіравання выкананы і крыж 1789 г., які знаходзіцца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Распяцце і постаці святых вызначаюцца выразнасцю і ўпэўненасцю выканання.
Да 1770 г. адносіцца пацір з Давыд-Гарадка (ДМ). Чаша яго ўпрыгожана літым арнаментам, аснова — чаканкай і гравіраваннем, У гэтым творы ўжо адчуваюцца ры-
210. Шата абраза з в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. XVIII ст. Фрагмент
сы новага стылю — класіцызму. Разам з тым ён ілюструе некаторы спад тэхнічнага і мастацкага ўзроўню, характэрны для злотніцтва XVIII ст.
Другой паловай XVIII ст. датуецца шэраг вырабаў беларускіх майстроў-чаканшчыкаў. Сярод іх — абклад «Параскевы» з в. Місяцічы (Пінскі р-н) 1777 г., зроблены майстрам Фёдарам. Кантраст высокага і нізкага рэльефаў стварае эфект аб’ёмнасці фігур. Зроблены з густам арнамент раслінных і геаметрычных форм нагадвае ўзоры дарагіх тканін. ІПмат твораў ювелірнага мастацтва захавалася ў Брэсц-
кай і Гродзенскай абласцях: чаканеная рыза абраза «Маці боская Адзігітрыя» з Шарашова Брэсцкай вобласці (ДММ), чаканены абклад абраза «Маці боская Адзігітрыя» з Крыжаўзвіжанскай царквы ў Лунінцы (Брэсцкая вобл.), сярэбраны абклад евангелля 1771 г. з Мікалаеўскай царквы ў Кажан-Гарадку (Брэсцкая вобл.), сярэбраны пацір з Ружан (Брэсцкая вобл.), сярэбраны пацір 1767 г. з Радуні (Гродзенская вобл.), абклады абразоў «Маці боская Адзігітрыя» 1752 г. (майстры Грэчка, Мікіта і Пархом) і «Хрыстос Уседзяржыцель» 1767 г. з Георгіеўскай царквы ў Давыд-Гарадку і шмат іншых. Гэтыя творы сведчаць пра разнапланавасць і рознахарактарнасць узораў злотніцтва XVIII ст. У многіх вырабах даволі адчувалыіы ўплыў народнага мастацтва: уводзяцца мясцовыя арнаментальныя матывы, узоры маюць дывановы малюнак.
Пра стан развіцця керамікі ў XVIII ст. даюць уяўленне кафляныя печы, што аздаблялі сядзібныя і культавыя збудаванні, жыллё гараджан і местачкоўцаў. Вядома некалькі такіх помнікаў XVIII ст. Печ у «каралеўскай» зале былога маёнтка Бжастоўскіх у в. Мосар Глыбоцкага раёна складалася з вялікіх тэракотавых кафлін, мела цокаль светла-блакітнага колеру і рэльефныя арнаменты колеру натуральнай абпаленай гліны. Па абрысу і форме яна нагадвала абеліск з асновай у выглядзе подыума, аздобленага ляпнінаю, над якім уздымалася чатырохгранная піраміда. Тарцовую сцяну ўпрыгожваў медальён з адлюстраваннем коннага рыцара ў акаймоўцы расліннага ўзору. Завяршалася печ каронаю. Печ падобнай формы стаяла і ў вялікай, багата аздобленай і дэкарыраванай зале.
Захаваліся апісанне і малюнак прамавугольнай печы з в. Асташын
Карэліцкага раёна (верагодна, у XVIII ці XIX ст. пераробленай). Сцены яе былі выкладзены з маёлікавай кафлі бледна-залацістага топу. Малюнкі кветак выкананы ў двух колерах — смарагдава-зялёным і блакітным. Кафля фрыза аздоблена выявамі птушак, верхняга карніза — фантастычнымі раслінамі. Нарожнік печы быў упрыгожаны барочпай калонкай з точанай капітэллю. Каронкі ў выглядзе шарападобпых пасудзін вышынёю каля 24 см кожная прыгожа завяршалі печ.
За стагоддзі свайго існавання кафлярства на Беларусі прайшло шлях ад мастацтва чыста арыстакратычнага, калі спецыяльнымі заказчыкамі былі князі і феадалы, да глыбока народнага, шырока распаўсюджанага. У ім ярка адлюстраваліся светапогляд народа, яго вераванні і багатая казачная фантазія, цудоўны акаляючы свет прыроды, гісторыя роднай зямлі і беспамылковы густ.
У другой палове XVIII ст. з’яўляецца беларускі фаянс. Адна з першых фаянсавых мануфактур была заснавана ў 1742 г. у Свержані (Мінская вобл.) уладальнікамі гэтага мястэчка Радзівіламі. Працавала яна да сярэдзіны 60-х гадоў І28. Пад наглядам прыдворнага мастака Ксаверыя Гескага тут выраблялі фаянсавыя сервізы, вазы, міскі, паўміскі, салатніцы, чаркі, падносы, аптэчны посуд, фігуры для аснашчэння алтароў, дробную пластыку, кафлю. Посуд для сервізаў вырабляўся пераважна на ганчарным крузе і меў акруглыя формы. Вазы, міскі, салатніцы аздабляліся ляпнінаю ў стылі позняга барока і ракако, малюнкамі кветак, птушак, уключалі гербы ўладальнікаў.
У 1777—1779 гг. фабрыка фаяпсавых вырабаў была заснавана ў
128 Chojnacka Н. Fajanse polskie XVIII— XIX wieku. Warszawa, 1981. S. 8.
Целяханах на Брэстчыне. Яна выпускала глазураваныя вазы, сальніцы, чарніліцы, маслёнкі, збанкі, кубкі, міскі і іншы посуд з меткамі
211. Калонка іканасгаса a в. Хаціслаў Маларыцкага р-на Врэсцкай вобл. XVIII ст. МСБК All БССР
212. Царская брама a Давыд-Гарадка Брэсцкай вобл. Сярэдзіна XVIII ст. ДМ БССР
<С0» або «0» 129. Напачатку гэтыя вырабы нагадвалі аналагічны італьянскі і французскі посуд, выкананы ў барочным і класіцыстычным стылі. Дэкор складаўся з багатага расліннага арнаменту — гірляндаў пладоў і кветак, пальметаў, маскаронаў. У далейшым форма і дэкор вырабаў некалькі відазмяніліся і набылі мясцовы характар. Форма становіц-
129 Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму (1796—1840). Т. 1. С. 5.
ца болын строгай, дэкор пазбаўляецца пышнасці, што было характэрным для народнага ганчарства 13°.
Дэкаратыўная аб’ёмна-ажурная разьба пачатку XVIII ст. вызначаецца больш спакойнай формай, выразнай кампазіцыйнай пабудовай. Матывамі плоскасна вырашаных віпаградных парасткаў некаторыя ўзоры царскіх брам першай паловы XVIII ст. нагадваюць аналагічныя творы стогадовай даўнасці. Аднак цяпер разьба запаўняе поле брам вельмі густа, нагадваючы дывановую, і амаль не пакідае месца для жывапісных клеймаў. Два ці чатыры мудрагеліста выгнутыя вінаградныя парасткі з густа пераплеценымі адгалінаваннямі і лістамі вырастаюць ужо не проста з ніжняй перакладзіны брамы, а з вазона ці чашы. Лісты, кветкі, гронкі сіметрычна размяшчаюцца па абодва бакі ад парасткаў, утвараючы выразную, ясную ажурную кампазіцыю.
На мяжы XVII—XVIII стст. у дэкоры царскіх брам сустракаецца таксама матыў Іясеева дрэва, вядомы таксама на заходнеўкраінскіх землях у XVIII ст.131 і занесены беларускімі майстрамі на пагранічныя рускія тэрыторыі132.
3 сярэдзіны XVIII ст. пад уплывам ракако ў дэкоры царскіх брам з’яўляюцца новыя элементы і кампазіцыйныя прыёмы. Раслінны дэкор драбнее, вінаградны парастак з лісцем і гронкамі як галоўны элемент аздаблення царскіх брам паступова знікае. Гэтыя змены добра прасочваюцца ў царскай браме з Магілёўскай вобл. (ДММ). Кампазіцыя яе яшчэ захоўвае традыцыйнасць: шэсць авалыіых медальё-
130 Кацер М. С. Народно-прнкладное пскусство Белоруссшг. С. 94.
131 Драган М. Украінська декоратнвна різьба. Кн’ів, 1972. С. 79.
132 Соболев Н. Русская народная резьба по дереву. С. 171—172.
213. Царская брама. Сярэдзіна XVIII ст. ДММ БССР
наў у рамках са здробненых матываў сіметрычна размешчаны паабапал цэнтральнай калопкі. Аднак увесь дэкор трымаецца тут не на хвалістых галінках, а на косай рашот-
214. Царская брама з е. Прылукі Брэсцкага р-на. Сярэдзіна XVIII ст.
МСВК АН БССР
цы (якую называлі трэльяжам) з дробнымі кветачкамі на скрыжаваннях.
У аздабленні царскай брамы з Віцебскай вобласці (ДММ), відаць, таксама сярэдзіны XVIII ст. уплыў ракако яшчэ болып зпачны. Традыцыйная схема амаль знікае. Авальныя медальёны саступаюць месца чатыром розным па памерах і канфігурацыі яблыкападобным устаўкам па цэнтру брамы. Няма ха-
рактэрнай для ранейшага перыяду разьбяной калонкі, што раздзяляла браму на дзве палавіны. Нешматлікія раслінныя матывы ператвараюцца ў мудрагеліста выгнутыя ракавінападобныя завіткі. Аснову кампазіцыі брамы складае косая рашотка, па скрыжаванні якой размешчаны сакавіта выразаныя кветкі. Аднак у адрозненне ад твораў папярэдняга перыяду брамы ўжо не маюць той мастацкай і нават тэхнічнай цэласнасці: япы выразаны не з суцэльнага кавалка дрэва, а сабраны з асобных элементаў.
Цікавы ўзор разьбы перыяду ракако ўяўляе царская брама другой паловы XV111 ст. з Прылук Брэсцкага раёна (МСБК). Акаймаваныя С-падобнымі дужкамі расліннага характару з кароценькімі парасткамі клеймы памянялі сваю традыцыйную авальную форму на чачавіцападобную. Разьба, даволі тонкая, лёгкая і ажурная, не ўтварае характэрнага для папярэдняга перыяду складанага аб’ёмнага перапляцення, а размешчана амаль у адной плоскасці. Суцэльнае залачэнне, характэрнае для іканастасаў папярэдняга перыяду, саступае месца серабрэнню ў спалучэнні з афарбоўкай у зялёны колер.
Падобная па характару дэкору і брама з інтэр’ера царквы ў в. Шумакі Брэсцкага раёна. Раслінныя матывы выяўлены тут яшчэ слабей, дэкор складаецца з мудрагеліста выгнутых дужак, якія акаймоўваюць клеймы такім адмысловым контурам, што апошнія нагадваюць абрысы чалавечага вуха. Гэты твор можна лічыць апошнім дасягненнем у галіне манументальна-дэкаратыўнай аб’ёмна-ажурнай разьбы, больш познія ўзоры сведчаць пра заняпад данага віду мастацтва.