• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 384с.
    Мінск 1988
    156 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Можна адзначыць некаторую хаатычнасць кампазіцыі, перагружанасць яе фігурамі, але дэкаратыўны бок шпалеры прыцягвае да сябе ўвагу. Добра скампанаваны бардзюр, які акаймоўвае карціну. Прыгожа глядзяцца рознага роду зброя (булавы, калчаны), какарды, сцягі, шыкоўныя касцюмы. У колеравай гаме пануе спакойны шараваты каларыт, на якім вылучаюцца ружовы, жоўты, карычневы, зялёны і блакітны колеры розных адценняў. (Амаль усе колеры пядрэнна захаваліся да нашых дзён.)
    Сярод шпалер гэтай жа серыі цікавая праца «Бітва на рацэ Славечна», ці «Бітва пад Мазыром» (воўна, шоўк; 3,19X2,06 м). (Да нашага часу захавалася палавіна шпалеры, якая знаходзіцца ў Львоўскім гістарычным музеі.) Сюжэтам для яо паслужыла карпая экспедыцыя князя Міхала Радзівіла, які па загаду польскага караля Аўгуста III паслаў некалькі атрадаў казакоў пад кіраўніцтвам паручыка Панятоўскага для
    201. Шпалера «Парад войск пад Заблудавам». 1744. Фрагмент. Кракаўскі Нацыянальны музей. ПНР
    падаўлення паўстаняя сялян у в. Камепшчына пад Мазыром у 1756 г.
    На пярэднім плане шпалеры — высокі курган, над якім нібы лунае фігура конніка на ўздыбленым белым кані пад багатай збруяй, у расшытым чапраку. Коннік, паручык Панятоўскі,— у цёмна-блакітным плашчы, жоўтых ботах, шлеме, упрыгожаным пучком ружовага страусавага пер’я. Правай рукою ён указвае двум кавалерыстам на палі і раку, дзе разыгрываюцца трагічныя падзеі: радзівілаўская конніца праследуе жменьку ўцалелых сялян, якія імкнуцца перабрацца на другі бераг. Па рацэ плывуць трупы сялян. Тут жа, на беразе, каля касцёла і разбураных хат, частка паўстанцаў працягвае бой.
    Шпалера дакладна скампанавана, не перагружана дэталямі і фігурамі і акаймавана арнаментальным бардзюрам. Уверсе размешчаны герб Радзівілаў і подпіс з пералікам яго
    тытулаў. На гэтай шпалеры ўпершыню абазначаны ініцыялы выканаўцы «М. К.» Хутчэіі за ўсё гэта ініцыялы Марыі Кулакоўскай, якая ў гэты час працавала на мануфактуры.	)
    Існуе меркаванне, што гэты твор мае шмат агульнага з працамі галандскага мастака Ван дэр Меўлена І0°, які стварыў серыю габеленаў на Парыжскай мануфактуры па заказах Людовіка XIV. Відаць, мастакі, якія рабілі кардон «Бітвы на рацэ Славечна», былі добра знаёмы з гэтай серыяй і многае запазычылі з яе для сваёй работы, асабліва ў кампазіцыі. Поза Панятоўскага на кані і развесістае дрэва на першым плане адпавядаюць французскаму ўзору. Тое ж датычыць і характару бардзюра шпалеры з ваешіых атрыбутаў. Віленскія ж і іншыя ткацкія мануфактуры капіравалі ўжо радзівілаўскую шпалеру, асабліва позу конпіка Панятоўскага і дрэва на першым плане.
    Шпалера «Парад войск пад Заблудавам» (воўна, шоўк; 3,20 X Х5,90 м) выканана, відаць, у 1744 г. (Нацыяпалыіы музей у Кракаве, ГШР). Твор вытканы суцэльным палатном. Шпалера поўнасцю паўтарала карціну пад той жа назвай з Нясвіжскага замка, але тут больш акцэнтуюцца дэкаратыўныя моманты. Цэнтралыіае месца ў кампазіцыі займае фігура князя, на другім плане — парад войск з нагоды прыезду ў Заблудаў караля Полыпчы Аўгуста III. Часта гэты твор называюць «парадным», «батальным» партрэтам князя Міхала Казіміра. Кпязь — у ваенным убранні, футравай шапцы з пучком страусавага пер’я, з булавой гетмана, на белым уздыблепым кані. Фігура, павернутая да гледача ў тры чвэрці, выдае рыцарскую постаць князя. Кампазіцыя шпалеры ўраўнаважваецца двума развесістымі дрэва-
    100 Pagaczewski .1. Gobeliny polskie. Kra­kow, 1929. S. 71.
    мі, якія нібы ствараюць дэкаратыўную раму. На другім плане — стройпыя атрады кавалерыі праходзяць праз заблудаўскія ўзгорыстыя палі перад каралём Аўгустам III і жонкаіі гетмана, якія стаяць пад багатым памётам.
    Шпалера выканана ў прыгожай колераваіі гаме, дзе дамінуюць блакітна-зялёныя і шэра-залацістыя колеры, якія глыбінёй тону пагадваюць аксаміт. Як і дзве папярэднія, гэта шпалера акаймавана бардзюрам у стылі ракако з подпісам па-латыні. На адваротпым баку — імя і прозвішча ткачыхі Анастасіі Маркевіч. Гэта першы выпадак, калі майстрыха поўнасцю пакінула сваё імя і прозвішча на вырабе.
    Адным з важнейшых момантаў сваёй радаслоўнай Радзівілы, безумоўна, лічылі дараванне ім у 1547 г. імператарам Карлам V княжацкага тытула. На гэту тэму мастак Дэль Бэпе папісаў карціну, па якой бацька і сын Гескія выканалі шпалеру. (Палавіна пшалеры, што захавалася, знаходзіцца ў ПНР.)
    Шпалера «Імператар Карл V Габсбургскі даруе Радзівілам княжацкі тытул» (воўна, месцамі шоўк; 3,20X5,90 м) выканана ў стылі пыпінага італьянскага барока XVII ст.
    ...Высокая раскошная зала ў палацы Карла V у Аўгсбургу. У глыбіні — аркада. На троне, над якім фалдамі звісаюць багатыя ткапіны, сядзіць імператар. Перад ім на каленях Мікалай Чорны ў княжацкім плашчы з гарнастаевай мантыяй. На шпалеры адлюстраваны ўрачысты момант, калі імператар у прысутнасці князёў Рэчы Паспалітай, што размясціліся ўздоўж сцен, абвяшчае дараванне ганаровага тытула Радзівілам.
    Бардзюр шпалеры зусім іншага арнаменту, чым у папярэдніх творах: замсст ваенных атрыбутаў — матывы кветак. Па ўцалелай частцы шпалеры можна меркаваць аб перавазе ў ёй чырвонага колеру, якім пададзены плашчы князёў.
    Пры параўнанні разгледжаных шпалер карэліцкай серыі нельга не заўважыць шмат агульных рыс, якія сведчаць, што кардоны для іх рабіў адзін мастак: той жа характар стылізацыі, малюнка фігур, коней, пейзажу. Менш даскапалы малюнак на шпалеры «Узяцце ў палон Станіслава Міхаіла Крычэўскага...».
    Цяжка вызначыць дакладна, у якім годзе былі створаны карэліцкія шпалеры названай серыі. Хутчэй за ўсё не раней 1730 г., калі ўспомніць іх тэматыку, бардзюры ў стылі ракако. «Бітва на рацэ Славечпа» — не раней 1756 г., калі адбыліся падзеі, якія паслужылі асновай для сюжэта. Верагодна, усе карэліцкія шпалеры былі выкананы да 1760 г. пры жыцці Міхала Радзівіла (памёр у 1762 г.). У 1762 г. усе ткацкія варштаты з Mipa, Альбы, Камянца былі перавезены ў Карэлічы, дзе гаспадаром мануфактуры стаў яго сын Кароль Радзівіл (Пане Каханку), у бытнасць якога мануфактура прыйшла ў заняпад і ў першай палове XIX ст. спыніла сваё існаванне.
    Значна адрозніваецца ад шпалер радзівілаўскай серыі як памерамі, так і мастацкімі вартасцямі шпалера «Зацвярджэнне княжацкага тытула, дадзенага Радзівілам», выкананая прыкладна ў 1790 г. (0,90X1,63 м). Рысунак важкі, няма ўражання ўрачыстасці, фігуры статычныя, аўтар парушае гістарычную праўду (дзейныя асобы апрануты ў касцюмы, не адпаведныя свайму часу) і г. д., хаця па кампазіцыі яна падобна на шпалеру «Імператар Карл V Габсбургскі даруе Радзівілам княжацкі тытул». Колеравая гама складаецца з блакітнага з адценнямі колеру, чырвонага, залатога, карычневага з адценнямі і шэрага.
    Нязначная колькасць вядомых нам шпалер з радзівілаўскай серыі сведчыць пра тое, што Карэліцкая мануфактура вырабляла шпалеры ў асноўным для сваіх патрэб, а не на продаж.
    На радзівілаўскіх мануфактурах ткалі таксама кілімы. Кілімавая тэхніка — адна з найболып распаўсюджаных. Калі ў тэхніцы габелена ткаліся часцей рэчы манументальнага плана і фігурныя кампазіцыі, то ў кілімавай — меншыя па памерах, арнаментальныя, хаця рэзкай мяжы паміж імі няма. Здаралася, што ў габеленавай тэхніцы выконваліся невялікія працы і, наадварот, буйныя — у кілімавай. Усё залежала ад прызначэння твора. Вядома невялікая шпалера тыпу арнаментальнага кіліма капца XVIII ст. з радзівілаўскай мануфактуры 101, дзе цэнтр кампазіцыі займаюць тры кветкавыя вазоны на светлым фоне, бардзюр утвораны з букецікаў па цёмнаму фону.
    Вядомы польскі даследчык тканін С. Шуман падзяляе кілімы, якія вырабляліся на тэрыторыі Беларусі, на тры тыпы — мануфактурны, дворскі і народны — у залежнасці ад месца вырабу 102. Кілімы пачалі вырабляць пры жыцці Ганны Радзівіл з пачатку XVIII ст., на першым часе ў Бялай, затым у Міры, Нясвіжы і іншых месцах. Кожная майстэрня карысталася сваімі прыёмамі ткацтва і арнаментальнымі матывамі. Найболып распаўсюджанымі для многіх майстэрань былі матывы кошыка, вазопа з кветкамі ці раскіданых па полю букетаў. Для тканін з такім малюнкам характэрны адзін і той жа спосаб накладвання ценяў у кветках і лістах, аднолькавая стылізацыя малюнка. Гама колеру нешырокая, але заўсёды гарманічная.
    На радзівілаўскіх мануфактурах кілімы ткаліся па эскізах прыдворных мастакоў. Т. Манькоўскі лічыў, што невялікі па памерах дыван-кілім XVIII ст. з гербамі Палубіцкіх выкананы па эскізу аднаго з мастакоў — Гескага, Лютніцкага або Зацэаконта, якія працавалі ў той час на ману-
    101 Mankowski Т. Polskie tkaniny і hafty XVI—XVIII wieku. Wroclaw, 1954. S. 59.
    102 Там жа. C. 86.
    фактуры князёў Радзівілаў і зрабілі шмат кардонаў для ткацкіх мануфактур. Арнамент кіліма складаецца з некалькіх гербаў, якія, чаргуючыся, размешчаны ыа 12 палях. Такіх памераў кілім прэтэндуе на манументалыіасць, але глядзіцца вельмі манатонна. Аднак тое, што такая вялікая работа прароблена ў кілімавай тэхніцы, гаворыць пра сталасць майстэрства ткачоў.
    Дворскія тканыя кілімы і шпалеры выраблялі ў гарадах і мястэчках рамеснікі па заказу заможнай піляхты, якая мела «свой двор». Арнамент іх вытрыманы пераважна ў народных традыцыях, аднак з увядзеннем заходнееўрапейскіх матываў у стылі барока і класіцызму: натуралістычна трактаваных кветак, кошыкаў з гароднінай і садавінай, гірляндаў, перавітых стужкамі і інш.
    На дворскіх кілімах і шпалерах адлюстроўваліся сцэны з жыцця памешчыкаў, прагулкі маладых людзей на фоне руін замкаў. У такіх кампазіцыях адчуваюцца ўплывы заходнееўрапейскага жывапісу XVIII ст. Ткаліся яны і з выявамі фамільных гербаў, мясцовых краявідаў. Кілім 1743 г., зроблены ў Велікамірскім павеце для збройніка Антонія Камара Ваўкавыскага, скампанаваны няўмела: замак на фоне краявіду і герб не звязаны паміж сабой.
    Лепшае ўражанне пакідаюць дворскія кілімы, зробленыя пад уплывам народнага мастацтва. Кампазіцыю аднаго такога кіліма складаюць ланцужкі кветачак з лісцем, якія паўтараюцца ў гарызантальным напрамку. Такі ж матыў выкарыстаны і ў кайме. Ткач перапрацаваў народны матыў у стылі барока. Гэты прыклад далёка не адзіны ў практыцы выканання дворскіх кілімаў.
    Народныя кілімы ткаліся для абрадаў (вяселля) і аздабленпя народнага жылля. У іх скарыстоўваліся матывы расліпнага, зааморфпага, геаметрычнага характару.