Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
нутыя да ног, утвараюць нешта накшталт асіметрычных ракайльных картушаў.
Жывапіснасць познебарочнай скулыітуры надае дынаміка фігур. He жадаючы разбіваць унутраны спакой і засяроджанасць, мясцовыя разьбяры часта пераводзяць яе ў павышаную жэстыкуляцыю, дзякуючы чаму фігуры набываюць «танцуючы»
195. Марк. Сярэдзіна Will ст.
3 в. Нягневічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.
характар (скульптуры апосталаў Пятра і ІІаўла з в. Выгалененты Смаргонскага р-на). Асіметрыя становіцца вядучым прыпцыпам формаўтварэння. Складкі адзення напаўняюцца ветрам: усё, што можа быць змешчана ўбок (крыссе адзенпя, барада, валасы), змяшчаецца. Адно плячо апускаецца ніжэй другога, адводзіцца назад, надаючы постацям некаторую закручанасць. Асіметрызуюцца твары, перакошваюцца насы, лінія вачэй. Асаблівую ролю адыгрывае шматколерная паліхромія скульптуры. Шырока выкарыстоўваюцца актыўныя сакавітыя колеры: сіні, чырвоны, белы і іншыя ў спалучэнні з пазалотай. Высокім мастацкім узроўнем вызначаецца скульптура святога з в. Трабы Гродзенскай вобласці (МСБК), у якой пануе дух ракако. Пластычная лёгкасць фігуры і жэстаў цудоўна спалучаецца з прывабнымі фарбамі сіняга з чырвоным споду адзення, цёмпа-карычневай шапкай валасоў, высветленай вохрыстай карнацыяй.
Барока на Беларусі трымаецца да канца стагоддзя, не вызнаючыся, аднак, ні высокім узроўнем, ні разнастайнасцю пластыкі папярэдніх дзесяцігоддзяў.
Класіцызм, які пранікае ў Беларусь у канцы 70-х гадоў, у аб’ёмнай скульптуры XVIII ст. не пакінуў прыкметнага следу. Першыя найболып значныя творы гэтага стылю звязаны са свецкім мастацтвам, менавіта з палацавай архітэктурай і творчасцю італьянскага архітэктара Дж. Сака. Па яго праектах у 80-я гады былі выкананы стукавыя дэкарацыі ў Свяцкім палацы 76 (Гродзенскі р-н, не захаваліся), а таксама ў гродзенскім Новым замку, у стварэнні якіх прымалі ўдзел прыватныя каралеўскія скульптары I. Гавеман,
76 Tatarkiewicz W. 0 sztuce polskiej XVII і XVIII w.: Architektura — rzezba. Warsza­wa, 1966.
196. Пётр. Сярэдзіна XVIII ст. 3 в. Няеневічы Наваерудскага р-на Гродзенскай вобл. ДММ БССР
Відэман і інш.77 Верагодна, у гэтыя ж гады набывае каштоўнае ў мастацкіх адносінах стукавае аздабленне
77 Morelowski М. Materialy do dziejow artystycznych Nowego Zamku W Grodnie // Prace i materialy Spraw. SHS TPN w Wilnie. Wilno, 1938/1939. T. 3. S. 143— 149. Полацкія езуіты пры калегіуме мелі майстэрню, дзе рыхтавалі штукатураў. Гл. таксама: Brezgo В. Sztuki pigkne w Kolegium oraz w akademii jezuitow w Polocku w XVIII—XIX ww. // Prace i materialy Spraw. SHS TPN w Wilnie. Wilno, 1938/1939. T. 3. S. 29—39.
бакавая капліца ў Гродзенскім францысканскім касцёле. Шэраг дэталей, такіх, як складкі адзення, некаторая матэрыяльная грубаватасць постацей, гірлянды картушаў з лісця аканту і лаўра, гавораць аб пераходным стылі (так званы станіславаўскі класіцызм). Аб’ёмпая драўляная скульптура гэтага перыяду, звычайна таніраваная белым колерам, што імітавала колер гіпсу,— сухаватая і халодная, пазбаўлена многіх выяўленчых якасцей пластыкі папярэдніх дзесяцігоддзяў (фігуры Кацярыны і Казіміра з вв. Суботнікі і Радунь Гродзенскай вобл.).
Пад уплывам класіцызму ў скульптуры 70-х гадоў пачынаюць знікаць напоўненыя ветрам складкі, жывапіснасць і багацце ракурсаў познебарочнай скульптуры — позы становяцца спакойнымі. Назіраецца зварот да форм і прыёмаў больш ранпяга часу. Так, у дэкоры галоўнага алтара ў Мураванай Ашмянцы Гродзенскай вобласці скарыстаны арнамент з буйнымі завіткамі, блізкімі па характару да дэкору разьбяной царскай брамы 1669 г. з Мікалаеўскай царквы Магілёва; паясныя выявы юнакоў, што падтрымліваюць арнаментальныя гірлянды, сустракаюцца ў дэкаратыўным афармленні алтара першай паловы XVII ст. у Будславе (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Асноўная ўвага канцэнтруецца на тварах, якія прапрацоўваюцца больш старанна і дэтальна. Узрастае сухасць у трактоўцы адзення. Гэта рыса ўласціва цудоўнай скульптуры Пятра з в. Правыя Масты Гродзенскай вобласці.
Такім чынам, у беларускай драўлянай пластыцы першай паловы XVIII ст. склаліся і атрымалі шырокае распаўсюджанне вобразна-стылістычныя асаблівасці мясцовага «нізавога» барока, характэрнымі для якога былі шырокае і экспрэсіўнае скарыстанне дэфармацый фігуры, частак цела, рыс твару, абагульненасць трактоўкі фігуры і адзення,
простанародны тыпаж. У другой палове стагоддзя гэтыя рысы кансервуюцца ў народнай пластыцы, якая вызначаецца на землях Беларусі надзвычайным лаканізмам пластычнай мовы.
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Пасля некаторага эканамічнага і культурнага спаду, які ў сувязі са шматлікімі войнамі быў характэрным для другой паловы XVII ст., у XVIII ст. узнаўляецца рамесніцкая вытворчасць, расце колькасць рамеснікаў у гарадах, прадаўжаецца працэс іх канцэнтрацыі ў цэхавых арганізацыях. Шырока развіваецца мануфактурна-вотчынная вытворчасць усіх відаў мастацкіх вырабаў. Пры памешчыцкіх маёнтках і манастырах узнікаюць буйныя майстэрні, якія працуюць на патрэбы феадалаў, а таксама на рынак, даючы асноўную колькасць мастацкіх вырабаў. Дармавая праца прыгопнага селяніна забяспечвала памешчыцкія і манастырскія гаспадаркі ўсім пеабходным і прыносіла ім вялікія прыбыткі. У сувязі з гэтым пытанню развіцця рамесніцкай вытворчасці ўдзялялася вялікая ўвага.
Вызначальную ролю ў развіцці эканомікі, прамысловасці і мастацкіх рамёстваў Беларусі таго часу адыгралі буйныя беларускія, ггольскія і ўкраінскія магнаты і сам кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст, якія мелі значныя капіталы і былі ўладарамі вялікіх тэрыторый у Беларусі. Асноўны напрамак быў узяты на развіццё мастацкіх рамёстваў, заснаваных на шматвяковым вопыце мясцовых рамеснікаў. Менавіта мясцоваё рамяство папярэднічала з’яўленню на Бсларусі ў XVIII ст. буйных мануфактур. Пры манастырскіх і памешчыцкіх маёнтках налічвалася дзесяткі мануфактур рознага профілю: шаўковых
паясоў у Слуцку і Нясвіжы, суконныя і палатняныя ў Ружанах, Бабоўні, Падласосні, габеленаў у Гродзенскай каралеўскай эканоміі, Міры, Карэлічах, жалезаплавілыіыя заводы ў Вішневе і Бакштах, шліфавальны завод па вырабу рэчаў з каменю ў Янкавічах, мануфактура шклярусу і фаянсавага посуду ў Гродна, ліцейныя майстэрні ў Лагойску, Вілейцы, Дзісне і інш.
197. Флеты і келіх. 2-я пал. XVIII ст. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
Яркую старонку ў гісторыю беларускага мастацкага шкла XVIII ст. упісалі гутнікі і гравіроўшчыкі, якія працавалі на шкларобчых мануфактурах князёў Радзівілаў у мястэчках Урэчча і Налібокі78, дзе ўжо тады варылі крышталь 79.
78 Зараз гарадскі пасёлак і вёска ў Мінскай вобласці.
79 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977. С. 39.
За паўтара стагоддзя дзейнасці мануфактур тут з’явіліся свае прафесійныя мастакі — гравёры і піліфавальшчыкі, якія прынеслі шырокую вядомасць беларускаму шклу. Мастацкая дзейнасць стала для іх традыцыйнай і перадавалася з пакалення ў пакаленне. Архівы захавалі імёны праслаўленых майстроў. Гэта род патомных гравіроўшчыкаў і шліфавальшчыкаў па шклу Дубіцкіх — Мікалай, Ян, Пётр, Казімір, Ігнат, Тодар, Кароль і інш., некалькі пакаленняў Рымашэўскіх, Залескіх, Санцэвічаў, Александровічаў, Адамовічаў, Дашкевічаў і інш.
198. Прадметы з сервіза Урэцкай ці ІІалібоцкай мануфактуры. 2-я пал. XVIII ст. Кракаўскі Нацыянальны музей.
ПНР
Асартымент вырабаў быў досыць шырокі: падсвечнікі, бакалы, флеты, келіхі, кілішкі, бутэлькі і графіны розных памераў, форм і прызначэння, шклянкі і шкляніцы (вялікіх памераў шклянкі з накрыўкамі), флягі, сталовыя камплекты, сервізы, якія ўключаюць наборы графінаў, бакалаў, келіхаў, кілішкаў і фляг розных памераў і прызначэн-
ня, але вырашаных у адным дэкаратыўна-стылявым ансамблі, сальнічкі, кружачкі да чаю і дэсертныя талерачкі, маслёнкі, салатнічкі, «барылцы» і «цабэркі», ампулкі для літургіі, слоікі, чарнільніцы, пясочныя гадзіннікі, шкельцы для акуляраў і гадзіннікаў, лямпы настольныя, наборы «фражэтовыя» (судкі для спецый).
Масавае бясколернае шкло жаўтаватага, зеленаватага ці дымчатага адценняў выраблялася з мясцовага пяску, які ўтрымліваў значны працэнт жалеза. Для абясколервання шкла дабаўлялі павялічаную дозу вокісу марганца, што давала ў асноўным ружавата-фіялетавыя адценні.
Для беларускіх шкляных вырабаў характэрна асіметрычнасць прафіляваных ножак і чаш бакалаў, кілішкаў, кубкаў. След ад понціі ў большаюці выпадкаў 'не зашліфоўваўся. Краі стоп ножак у многіх вырабах загортваліся ўнутр ці вонкі ў выглядзе складкі-пятлі шырынёй 1,5—2 см. Гэты прыём сустракаецца таксама ў задзелцы краю вусця на сярэдневяковых сасудах з Полацка і Навагрудка, што стала ў далейшым традыцыйным у беларускім шкларобстве.
Усе гэтыя тэхналагічныя прыёмы былі звязаны з існуючымі ў Беларусі традыцыямі вырабу шкла метадам свабоднага выдзімання і якасцю мясцовай сыравіны, што ў сваю чаргу ўплывала на архітэктоніку посуду і яго колеравы лад.
Урэцка-налібоцкія шкляныя вырабы XVIII ст. выпускаліся ў асноўным з бясколернага шкла. Выраблялася таксама каляровае шкло, хаця ў меншай колькасці, чым бясколернае, але вельмі рэдкіх і насычапых адценняў: цёмна-зялёнае («смарагдавае»), цёмна-сіняе, чырвонае, цёмна-фіялетавае. Дэкарыравалася яно гэтак жа, як і бясколернае. Яго грапілі і гравіравалі тымі ж геральдычнымі і расліннымі арнаментальнымі ўзорамі. Акрамя таго, у
1765—1766 гг. у Налібоках выраблялі посуд з малочнага шкла («карафінка колеру фаянсавага, акруглая, гладкая», «салатнічка колеру фаянсавага»), Мяркуючы па інвентарах
199. Посуд Урэцкай ці Налібоцкай мамуфактуры. 2-я пал. XVIII ст. Кракаўскі Нацыянальны музей.
ПНР
Налібок за 1799 г., малочнае шкло тут выраблялі і ў канцы XVIII ст., таму што згадваецца посуд, зроблены са шкла, «прэпараванага з косцю».
Найболыпая разнастайнасць форм наглядаецца сярод келіхаў. Чашы іх мелі форму або прафіляваную, або накшталт усечанага конуса. Прафіляваныя чашы выдзімалі трох відаў: з рэзкім перахопам у дне; званочкападобныя, г. зн. з шіаўным перахопам; з трыма пукатасцямі па дне. Форма ўсечанага конуса і прафіляваная двух відаў (з рэзкім і плаўным перахопамі на дне) была запазычана з нямецкага шкларобства. Аднак у адрозненне ад першапачатковых узораў беларускім келіхам уласціва іншая канфігурацыя чаш. Для нямецкіх вырабаў характэрна лінейная чоткасць абрысаў і сухасць, стрыманасць пры мадэліраванні профілю чашы. У беларускіх, наадварот, адчуваецца свабода і размашыстасць, што, з