Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Традыцыі М. Вашчанкі прлцягваў яго сын Васіль — самабытны гравёр магілёўскай школы, творы якога ў значнай ступені вызпачаюць яе мастацкае аблічча. В. Вашчанка працаваў выключна ў тэхніцы дрэварыта, выканаўшы 22 творы 53. Яны дзеляцца на дзве групы: падпісаныя (7 прац) і непадпісаныя (15). Падпісаны тытульныя лісты магілёўскіх кніг «Дыёптра» (1698), «Неба новае» (1699), «Перла шматколернае» (1699), «Кніга жыцій святых» (1703), гравюры «Ян Дамаскін», «Нараджэнне» (абедзве з «Асмагласніка», 1730), а таксама «Антымінс» (1708). Гэта найболып дасканалыя дрэварыты. Іх прыгожыя, плаўныя лініі вылучаюцца чысцінёй і тонкасцю разьбы. Звяртае ўвагу дробная, але вельмі дакладная штрыхоўка, якой мастак мадэліруе форму.
Па тэхнічных і стылістычных адзнаках да манеры В. Вашчанкі можа быць аднесены і шэраг непадпісаных прац, сярод якіх гравюры кнігі «Акафісты» 1698 г.: тытул, «Хрышчэнне Ісуса», «Благавешчанне», «Уваскрэсенне», «Хрысціцель», «Успенне», «Тройца і прапаведнікі», «Страшны суд», «Тайная вячэра», «Ісус з дзяржавай». Непадпісаныя творы гравёра, відаць, больш раннія. У асобных з іх яшчэ крыху грубаватая штрыхоўка, фігуры людзей трактуюцца нразмерна ўмоўна, у малюнку і тэхніцы разьбы не адчуваецца ўпэўненасці.
У пазнейшых дрэварытах («Успенне», «Страшны суд», «Тайная вячэра» з «Дыёптры», 1698) контуры апрацаваны болып старанна і дакладна. Гравёр па-ранейшаму трымаецца лінеарнай манеры, але фігуры людзей цяпер набываюць у яго большую пластычнасць. Узмацняецца іх жыццёвасць, асязальнасць. Да ліку лепшых прац В. Вашчанкі адносіцца тытульны ліст «Кнігі жыцій
62 Шчакаціхін М. Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя. Мн., 1925. С. 132.
святых-» (1702). Фігуры святых і анёлаў награвіраваны тут здзіўляюча віртуозна; форма чытальная, выдатна перададзены аб’ём. Па-майстэрску выкананыя складкі адзення дакладна выяўляюць пластыку фігур.
178. М. Башчанка. Ілюстрацыя да «Турэцкай манархіі». Слуцк. 1678
У ніжняй частцы тытула «Кнігі жыцій святых» у медальёне награвіраваны від роднага горада Васіля Вашчанкі — Магілёва. Гэта адзін з першых выпадкаў, калі ў кірылаўскай кнізе царкоўнага зместу рэалістычна адлюстраваны цалкам свецкі гарадскі пейзаж з будынкамі грамадскага прызначэння.
У пазнейшых дрэварытах В. Вашчанкі лінеарнасць саступае месца большай маляўнічасці. Узмацняецца аб’ёмнасць фігур, будынкаў, пейзажу. Захоўваючы ранейшы лінейны рытм, В. Вашчанка значна ўзбагачае малюнак святлоценявымі эфектамі. У дрэварыце «Ян Дамаскін» («Асмагласнік», 1730) манументальная фігура, добра закампанаваная ў правільны чатырохвугольнік, запаўняе амаль увесь ліст. У абрысе фігуры, рэзкім павароце галавы, у жывых, неспакойных складках адзення адчуваецца дынаміка і сіла. Пластычны
эфект гравюры будуецца на кантрастах чорных і белых плям.
Асобныя гравюры В. Вашчанкі («Тройца і прапаведнікі», «Страшны суд», «Распяцце») па кампазіцыі набліжаюцца да гравюр з кнігі «Акафісты і каноны». Але мастацкі почырк Васіля Вашчанкі прыкметна адрозніваецца ад манеры бацькі. Апошні аддаваў перавагу танальным рашэнням, карыстаючыся ўсім багаццем святлоценявой мадэліроўкі. Дрэварыты Васіля Вашчанкі, наадварот, больш лаканічныя па стылю. Пластычныя, плаўныя, некалькі акруглыя лініі дакладныя і простыя. Фігуры людзей у яго працах часцей за ўсё дамінуюць пад наваколыіым асяроддзем.
Як зазначаў М. Шчакаціхін, па выяўленчай стылістыцы «Васіль Вашчанка... набліжаецца да агульнабеларускай стылістычнай традыцыі, дзе адсутнасць падрабязных дэталей, спрошчанасць канструкцыі і перавага фігур над архітэктурнымі планамі з’яўляецца характэрнай рысай амаль што для ўсіх помнікаў малярскіх школ XVII—XVIII стагоддзяў» 54.
Магілёўскія выданні з гравюрамі іншых мастакоў захаваліся горш. Вядомы дрэварыты Фёдара Ангілейкі ў кнігах «Асмагласнік» (1700) і «Часаслоў» (1703), якія ён падпісваў «Ангілейка Ф.», «Фёдар А.», «Ф. А.». У першай змешчаны яго гравюры з выявай Ісуса, цара Давіда і Іаана Прадцечы, лінеарнай манерай блізкія да творчасці В. Вашчанкі. Тое ж датычыць гравюры з вобразам маці боскай у «Часаслове». Прастатой мастацкіх прыёмаў працы Ангілейкі, як і іншыя беларускія дрэварыты, набліжаюцца да народнага лубка. У наш час у «Асмагласніку» выяўлена яшчэ шэсць падпісных гравюр Ангілейкі. Іх высокі мастацкі ўзровень дае права называць гэтага майстра відным прадстаўніком магілёўскай школы гравюры.
3 іншых майстроў магілёўскай школы гравюры нам вядомы імёны Пігарэвіча («Акафісты штодзённыя», 1698), Міхася Чарняўскага, Яна Стральбіцкага, Мікіты Антушкевіча.
Як і графіка Супрасля, працы магілёўскай друкарпі сведчаць, што ў XVIII ст. беларуская кніжная графіка паспяхова працягвала традыцыі віленскай і куцеінскай школ гравюры. Кантакты з жыццём у беларускіх мастакоў кнігі ўзмацніліся. У гравюрах магілёўскай школы ў выявах людзей улоўліваюцца рысы жыхароў Магілёва, беларусаў XVII — XVIII стст.
На думку Д. Равінскага, гравюры магілёўскай школы набліжаюцца да кіеўска-львоўскай школы. 3 другога боку, арнаментальныя матывы магілёўскіх гравюр нярэдка пераклікаюцца з арнаментам маскоўскіх выданняў XVI—XVII стст. Але ў многіх адносінах магілёўская школа гравюры была самастойнай. Творы магілёўскіх майстроў простыя і ў той жа час выразныя па кампазіцыі: чалавечыя фігуры ў іх прыкметна дамі-
179. В. Вашчанка (?). Хрыстос з кап'ём. «Актоіх». Магілёў, 1730, 1740
нуюць над навакольным асяроддзем — якасць, увогуле характэрная для станковых форм тагачаснага беларускага мастацтва. Арнаментыка магілёўскіх выданняў адышла і ад старадрукарскага стылю. Як выданні Супрасля, яна зазнала прыкметны
180. В. Вашчанка. Нараджэнне Хрыста. «Актоіх». Магілёў, 1730
ўплыў беларускага народнага мастацтва.
Станковая графіка XVIII ст. прадстаўлена сюжэтнымі кампазіцыямі, лубком, партрэтам, якія гравіраваліся ў Вільні, Нясвіжы, Гродна. М. С. Кацар указвае на віленскую школу графікі, якая ў гэты перыяд была цесна звязана з беларускай культурай.
Колькасць прафесійных і напалову прафесійных графікаў у Вільні ў XVIII ст. некалькі павялічылася. Аднак агульны ўзровень іх творчасці нельга прызнаць высокім. Заняпала кніжная ілюстрацыя віленскіх выдавецтваў, у тым ліку акадэмічнага. Партрэты змяшчаюцца ў кнігах рэдка, фігуруюць у асноўным асіметрычныя застаўкі і віньеткі ў стылі
ракако, выкананыя нярэдка досыць пасрэдна. Часам выкарыстоўваюцца старыя клішэ.
Па сведчанню П. Галаўнэ, у Вільні працавала больш чым 20 гравёраў. Найболып вядомымі з іх былі Ф. Бальцэвіч, браты Ю. і I. Перлі, Е. Бёлінг, К. Карэнга, I. Пятроўскі і інш.55 Мяркуючы па прозвішчах, некаторыя з гэтых майстроў паходзілі з Беларусі. У іх творчасці цесна перапляталіся мастацкія традыцыі Беларусі, Літвы і Польшчы, што абумовіла стылістычную стракатасць іх прац.
Найбольш прадукцыйным і здольным графікам быў Францішак Бальцэвіч, які гравіраваў партрэты, экслібрысы, карцінкі рэлігійнага зместу. Яго некалькі сухаватыя па манеры выканання медзярыты вылучаюцца прыкметнай дэкаратыўнасцю. Да ліку лепшых твораў Бальцэвіча адносіцца «Партрэт П. Скаргі». Твор вабіць вострым псіхалагізмам. Мастак умела карыстаецца святлоценявой мадэліроўкай, акцэнтуючы твар партрэтаванага, які яскравай плямай вылучаецца на цёмным фоне. Вялікай папулярнасцю на Беларусі і ў Літве карысталіся выкананыя Бальцэвічам народныя лубкі. У яго экслібрысах заўважаецца адыход ад чыста гербавага вырашэння кніжнага знака і імкненне адлюстраваць індывідуальныя асаблівасці ўладальніка той або іншай бібліятэкі (экслібрыс A. Ca­neri) .
Для партрэтаў Е. Бёлінга, I. Пятроўскага, К. Карэнгі характэрна спалучэнне прафесійных навыкаў з рысамі аматарства.
Графіка віленскіх мастакоў — прыклад цеснага ўзаемадзеяння мастацтва братніх літоўскага і беларускага народаў.
У развіцці графічнага партрэта
ss Galaune Р. Lietuvos grafika XVI—XIX// Is Lietuviu Kulturos istorijos. Vilnius, 1961. S. 275—277.
віднае месца належыць Нясвіжу. У гісторыі беларускай графікі вядомы альбом «Выява роду князёў Радзівілаў» — выяўленчы летапіс магутнага магнацкага роду больш чым за 400 гадоў (прыкладна з 1346 па 1758). У альбоме змешчана 165 парірэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Праца над партрэтамі працягвалася каля 13 гадоў. Надрукаваны ў 1758 г. у нясвіжскай друкарні альбом «Выява роду князёў Радзівілаў» як бы кладзе пачатак таму тыпу выданняў па мастацтву, што шырока распаўсюджаны ў наш час.
He ўсе творы выкананага нясвіжскімі маіістрамі манументальнага
181. В. Вашчанка. Тытульны ліст «Кнігі жыцій святых». Магілёў, 1703
партрэтнага цыкла аднолькавыя па мастацкіх якасцях. На многіх партрэтах парушаны прапорцыі і анатомія чалавечага цела, скажоны твары,
дрэнна намаляваны рукі, плечы. Але відавочная адсутнасць прафесійнай школы досыць часта як бы кампенсуецца гіпербалічнай ці нават гратэскнай выразнасцю. 3 вялікага партрэтнага цыкла можна лёгка выбраць два-тры дзесяткі твораў, якія вабяць псіхалагізмам характарыстык, пэўным майстэрствам: партрэты Вайшунда, Георга I, Крыштафа Мікалая Радзівіла, Мікалая Радзівіла з Муснікоў, Елізаветы Эўфеміі і інш. Індывідуалізацыя і псіхалагізм у адлюстраванні гэтых асоб спалучаюцца з тонкасцю графічііага выканапня. Аднак мастакі не імкнуліся ўпрыгожыць прадстаўнікоў роду Радзівілаў, не хавалі ад гледача іх недахопы. Кідаецца ў вочы нават нейкая лялечнасць, нерухомасць партрэтаваных. Станоўчай рысай лепшых партрэтаў з’яўляецца індывідуалізацыя твараў, скрупулёзная трактоўка адзення, галаўных убораў. На жаночых партрэтах пераканаўча-матэрыяльна адлюстраваны пышныя прычоскі, прадметы туалету, дарагія ўпрыгожанні, аксаміт, парча, кунтушы з гарнастая, італьянскія атласы. Звяртае ўвагу трактоўка галаўных убораў, якія нярэдка нагадваюць святочныя беларускія ііародныя ўборы («Кацярына — княжна з Цемчына», «Елізавета Ганна Насілоўская» і інш.).
Выканаўцам партрэтаў Радзівілаў даследчыкі звычайна называюць Гершку (Гіршу) Ляйбовіча (1700— 1770). Тым часам іх мастацкая стылістыка розная, а гэта сведчыць, што яны зроблены не адным, а некалькімі майстрамі медзярыта.
Апрача Г. Ляйбовіча ў кантракце названа прозвішча яго бацькі — Лейбы Зыскяловіча, які таксама прымаў удзел у выкананні партрэтаў. Фігуруе ў дакументах і нейкі Лейба-ювелір, а таксама Ксаверы Дамінік Гескі-старшы, які «адтушаваў» 15 партрэтаў. (Магчыма, ён на падставе алейных твораў-першакрыніц выконваў малюнкі, якія затым гравіравалі Ляйбовічы разам з іншымі гравёра-