Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Асаблівасці мясцовага жывапісу XVIII ст. добра прасочваюцца і ў іканастасе Прачысценскай царквы 1760 г. з г. п. Шарашова Брэсцкай вобласці.
Шарашоўскі іканастас складаўся з мясцовага, святочнага і дэісуснага чыноў. Цягі і рамы яго былі распісаны пад белы мармур з блакітнымі прожылкамі. Капітэлі, калоны і пілястры, карнізы пазалочаны. У мясцовым радзе па баках ад царскай брамы
32 Лнхачев Д. С. Развнтне русской лнтературы X—XVIII вв. Л., 1973. С. 207.
Рэканструкцыя іканастаса Прачысценскай царквы 1760 г. г. п. Шарашова Брэсцкай воблаеці
III
25
26
27
28
29 30
8а
31
32
33
34 35 26
II 9а,
б, в,
Юа,
б, в
11 12
13 14 15 16
86
17
18 19
20
21 22 23 24
I
6
4
2
1
3
5
7
0
*
*
*
*
*
*
Умоўныя абазначэнні: * — не захаваўся.
(I—1) знаход.зіліся «Маці боская Адзігітрыя» (I — 2), «Хрыстос Уседзяржыцель» (1—3), якія былі ўпрыгожаны пазалочанымі абкладамі з барочным арнаментам, паўночная і паўднёвая брамы (I—4-5). Сярэднікам святочнага рада і дэісуснага чына служыў абра.з-двухрадка «Хрыстос на троне. Маці боская Прадвесце» (ІІ-ІІІ — 8 а, б). Своеасаблівасць іконаграфічнай схемы шарашоўскага «Хрыста на троне» ў тым, што Хрыстос тут не абкружаны сферамі і сіламі нябеснымі, аналогіі гэтаму знаходзім толькі ў ноўгарадскім жывапісе XVI ст.33 Незвычайным з’яўляецца перанясенне з прарочага ў святочны рад абраза «Маці боская Прадвесце», сімвалізуючага нараджэнне новазапаветнай хрысціянскай царквы.
У дэісусным чыне (III—25-36) выключаны прадстаячыя — маці боская, Іаан Прадцеча і анёлы, уведзены дванаццаць апосталаў. Прынцып размяшчэння — па шэсць апосталаў (па адным ці папарна) па баках сярэдніка — характэрны для беларускай, украінскай, рускай жывапісных школ XVII—XVIII стст.34 Абразы сярэдніка (II, III — 8 а, б) мясцовага рада (1-2-5) і дэісуснага чына (III—2536) былі напісаны адным майстрам.
33 Фялатов В. В. ІІконостас Новгородского Софнйского собора//Древнерусское нскусство. М., 1969. С. 65.
34 ІІсторня русского нскусства. В 13 т. М., 1959. Т. 4. С. 319; Драган М. Украінська декоратнвна різьба XVI—XVIII стст. Кнів, 1970. С. 25—31; ІІсторня украі'нського мнстецтва. Кйів, 1967. Т. 2. С. 292.
Аб гэтым сведчыць адзіная манера пісьма, аграфлёны арнамент, арыентацыя мастака на старажытнарускія кананічныя ўзоры.
Своеасаблівасць святочнага рада адзначана тым, што ў яго ўключаны чатыры трохчасткавыя абразы багародзічнага цыкла кратнай рэдакцыі,
162. Павел і Пётр. Крылы алтара. 2-я чвэрць XVIII ст. Абраз з г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. ДММ БССР
163. Благавешчанне.
Абраз святочнага рада Шарашоўскага іканастаса. Брэсцкая вобл.
XVIII ст. ДММ БССР
іконаграфічныя схемы якіх бяруць пачатак ад візантыйскага жывапісу XIV—XV стст. і ад старажытнарускага іканапісу XV ст., а таксама дванаццаць твораў, непасрэдна прысвечаных святам і маючых цягу да гравюр беларускіх і ўкраінскіх выданпяў XVII ст.35 Каларыт абразоў свя-
35 Логвпп Г. Украяпскне Карпаты. М., 1973. С. 107.
точнага рада гучны, насычаны. Золата фонаў, аграфлёных арнаментаў гарыць ярка-чырвопымі, зялёнымі, блакітнымі, белымі, ружовымі, шэрымі, цёмна-чырвонымі, цёмна-карычневымі фарбамі. Абразы насычаны мноствам бытавых дэталей, узятых непасрэдна з натуры: вязаныя карункі на пакрывале ложа маці боскай ва «Успенні» (23), вялікая насавая хустачка, якой Марыя выцірае слёзы, у «Распяцці» (19). 3 наіўнай непасрэднасцю паказаны бытавыя сцэны ў «Растве багародзіцы», каленапакланенне ў «Растве Хрыстовым» (12). Шарашоўскія майстры імкнуліся перадаць глыбіню, перспекгыву, адлюстраваць пейзаж, архітэктуру. Гэтыя ж з’явы характэрны і для іншых твораў іканапісу сярэдзіны і другой паловы XVIII ст. Шмат цікавых дэталей, бытавых падрабязнасцей увялі ў свае творы два обраўскія майстры, што стварылі абразы для
164. Раство багародзіцы. Абраз святочнага рада Шарашоўскага іканастаса. Брэсцкая вобл. Сярэдзіна XVIII ст. ДММ БССР
Крыжаўзвіжанскай царквы ў Обраве: нацюрморты ў «Растве багародзіцы» і «Тайнай вячэры», вянок на галаве Марыі ва «Увядзенні ў храм», створка ложа ва «Успенні». Умела ўстаўлялі яны «рэаліі» ў іконаграфічныя схемы, запазычаныя з гравюр беларускіх і ўкраінскіх выданняў XVII—XVIII стст.
Перадача фактурнасці матэрыялу здзіўляе ў працах ікапапісца Марыянавіча 1758—1766 гг. У яго падпісным і датаваным «Дэісусе» ў адзенні святых дакладна перададзены карункі з сярэбраных і залатых нітак, малюнак тканін сярэдзіны XVIII ст. Гэтыя рысы характарызуюць і «Частку прарочага рада» (з трыма клеймамі) сярэдзіны XVIII ст. з Данілавіч. Манаграміст М. В. пры запазычанні іконаграфічных схем са старажытнарускага мастацтва і старадрукаваных кпіг таксама добра перадае «рэаліі»: пейзаж у «Міколе», канкрэтызацыю твораў у «Пакровах» улюбёнага на Беларусі растова-суздальскага тыпу.
Нарастанне рэалізму ў жывапісе другой паловы XVIII ст. найбольш ярка праявілася ў працы шарашоўскага майстра, аўтара дэісуснага чына шарашоўскага іканастаса («Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Вагаслоў, Іаан Златавуст», ДММ). У традыцыйную схему, прыкладам выкарыстання якой можа служыць аднайменны абраз з Вялікага Падлесся, майстар увёў калоны, з натуры напісаў адзенне уніяцкіх свяшчэннаслужыцеляў, іх рукі, даў яркія індывідуальныя характарыстыкі персанажам, прататыпамі якіх паслужылі добра знаёмыя яму людзі. Такім чынам, шарашоўскі майстар ушчыльную падышоў да свецкага партрэтнага жывапісу.
У працах шарашоўскіх, обраўскіх, зелаўскіх, давыд-гарадоцкіх і многіх іншых майстроў добра відаць адданасць традыцыям мясцовага, старажытнарускага жывапісу. Аднак гэтыя майстры не адмаўляліся і ад заходнееўрапейскага мастацтва, тым
больш што ў XVIII ст. мастацтва Расіі ўжо ўлілося ў агульнаеўрапейскае і развівалася разам з ім. Моцнаму пранікненню заходнееўрапейскіх уплываў садзейнічала і наяўнасць
165. Раство Хрыстова. Абраз святочнага рада ІПарашоўскага іканастаса. Брэсцкая вобл.
XVIII ст. ДММ БССР
вялікай колькасці замежных мастакоў на Беларусі.
Беларускія ізаграфы вельмі часта выкарыстоўвалі заходнееўрапейскую схему «Сашэсце святога духа». Зелаўскі майстар, напрыклад, яшчэ шырэй уводзіў заходнееўрапейскія схемы ў абразы «Апосталы», «Благавешчанне». Да яе звярнуўся і латыгальскі майстар у «Каранаванні маці
166. Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Грыгорый Багаслоў, Іаан Златавуст з г. п. Шарашова Брэсцкай вобл. 2-я пал. XVIII ст. ДММ БССР
боскай». Яны таксама і ў аснове абразоў «Каранаванне маці боскай» з Нова-Тухіна, «Маці боская Адзігітрыя Рымская» з Астрагляд. Нярэдка беларускія майстры пісалі абразы паралельна па кананічных праваслаўных і заходнееўрапейскіх схемах на той жа самы сюжэт. Таму побач з растова-суздальскім ізводам «Пакровы», вядомым па працах манаграміста М. В. (1751) і Маркіянавіча (1761), з’яўляюцца і «Пакровы» заходнееўрапейскага тыпу ў працы Яна з Бусяжа 1797 г.
Ускладненне кампазіцыі за кошт сінтэзу ўсходняй і заходнееўрапейскай схем («Пакровы» латыгальскага майстра, «Працвіўшае дрэва крыжа» з Віцебска), пошукі новых кампазіцыййых рашэнняў для прачытаных па-новаму евангельскіх сюжэтаў або кандакаў у гонар маці боскай («Адзіны бог усіх» з Астрагляд, «Акафіст маці боскай» 1796 г. з Пінкавіч) паказваюць, што ў сярэдзіне — другой палове XVIII ст. у жывапісе Беларусі развіваецца ілюстрацыйна-дагматычны напрамак.
Як і ў барочнай алтарнай скулыітуры, у іканапісе гэтага часу велізарная роля адводзілася пазалоце і серабрэнню. У абразах мясцовых чыноў шарашоўскага і давыд-гарадоцкага іканастасаў — «Маці боская Адзігітрыя», «Хрыстос Уседзяржыцель» — уведзены пазалочаны арнаментаваны фон, жывапіснае адзенне закрыта пазалочанай, пасярэбранай чаканкай з абкладамі барочнай разьбы. Гэты ж спосаб афармлення характэрны для «Хрыста Уседзяржыцеля» (1766) з Пінска, «Пакроваў» (1796), «Маці боскай з дзіцем» (1795) са Стахава, абразоў з Гарадцоў, Лунны, Мосара, Гродна і многіх іншых,
Часам фон (у тым ліку і пазалочаны і пасярэбраны) зацягвалі рознакаляровым аксамітам або сукном (чырвоным, цёмна-чырвоным, зялёным, карычневым), прымацоўвалі на ім зоркі. Жывапіс адзення закрыва-
167. Манаграміст М. В. Пакровы. Абраз з г. Маладзечна Мінскай вобл.
1751. ДММ БССР
лі пазалочанымі, пасярэбранымі рызамі, як, напрыклад, у «Маці боскай Адзігітрыі Смаленскай» з Дзісны, абклад для якой у 1774 г. зрабіў залатых спраў майстар Пётр Сліжык; у «Хрысце Уседзяржыцелю» 1767 г. з Мястковіч і інш. Гэту своеасаблівасць афармлення беларускіх абразоў яшчэ напачатку XX ст. адзначыў П. М. Красавіцкі, які лічыў, што такім спосабам «пры параўнаўчай беднасці насельніцтва Заходняй Русі задавальнялася імкненне да царкоўнай дабрачыннасці» 36.
36 Красавнцкнй П. М. Памятннкн церковной старнны Полоцко-Внтебского края н нх охраненне//Полоцко-Внтебская старнна. Внтебск, 1911. Кн. 1. С. 20.
Здаралася, рызы ў абкладах выконваліся не з металу, а з дрэва. Яны ўяўлялі імітацыю пазалочаных, пасярэбраных абкладаў, напрыклад у абразах «Маці боская Адзігітрыя Смаленская» (XVI ст.) з Дубянца, «Пётр і Павел» (XVIII ст.) з Магілёва.
Фон, адзенне, архітэктурныя дэталі, нацюрморт у абразах запаўняліся пазалотай з аграфленнем. Так выкананы «Маці боская Адзігітрыя» (1750) з Чарпякава, «Пакровы» ( (1797) Яна з Бусяжа, «Хрыстос Уседзяржыцель», «Раство багародзіцы» (апошняя чвэрць XVIII ст.) з Чарнян і шмат іншых.
Па сутнасці, жывапісцы к канцу XVIII ст. пачалі пісаць толькі рукі і лікі, якія былі відаць на абразах. Дэкарыроўка твораў, у якой пераважную ролю адыгрывалі разьба па ляўкасу, дрэву, чаканка па металу, сведчыць пра выцясненне жывапісу, пра яго заняпад. Гэта прыкметна ў «Святым сямействе» С. М. Сазша (1729), «Цудзе Юр’я аб змею» (1736), «Растве Хрыстовым» (1746) латыгальскага майстра, у трохстворкавым складзеню «Наталля. Маці боская Адзігітрыя. Рафаіл» (1760) , з Турава. Пры ўсёй наіўнасці ’ ў адлюстраванні персанажаў, бытавых дэталей у названых абразах насцярожвае зніжэнпе прафесійнага майстэрства.
Такім чынам, давыд-гарадоцкі, шарашоўскі іканастасы, асобныя абразы, якія, безумоўна, некалі ўваходзілі ў іканастасы, паказваюць асноўныя, кардынальныя лініі развіцця іканапісу Беларусі сярэдзіны — другой паловы XVIII ст. На жаль, іншыя іканастасы XVIII ст. да нашых дзён не захаваліся. Шматлікія войны, што пракаціліся па беларускай зямлі, абумовілі інтэнсіўныя адбудовы і перабудовы цэркваў, шматвяковая барацьба католікаў і уніятаў супраць праваслаўнай царквы, калі уніяты, імйнучыся «знешнасць грэчаскую мяняць на рымскую, выкідвалі іканастасы ў цэрквах і сталі спяваць