Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У творчасці I. Рапалеўскага знайшлі адлюстраванне рэальныя падзеі
158. Цуд Юр’я аб змеіо. Абраз з Магілёўскай вобл.
1736. ДММ БССР
таго часу. Забарона Рэччу Паспалітай у 1696 г. беларускай мовы прывяла да таго, што ў ліцавых мініяцюрах, застаўках, прыпісках «Ірмалога» побач з беларускімі, старажытнаславянскімі з’явіліся і лацінскія, і польскія надпісы.
Тыя ж самыя з’явы наглядаюцца ў іканапісе. Побач са славянскімі і беларускімі маюцца надпісы і на польскай мове на абразах «Цуд Юр’я аб змею» (1736) з Магілёўшчыны, «Святое сямейства» (1729) майстра Сазша з Косава, «Антоні Падуанскі» (1744) з Мірацічаў і шмат іншых.
Уяўленне пра найбольш характэрныя асаблівасці мастацтва першай паловы XVIII ст. даюць тры абразы, што належаць басценавіц-
159. Цалаванне Іакіма і Ганны.
1723—1728. Абраз з в. Басценавічы
Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. ДММ БССР
каму майстру: «Аўраамій і Меркурый Смаленскія», «Цалаванне Іаакіма і Ганны», «Пакланенне вешчуноў» (1723—1728). Упрыгожваючы іх фон ляпным арнаментам, мастак у старыя кампазіцыйныя схемы, запазычаныя ў італьянскім, нідэрландскім, польскім мастацтве і старажытнарускім жывапісе XVII ст., укладвае новы змест, новыя думкі, ставіць задачы, уласцівыя хутчэй свецкаму жывапісу, чым іканапісу. Ізаграф імкнуўся перадаць глыбіню, рух, фактурнасць прадметаў. Гэта асабліва добра адчуваецца пры параўнанні прац басценавіцкага майстра з «Партрэтам Соф’і Даратэі» (?) XVIII ст. У «Цалаванні Іаакіма і Ганны», «Пакланенні вешчуноў» і памянёным партрэце шмат агульнага ў паказе рухаў, вырашэнні рук, складак адзення і драпіровак. Асаблівую ўвагу ўдзяляў ён гораду Смаленску. Дакладнасць і канкрэтнасць яго адлюстравання дазволілі датаваць абраз «Аўраамій і Меркурый Смаленскія» 1723—1728 гг. і перанесці гэта датаванне яшчэ на два стылістычна блізкія помнікі — «Цалаванне Іаакіма і Ганны» і «Пакланенне вешчуноў».
Для рашэння новых задач басценавіцкаму майстру трэба было шукаць і новую тэхніку. Ён пачынае змешваць тэмперу і алей, што дазваляе працаваць прыёмамі больш блізкімі алейнаму, чым тэмпернаму жывапісу. Рысы, што так выразна выявіліся ў працах гэтага майстра, можпа прасачыць і ў іншых іканапісных помніках першай паловы XVIII ст.: «Цуд Юр’я аб змею» (1717, в. Латыгаль; 1729, в. Чарнаўчыцы; 1736, г. Магілёў), «Маці боская з дзіцем» (1718) з в. Ёдчыцы, «Святое сямейства» (1729) майстра С. М. Сазша з Косава і інш.
Сярод работ 1730-х гадоў асаблівай увагі заслугоўвае «Успенне» з Бешанковіч (ДМ). Тут дадзены разгорнуты варыянт кампазіцыі з ушэсцем «у плоці» маці боскай,
якое ўслаўляюць паказаныя па воблаках анёлы, што іграюць на скрыпках, аргане і г. д. Як і ў папярэдніх працах 1700-х гадоў столінскага майстра і Іаана Рапалеўскага, такое
160. Пакланенне вешчуноў. 1723—1728. Абраз з в. Басценавічы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. ДММ БССР
вырашэнне сюжэта адлюстроўвае новаўвядзенне ў адпраўленне культу ў праваслаўных і уніяцкіх цэрквах Беларусі.
Ва «Успепні» з Бешапковіч, амаль што як і ва ўсіх вядомых кампазіцыях гэтага ізводу, на пярэднім плане паказана адсячэнне рук Аўфонію. «Цікава, што Аўфоній падаецца ў выглядзе езуіта, а іменна ў капелюшы і мантыі езуіта. Такім чынам, гэты абраз служыць
быццам жывым увасабленнем ганенняў на праваслаўную царкву з боку езуітаў» 28. Прыведзенае апісанне другога аднайменнага старажытнага абраза, якое свяшчэннік драгічынскага прыходу Іларыён Будзіловіч перадаў у Пецярбургскую імператарскую археалагічную камісію ў 1890 г., нібы зроблена з бешап ковіцкага твора. Так, «Успенне», дзе Аўфоній у адзенні езуіта імкнуўся абразіць маці боскую, перакуліўшы яе труну, за што анёл адсек яму рукі, здолела ярка адлюстраваць палітычныя страсці свайго часу і адносіны праваслаўных да тагачасных падзей.
Канкрэтызацыя адзення Аўфонія, паказ індывідуальных, «з натуры» лікаў апосталаў, перадача перспектывы, глыбіні, выявы музычных інструментаў — усё гэта ва «Успенні», як і ў працах басценавіцкага майстра, сведчыць пра набліжэнне ікапапісу да свецкага жывапісу, пра інтэнсіўпае ўнясенне ў абраз «рэалій», якія рана ці позна павінны былі «разарваць» гэту традыцыю.
Вялікую ролю ва ўзмацненні рэалістычных тэндэпцый у іканапісе Беларусі XVIII ст., як і XVI — XVII стст., адыгралі гравюры беларускіх, украінскіх і заходнееўрапейскіх старадрукаў 1647, 1674, 1677, 1693, 1724, 1728, 1748 гг. Як дапаможнікі для малявання — кужбушкі — яны выкарыстоўваліся манаграмістам М. В. у 1751 г. («Пакровы», «Мікола»), Маркіянавічам у 1758—1766 гг. («Благавешчанне», «Маці боская Адзігітрыя», «Уваскрэсенне»), зелаўскім майстрам («Благавешчанне»), двума обраўскімі мастакамі, чатырма шарашоўскімі і многімі іншымі.
Па гравюры 1724 г. выканана «Тройца» з Вялікага Малешава
28 Археологнческая комнссня, Северо-Западный край. СПб., 1890. № 1. Вып. 1. С. 40.
Брэсцкай вобласці. Прорыс з гравюры майстар паклаў наадварот, таму на абразе атрымалася, што анёлы левай рукой благаслаўляюць, а правай трымаюць посахі. Гэты прыклад паказвае, што рэлігійны змест траціць сакральнае значэнне і паўтарэнне кананічных схем толькі даніна традыцыі. 3 другога боку, гэта сведчыць таксама пра паніжэнне адукаванасці ізаграфаў і царкоўнага кліру — заказчыкаў.
Да «Тройцы» з Вялікага Малешава па характару малюнка лікаў, вырашэнню складак адзення, драпіровак, увядзенню адных і тых жа «рэалій» у нацюрморты («круглыя булкі», нажы, чашы), па яерадачы аднолькавых па малюнку сядзенняў, каларыту (сіне-блакітныя, чырванавата-карычневыя, сіне-зялёныя фарбы) блізкая «Тайная вячэра» з іканастаса Георгіеўскай царквы Давыд-Гарадка (1724).
У царкоўных інтэр’ерах Беларусі XVIII, як і XV-XVII стст., вядучая роля належала іканастасу, які рэгламентаваў размяшчэнне жывапісу. Своеасаблівасць беларускіх іканастасаў добра прасочваецца на помніках з Давыд-Гарадка. Абраз «Тайная вячэра» (на схеме № 12) укампанаваны ў круг, які ў сваю чаргу — у абразны шчыт з фігурным завяршэннем, упрыгожаным разьбяным арнаментам з лістоў аканту і вінаградных гронак. Ён размяшчаўся пад пазалочанай, са скразной
барочнай разьбой царскай брамай (№ 1).
Злева ад яе ў мясцовым чыне (I) размешчана «Маці боская Адзігітрыя» ў пазалочаным, пасярэбраным чаканеным з арнаментам абкладзе, выкананым у 1752 г. залатых спраў майстрамі Мікітам і Пархомам, справа — «Хрыстос Уседзяржыцель» таксама ў пазалочаным, пасярэбраным чаканеным з арнаментам абкладзе, зробленым у 1767 г. Па баках ад гэтых абразоў размешчаны паўночная (I — 4) і паўднёвая (I 5) брамы.
У самай ніжняй частцы іканастаса ў чатырох філёнках захаваліся выявы «Хрыста-пастыра», «Пейзажу з гарой», «Архангела Міхаіла», створаныя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. '(0-8-11).
Па баках ад «Тайнай вячэры» ў другім радзе іканастаса — святочным — размешчаны абразы свят па мінейным цыкле злева направа: «Хрышчэнне», «Абразанне», «Стрэчанне», «Благавешчанне», «Уваход у Іерусалім», «Уваскрэсенне», «Ушэсце», «Сашэсце святога духа на апосталаў», «Праабражэнне», «Успенне», «Узвіжанне крыжа», «Нараджэнне Хрыстова» (II 13-24).
Над «Тайнай вячэрай» змешчаны абраз «Цар цароў» 1751 г. (III—25). Як лічыў В. Н. Лазараў, гэты іканапісны ізвод быў занесены ў Ноўгарад з Сербіі і атрымаў распаўсюджанне ў старажытнарускім жывапі-
Схема іканастаса царквы св. Георгія ў Давыд-Гарадку (1724)
IV
: 38
39
40
41
42
43
III
26 27 28
29
30 31
25 32 33
34 35
36 37
II
13 14 15
16
17 18
12 19 20
21 22
23 24
I
6
4
2
1 3
5
7
*
*
0
8
9
10
11
Умоўныя абазначэнні: * — не захаваўся, -| у калекцыі ДМ БССР.
161. Тройца. 2-я чвэрць XVIII ст.
Абраз з в. Вялікае Малешава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.
ДММ БССР
се XIV—XVII стст.29 На Беларусі ён сустракаецца ва Успенскім храме Ляшчынскага манастыра пад Пінскам30. «Цар цароў» з’яўляецца цэнтрам дэісуснага чына, у якім прадстаўлены 12 апосталаў (III— 26-37), і прарочага рада з шасці абразоў (VI—38-43), напісаных у другой палове XVIII ст. Завяршае іканастас адзін абраз — «Саваоф» (V—44) канца XVIII ст., які з’яўляецца напамінаннем праайцоўскага рада.
Такая асноўная кампазіцыя пяціяруснага іканастаса з 44 абразоў. Ён неаднаразова перабудоўваўся, апошні раз — у канцы XVIII — пачатку XIX ст. У стварэнні і афармленні іканастаса прымала ўдзел вялікая колькасць майстроў: сталяры, разьбяры, ляўкашчыкі, пазалотнікі, іканапісцы, залатых спраў майстры. На абкладах, вянцах давыдгарадоцкіх абразоў выгравіраваны імёны мясцовых майстроў залатых спраў: Мікіта, Пархом Грэчка. У архіўных дакументах маюцца звесткі пра тое, што ў Давыд-Гарадку ў 1734—1735 гг. працавалі жывапісцы Камей, Карней, Ярко 31. He выключана, што іх маглі прыцягнуць да выканання абразоў давыд-гарадоцкага іканастаса і ў больш позні час.
У афармленні частак іканастаса, створаных у другой чвэрці — другой палове XVIII ст., як і ў іканапісе Беларусі гэтага часу, ужо добра бачны рысы барока, якое «не ведала нацыянальных меж і здольна было пера-
29 Лазарев В. Н. Нскусство Новгорода. М.; Л., 1947. С. 86—89; Антонова В. Н., Мнева Н. Е. Каталог древнерусской жнвопнсн XI — начала XVIII в.: Опыт псторнко-художественной класснфнкаціш// Государственная Третьяковская галерея. М., 1963. Т. 1. С. 135-136. № 80.
30 Мннская старнна. Мн., 1909. Вып. 1. С. 106—107.
31 Каталог ДММ БССР. Дадатак № 2// ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, адз. зах. 1705, л. 6 адв., 12 адв., 13, 14, 32 адв., 33.
ступіць праз сацыяльныя бар’еры» 32.
На Беларусі быў створаны свой, мясцовы варыянт барока. Гэты стыль найбольш ярка праявіўся ў архітэктуры, манументальным жывапісе, скульптуры, разьбе, болып сціпла — у іканапісе. Тут барока закранула арнамент фону («Хрыстос на троне. Вялікі архірэй» з Пінска), разьбу абрамлення, крылы алтара («Пётр» і «Павел» з Косава, абразы святочнага рада Крыжаўзвіжанскай царквы 1754 г. з в. Обрава), менш праявілася ў кампазіцыі і колеравым строі абразоў дэісуснага чына давыд-гарадоцкага іканастаса.
Розначасовасць стварэння давыдгарадоцкага іканастаса дазваляе прасачыць эвалюцыю яго дэкору. Як і ўсе жывапісцы XVIII ст., давыд-гарадоцкія майстры першай паловы XVIII ст. звяртаюцца да вывучэння традыцый мясцовага мастацтва. Узорам кампазіцыі і дэкору стаў найбольш ранні твор — «Тайная вячэра». Выявы прарокаў укампаноўваліся ў эліпс, які размяшчаўся на шчыце з фігурным абрэзам. Малюнак разьбянога арнаменту «Тайнай вячэры» быў выкарыстаны для роспісаў шчыта, які імітаваў разьбу. Такое рашэнне сустракалася ўжо ў крылах алтара «Пётр» і «Павел» у другой чвэрці XVIII ст. і маецца ў вынасным двухбаковым абразе-фератроне «Маці боская з дзіцем» (1774) з в. Сморкі.