Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У асяроддзі беларускіх і польскіх магнатаў лічылася прэстыжным мець у сваёй мастацкай галерэі партрэты каралёў ці знакамітых духоўных асоб. У нясвіжскіх інвентарах сустракаюцца прозвішчы рускіх цароў і царыц, прускіх каралёў і каралеў, аўстрыйскіх імператараў, рымскіх пап і кардыналаў. Асаблівую цікавасць выклікае партрэт польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1783, ДММ БССР), напісапы прыдворным мастаком Радзівілаў Юзафам Ксаверыем Гескім. Нясвіжскі мастак намаляваў Станіслава Аўгуста ў рост у афіцэрскім мундзіры, надзетым паверх панцыра. Праз левае плячо перакінута цёмна-блакітная стужка ордэна Белага арла. У адной руцэ кароль трымае скіпетр, другой указвае на стол, дзе ляжаць адзнакі каралеўскай улады — карона і дзяржава. Нягледзячы на ўсе адзнакі параднага партрэта, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі выглядае надзвычай будзённа і нават празаічна. Калі параўнаць гэты партрэт з працамі вядомых еўрапейскіх мастакоў, у тым
170. Невядомы мастак. Партрэт М. Агінскага. Пасля 1754 г. Фрагмент. ДММ БССР
ліку Марчэла Бачарэлі, Іагана Батысты Лампі ці П’ера Крафта, дзе Станіслаў Аўгуст адкрыта пазіруе, дык у партрэце Гескага характэрныя для такога тыпу партрэта веліч вобраза
171. Невядомы мастак. Партрэт М. Квіена.
2-я пал. XVIII ст. ДММ БССР
і імпазантнасць адсутнічаюць. Мастак, карыстаючыся прыёмамі еўрапейскай школы, застаецца верным мясцовым традыцыям, захоўваючы сваё бачанне асобы. Як і ў большасці партрэтаў мясцовых мастакоў, тут уражвае пачуццё колеру. Вохрыстыя, блакітныя, карычневыя таны добра згарманізаваны і ствараюць атмасферу святочнасці і ўрачыстасці, якая так адпавядае задачам параднага партрэта.
У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР захоўваецца партрэт Ганны Катажыны Радзівіл (1-я палова XVIII ст.). Саноўная дама сядзіць у крэсле, паклаўшы адну руку на падушачку, якая ляжыць на краі стала, другую трымае за поясам. На ёй чорная сукенка з невялікім белым каўнерыкам, на галаве чорнае пакрывала. Умела карыстаючыся святла-
ценем, мастак дакладна лепіць твар, рукі. Асабліва выразны твар з цяжкім падбародкам, вялікім носам, зацятымі вуснамі. Гучныя цёмныя таны, якімі вырашаны партрэт, добра перадаюць аскетызм, вялікую ўнутраную сілу і энергію гэтай вельмі ўладарнай і энергічнай асобы. Хто з’яўляецца аўтарам гэтага партрэта, пакуль што невядома. Але ёсць звесткі, што ў гэты час у Бялай, рэзідэнцыі Ганны Катажыны Радзівіл, працаваў Стэфан Цыбульскі, які напісаў 5 партрэтаў. Вядома таксама, што ў 1759 г. мастак працаваў і над партрэтам Ганны Катажыны.
У гісторыі беларускага партрэтпага мастацтва прыкметнае месца належыць серыі партрэтаў выкладчыкаў Полацкай езуіцкай акадэміі Дамініка Чартарыйскага, Францішка Шастоўскага, Міхаіла Квіена, якая захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. У выявах гэтых людзей аўтары не адступаюць ад канона партрэта вучонага, які склаўся яшчэ ў мінулым стагоддзі. Уражвае трапнасць, ёмістасць характарыстыкі, за якой паўстае мастацкі вобраз. Адчуваецца векавы вопыт мясцовых мастакоў, пільнае ўгляданне ў натуру, уменне адной рысай перадаць значнае, характэрнае.
Жывапіс гэтай серыі не вызначаецца багаццем каларыстычнай гамы, ён хутчэй манахромны. Адзенне і прычоскі даюць магчымасць датаваць партрэты прыблізна сярэдзінай ці другой паловай XVIII ст. Вядома, што ў гэты час у Полацку працавалі мастакі Малахоўскі, Мядзвецкі, Грубер і інш. Творчасць гэтых майстроў яшчэ патрабуе глыбокага даследавання і вывучэння.
Нягледзячы на пэўную ізалявапасць ад іншых мастацкіх школ, беларускі партрэт XVIII ст. адчуў значны ўплыў французскага мастацтва. У нас няма звестак аб аўтары партрэта Міхала Казімежа Агінскага (пасля 1754, ДММ), але, мяркуючы па манеры пісьма, аўтар пар-
трэта быў добра знаёмы з французскім жывапісам.
Міхал Казімеж Агінскі (1730— 1800) — дзядзька польскага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага — займаў высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Чалавек усебакова адукаваны, большую частку свайго жыцця ён пражыў у Слоніме, дзе стварыў оперны тэатр і капэлу, адкрыў друкарню, пабудаваў канал, які потым атрымаў яго імя. На партрэце Міхал Казімеж пададзены ў элегантным развароце ўлева. Правую руку ён трымае на эфесе шаблі. Левай, у якой военачальніцкі жэзл, ён паказвае на бітву, што адбываецца ўдалечыні. Гэта рэпрэзентатыўны партрэт з адпаведнымі аксесуарамі, але застыласць, скаванасць позы ўжо знікаюць. Паварот фігуры, энергічны жэст, складкі адзення робяць уражанне жывой непасрэднасці руху, твар з лёгкай усмешкай, ажыўлены. Ігрой святлаценю мастак стварае ўражанне пераліваў жоўтага аксаміту і цёмнаблакітнай муаравай стужкі. Партрэт напісаны ў стылі ракако, але мастак адказваецца ад бляклых таноў, улюбёных прадстаўнікамі гэтага напрамку. Колер яго больш насычаны, форма больш акрэсленая.
Пад уплывам стылю ракако HaniCan і партрэт Міхала Казімежа Радзівіла (Рыбанькі) (ДММ). Яго аўтарам, магчыма, з’яўляецца польскі жывапісец Аўгустын Мірыс (1700— 1790), які атрымаў адукацыю ў Францыі і каля 1731 г. прыехаў у Полыпчу. Доўгі час ён жыў у Беластоку ў маёнтку сваяка Радзівіла Яна Клеменса Браніцкага. Тут, відаць, і быў напісаны гэты партрэт.
Беларускі жывапіс XVIII ст., амаль цалкам вызваліўшыся ад рэлігійнага ўплыву, увабраў у сябе лепшыя дасягненні рэалістычнага мастацтва Захаду, захаваўшы пры гэтым мясцовую самабытнасць. Прафесійнае майстэрства прадстаўнікоў амаль усіх жанраў жывапісу грунтавалася на трывалай глебе акадэміч-
нага мастацтва. Разам з гэтым у іх творчасці адчуваецца і вялікі ўплыў народнага мастацтва, што наклала адбітак і на эвалюцыю стыляў барока і класіцызму ва ўмовах Беларусі.
ГРАФІКА
Прыкметнай рысай развіцця беларускай графікі ў XVIII ст. з’явілася далейшае пашырэнне яе відаў і тэхнік. Болып інтэнсіўна эвалюцыяніруюць станковыя формы, у прыватнасці эстамп, які на ранейшых этапах некалькі адставаў ад кніжнай гравюры. Гравіраваліся гарадскія пейзажы, гістарычныя і алегарычныя кампазіцыі, лубкі, генеалагічныя дрэвы і нават карты.
Па-ранейшаму значнай заставалася ўдзельная вага партрэта. Большасць феадалаў беларускага ці літоўскага паходжання часцей за ўсё заказвалі свае партрэты за мяжой. Разам з тым некаторыя з іх звярталіся і да мясцовых мастакоў, аб чым сведчыць іканаграфія роду Радзівілаў, выкананая ў Нясвіжы Ляйбовічамі. Ад XVIII ст. захавалася і некалькі народных лубкоў — карцінак рэлігійнага зместу ў тэхніцы медзярыта або «абразной» ксілаграфіі.
Пачалося калекцыяніраванне гравюр. Самым буйным быў збор Сапегаў. Яны мелі вялікія па таму часу бібліятэкі ў Ружанах і Кодзені, заказвалі для кніг экслібрысы 42. У графічных зборах Сапегаў пераважалі творы заходнееўрапейскіх мастакоў.
У XVIII ст. засвойваецца новая тэхніка — акватынта, з’яўляюцца першыя афорты. У параўнанні з разцовым медзярытам, дзе вядучую ролю адыгрывала штрыхоўка, акватынта і афорт пашырылі магчымасці маста-
42 Нікалаеў М. Аблічча сярэдневяковай бібліятэкі//Мастацтва Беларусі. 1985. № 7. С. 64-65.
коў у выкарыстанні танальных суадносін, перадачы святла і цепю.
Кніжная гравюра па-ранейшаму заставалася вядучым відам графікі. У XVIII ст. на Беларусі з пэўнымі перапынкамі функцыяніравала каля 14 друкарняў — у Мінску, Гродна, Нясвіжы, Слуцку, Супраслі, Шклове і іншых гарадах. Пераважная больіпасць кніг выдавалася на лацінскай і польскай мовах43. Па-мастацку аформленыя выданні з’яўляліся рэдка, у аздабленні пераважалі застаўкі, віньеткі, нярэдка адціснутыя са старых, сцёртых клішэ. Болып высокі мастацкі ўзровень афармлення і ілюстравання кніг дэманструюць дзве буйныя друкарні — супрасльская і магілёўская.
Супрасльскі манастыр, заснаваны Хадкевічамі ў 1498 г., вядомы як адзін са значных асяродкаў беларускай кніжнасці. Пры манастыры існавала бібліятэка, у якой ужо ў XVI ст. было больш за 200 кніг, сярод іх TaKiff значныя выданні, як «Супрасльскі рукапіс» XI ст. і інш. Супрасль быў таксама значпым цэнтрам перапіскі і аздобы рукапісаў. Гэты фактар уздзейнічаў на графіку супрасльскіх старадрукаў, для якой характэрна сувязь з рукапіснымі традыцыямі.
Друкарня ў Супрасльскім манастыры ўзнікла ў пачатку 90-х гадоў XVII ст. і праіснавала больш 100 гадоў, выпусціўшы каля 420 выданняў. Кнігі выдаваліся на царкоўнаславянскай, польскай, лацінскай, літоўскай і іншых мовах. Гэта былі тэалагічныя, філасофскія і мастацкія творы, календары, панегірыкі, падручнікі, юрыдычна-заканадаўчыя акты, кнігі па медыцыне, сельскай гаспадарцы, геаграфіі і г. д.44 Многія з іх добра
аздоблены. Большасць гравюрных клішэ стваралася, відаць, майстрамі, што працавалі пры Супрасльскім манастыры. На фоне тагачаснай кніжнай прадукцыі суярасльскія выданні вылучаюцца імпазантнасцю, своеасаблівай манументальнасцю, што дасягалася за кошт вялікага фармата кніг — «у ліст». Радзей выдаваліся кнігі «ў чацвёрку».
У выданнях Супрасля шырока выкарыстоўвалася наборная арнаментыка філіграннай карункавай работы. Яе матывы •— тонкія завітушкі, лісцікі, рожкі — сугучныя арнаментыцы віленскай Свята-Духаўскай друкарні. На тытулах такая літая арнаментыка нярэдка набывала форму рамкі.
У буйных раслінных застаўках разнастайнай формы матывы барока ўмела аб’яднаны з элементамі народнага мастацтва, уплыў якога на супрасльскую графіку асабліва прыкметны. У застаўках супрасльскіх выданняў значна часцей, чым у іншых, ужывалася старадрукарская арнаментыка. Даволі часта ў кнігах з Супрасля сустракаюцца і канцоўкі: матывы пляцёнкі («Буквар», 1761), вазона («Буквар», 1792).
Як і ў віленскіх выданнях, ілюстрацыя ў супрасльскіх кнігах не атрымала значнага пашырэння. Аднак на франтыспісах сустракаюцца традыцыйныя выявы евангелістаў Феафілакта Балгарскага («Евангелле», 1790), цара Давіда («Псалтыр», 1780, 1794), маці боскай («Буквар», 1754, 1761). Трактоўка гэтых вобразатвораў блізкая да традыцый беларускага лубка.
Болып як за стогадовае існаванне супрасльская графіка зазнала пры-
43 Мальдзіс A. I. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст.//Кнпга, бпблпотечпое дело н бнблпографня в Белорусснн. Мн„ 1974. С. 130-138.
44 Лабынцев Ю. А. Кнрнлловское кннгопечатаняе в Супрасле: Автореф. дпс.
.канд. фнлол. наук. М., 1980. С. 8; Ён
жа. В помоіць составнтелям сводного каталога старопечатных лзданпй кнрнлловского н глаголнческого шрлфтов: Метод. указанля. М., 1978. Вып. 3: Кпрплловскпе лзданля супрасльской тнпографнн. С. 47.