Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
мі56.) Сярод нясвіжскіх гравёраў вядомы майстар Валадзько, які ў 1753 г. павінен быў гравіраваць «Гіпіку», a ў 1755 г. выканаў нейкія невядомыя
182. Г. Ляйбовіч.
Партрэт Іаана II Радзівіла. XVIII ст.
творы «на бляхах». У гэты час на нясвіжскім двары працаваў і майстар медзярыта Міхась Жукоўскі, які таксама мог удзельнічаць у выкананні партрэтаў Радзівілаў.
У беларускай станковай гравюры XVIII ст. прыкметнае месца займае народны лубок — гравюры на дрэве і метале, часам расфарбаваныя акварэллю 57. Нягледзячы на стылізаваны (а часам і дэфармаваны) малюнак, лубкі кранаюць чалавечай цеплынёй
56 Widacka Н. Dzialalnosc Hirsza Leybowicza i innych rytownikow na dworze nieswieskim Michala Kazimierza Radziwiila «Rybenki» w swietle badan archiwalnych // Biuletyn historii sztuki. Warszawa, 1977, N 1. S. 62—70.
57 У Беларускім музеі ў Вільні знаходзілася значная колькасць такіх гравюр.
і непасрэднасцю, прымітыўнасцю тэхнічных прыёмаў, у якіх як бы аголена спецыфіка разьбы па дрэву. У выяўленчую тканіну лубкоў нярэдка ўваходзіць тэкст (назва сюжэта і г. д.), утвараючы разам з малюнкам адзінае цэлае.
Пад прыкметным уплывам друкаванай кнігі ў XVIII ст. працягвала развівацца мастацтва афармлення рукапісаў. Асноўнымі цэнтрамі іх перапіскі і аздобы былі Вільня, Супрасль, Жыровічы, Маркаў манастыр у Віцебску і інш.
У беларускіх рукапісах XVIII ст. дамінуе так званы друкарскі стыль, які яшчэ ў другой палове XVI ст. змяніў балканскі і новавізантыйскі. Найболып яскрава ён праявіўся ў манеры ілюстравання (замест ранейшай шматколернасці дамінуе белы і чорны штрых) і ў актыўным скарыстан-
183. Г. Ляйбовіч.
Партрэт Елізаветы Ганны Радзівіл.
XVIII ст.
ні рыс барока. У асобных рукапісах з’яўляюцца тытульныя лісты. Беларускія пісцы і ілюстратары нярэдка капіравалі старадрукі; рукапісная кніга часам тонка «грыміруецца» пад друкаваную — патрэбен спецыяльны аналіз, каб іх адрозніць. Паказальна ў гэтых адносінах «Граматыка славянская», створаная ў Супраслі. Яна
184. Народны лубок. XVIII ст.
мае тытул, напісаны пераймальным уставам XVIII ст. Рукапіс з’яўляецца дакладнай копіяй «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага, выдадзенай v 1619 г. у Еўі58.
У віцебскай Троіцкай царкве Маркава мапастыра быў створаны
58 Добрянскнй Ф. Опнсанне рукопнсей. С. 335. № 237.
«Лімантар» XVIII ст.— дакладная копія «Лімантара», выдадзенага магілёўскім друкаром С. Собалем59. Другой копіяй выдання С. Собаля з’яўляецца «Лімантар» XVIII ст. з
185. Жыровіцкая маці боская. Лубок. XVIII ст.
Жыровіцкага манастыра. Кніга таксама мае тытул 60.
Друкарскі стыль афармлення досыць выразна выяўляецца ў беларускамоўным «Статуце Маладзечанскага брацтва» XVIII ст.61 «Статут» — арыгінальны рукапіс, усё афармленне якога прасякнута жыццесцвярджальным пафасам. 3 асаблівым густам, майстэрствам тут выкарыстапы чырвоны колер, які надае рукапісу святочнае гучанне.
59 Добрянскнй Ф. Опнсанне рукопнссй. С. 395. № 245.
60 Там жа. С. 243. № 244.
61 Як сведчаць пячаткі на л. 1, 5, 12 і інш., рукапіс захоўваўся ў Беларускім музеі ў Вільні, адкуль трапіў у бібліятэку АН Літоўскай ССР.
186. Народны лубок. XVIII ст.
Высокім мастацкім густам вылучаецца афармленне «Анфалагіёна» (1714), пісанага пераймальным паўуставам канца XVIII ст. Як сведчыць подпіс на тытуле, кнігу перапісаў (і, відаць, аздобіў) супрасльскі майстар Гервасій Кішчык. Тытул надрукаваны з драўлянага клішэ, але чырвоны загаловак упісаны ад рукі. У рукапісе шмат друкаваных заставак і ініцыялаў. У аздобе «Анфалагіёна» моцна знітаваны традыцыі рукапіснай і друкаванай кнігі.
Шэдэўрам афармлення рукапіснай кнігі з’яўляецца «Евангелле» XVIII ст., пісанае чорнай і чырвонай фарбамі. Прыгожы паўустаў вылучаецца каліграфічным майстэрствам. Мініяцюры з выявамі евангелістаў Марка, Лукі, Іаана выкананы ў народным стылі — насычанымі, яркімі і ў той жа час стрыманымі фарбамі, згарманізаванымі паміж сабой. Стыль мініяцюр узыходзіць да лубка. У тым жа мажорным народным стылі выкананы чатыры тытульныя аркушы з сакавітай расліннай ар-
наментыкай. Магчыма, рукапіс створаны на Гродзеншчыне. У гэтым пераконвае падпісное «Евангелле» XVIII ст. з Гродзеншчыны 62. Яго тытульныя аркушы выкананы той жа рукой, евангеліст Марк зроблены ў тэхніцы ксілаграфіі і па-майстэрску ўклеены ў раслінную рамку.
Такім чынам, у XVIII ст. працягваліся традыцыі, закладзеныя ў графіцы на ранейшых этапах. Побач з кніжнай развівалася станковая графіка, лубок. Новыя якасці ў аздобе набылі рукапісы. Болып інтэнсіўна эвалюітыяніраваў свецкі партрэт, у выкананні якога прымалі ўдзел мясцовыя майстры.
СКУЛЬПТУРА
Hi адно з папярэдніх стагоддзяў не было для пластыкі такім плённым, як XVIII. Першая палова яго — перыяд росквіту скульптуры барока. У гэты час шырокае распаўсюджанне набываюць уласна мясцовыя, лакальныя асаблівасці гэтага стылю, якія пачалі з’яўляцца ўжо ў канцы XVII ст. Матэрыялам для скульптуры ў першай палове XVIII ст. служыла выключна дрэва, а з сярэдзіны стагоддзя паралельна з дрэвам, але ў меншай ступені выкарыстоўваўся і стук.
У распаўсюджанні скульптуры барока галоўная роля належыць асноўнаму яе заказчыку — каталіцкай царкве, яе шматлікім ордэнам. Сутыкаючыся паўсюдна з высокім узроўнем жывапіснага мастацтва (іканапіс), з яго глыбока адухоўленымі і значнымі вобразамі, каталіцкая царква, якая ўзмацніла свой уплыў на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай пасля нацыянальна-вызваленчых войн мінулага стагоддзя, надае немалаважнае значэнне сэнсава-
62 Добрянскнй Ф. Оппсанне рукопнсей. С. 57-58. № 46.
му зместу і наступальнаму характар-у пластычных відаў мастацтва. Гэтаму спрыяюць і выразныя магчымасці барока. Рэалізацыя іх ажыццяўляецца на розных узроўнях і ў розных напрамках. Падкрэсленая магутнасць і ўнутраная сіла вобразаў, рэалізуючых ідэю «рыцара-католіка», узмоцненыя барочнай дынамікай і інтэнсіўнасцю эмацыянальнага стану, складаюць адну з адметных плыней у тым няпрамку развіцця скульптуры, які звязаны або непасрэдна арыентуецца на заходнееўрапейскае барока. Найбольш паслядоўна пранікненне барочных кампазіцый і стылістычных прыёмаў прасочваецца ў пластыцы паўночна-заходніх раёнаў Беларусі, дзе значная роля належыць двум буйным культурным і палітычным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага — Вільні і Гродна.
Другі напрамак, што ў пэўнай ступені вызначыў адметныя і своеасаблівыя рысы беларускай скульптуры, узыходзіць да мясцовых традыцый і шмат у чым арыентуецца на мастацтва папярэдняга стагоддзя. Ён амаль цалкам абумоўлены творчасцю пародных разьбяроў. Іх мастацкія ўяўленні ў мйогім адваротныя ўяўленням, а адсюль і вобразнаму ладу твораў заходнееўрапейскіх майстроў барока з характэрным для іх імкненнем да перадачы знешніх прыкмет пачуцця, да эфектнасці поз і рухаў. Вызначальнай рысай беларускай скульптуры гэтага напрамку з’яўляецца цікавасць да ўраўнаважанага, унутрана значнага стану персанажаў, імкненне да абагульненых форм, лаканізму пластычнай мовы. Гэтыя ў многім традыцыйныя рысы з’явіліся не ў XVIII ст., а значна раней, і глыбокія карані іх ідуць ад эстэтычных уяўленняў старажытнарускага мастацтва. Скульптура такога напрамку афарбавана мясцовай своеасаблівасцю і ўяўляе сабой асноўны кірунак «нізавога барока», звязанага ў першыя дзесяцігоддзі XVIII ст. з уніяцкім мастацтвам. Свецкая ж
187. Разьбяр Ян Хрысціян Шміт
з памочнікамі. Галоўны алтар езуіцкага касцёла ў Гродна. П37—1760
скульптура ў першай палове XVIII ст. не атрымала прыкметнага распаўсюджання.
3 30-х гадоў XVIII ст., калі эканамічнае жыццё ў Беларусі стала наладжвацца, аднаўляюцца або расшыраюцца ранейшыя пабудовы, якія атрымліваюць пры гэтым новыя барочныя інтэр’еры. У гэты час ствараецца шэраг цікавых скулыітурных алтароў. Нярэдка яны, наследуючы і развіваючы канструкцыйную аснову алтароў папярэдняга стагоддзя з іх імкненнем уразіпь уяўленне гледача, павялічваюцца ў памерах, ускладняюцца ў сілуэце, насычаюцца фігурнай і архітэктурнай пластыкай, становяцца больш багатымі і жывапіснымі. Да стварэння вялікіх алтароў і алтарных комплексаў, якія з’яўляліся сінтэтычным відам манументальнай, дэкаратыўнай і архітэктурнай пластыкі, жывапісу, дэкаратыўнай разьбы, прыцягваюцца мастакі і майстры розных прафесій: архітэктары, скульптары, сталяры, разьбяры або лепшчыкі, мастакі-жывапісцы. Так, першапачатковыя драўляныя алтары ў базыльянскім касцёле ў Барунах — праца разьбяра Фрэдэрыка Квечура, сталяра Паўла Якавіцкага, мастака Сымона Урублеўскага і інш.63
У 20—30-я гады XVIII ст. ствараюцца новыя алтары ў Пінскім францысканскім касцёле. Дэкаратыўна багаты інтэр’ер касцёла з пазбаўленай дынамікі аб’ёмнай скульптурай, увасабляючай вобразы значныя, далёкія ад экзальтацыі, з некалькі ўсхваляванай атмасферай прадстаўляе сабой мастацтва барока, своеасаблівага не столькі сваёй правінцыяльнасцю ў адносінах да буйных мастацкіх цэнтраў Рэчы Паспалітай, колькі індывідуальнасцю яго стваральнікаў. У той жа час у ім ужо закладзсны рысы, характэрныя для ал-
63 Lopacinski Е. Materialy do dziejow rzemiosla artystycznogo w Wielkim ksigstwie Litewskim (XV—XIX ww.). Wilno, 1946. S. 73, 84.
тароў другой паловы XVIII ст.,— тып бакавога алтара, размешчанага пад вуглом да падоўжнай восі будынка, у якім адсутнічаюць ярусныя чляненні і складанапрофільнае завяршэнне, новае разуменне актыўнай
188. Разьбяр Ян Хрысціян Шміт з памочнікамі. Галоўйы алтар езуіцкага касцёла ў Гродна.
1737—1760. Фрагмент
кампазіцыйнай ролі святлоценявых рэфлексаў.
У архітэктурным і скульптурнадэкаратыўным афармленні інтэр’ераў вялікіх касцёлаў і манастырскіх комплексаў найбольш поўнае ўвасабленне знаходзяць вобразна-стылістычныя прыёмы барока, арыентаванага на заходнееўрапейскае. Асаблівым размахам вызначаюцца будынкі езуітаў. Калегіумы, манастыры і касцёлы гэтага ордэна былі ў многіх месцах: Нясвіжы, Пінску, Оршы, Жодзішках, Гродна, Мінску, Полацку, Віцебску, Слуцку. Узводзілі і аздаблялі іх як замежныя, так і таленавітыя мясцовыя майстры.
У першай палове — сярэдзіне XVIII ст. фарміруецца інтэр’ер бы-
лога езуіцкага касцёла ў Гродна. Асноўную дэкаратыўную64 і сэнсавую нагрузку тут нясуць драўляныя алтары: восем (па чатыры справа і злева) — каля пілонаў уздоўж цэнтралыгага нефа, два — у паўночным і наўднёвым крылах трансепта, два — у капліцах (адзіп з іх каменны, 2-я налова XVIII ст.) і галоўны алтар.