• Часопісы
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 384с.
    Мінск 1988
    156 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    аднаго боку, было выклікана тэхналогіяй вырабу келіхаў (свабоднае выдзіманне), а з другога — шырынёй характару выканаўцаў, нязвыклых да жорсткай рэгламентацыі формы. Так, чашы келіхаў з рэзкім і плаўным перахопамі значна змяняліся за кошт перамяшчэння лініі перахопу ўверх, што прывяло да змянення прапарцыянальнасці. Калі ў нямецкіх вырабах гэта лінія праходзіць адразу пасля фіксавання дыяметра дна, то ва ўрэцка-налібоцкіх яна размяшчаецца значна вышэй. Сілуэт дна вырысоўваецца круглей і выразней, дно пашыраецца і робіцца масіўней, а сам профіль перахопу — больш глыбокім. Дыяметр выпукласці дна набліжаецца да дыяметра вусця, таму аб’ёмы верху і нізу чашы ўраўнаважваюцца і вырабы набываюць манументальнасць і большую ўстойлівасць. Гэтыя якасці ўзмацняюцца яшчэ за копіт абавязковага перавышэння дыяметра стапы над дыяметрам вусця чаш.
    Агульны мастацкі строй урэцканалібоцкіх вырабаў вырашае форма ножак келіхаў. У адрозненне ад нямецкага шкла балясіна іх прапарцыянальна заўсёды болып высокая, нібы выцягнутая ўверх, і таму беларускія келіхі здаюцца больпі стройнымі. Калі ў нямецкіх келіхаў аб’ёмы «яблыкаў» па дыяметру заўсёды роўныя больш шырокай частцы балясіны, то ў беларускіх вырабаў яны значна меншыя за балясіны, што адбіваецца на агульным архітэктанічным строі келіхаў, паколькі выдзяляе балясіну ў важны мастацка-канструкцыйны элемент усёй кампазіцыйнай формы вырабаў. Па аб’ёму яна саступае толькі чашы, якая заўсёды з’яўляецца дамінуючай. Нязначнасць аб’ёмаў «яблыка» і «дзенежак» не дробіць агульную вертыкальную форму накіраванай увысь ножкі, а, наадварот, нібы працягвае яе нарошчваць. У нямецкіх вырабах «яблык» заўсёды сплюснуты пад цяжарам чашы, што ў сваю
    чаргу цісне на кароткую і таксама нібы сплюснутую масіўную балясіну.
    Вельмі самабытная і традыцыйная форма і канструкцыя ножкі ў выглядзе чашападобнага паддона. Упершыню такія пожкі-паддоны ў шкляных келіхаў паяўляюцца ў XV ст.80 і бытуюць у XVI — XVII стст. у Мсціславе 8І.
    У імкненні да самастойнай творчасці беларускія гутнікі стварылі форму бакалаў і келіхаў зусім арыгінальную, якая нідзе больш не сустракалася: з трыма мяккімі цякучымі акруглымі выпукласцямі па дне чаш. Былі яны самым масавым посудам для піцця, паколькі вырабляліся нават без гравіроўкі, настолькі дасканалай была іх форма з выразным контурам сілуэта. У стварэнні формы праявіўся шматвяковы вопыт беларускіх гутнікаў.
    Урэцка-налібоцкія гутнікі карысталіся і ўжо стаўшымі традыцыйнымі формамі посуду, якія былі створаны іх папярэднікамі ў мінулыя стагоддзі і ўласцівыя толькі беларускаму шкларобству: невялікія «бутлікі» для віна — паменшаная форма бытуючых у гутным беларускім шкларобстве бутляў; арыгінальныя па прапорцыях чатырохбаковыя графінчыкі з вузкім высокім горлачкам пад мясцовай назвай «кварта», а пазней — «карафка». Іх фасадны бок гравіраваўся гербамі Радзівілаў, а тры іншыя бакі шліфаваліся аваламі пад назвай «луска карпа». Часам граніліся толькі «плечы» і горлачка карафкі. Такі від посуду вырабляўся пераважна ва Урэччы.
    Незвычайнымі па форме былі пасудзіны для піцця ў выглядзе дзвюх спаяных паміж сабою лейкападобных чаш, празваныя «дубельтамі» ці «дубельцікамі» ў залежнасці ад паме-
    80 Яніцкая М. М. Вытокі шкларобства Беларусі. Мн„ 1980. С. 118—119.
    81 Япіцкая М. М.. Сташкевіч А. Б. Мсціслаўскае шкло XVI—XIX стст.//Помнікі культуры. 1985. С. 90.
    раў («дубельт»—падвоены). Яны нагадваюць келіхі і бакалы XV— XVII стст., знойдзеныя на тэрыторыях Лідскага замка і Мсціслаўскага кляштара кармелітаў XVII ст., a таксама адлюстраваныя на мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу.
    Акрамя пералічаных арыгінальных форм шкляных вырабаў у Налібоках і Урэччы вырабляліся таксама славутыя «куляўкі» — даволі ёмістыя келіхі без стапы-падстаўкі. Такога роду жартаўлівы посуд быў хадавым у мясцовай беларускай шляхты.
    Зграбныя прапорцыі мелі «шкляніцы» вялікіх памераў у форме ўсечанага конуса. Ва Урэччы і Налібоках іх рабілі з накрыўкамі. Прамавугольныя і квадратныя ў плане кварты і флягі, якія вырабляліся на Беларусі з часоў ранняга сярэдневякоўя метадам адвольнага выдзімання, з 60-х гадоў XVIII ст. выдзімаліся ў формы. Вельмі шырокім і разнастайным быў асартымент квартаў і фляг (плоскай формы кварты і бутлі) з рознымі аздобамі — гравіроўкай, граненнем, роспісам золатам, аплёткай карункавым металам, завінчанымі алавянымі коркамі82.
    Шырокі асартымент посуду, які меў формы, запазычаныя з вырабаў дробных гут, вырабляўся на Налібоцкай мануфактуры без гранёных і гравіраваных аздоб. У інвентарах упамінаюцца «карафінкі гладкія ў форме качак», «бутэлькі акруглыя вялікія і малыя», «фляшы паўгарнцовыя белыя», «слоікі паўгарнцовыя», «лямпачкі» (лампадкі), «чаркі», «барылцы і фляшачкі», «бутэлькі рознага прызначэння», «жбанкі для кветак», «жбанкі для напояў квартовыя», нават дзіцячыя цацкі
    82 Інвентары Налібок за 1760—1765 гг. даюць пералік фляг: «фляшачак малых гранёных — 3», «фляшачак гранёных квартовых з завінчанымі алавянымі коркамі — 2», «фляшка высокая поўквартовая з алавяным навінчаным коркам — 1».
    («галкі дзецям для забавы»), «барылачкі з ручкамі», «кілішкі розных тыпаў між імі да вівату», «флакончыкі розныя», «фляшы паўгарнцовыя, апцекарскія», «фляшы сінія прадаўгаватыя», «слоікі апцекарскія», «сальнічкі белыя», «карафінкі плоскія гладкія рознай велічыні» і г. д. Гэтыя ж інвентары сведчаць пра масавы выраб гутнага посуду без гравіроўкі і гранення з чырвонага, сіняга, фіялетавага, зялёнага і малочнага шкла.
    Сувязь прафесійнага шкларобства мануфактур XVIII ст. з народным прасочваецца не толькі ў агульнасці форм, але і ў сродках і прыёмах мастацкай выразнасці, у яскравасці колераў, наіўнай манеры выканання сюжэтных гравіровак, улюбёнасці ў адны і тыя ж раслінна-кветкавыя матывы. Гэтыя рысы асабліва ярка праявіліся ў гравіраваных кампазіцыях з апавядальнымі сюжэтамі, у якіх «рысоўнікі» адлюстроўвалі сцэны, што адбываліся на сельскім двары вясной, дрэсіроўкі мядзведзя83, бога вінаробства Бахуса ў сатырычпым плане — як звычайпага аматара спіртнога 84. У трактоўцы нават міфалагічных асоб і падзей адчуваецца народнае іх светаўспрыманне як рэальных адносін паміж рэальнымі людзьмі. Усё гэта сведчыць, іпто шкляная вытворчасць развівалася пе толькі на багатых традыцыях старажытнага гутнага майстэрства, калі мастацкі вобраз рэчы будаваўся на
    83 У XVIII ст. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага было мноства цэнтраў па дрэсіроўцы дзікіх жывёл. Акрамя Смаргонскай мядзведжай «акадэміі», якая ўзнікла ў XVII ст. каля Налібоцкай пушчы, такія цэнтры былі і на паўднёвым усходзе Беларусі на тэрыторыі Гомелыпчыны (Лазаревскнй А. Оппсанне старой Малоросснн. Кнев, 1889. Т. 1. С. 426; Солодухо Я. Медвежья академня// Сов. цнрк. 1953. № 3; Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло... Іл. 54).
    84 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло... Іл. 56.
    выразнасці формы і дэкаратыўнасці шкла, але і з улікам традыцый (тэматыкі сюжэтаў, арнаментальных матываў) усяго дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    Сувязь з народнай гутнай тэхнікай прывяла да значнага ўзбагачэння прафесійнай вытворчасці гравіравана-шліфаванага шкла і спрыяла росквіту яго ў XVIII ст. Яна прасочваецца і ў аздабленні посуду вясёлымі і наіўнымі надпісамі-пажаданнямі, надпісамі-парадамі і нават вершыкамі. У іх выявіліся светапогляд простага люду — рамеснікаў, іх норавы, характар, уяўленні аб сяброўстве, кахапні, нават адпосіны да тагачасных палітычных падзей. Надпісы на шкляным посудзе былі вядомы ўжо ў XVII ст. Такім чынам, ва ўрэцка-налібоцкіх вырабах працягвалася старадаўняя традыцыя. Надпісы на беларускіх шкляпых вырабах ніколі не паўтараюцца, у той час як для заходнееўрапейскіх надпісаў характэрна паўтарэнне адных і тых жа выразаў.
    Асноўнай тэматыкап гравіраваных кампазіцый былі геральдыка мясцовай шляхты, імянітай радні ўладальніка; беларускія краявіды; жывёліны — імклівыя алені, сабакі; птушкі ■— рэалістычныя і запазычаныя ў фальклоры (птушка «неясыць»); сцэны палявання на дзікоў і ласёў; сядзібныя краявіды з архітэктурай палацаў і паркавай скульптурай; галінкі і кветкі, вінаградныя лозы з гронкамі; міфалагічныя сюжэты (Адам і Ева ў раі, Арфей сярод жывёл, бог віпаробства Бахус), дрэсіроўка мядзведзя і г. д.
    Тэхніка халоднага дэкарыравання шкла вылучаецца вялікай разнастайнасціо. У періпай палове XVIII ст. з’яўляюцца повыя віды аздоб. 3 1728 г. іншаземны майстар Дрэгер пачаў аздабляць урэцка-налібоцкі посуд працаёмкай і ў мастацкіх адносінах вельмі каштоўнай тэхнікай рэльефнап ра.зьбы па шклу па ўзорах берлінска-патсдамскай
    шкляной мануфактуры85. 3 цягам часу беларускія майстры ўдасканалілі гэту тэхніку, паглыбіўшы разьбу, у выніку чаго яна стала контррэльефнай 86.
    Адначасова налібоцкія гравіроўшчыкі асвоілі такі від дэкору берлінска-патсдамскай мануфактуры, як аздабленне посуду шклянымі барэльефнымі медальёнамі-камеямі ў тэхніцы разьбы па шклу87. Акрамя таго, карысталіся яшчэ дзвюма тэхнікамі аздаблення — наклейваннем у адпаведнае паглыбленне плоскіх, папярэдне адлітых у форму медальёнаў з бясколернага і чырвонага (рубінавага) шкла. Пры аздабленні медальёнамі з бясколернага шкла паглыбленне ў сценцы посуду пакрывалі чырвонай эмаллю ці чырвонай фальгой, па якіх золатам распісвалі мініяцюрныя выявы раслін, птушак, зайцаў, сабак, Бахуса, які сядзіць на бочцы з бакалам у руцэ, сцэн палявання, двух палымяных сэрцаў, гербаў і манаграм імянітых заказчыкаў. Выраб рубінавага шкла, верагодна, наладзілі саксонскія спецыялісты браты Генцы і Дрэгер. Распісваў золатам рубінавыя і бясколерныя медальёны, адлітыя ў формах, мастак Ян Фрыдрых Дзіц. Ён ведаў тайну саставу вельмі добрага шкла, «умеў лакіраваць і залаціць люстрапыя рамы, шкло і маёліку ў агні распісваць і залаціць» 88.
    Тэматыку гравіраваных кампазіцый беларускага шкла першай паловы XVIII ст. вызначалі саксонскія спецыялісты, якія працавалі да 40-х гадоў на Налібоцкай мануфактуры разам з Мікалаем і Янам Дубіцкімі, Рыгорам Аўчуком. У тэматыцы вырабаў гэтага часу пераважаюць урачыста-парадныя партрэты, міфала-
    85 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло... Іл. 4, 5.
    88 Там жа. Іл. 7, 10.
    87 Там жа. Іл. 3, 6, 19.
    88 Kamenska Z. Manufaktura szklana w Urzeczu (1737—1846). Warszawa, 1964. S. 121.