Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Шырокім попытам карысталіся
прывазныя ворсавыя дываны, якімі ўпрыгожвалі інтэр’еры налацаў і сядзіб. Радзівілы наладзілі выраб такіх тканін на сваіх мануфактурах у Бялай, Слуцку і іншых месцах у пачатку XVIII ст. Тэхніка ворсавага дывана, прьшесеная з Усходу, а затым праз Заходнюю Еўропу на тэрыторыю Беларусі, была новай і амаль не мела тут распаўсюджання. Таму ворсавыя дываны ткаліся звычайна па ўсходніх узорах, але скарыстоўваліся і мясцовыя матывы, у прыватнасці матыў зубчастага лістка, які асабліва характэрны для гродзенскіх народных кілімаў, матыў вазона з кветкамі і інш. Ёсць меркаванні, што ткачы, якія працавалі на мануфактуры ў Бялай, былі выхадцамі з Гродзеншчыны103, ва ўсякім выпадку яны добра ведалі арнаментыку кілімаў і тканін з падвойнай асновай, распаўсюджаную на Гродзеншчыне.
Прыдворныя мастакі Радзівілаў, каб задаволіць густы магнатаў і дапоўніць карціну раскошы ў княжацкіх уладаннях адпаведна мастацкім стылям эпохі, арыентаваліся на заходнееўрапейскую прадукцыю. Ткачы прытрымліваліся гэтых узораў больш ці менш дакладна, але часта ўносілі і сваё. Так, у дыване 1721 г.104, выкананым у часы Ганпы Радзівіл, поўнасцю выкарыстаны мясцовы матыў — галінка дрэўца з дробнымі, ламанай формы лісточкамі, якія паўтараюцца. Магчыма, выкоявалі яго ў мястэчку Цыцарборку, недалёка ад Бялай. Мясцовы матыў — зубчастыя лісточкі — выкарыстаны і ў бардзюры ворсавага дывана 1732 г, з гербам Радзівілаў: чорны арол у цэнтры на цёмна-залацістым фоне 105. (На дыване надпіс, што яго падаравала Урсуле Вішнявецкай Ганна Радзівіл з Сангушкаў.)
Характэрны ворсавы дыван з ма-
103 Mankowski Т. Polskie tkaniny... S. 85.
104 Там жа. S. 86.
105 Там жа. Рыс. 88.
нуфактуры Радзівілаў10S, які сведчыць аб тэматычнай і кампазіцыйнай блізкасці радзівілаўскіх дываноў і слуцкіх паясоў, аб агульнай народнай крыніцы ў творчасці слуцкіх ткачоў і радзівілаўскіх мастакоў. На ім вытканы раслінна-кветкавы арнамент: гірлянды кветак на цёмна-залацістым фоне. Сярэдзіну дывана займае букет, характэрпы для дэкору слуцкіх паясоў. Кветкі рознага колеру, але пераважаюць светлыя таны. Акаймоўка складаецца з хвалістых кветкавых парасткаў.
Па спвярджэнню В. Рабчынскага 107, у Слуцку працавала фабрыка ворсавых дываноў, заснаваная князем Герапімам Радзівілам у XVIII ст., дзе працаваў вядомы майстар паясоў Яп Маджарскі. На выстаўцы 1878 г. у Парыжы дыван яго работы выклікаў агульнае захапленне. Дываны Маджарскага, памечаныя або адной літарай «М», або поўным прозвішчам «Mazarski», уяўляюць вялікую рэдкасць.
3 1746 г. ворсавыя дываны выраблялі ўжо не ў Бялай, а ў Карэлічах і, напэўпа, у Нясвіжы, дзе работамі кіравалі Казіміп Шыхоўскі, Барталамей Нечаёўскі. Для дываноў гэтага часу характэрны арнаментальныя матывы ў стылі ракако і класіцызму.
Да ўзораў гэтых мануфактур адносяць два дываны, якія знаходзяцца адзін у лондапскім, другі ў парыжскім музеях. На першым, які доўгі час лічыўся апглійскай вытворчасці, на зялёным фоне вертыкальнымі палоскамі працягнуўся арнамент, які складаецца з выяў птушак, кошыкаў з гароднінай і кветкамі. Такія ж матывы характэрны і для ўрэцка-налібоцкага шкла і распаўсюджаны ў беларускай кніжнай графіцы таго часу 108.
106 Mankowski Т. Polskie tkaniny... S. 86.
107 Rebczynski W. 0 gobelinach w Polsce. Lwow, 1886. S. 35.
108 Mankowski T. Polskie tkaniny... S. 89.
Другі дыван, з парыжскага музея, блізкі да першага па колеру, таксама аздоблены кветкавым арнаментам. Але тут болып выяўлены ўсходні матыў: характэрныя для ракако пучкі страусавага пер’я і адсутнасць яркага элемента пародпых дывапоў — зубчастага лісця.
Такім чыпам, ворсавыя дываны радзівілаўскіх ткацкіх мануфактур спалучалі традыцыі мясцовага ткацтва, якія ішлі ад народных майстроў-выканаўцаў, і рысы барока і ракако, уласцівыя творчасці прыдворпых мастакоў.
У другой палове XVIII ст. у Гродзенскай і Брэсцкай экапоміях па іяіпыятыве гродзенскага старосты А. Тызенгаўза былі заснаваны Гродзенскія каралеўскія мануфактуры па вытворчасці сукна, шоўку, палатпа, карункаў. панчох, карэт, скур і г. д. 109 Гэта былі прамысловыя прадпрыемствы — адны з першых капіталістычных прадпрыемстваў Беларусі. На іх працавалі 1500 прыпісаных казёппых сяляп і столькі ж надомньтх прадзілыпчып но. Кіравалі мапуфактурамі кваліфікаваныя майстпы, часпей наёмныя — з Францыі, Бельгіі, Швейцарыі, Расіі (каля 70 чалавек). Станкі, інструменты, значная частка сыравіны вывозіліся з-за мяжы. Нізкая прадукцыйнасць працы, высокая плата замежным майстрам былі прьтчынай высокага сабекошту тавараў — на 50 працэнтаў вышэй за замежныя. Таму прадукцыя пе мела збыту і залежвалася на складах. Усё гэта прывяло да таго, тттто v 1770 г. кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адхіліў Тызепгаўза ад нагляцу за мануфактурамі і ў пачатку 80-х гадоў болыпасць з іх бы-
109 Гнбнянскнй ТТ. Граф Аптоппй Тпзопгауз п Гроднонскне кополевскне мануфактупы. Пг.. 1916. С. 29, 49, 51, 65.
1,0 Болбас М. Ф. Развптпе промышленностн в Белопусснн (1795—1861). Мп„ 1966. С. 63—65; Гнбпянскпй Н. Граф Антоннй Тпзенгауз... С. 29, 49, 51, 63.
ла закрыта. Многія замежныя майстры, якія засталіся тут пасля закрыцця мануфактур, у далейшым аказалі станоўчы ўплыў на аднаўленне буйной тэкстыльнай прамысловасці і культуры Гродзеншчыны. Пасля далучэння Гродзенскай губерні да Расіі (1793) дзейнасць некаторых мануфактур была адноўлена.
Сярод Гродзенскіх мануфактур галоўнае месца належала ткацкім. У другой палове XVIII ст. Гродна стала цэнтрам мастацкага ткацтва на Беларусі. У маёнтках Ласосна і Гарадня, у Высоцку і іншых месцах выраблялі шаўковыя і «літыя» паясы
202. Слуцкі пояс. 2-я пал. XVIII ст. Фрагмент. Заслаўскі гісторыкаархеалагічны музей-запаведнік
накшталт слуцкіх, дываны, шпалеры і г. д. Мяркуючы па творах, што даіішлі да нас, гродзенскія шпалеры ў асноўным пераймальныя з французскіх у стылі барока і класіцызму, але сустракаюцца і выкананыя ў мясцовых арнаментальных традыцыях. I тыя, і другія вызначаюцца высокай тэхнікай ткацтва і высокім эстэтычным узроўнем.
Кампазіцыі шпалераў складаліся з раскіданых па полю букетаў, перавітых стужкамі, вазонаў і кошыкаў з кветкамі. Пераважала пяшчотпаблакітная і залацістая колеравая гама. Аднак сустракаліся і сюжэтныя кампазіцыі, напрыклад шпалера з гербам і манаграмай А. Тызенгаўза, выкананая ў мяккай каларыстычнай гаме, матэрыялам у асноўным быў шоўк.
Кілімы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур таксама адзначаны ўплывам французскага ткацтва XVIII ст. Галінкі і букеты халаднаватых адценняў, фон — пераважна цёмны ці шэры, воўна натуральная, нефарбаваная, але пад рукой мясцовага ткача малюпкі французскіх мастакоў набывалі прыкметную мясцовую афарбоўку.
Тыя ж рысы характэрны і для ворсавых дываноў. Кампазіцыі іх складаліся пераважна з раскіданых па светламу фону букетаў руж ці іншых кветак. Раслінны арнамент вызначаўся лёгкасцю і зграбнасцю форм, гарманічпасцю колеравых спалучэнняў.
Даволі вядомымі ў другой палове XVIII— пачатку XIX ст. былі ткацкія мануфактуры ў Слоніме князёў Агінскіх. Ім жа належалі фабрыкі па вырабу каберцаў (ворсавых дываноў), шпалер і іншых вырабаў у Слоніме, Гарохаве і Сакалове (цяпер тэрыторыя УССР). Да нашага часу захаваліся дзве шпалеры Слонімскай мануфактуры — «Флейтыст» і «Вакханка» (Кракаўскі Нацыянальны музей, ПНР). На першай — паўаголеная фігура юнака на пастаменце, увітая гірляндамі кветак. Блікі святла, якія ствараюцца шаўковай ніткай, пераліваюцца на скульптуры. «Вакханка» па кампазіцыі падобна на першую шпалеру: у нішы на пастаменце — фігура аголенай маладой жанчыны. Побач з ёю — амур, якога яна трымае за руку. «Выдатная ткацкая тэхніка стаіць вышэй за ўзоры, дзеля якіх яна выканана»,—
зазначае польскі мастацтвазнаўца Т. Манькоўскі111.
Ворсавыя дываны на Слонімскай мануфактуры ткалі на манер усходніх, скарыстоўваючы матывы аряаментаў Турцыі, Ірана і іншых краін. Аднак арнамент складаўся з раскіданых па ўсяму фону дробных, арганічна не звязаных паміж сабой форм, ствараў уражанне эклектычнасці. Да нашых дзён захавалася некалькі такіх твораў.
Шпалеры са знакам Гарохаўскай мануфактуры нагадваюць ворсавыя дываны Гродзенскай каралеўскай мануфактуры. Падабенства адчуваецца не толькі ў кампазіцыі, але і ў каляровым вырашэнні. Букеты і гірлянды, якія акаймляюць гарохаўскія шпалеры і гродзенскія дываны, выкананы ў светлых танах па цёмнаму фону.
Дываны з Сакалова маюць гербавыя знакі Агінскіх і мастацкім вырашэннем нагадваюць гродзенскія дываны з гербамі і лічбамі Тызенгаўза.
На тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст. існавала вялікая колькасць ткацкіх мануфактур. Акрамя ўжо згаданых — фабрыка па вырабу каберцаў у Краславе (б. Віцебская губерня), ткацкія і дывановыя мануфактуры ў Магілёўскай губерніІІ2.
Высокамастацкія рэчы, у тым ліку і дывановыя, вырабляліся ў манастырскіх ткацкіх майстэрнях.
Вырабы беларускіх ткацкіх мануфактур былі шырока вядомы не толькі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, але і ў суседніх краінах — Расіі, Швецыі, Румыніі — дзякуючы высокай ткацкай тэхніцы, мастацкай каштоўнасці і прыгажосці 1І3.
111 Mankowski Т. Polskie tkaniny... S. 52.
112 Ведомость о мануфактурах в Росснн за 1813 п 1814 гг. СПб., 1816; Орловскнй Е. Гродненская старнна. Гродно, 1910. Ч. 1. С. 175.
113 Кацер М. С. Народно-прнкладное ііскусство Белоруссш. С. 98.
Сусветную славу ў XVIII ст. набылі слуцкія паясы. Шырокі шаўковы з дадаткам залатых і сярэбраных ніцей, вытканы ўручную высокамастацкі пояс быў неабходнай часткай
203. Слуцкі пояс. 2-я пал. XVIII ст. Фрагмент. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
касцюма магната і багатага шляхціца. Насілі іх і рускія баяры. Узорам для славутых слуцкіх паясоў паслужылі паясы, якія праз Канстанцінопаль і Львоў з Малой Азіі, Сірыі, Персіі прывозілі на Украіну, у Беларусь і Полыпчу. Асабліва прыгожымі былі персідскія. Адсюль і назва майстэрапь, дзе яны сталі вырабляцца,— «персіярні». Каштавалі яны вельмі дорага. Значны попыт на паясы і іх высокі кошт падштурхнулі гандляроў гэтым таварам пераключыцца з гандлю паясамі на іх выраб.
Першыя персіярні ў Рэчы Паспалітай адкрываюцца ў Галіцыі, Падоле і на Валыні. Асаблівую вядомасць атрымала персіярня ў Станіславе, дзе працаваў таленавіты майстар з Канстанцінопаля, вядомы і як майстар ворсавых дываноў, Ян Маджарскі. Віленскі ваявода Міхал Казімір Радзівіл у 1758 г. запрасіў яго на