Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
сваю мануфактуру. Па традыцыйнаму ўяўленню, Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў (фабрыка персідскіх паясоў, персідская фабрыка, персіярня) узнікла ў Слуцку і знаходзілася ў ім да канца свайго існаванпя. 3 даследаванняў польскіх і савецкіх вучоных апошняга часу (Т. Манькоўскага, Л. Якунінай, А. Грыцкевіча, Я. Карпачова) 114 высветлілася, што першапачаткова выраб шаўковых паясоў быў наладжаны Радзівілам у Нясвіжы, а затым перанесены ў Слуцк. У той час у Слуцку ўжо мелася фабрыка па выпуску галуноў, пазументаў і іншых вырабаў. Відаць, спалучэнне абодвух прадпрыемстваў паслужыла асновай для стварэння Слуцкай фабрыкі паясоў. Дакладна час яе ўзнікненпя яшчэ не высветлепы. Вядома толькі, што ў 50-я гады XVIII ст. князь Міхал Казімір Радзівіл, ваявода віленскі, заснаваў у Слуцку персіяршо.
Пад кіраўніцтвам Япа Маджарскага мануфактура стала выпускаць прадукцыю ў вялікіх маштабах і Mena пастаянныя сувязі з рыпкам. Пад уплывам мясцовых густаў і патрэб ён змяніў структуру арнаменту і памер пояса — пояс стаў карацей і многа вузей, канцы атрымалі самастойнае арнаментальнае значэнне, каларыт набыў шматколернасць, вялікую яркасць і будаваўся на рэзкіх кантрастах. У перыяд дзейнасці Яна Маджарскага ў Слуцку быў створаны той тып пояса, які і вядомы пад назвай «слуцкага». У аснову яго быў пакладзены узор, выпрацаваны яшчэ ў Станіславе, але сувязь з усходпімі паясамі амаль знікла.
Для слуцкага пояса характэрны гарманічныя суадносіны частак, выразная структура арнаменту. Колькасць арнаментальных матываў на
114 Карпачоў Я. М. Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыпнай мануфактуры шаўковых паясоў//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982. № 3.
канцах абмяжоўваецца двума; як рэдкае выключэнне сустракаюцца паясы з адным або трыма матывамі. Арнаментацыя на канцах пояса набыла пэўную ўстойлівасць: авал, абкружаны лісцем са сцябламі і кветкамі; кветкі на доўгім сцябле з галінкамі, якія выходзяць з зямлі ці ваз; букеты кветак з хвалепадобнай акаймоўкай. Нярэдка ў арнамент уключалася мясцовая флора — васількі, незабудкі. Арнаментацыя ўсіх частак пояса страціла ўсходнюю стылізацыю і нерухомасць, набыла рэалістычныя рысы, стала болып свабоднай.
Творчым дасягненнем слуцкай персіярні было ўвядзенне двухбаковых чатырохліцавых паясоў. На канцы пояса з абодвух бакоў ткалася метка на стараславяпскай і лацінскай мовах: «Слуцк», «У градзе Слуцку», «Зроблена ў Слуцку», «Ян Маджарскі», «М». Канцы абшываліся махрамі.
Асаблівым попытам карысталіся так званыя літыя паясы. Ліцавы бок такіх паясоў быў скрозь затканы залатой ніткай, якая зусім закрывала шаўковую аснову. Паколькі пры тканні залатыя ніці клаліся няроўна, гатовы пояс пракатвалі цяжкімі каткамі: ніці расплюшчваліся і зліваліся, ствараючы гладкую паверхню. Сярэдняя частка мела дробны ўзор з трыліснікаў ці лускі. На капцах пояса, якія свяціліся золатам, змяшчаліся два сцяблы з кветкамі. Любімымі спалучэннямі колераў у «літых» паясах былі залаты з карычневым, сіні з золатам і пунсовы з золатам.
Пояс складаўся з сярэдніка з аблямоўкай і двух канцоў. Сярэднік арнаментаваўся папярочнымі гладкімі ці ўзорыстымі палосамі, радзей сеткавым узорам ці ў гарошак і інш. Па краях пояса ішла арнаментавапая аблямоўка.
Палітычныя падзеі, палітычныя сімпатыі ўладальніка мануфактуры адбіліся на прадукцыі слуцкай пер-
сіярні. Пасля знішчэппя аўтаноміі Літвы, у склад якой уваходзіла Беларусь, і поўнага аб’яднання яе з Полыпчай Слуцкая фабрыка выпусціла паясы з меткай у выглядзе польскага дзяржаўнага герба — адпагаловага арла з каронай. Адмена канстытуцыі 3 мая 1791 г. была адзначана выпускам зялёных паясоў, затканых серабром. Пасля далучэнпя цэнтральнай часткі Беларусі да Расіі ў 1793 г. гэтыя зялёныя паясы былі забаронепы (як і кунтушы), Патрэба ў паясах адпала, вытворчасць іх была згорнута амаль напалову, а затым зусім спынілася.
Слуцкая фабрыка працавала да 1844 г.
Шаўковыя і «літыя» паясы накшталт слуцкіх вырабляліся па гродзенскай персіярні і шаўковай мануфактуры А. Тызенгаўза. Французскія майстры з Ліёна, якія былі запрошаны сюды ў 60-х гадах, за аспову цалкам узялі арнаментальпую структуру, памер, кампазіцыйны падзсл слуцкага нояса: сярэднік
204. Слуцкі пояс. 2-я пал. XVIII ст. Фрагмент. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
захаваў свае палосы, але запаўняўся французскім арнаментам. Часам на сярэдніку змяшчаўся ўзор з дробных кветак. Канцы мелі два матывы, якія распрацоўваліся ў французскім гусце. Метка не ткалася, капцы абшываліся махрамі.
Росквіт гродзенскай персіярні прыпадае на 1774—1778 гг., калі там працаваў таленавіты майстар з Ліёна Ф. Селіман, які знайшоў удалае спалучэнне французскага аряаменту з формай слуцкага пояса. Калі ж мода на паясы з французскім арнаментам змянілася вяртанпем да ўсходніх матываў, Селіман распрацаваў усходнюю арнаментацыю. Ён скарыстаў слуцкія ўзоры арнаменту, у выніку чаго дабіўся гарманічнай кампазіцыі, лёгкасці рысунка і вытанчанасці каларыту.
Як і ў папярэдні перыяд, значную частку рамеснікаў XVIII ст. складалі майстры па апрацоўцы металу. Так, у капцы XVIII ст. у Слуцку было 100, Пінску — 82, Міпску — 291, Полацку — 126 майстроў металаапрацоўчых спецыяльнасцей115, што складала каля 30 працэнтаў усёй масы рамеснікаў. Многія цэхавыя арганізацыі дзеляцца па больш вузкіх спецыяльнасцях. Так, у 1721 г. цэхі кавалёў, мечнікаў, слесараў, меднікаў і залатых спраў майстроў існавалі ў Віцебску п6, да 1766 г. дзейнічаў кавальскі цэх у МагілёвеІ17. У канцы XVIII ст. у Пінску было 5 цэхаў, адным з буйпейшых лічыўся кавальскі. У яго склад уваходзілі кавалі, слесары, кацельшчыкі, бляхары, меднікі, гранільшчыкі, сярэбраных і залатых спраў майстры 118. У 1662 г. слясар-
115 Іігнатенко II. П. Ремесленпое пронзводство в городах Белорусснн в XVII— XVIII вв. Мн., 1963. С. 15—17.
116 НЮМ. Вып. 7. С. 59—60.
117 НЮМ. Вып. 17. С. 164.
118 ЦПАЛ, ф. 1350, оп. 312, д. 90, л. 108.
на-кавальскі цэх у Слуцку падзяліўся на два: у адзін увайшлі кавалі і майстры-нажавікі, у другі — слесары, замочнікі і мечнікі, пазней да іх далучыліся кацельшчыкі119. Да
205. Пацір. XVIII ст. ДММ БССР
1695 г. адносяцца звесткі пра тое, піто ўладальнік Нясвіжа Кароль Станіслаў Радзівіл выдаў прывілей на зацвярджэнне ў Міры цэха, куды ўваходзілі мечнікі, збройнікі, кавалі, залатых спраў майстры, а таксама майстры некаторых іншых спецыяльнасцей 12°.
119 Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белоруссіш в XVI—XVIII вв. С. 94.
120 Там жа. С. 91.
У XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі працавала некалькі соцень дробных рудняў, якія выплаўлялі па некалькі дзесяткаў, зрэдку — соцень пудоў жалеза ў год 121. Нягле-
206. Пацір з Давыд-Гарадка.
1770. ДМ БССР
дзячы на наяўнасць некаторага мехапічнага абсталявання, вытворчасць яго ўсё ж заставалася вельмі прымітыўнай — у печы з дзікіх камянёў, якія пабівалі глінай і прасушвалі, засыпалі драўнінны вугаль. Калі вугаль разгараўся, на яго зверху насыпалі слой руды, затым зноў слой вугалю і праз сопла, што размяшчалася знізу, наддувалі па-
121 Болбос М. Ф. Развнтпе промышленностн в Белоруссіш. Мн., 1966.
ветра. Па меры спрасоўкі дабаўлялі новыя пласты руды і вугалю. Праз 10—12 гадзін плаўка спынялася і печ разбуралі. Адчышчаную ад шлаку крыцу апрацоўвалі ў кавальскім горне пры дапамозе вялікага крычнага молата, які прыводзіўся ў дзеянне вадзяным колам. Такім чынам атрымлівалі жалеза для розных вырабаў.
Толькі к сярэдзіне XVIII ст. з’яўляюцца невялікія прадпрыемствы па выплаўцы жалеза і чыгуну. Чыгуналіцейны завод у маёнтку графа Паскевіча ў Гомелі выпускаў разнастайныя вырабы утылітарнага і мастацкага характару: рашоткі, помнікі, пячныя дзверцы і інш.122 I Іевялікі заводзік у Горках на Магілёўшчыне вырабляў садова-паркавую мэблю 123. Найболып буйным з падобных прадпрыемстваў быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча, заснаваны ў 1794 г. у Вішневе (Валожынскі р-н). Літыя намагільпыя агароджы разнастайнага малюпка мясцовай работы і сёння сустракаюцца на могілках у Вішневе і яго яаваколлі.
Сярод узораў чыгуналіцейнага мастацтва значную групу складаюць надмагільныя помнікі, агароджы, рашоткі, крыжы, навершшы купалоў цэркваў і касцёлаў, водаправодньтя калонкі, прадметы хатняга ўжытку і г. д. Творы беларускіх ліцейшчыкаў уражваюць разнастайнасцю форм і малюнкаў дэкору.
У садах і парках набывае распаўсюджанне літая мэбля — чыгунныя крэслы і лаўкі самых разнастайных форм і дэкору. Лаўка з Ашмян (Ашмянскі краязнаўчы музей) мае прамавугольную ў плане форму. Арнамент складаецца з характэрных
122 Матэрыялы да гісторыі мапуфактуры Беларусі v часы распаду феадалізму. Мн„ 1934. 'Т. 3. С. 126.
123 Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Могнлевской губернші. Могплев-на-Днепре, 1884. Кн. 2. 'С. 263.
для гатычнага стылю элементаў — крыжападобных ажурных кветак розных памераў, злучаных тонкімі вертыкальнымі прафіляванымі стойкамі. Іншая па форме і арнаментацыі садовая лаўка па Трышыпскіх могілках у Брэсце. Яе бакавіны
207. Абклад евангелля 1763 г.
3 в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-ча
ўтвораны перапляценнем вінаградных лоз, у каранях якіх заблыталася раз’юшаная змяя. Такой жа рознастылёвасцю і разнастайнасцю дэкору вызначаюцца і іншыя ўцалелыя ўзоры чыгуналіцейнага мастацтва.
He забывалі беларускія майстры і бронзаліцейную справу. Адным з яркіх прыкладаў іх дзейнасці з’яўляецца звон з г. Крычава (1748). Пасля жорсткага падаўлення ў Крычаўскім старостве сялянскага паўстання (1743—1744) беларускія майстры не толькі стварылі выдатны выраб, але і не пабаяліся змясціць
на ім рускі герб. Звон мае традыцыйную форму. Аздабленне на ім размяшчаецца ў тры ярусы-паясы. Верхні і ніжні складаюцца са стылізаваных расліігных элементаў, зроблепых у нізкім рэльефе, сярэдні ўключае герб і кароткую гістарычпую даведку.
Званы адлівалі ў Полацку, Віцебску, Лагойску, Вілейцы, Дзісне, і, нягледзячы на тое, што абыходзілася гэта праца вельмі дорага («...два колокола ценностыо в 1000 злотых» 124), званы вырабляліся ў вялікай колькасці. У каштарыснай кнізе г. Полацка за 1654 г. згадваецца 39 вялікіх і малых званоў вагою ад 100 пудоў да 1 пуда 125.
У Лагойску існавала невялікая ліцеііная майстэрня, «доставлявшая местечку п соседннм деревням чугунные горшкн, котлы п разные другне сельскохозяйственные н земледельческне снадобья» І26. У гэтай жа майстэрні, відавочна, і былі адліты званы для мясцовай Богаяўленскай царквы. Самы вялікі з іх быў адліты ў 1755 г. са сплаву медзі, серабра і золата. Уверсе выгравіраваная рука паказвае на лацінскі надпіс — сведчанне прыналежнасці звона Лагойскаму брацтву. У ніжняй частцы размешчаны арнаментальны раслінны пояс.