Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
гічныя, алегарычныя i паляўнічыя сцэны, краявіды i гербы. Выявы i сцэны падаюцца ў акаймоўцы гратэскава-арабескавай арнаментацыі, ваенных атрыбутаў або пальмавых і лаўровых галінак. Дэкор гарманічна спалучаецца з надпісам лацінкай «Vivat» і штрыхаваным арнаментам у выглядзе сеткі па вусцю і краях стоп, чым падкрэслівалася тэктоніка вырабаў. Усе пералічаныя тут прыёмы аздобы сведчаць аб яўным барочным характары вырабаў. Рысы барока праявіліся таксама ў майстэрскім валодапні кантрастнымі ўласцівасцямі шкла. Уражанне чорных гарпастаевых кутасікаў на фоне мантыі атрымлівалася ў выніку ўлюбёнага прыёму супрацыіастаўлення гранёных бліскучых авалаў і матавага фону драпіраванай мантыі, на якой размяшчаліся гербы. Граненнем выконваліся валюты, а таксама ззяючьтя выявы каштоўных камянёў княжацкай або каралеўскай кароны і крыжа на ёй.
У першай палове XVIII ст. у гравіраваным і разьбяным дэкоры ўрэцка-налібоцкага шкла выявілася імкненне перадаць прыродныя пластычна-аб’ёмныя формы. У гравіраваных кампазіцыях з’яўляюцца рэалістычныя выявы раслін, жывёл, людзей, назіраецца пераход ад лінейнага, контурнага рысунка да перадачы святлаценю і прасторы. Часта сустракаюцца партрэты караля, членаў яго сям’і, вядомых князёў, рускай царыцы Анны Іаанаўны (заказ Пецярбурга ў 30-х гадах) і гербы ўладароў мануфактур, размешчаныя ў цэнтры простых форм шчытоў, акаймаваных пышнымі картушамі з ваенных атрыбутаў: харугваў, барабанаў, жэрлаў гармат і парахавой бочкі ўнізе кампазіцыі. Для гравіровак гэтага часу характэрна строгая цэнтрычнасць і сіметрычнасць у пабудове рысунка вакол цэнтральнай тэмы гравіраванага дэкору — картуша з гербамі ці выявы асоб каралеўскага або княжацкага двара ў профіль.
У сярэдзіне стагоддзя з’яўляюцца неспакойныя, грацыёзна выгнутыя завіткі стылю ракако з яго вытанчанай манернасцю, пластычнасцю і дынамічнай напружанасцю хвалістых ліній у формах і дэкоры, што прывяло да змянення мастацкага вобраза вырабаў. Менавіта ў гэты час беларускія гутнікі ствараюць зусім арыгінальную форму бакалаў і келіхаў з трыма мяккімі плаўна цякучымі выпукласцямі ў дне чашы. У гэты ж час з’явіліся кубкі з рэзкім высокім перахопам вышэй дна.
Новай з’явай у дэкоры шкла другой паловы XVIII ст. былі жанравабытавыя кампазіцыі. Яны размяшчаліся на чашах у форме высокага ўсечанага конуса. Майстры праявілі вялікі такт і густ, выбраўшы плоскасці ўсечанага конуса для разгортвання кампазіцый апавядальнага характару. Пра імкненне мясцовых майстроў да адлюстравання навакольнага жыцця сведчаць кампазіцыі гравіровак сярэдзіны стагоддзя, калі зусім нечакана сярод масы ўрачыста-велічных афіцыйных вырабаў сціпла і нясмела з’явіліся раслінныя матывы з выявамі аленяў, мядзведзяў, сабак, птушак.
Значна ўзрасла роля раслінных матываў. Замест пашыраных раней скрыжаваных пальмавых і лаўровых галінак, што акаймоўвалі кампазіцыі знізу і па баках, размясціліся дзве скрыжаваныя галінкі з буйным рэалістычна трактаваным лісцем. Па ранейшай традыцыі дно куляўкі аграньвалася аркатурным паяском, a ножка — «у канты», г. зн. вертыкальнымі шырокімі плоскасцямі. Такой жа шырокай гранню, але змешчанай гарызантальна, у выглядзе паяска, было аздоблена вусце. На погляд майстра 60-х гадоў гэтых аздоб было недастаткова, і таму гранёны дэкор для болыпай раскошы пакрывалі залачэннем, што было характэрна для стылю ракако. Супрацьпастаўленне бліскучых гранёных і матавых гравіраваных плоскасцей дасягнула
200. Вакал Урэцкай ці Налібоцкай мануфактуры. 2-я пал. XVIII ст. Кракаўскі Нацыянальны музей
магчымай дасканаласці. Гранёныя лінзы праразаюць усе гравіраваныя плоскасці. Грабеньчыкі ракайляў у залежнасці ад іх даўжыні граняцца то пяццю, то сямю празрыстымі аваламі, што пабліскваюць, як кроплі расы. Такія ж лінзы высвечваюць празрыстыя, як крышталь, сярэдзінкі ў рамонкаў і цэнтр пальметкі, змешчанай унізе, пад картушамі. Выгнутасць контураў вызначаецца мяккасцю, дынамічныя завіткі ракайляў вытанчана мадэліруюць форму картушаў і прадумана суадносяцца з акруглай формай чашы.
На налібоцкім посудзе, выкананым Янам Дубіцкім і прызначаным
для Станіслава Аўгуста, можна прасачыць пранікненне ў мастацкае шкло новага стылю — класіцызму. У 80-я гады XVIII ст. бакал для караля быў аздоблены яшчэ ў стылі ракако, хоць форма картуша ўжо не такая мудрагелістая, як на куляўцы. Бакал гравіраваны дзвюма самастойнымі кампазіцыямі. 3 фасаднага боку змешчаны графічна трактаваны шчыт асіметрычнай формы з вензелем «SAR» унутры, а над ім — каралеўская карона. Па баках шчыта зноў з’явіліся пальмавыя і лаўровыя галінкі, што сведчыла, з аднаго боку, аб значнасці персоны, для якой гравіраваўся бакал, а з другога — аб з’яўленні элементаў класіцызму, урачыста-класічнай сутнасці якога вельмі імпанаваў матыў лаўровых і наль мавых галінак. Адначасова на процілеглым баку чашы Ян Дубіцкі размясціў арыгінальную кампазіцыю з двух грабеньчыкаў і спіральна выгнутай вытанчанай галінкі аканту. Над ракайлем у цэнтры ён выгравіраваў букецік з трох рамонкаў, акаймаваны не буйным лісцем, як раней, а дробнымі трохлістымі галіначкамі. Гэта надало кампазіцыі вясёлы, гуллівы характар, што адпавядала сутнасці стылю ракако. Вусце аздоблена арнаментам, які атрымаў у гравіроўшчыкаў назву «карункавы», дно агранёна аркатурным паяском.
Эстэтычным ідэалам класіцызму была манументальна-ўрачыстая прастата, павышаная грамадзянскасць тэматычных кампазіцый, лаканізм і сціпласць велічных элементаў арнаментальнага дэкору.
Найбольш поўна патрабаванням новага стылю адпавядалі кілішкі і бакалы ўрэцка-налібоцкай мануфактуры, якія з 60-х гадоў XVIII ст. развіваліся пад уплывам англійскага шкла. У 80-х гадах яны эвалюцыяніравалі так, што іх першапачаткова цюльпанападобныя чашы па прамых «жэрдзепадобных» ножках набылі строга канічную форму, якая плаўна пераходзіла ў звужаную да нізу
пожку. Прастата іх формы і цэльнасць канструкцыі знаходзіліся ў поўнай адпаведнасці з канцэпцыяй класіцызму. У адрозненне ад англійскіх узораў ножкі такіх кілішкаў часта былі аздоблены чырвонай (рубінавай), сіняй або белай ніцямі шкла, якія мудрагеліста перапляталіся накшталт венецыянскай філіграні89. Тэхнікай філіграні аздабляліся і ножкі многіх келіхаў. У Нацыянальным музеі ў Кракаве ёсць урэцка-налібоцкі келіх, чаша якога ўзвышаецца над рубінавым «яблыкам», што злучае яе з балясінападобнай ножкай. Аздабляліся такія бакалы і кілішкі галоўным чынам арнаментальнымі кампазіцыямі, характэрнымі для гэтага стылю,—медальёнамі і манаграмамі, фестонамі і гірляндамі, арнаментам пад мясцовымі назвамі «авёс», «оўсікі», а таксама надпісаміпажаданнямі, парадамі і наіўнымі вершыкамі фальклорнага характару, гумарыстычнымі сцэнкамі. У апошняе дзесяцігоддзе XVIII ст. урэцканалібоцкія бакалы і кілішкі набылі антычныя формы і сталі цалкам класіцыстычнымі. Невялічкія кілішкі былі падобны на антычныя урны. Іх канічныя, яйкападобныя і цыліндрычныя чашы, раней увянчаныя шпілепадобнымі накрыўкамі, размяшчаліся на чатырохбаковых пастаментах, якія ўстанаўліваліся на плоскіх шліфаваных подыумах. Плаўна перацякаючая ў масіўную ножку частка чашы і сама ножка звычайна шліфаваліся 4, 6, 8 гранямі. Такія кілішкі і бакалы ўваходзілі ў склад сервізаў разам з цыліндрычнай формы шклянкамі і канічнай формы графінамі («карафкамі»), якія ўяўлялі сабой перавернутую ўніз вусцем і значна павялічаную ў памерах форму гэтых жа кілішкаў. Дэкаратыўная гравіроўка такіх сервізаў мела ўжо серыйны характар.
Стыль класіцызму праявіўся не
89 Яніцкая М. М. Беларускае мастацкае шкло... С. 70.
толькі ў повых формах і тэматыцы гравіровак, але і ў шліфаваным дэкоры. У капцы 80-х гадоў на гэтых мануфактурах распаўсюдзіўся англійскі спосаб дэкаратыўнай шліфоўкі свінцовага крышталю і таўстасценнага «белага шкла» (багемскага крышталю) пад мясцовай назваіі «у брыльянт», г. зн. глыбокай шліфоўкі па шкле з пэўным нахілам шайбы, што ўтварала плоскасці трохвугольнікаў, якія злучаліся сваімі вяршынямі.
Асаблівую славу ўрэцка-налібоцкім мануфактурам прынеслі люстэркі і розныя віды асвятляльных прыбораў. Значную колькасць іх прадукцыі складалі люстэркі, люстраныя рэфлектары, свечнікі, кандэлябры, люстры на медных пазалочапых і пасярэбраных каркасах, жырапдолі. Існуе апісанне выкарыстання ўсіх відаў люстэркаў і люстраных рэфлектараў у часы праўлення караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III, г. зн. у пару дзейнасці Урэцкай мануфактуры. «Рэфлектары люстраныя ў бропзавых залочаных у агні рамах з крышталёвымі свечнікамі былі развешаны па сценах. Вялікія люстэркі над туалетнымі столікамі таксама былі ў самых разнастайных рамах. Акрамя насценных люстраных рэфлектараў з’явіліся падвесныя люстры, якія звісалі са столі, агромністыя крышталёвыя з мноствам свечак, пасля запальвання якіх памяшканне здавалася багата аздобленым золатам і палымнела ад буйства святла» 90. Вялікі попыт заможнай шляхты і магнатаў на люстэркі і люстры патрабаваў стварэння спецыяльнай люстэркавай мануфактуры.
3 50-х гадоў асноўная колькасць люстэркаў і ўсялякіх асвятляльных прыбораў (люстраў, насценных люстраных рэфлектараў, жырандолей, свечнікаў, кандэлябраў) выраблялася на Урэцкай мануфактуры, якая
спачатку стваралася толькі для вырабу люстэркаў і таму называлася «Мануфактура зверцядляна». У гэты час праектаваннем узораў люстэркаў у Заходняй Еўропе займаліся вядомыя архітэктары. На Урэцкай мануфактуры заходнееўрапейскія ўзоры люстэркаў (багемскія, французскія і англійскія) укараніў у вытворчасць прывезены з Дрэздэна майстар X. Т. Шэрбер, які кіраваў люстэркавай вытворчасцю ў 1739—1765 гг.
Згодпа канфігурацыі люстрапога поля, люстэркі вырабляліся чатырохбаковыя, пяцібаковыя, шасцібаковыя, авальныя, з мудрагеліста выгнутым абрысам, характэрным для люстэркаў часу ракако. Асаблівыя мастацкія якасці люстэркі набывалі дзякуючы бязмежнай фантазіі майстроў пры стварэнні разнастайных рам: драўляных, залочаных, таніраваных пад чорнае і чырвонае дрэва са скразной ажурнай ці глухой нізкарэльефнай разьбой, люстраных плоскіх; шкляных, аздобленых аб’ёмна-пластычнымі шклянымі элементамі, выкананымі ў тэхніках лепкі і выцягвання вязкага шкла праз адпаведныя шаблоны (вузкімі доўгімі сцябламі, кароткімі лісцікамі, лілеямі, гірляндамі з ланцужкоў і званочкаў) ці ў тэхніцы ліцця з наступнай дашліфоўкай неабходных аздоб (зорак, дубовых лістоў, «палачак», жамчужынак). Пышныя букеты, скампанаваныя са звязак лістоў, кветак, гірлянд, званочкаў, размяшчаліся то ўверсе, то ўнізе рам разам са свечнікамі. Такія люстэркі ператвараліся з моднага ў той час тавару ў сапраўдныя творы мастацтва. Асаблівай прыгажосцю вылучаюцца рамы з плоскіх кавалкаў люстранога шкла, гравіраваных сюжэтнымі, партрэтнымі і раслінна-арнаментальнымі кампазіцыямі, геаметрычна-арнаментальнай шліфоўкай паводле фран цузскіх 91 і багемскіх узораў.