Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
кметную эвалюцыю стылю. Афармленне ранніх выданняў сведчыць аб цеснай сувязі з віленскай графікай. У 90-я гады XVII ст. Супрасль атрымаў друкарскае абсталяванне віленскіх базыльян, што не магло не адбіцца на знешнім выглядзе старадрукаў.
чым сведчаць шматлікія копіі з яе не толькі ў Супраслі, але і на Украіне.
У 1728 г. у Супраслі быў створаны ксілаграфічны тытул для «Актоіха». За аснову кампазіцыі ўзяты барочны франтон, ажыўлены фігурамі апоста-
172. Гравёр Д. Г. Тытул «Служэбніка». Супрасль, 1758
173. Старонка «Буквара». Супрасль, 1761
* ^СКЛ/НАКЧА ТІГЬ ПМСТА* Si}» “ T1OKW1 Рсждктісл»» МНІШ*" » нлмн сВ'Ст» нсгнннын, Цр<ці
■діМЛН, НЛДІЖДІ мінлдягднймі, по
Л>ОфННЦ« гімйчрнымі, м ^одлтлн * г« wfMi гсСйкммі: ты мж пок^ы , £ к^«т??лй, W ЫІГ* * ні’жд»
н т’іліткуг, н ммі мольла рлітіГлннцл ешмлнймн J твокмм ллслйтілмн.
Як і ў іншых друкарнях, яго асаблівасці ў значнай ступені вызначаў тытул. Першая кніга супрасльскай друкарні — «Служэбнік» 1692— 1695 гг. пачаў друкавацца ў Вільні, а закончаны быў у Супраслі. Тытул кнігі ў тэхніцы медзярыта выканаў Лявопцій Тарасевіч. Гэта першы выпадак выкарыстання медзярыта ў беларускай кірылаўскай кнізе45. Гравюра падабалася сучаснікам, аб
45 Раней, у 1628 г., С. Собаль прымяпіў медзярыт на тытуле кіеўскага «Актоіха»».
лаў Пятра і Паўла, сцэнамі са свяшчэннага пісання, выявамі анёлаў. Гэта адзін з самых удалых прыкладаў творчага пераасэнсавання eapoKa на нацыянальнай глебе. Тытул унізе падпісаны манаграмай невядомага супрасльскага гравёра — ДТ. Праца сведчыць аб тым, што ў сярэдзіне XVIII ст. працэс «самавызначэння» беларускай школы графікі дасягнуў у Супраслі высокай ступені. Барока тут моцна знітавана з народнай творчасцю, графіка цікава ўзаемадзейнічае са скульптурай (фігуры Пятра і Паўла).
У канцы XVIII ст. у графіцы Супрасля формы барока быццам раствараюцца ў матывах народнага мастацтва, аб чым сведчыць тытул «Буквара» 1792 г. Народнае, ярка дэкаратыўнае светаўспрыманне трансфармуе і старадрукарскія застаўкі, што асабліва прыкметна ў афармленні «Паследавання пострыгу» (1697).
3 другой паловы XVIII ст. у арнаментыцы супрасльскіх выданпяў з’яўляюцца новыя рысы, звязаныя з уплывам французскай школы гравіравання праз пасрэдніцтва варшаўскіх майстэрняў, адкуль Супрасль • ” • „46
атрымлівау друкарскі матэрыял .
Адметная рыса графікі супрасльскіх выданняў (асабліва беларускамоўных) — сувязь яе з традыцыямі лубка. Гэта асабліва прыкметна ў выявах маці боскай, што змешчаны ў «Букварах» 1754 і 1761 гг. У апопінім вобраз маці боскай з анёламі вабіць святочнасцю, прыгажосцю простай, але выразяай пластыкі, якая ідзе ад лубка. Гравюра была, відавочна, створана па ўзору абраза Супрасльскай маці боскай.
Болыпасць супрасльскіх графікаў засталіся невядомымі. Даследчыкі называюць толькі іераманаха Антаніна Грушэцкага, прафесара жывапісных майстэрняў у Кракаўскай акадэміі 47. He выключана, што ён прымаў удзел у стварэнні асобных гравюр. Акрамя таго, у сярэдзіне XVIII ст. у Супраслі працаваў гравёр Павел Комар. Вядомы тры яго працы: дзве выявы маці боскай і «Распяцце» 48. Гэта тыповыя народныя лубкі — дрэварыты з сакавітымі, экспрэсіўнымі контурамі і каларытнымі штрыхамі. Дрэварыты ад рукі расфарбаваны
48 Лабынцаў Ю. А. Графіка беларускіх выданняў Супрасля//Помнікі гіст. і культ. Беларусі. 1983. № 2. С. 30.
47 Там жа.
48 У свой час гэтыя творы знаходзіліся ў Беларускім музеі ў Вільні, экспанаваліся на Мінскай абласной выстаўцы старажытнасцей.
глыбокімі карычневымі фарбамі ў спалучэнні з чырвоным кадміем. Народнае светаўсігрыманне майстра лубка выяўляецца і ў жыццёвых вобразах. Стыль лубкоў П. Комара блізкі да асобных гравюр супрасльскай
174. М. Вашчанка (?). Вадохрышча. «Акафісты і каноны». 1693
друкарні (маці боская з «Буквара» 1761 г.).
Цікавай старонкай у дзейнасці супрасльскай друкарні з’яўляецца выданне кніг для рускіх старавераў. Ва ўмовах царскай Расіі гэтыя кнігі аб’яўляліся па-за законам. Пачынаючы з 1772 г. у Супраслі было надрукавана каля 70 стараверскіх кніг. Па афармленню япы звязаны з маскоўскімі даніканаўскімі традыцыямі. Разам з тым у іх аздобе заўважаецца ўплыў і беларускай графікі, бо многія застаўкі ў іх друкаваліся з клішэ беларускіх выданняў. Наогул паліграфічнае афармленне супрасльскіх стараверскіх кніг вылучаецца досыць высокім узроўнем.
У цэлым графіка супрасльскай друкарні — арыгінальная з’ява Mac-
тацтва беларускай кірылаўскай кнігі. Адметныя яе рысы — яскравая дэкаратыўнасць, святочнасць, багацце дэкору, якое выяўляецца не толькі ў застаўках, але і ў фігурных гравюрах. Як і гравюры куцеінскай школы, гэтыя творы блізкія да народнага лубка.
Друкарня Магілёўскага богаяўленскага брацтва была заснавана ў першай палове XVII ст. і з перапынкамі функцыяніравала амаль да канца XVIII ст. Звесткі пра перпіапачатковы этап яе дзейнасці супярэчлівыя. Мяркуюць, што брацтва яшчэ ў 1633 г. атрымала каралеўскую грамату на права заснавання Богаяўленскага манастыра з друкарняй для выдання «павучальных і іншых духоўных і свецкіх кніг на мовах: рускай, грэчаскай, лацінскай, польскай» 49. У 1636—1638 гг. некалькі кніг тут надрукаваў Спірыдон Собаль. У 90-я гады XVII ст. брацтва перадала друкарскую маёмасць члену гарадской рады Максіму Вашчанку, дамовіўшыся, што ён будзе выдаваць кнігі ад імя брацтва 50.
Усяго друкарня Магілёўскага брацтва выдала болып за 40 кпіг. Гэта была ў асноўным царкоўнаслужэбная літаратура: «Псалтыр» (8 выданняў), «Часаслоў» (7), «Акафісты» (5), «Малітваслоў» (4), па некалькі разоў выпускаліся «Актоіх», «Трэфалагіён» і інш.
Мастацкае афармленне кніг няроўнае. Найболып высокім паліграфічным узроўнем вылучаюцца выданні канца XVII — пачатку XVIII ст., калі друкарпяй кіраваў М. Вашчанка. Лепшыя выданні гэтага часу — «Акафісты і каноны», 1693; «Дыёптра», 1698; «Неба новае» і «Перла шматколернае», 1699 і асабліва «Кніга жыцій святых», 1702 — характарызуюцца адносна добрым наборам,
49 Жудро Ф. А. Богоявленскнй братскнй монастырь в Могплеве. Могнлев-наДнепре. 1899. С. 41—42.
50 Там жа. С. 98.
двухколернасцю (чорны і чырвопы), выразнасцю друку.
У першыя дзесяцігоддзі XVIII ст. і пазней якасць магілёўскіх кніг крыху знізілася: дрэнная папера, сцёртыя клішэ асобных аздоб. Кантрастам да іх выглядаюць сюжэтна-тэматычныя гравюры, адзначаныя сапраўднай самабытнасцю. Мастацкая адметнасць гэтых гравюр дазваляе гаварыць пра магілёўскую гравёрную школу.
Творчасць магілёўскіх гравёраў характарызуецца непаўторнасцю ў вырашэнні кампазіцыі, тыпажу, прасторы, вобразна-пластычнай стылістыкі, тэхнікі гравіроўкі — лаканічнай лінеарнай, пластычна выразнай. Гравюры магілёўскай школы жыццё-
175. Ф. Ангілейка. Маці боская. «Часаслоў». Магілёў, 1703
ва напоўненыя, з яркім нацыянальным каларытам, што нярэдка надае ім жыццесцвярджальнае гучанне, зямны, рэальны характар.
Магілёўскія мастакі як бы падвялі вынікі ўсяму ранейшаму развіццю фігурнага дрэварыта — упершышо ў
беларускім кірылаўскім друку яны пачалі падпісваць свае творы. У Магілёве з’явіліся і першыя кірылаўскія ілюстрацыі — медзярыты.
У старадруках магілёўскага брацтва ўдасканальваліся асобныя кампаненты мастацтва кнігі, у прыватнасці тытул. Як і ў іншых друкарнях (асабліва ў Вільні і Еўі), у яго вырашэнні нярэдка выкарыстоўваўся матыў брамы. Але ў магілёўскіх выданнях архітэктурны тытул набыў асаблівую дэкаратыўнасць дзякуючы расліннай арнаментыцы, на фоне якой па абодва бакі ад традыцыйнай брамы даваліся медальёны або картушы з выявамі анёлаў, святых або новазапаветных сцэн («Асмагласнік», 1754; «Дыёптра», 1698; «Перла шматколернае», 1699). Аналагічны малюнак часта сустракаецца і на застаўках магілёўскіх кніг («Дыёптра», 1698; «Неба новае», 1699).
176. Ф. Ангілейка. Св. Мікола. «Ірмалог». Магілёў. 1700
Адметная рыса афармлепня магілёўскіх кніг — ілюстрацыйнасць, што адрознівае іх ад іншых кірылаўскіх выданняў. Ілюстрацыі выконваліся ў стылі барока. Але ў адрозненне ад віленскага графічнага барока з ярка выяўленым заходнееўрапейскім напрамкам магілёўскае барока арыгінальна знітавана з візантыйскімі мастацкімі традыцыямі.
Колькасць мастакоў, якія працавалі ў Магілёве, дакладна ўстанавіць цяжка. Некаторыя даследчыкі (М. Кацар і інш.) называюць Максіма, Васіля і Апанаса Вашчанкаў, Фёдара Ангілейку, Афанасія П. (Пігарэвіч?), майстра Сямёна, Мікіту Антушкевіча, Міхася Чарняўскага, Яна Стральбіцкага 51.
Асновы гравёрнай школы Магілёва былі закладзены Максімам Вашчанкам, выхаванцам Віленскай езуіцкай акадэміі. Мастацкая спадчына М. Вашчанкі значная: 19 ілюстрацый да «Манархіі Турэцкай» (Слуцк, 1678), каля 36 — да «Акафістаў і канонаў» (Магілёў, 1693). Такой колькасці прац не меў ніводны магілёўскі гравёр.
Раннія медзярытныя ілюстрацыі М. Вашчанкі да «Манархіі Турэцкай» — яркая з’ява беларускай кніжнай гравюры. Гэта цалкам свецкі цыкл рэдкай па тых часах жыццёвай пераканальнасці. Кніга «Акафісты і каноны» належыць да лепшых беларускіх выданняў. Яе ўпрыгожваюць 36 гравюр на евангельскія тэмы. Гэта самы поўны новазапаветны цыкл у беларускай кніжнай графіцы тых часоў. Гравюры (кожны медзярыт сярэднім памерам 10X6,5 см дадзены на поўную старонку) выкаяаны ў стылі барока. Багатая фантазія мастака асабліва добра выяўляецца ў адмысловай групоўцы шматфігурных сцэн. Кожны раз М. Вашчанка кампануе іх па-рознаму, ніколі не паў-
51 Кацер М. С. ІІзобразптельное пскусство Белорусснн дооктябрьского пернода. Мп. 1969. С. 126.
тараючыся. Пры гэтым у гравюрах адчуваецца творчая самастойнасць аўтара: кананізаваныя ў візантыйскім і рускім мастацтве сюжэты «Благавешчанне», «Уезд у Іерусалім»,
177. М. Вашчанка. Ілюстрацыя да «Турэцкай манархіі». Слуцк, 1678
«Катаванне Хрыста» і іншыя М. Вашчанка вырашае як звычайныя жыццёвыя сцэны. Адсюль ярка выяўлены жанравы характар ілюстрацый. Амаль усе гэтыя працы былі паўтораны Вашчанкам для новага выдання «Акафістаў і канонаў» (Магілёў, 1726). Некаторыя медзярыты толькі ў дэталях адрозніваюцца ад ранейшых.
Творчасць М. Вашчанкі першым высока ацаніў М. Шчакаціхін: «Самабытнымі рысамі вызначаецца, між іншым, і манера Максіма Вашчанкі, кампазіцыі якога (гравюры на медзі) часта носяць заходні характар, але мала чым звязаны з кіеўскімі кампазіцыямі ў заходнім стылі і хутчэй знаходзяцца ў тых жа адносінах да заходнееўрапейскіх першаўзораў, у якіх стаяць да іх кіеўскія і львоўскія гравюры» 52.