Госць у хату  Яраслаў Гашак

Госць у хату

Яраслаў Гашак

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
71.89 МБ

Яраслаў
Гашак
госць
У ХАТУ
АПАВЯДАНШ
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1984
Н (Чехосл)
Г 24
Пераклад з чэшскай мовы
Укладанне Алеся Мажэйкі Пасляслоўе Тамары Кароткай
4703000000—004 , „„ „„
Г М 302(05)—84	168-83
Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1934.
МАЯ СПОВЕДЗЬ
«28 кастрычніка» ў шэрагу фельетонаў спрабуе зганьбіць мяне перад усёй чэшскай грамадскасцю. Я прызнаю: усё, што пішацца пра мяне, грунтуецца на праўдзе. Я не толькі такі нягоднік і мярзотнік, якім мяне апісвае «28 кастрычніка», але і намнога горшы распуснік.
Таму я паспрабую даць газеце «28 кастрычніка» падрабязны матэрыял да яе выпадаў, і няхай гэты матэрыял будзе маёй шчырай споведдзю перад усёй чэшскай грамадскасцю.
Дык вось, спавядаюся ўсемагутнаму богу і вам, панове дэпутат Мадрачак 1 і Гудэц 2, што я:
ужо сваім нараджэннем зрабіў вялікую непрыемнасць сваёй маці, якая не спала некалькі дзён і начэй.
Ва ўзросце трох месяцаў задушыў сваю мамку, і гэта скончылася крымінальным судом у Празе, які ў маю адсутнасць засудзіў маю маці на тры месяцы за нядбайны догляд дзіцяці.
У той час я быў ужо такі дэградзіраваны, што наогул не прыйшоў у суд, каб сказаць хоць адзінае слова на абарону сваёй беднай маці.
1 Мадрачак Францішак — сенатар у даваеннай Чэхаславакіі (тут і далей заўвагі перакладчыкаў).
2 Гудэц Ёзаф— рэдактар газеты «28 кастрычніка».
Наадварот, я весела рос далей і выяўляў звярыныя інстынкты.
У шэсць месяцаў я з’еў свайго старэйшага брата і ўкраў святыя абразкі з яго дамавінкі, якія схаваў у пасцель служанкі. Яе выгналі за крадзеж і засудзілі за абкраданне нябожчыка на дзесяць гадоў турэмнага зняволення строгага рэжыму, дзе яна памерла гвалтоўнай смерцю ў бойцы з іншымі вязнямі, на штодзённай прагулцы.
Яе жаніх павесіўся і пакінуў пасля сябе шэсць пазашлюбных дзяцей, з якіх пазней некаторыя вызначыліся як гасцінічныя міжнародныя зладзеі, адзін жа стаў прэлатам у прэманстратаў і вось гэты апошні, самы старэйшы, піша ў «28 кастрычніка».
Калі мне споўніўся год, не было ніводнай кошкі ў Празе, якой я не выкалаў бы вачэй або не адсек хваста.
Калі ж я ішоў са сваёй выхавальніцай на прагулку, усе сабакі абміналі мяне ўжо здалёку.
Праўда, выхавальніца са мною хадзіла нядоўга, бо, калі мне было васемнаццаць месяцаў, я завёў яе ў казарму на Карлавым пляцы і за два пачкі тытуню аддаў салдатам.
Выхавальніца не перажыла ганьбы, кінулася каля Веляславіна пад пасажырскі цягнік, які з-за гэтай перашкоды сышоў з рэек, прытым загінула васемнаццаць чалавек, а дванаццаць было цяжка паранена, паміж забітых быў гандляр птушкамі. Усе клеткі былі паламаны, а з птушак па волі божай застаўся толькі мадрачак2 (Cuanecula suesica), птушачка з групы музыкаў 3, колер зверху шэра-карычневы, над хвосцікам святлейшы, на горле ж і грудзях пер’е ў яе блакітнае,
1 Манаскі ордэн.
2 Мадрачак (чэшск.) — варакушка.
3 Музыка — па-чэшску гудэц (устарэлае).
з белым або ржава-чырвоным полем пасярэдзіне. Жывоцік белы. Радзіма мадрачка — Чэхія, сустракаецца, хоць не так і часта, у сырых мясцінах, парослых кустамі. Жывіцца чарвякамі і кузуркамі, якіх ловіць, варушачы хвосцікам. У няволі хутка прыручаецца і шчыра спявае. (Глядзі Отаў навуковы слоўнік, семнаццаты том, стар. 494, загаловачныя словы Мадрачак — Моджын '.)
Калі мне было тры гады, ва ўсёй Празе не знайшлося болей за мяне разбэшчанага хлопца. У тым малым веку я меў інтымную сувязь з жонкай адной высокапастаўленай асобы, і гэты скандал узбурыў бы ўсю Прагу і вясковую перыферыю, каб стаў вядомы грамадскасці.
У чатырохгадовым узросце я ўцёк з дому, бо разбіў сваёй сястры Мані галаву швейнай машынай. Уцякаючы, я захапіў з сабою з дому некалькі тысяч залатых, якія прагуляў у пятым квартале са зладзеямі.
Калі ў мяне кончыліся грошы, я жыў жабрацтвам і кішэнным крадзяжом, выдаючы сябе за сына князя Туна (тады ён быў яшчэ графам).
Мяне злавілі і адправілі ў калонію ў Лібні, якую я падпаліў. У агні загінулі ўсе настаўнікі, якіх я замкнуў У будынку.
Зноў прыйшоў сумны час. Галадаючы, я, пяцігадовы, валачыўся па вуліцах Прагі і краў булкі ў пекараў і яблыкі ў гандлярак. Сваё становішча я, аднак, выдатна палепшыў, калі ўламаўся ў храм святога Тамаша, дзе ўкраў залаты кубак. Кубак прадаў аднаму яўрэю ў пятым квартале за залаты 2, а калі грошы прагуляў у адным доме на Нябожчыцкай вуліцы, то хадзіў шантажыраваць яўрэя, пагражаючы, што данясу на яго. Выцягваў з яго залаты за залатым, ажно на-
'Моджын (чэшск.) — лістоўніца.
2 Залаты быў роўны 60 крэйцарам.
рэшце ён сам пайшоў заявіць у паліцыю, каб танней было.
Я быў вымушаны знікнуць з Прагі і выехаў у Польнае, і калі мая споведзь павінна быць шчырая і поўная, заяўляю адкрыта: тую дзеўку ў Польным забіў не Гільснер, а я! Зрабіў гэта за тры залатыя.
Вядома, заставацца мне ў Польным не было як, і я рушыў пехатою ў Вену, куды прыйшоў у шасцігадовым узросце, і, не маючы сродкаў на дарогу ў Прагу, мусіў абрабаваць банк на Герэнштрасе, папярэдне задушыўшы дзеля бяспекі чатырох вартаўнікоў, аднаго за адным.
Гэта быў сапраўды адзін з маіх агідных учынкаў, якія цяжка апраўдаць, але калі вы падумаеце, як я сумаваў па радзіме, каб убачыць зноў праз доўгі час сваіх спакутаваных бацькоў...
Але не хачу быць сентыментальным. Да Прагі я даехаў добра. Выбавіўшы па дарозе адну пажылую жанчыну на пляцоўку, я схапіў у яе сумачку, а самую піхнуў з цягніка на поўным ходзе. Калі ж яе сталі шукаць, я сказаў, што тая жанчына выйшла на апошняй станцыі і ўсім кланяецца.
Але сваіх бацькоў жывых я не застаў. Бацька праз маю разбэшчанасць месяцы два назад павесіўся з гора, а мая матуля саскочыла з Карлавага моста, а калі яе ратавалі, перакінула лодку з выратавальнікамі, і яны таксама ўтапіліся.
Рос я адзін, як палец, бо атруціў цэлую сям’ю свайго беднага дзядзькі, каб завалодаць яго ашчаднай кніжкай, у якой падрабіў лічбы, каб атрымаць болей...
Шаноўная рэдакцыя «28 кастрычніка»! Ручка мяне не слухаецца. Хацеў бы пісаць яшчэ болей і выспавядацца да канца. Але паток шчырых слёз раскаяння засцілае мне вочы. Плачу, горка плачу над сваёй маладосцю і над сваім мінулым і шчыра спадзяюся на пра-
цяг у «28 кастрычніка». Гэта ёсць і будзе дадаткам да маёй споведзі.
А для таго, каб маё пакаянне перад усім чэшскім народам было мацнейшае, прашу вас прыняць мяне ў члены вашай партыі прагрэсіўных сацыялістаў.
Абяцаю, што добрымі паводзінамі апраўдаю ваш давер.
Прашу вас паведаміць мне, калі і дзе я павінен заплаціць першы членскі ўзнос вашай партыі.
А пакуль да пабачэння!
ЯК БАЛУШКА НАВУЧЫЎСЯ МАНІЦЬ
Адной рысай вылучаўся Балушка сярод аднакашнікаў — сваім патрыятызмам. Хоць і яго аднакашнікі былі таксама сапраўдныя патрыёты, і ў вачах гэтых падскальцаў гарэлі агеньчыкі глыбокай нянавісці да сміхаўцаў, але ж ніхто з іх так шчыра не ахоўваў лаўраў правага берага Влтавьі, як Балушка. Калі пачыналася славутая бойка, што паўтаралася з году ў год, як толькі Влтаву скоўваў лёд, і абодва народы гатовы былі пастаяць за сябе, калі на вуліцах разносіўся покліч «Да бою!», Балушка краў раменны бізун і рабіў прашчу. Яго прашча біла далей за ўсе. Ён заўсёды з поўнымі кішэнямі камення і грознымі праклёнамі першы атакаваў сміхаўцаў, а калі баявыя снарады канчаліся, узяўшы ў руку рэмень з вялікай спражкай, ён налятаў на перапалоханую шайку сміхаўцаў.
I ў той незабыўнай бойцы дайшло таксама да рэменя. Адзін Балушка захапіў у палон пяць сміхаўцаў і пераможна вёў іх на свой бераг у штаб падскальцаў. Працэсія гэтая дайшла да драўлянай агароджы ў старым Падскаллі, дзе палонных перш-наперш абшукалі.
Сміхаўскія вязні былі надзьмутыя, як мышы на крупы, яны ведалі, што літасці ад такога грознага непрыяцеля, як Балушка, чакаць няма чаго. Звычайна трафеяў было няшмат: рагаткі, адзін альбо два чатырохкрэйцаравыя ножыкі, чарнільная ручка, якая пэцкала пальцы (коштам адзін крэйцар), адзін-два крэйцары, тры вінты, грабеньчык, рэмень і святая іконка, якой настаўнік закону божага блаславіў іх «на бой». Аднак яна не была ніякім амулетам, ахоўнай граматай ад непрыяцеля, бралі ж яе з сабой, каб выменяць на гумку альбо каляровы аловак. Цяпер яны былі абабраныя да ніткі. Абрабаваныя, яны стаялі тут, у акружэнні ворагаў, якія іх лаялі. Трывожна чакалі экзекуцыі, і вельмі хутка дачакаліся. Экзекуцыя скончылася тым, што Балушка наслініў чарнільны аловак, потым слінай памазаў ім ілбы і кожнаму па чарзе напісаў: «Смярдзючы сміхавец».
Пасля гэтага яны павінны былі цалаваць сцяг падскальцаў, сшыты з кашулькі Балушкавай сястры (пазней высветлілася, што кашульку ён украў), і маглі ісці дадому да сваіх сміхаўскіх саграмадзян. Ішлі пад аховай падскальскіх байцоў, якія іх праз усю дарогу ■штурхалі. Прывялі да моста, там адпусцілі, тыя кінуліся наўцёк. А наўздагон ім несліся крыкі падскальцаў: «Пан стражнік, не пускай праз мост!»
Гэтаксама абыходзіўся і вораг са сваімі палоннымі. Балушка адчуў гэта на сваёй скуры, калі быў захоплены сміхаўцамі за Царскім лугам.
Ніхто яго не ведаў, бо тая група ваявала асобна, на свой страх і рызыку.
У яго груба спыталіся, адкуль ён, Балушка мог зманіць ім, але ён, як мужны Гай Муцый Сцэвала, спакойна і з годнасцю адказаў: «Я — падскалец, агідныя вы сміхаўцы!»
Абражаны, абабраны да ніткі, вярнуўся Балушка да сваіх.
У яго адабралі і прашчу.
У каго не было такой прашчы, той ніколі не зможа ацаніць яго страты.
3 прашчы можна было страляць па вераб’ях альбо па шапках паліцэйскіх. Прыдатнай яна была і на катоў, а яшчэ яе можна было за вялікую цану прадаць у любой школе або выменяць на самую што ні на ёсць дарагую іконку святога першай велічыні або на поўны камплект набояў, якія каштуюць дзесяць крон.
— Трэба было зманіць,— сказалі яму, калі ён скончыў расказваць пра сваю адысею,— і не застаўся б у дурнях. Сказаў бы: «Я сміхавец, бугаі вы».
— Я ж не ўмею маніць,— прызнаўся Балушка,— у мяне і дома праз гэта шмат непрыемнасцей. Адзін раз узяў я ў бацькавым кашальку нейкую дробязь, і мяне западозрылі ў крадзяжы. Я зрабіўся чырвоны як рак, і трэба было ўжо здымаць порткі. Я і прызнаўся. А ўчора зноў прызнаўся, што з’еў апошнюю булачку, якую пакінулі дзядулю.
— Аднак жа трэба навучыцца маніць,— сказаў яму вісус Вітак.— Раней я таксама, як дурны, плявузгаў абы-што, твар чырванеў, адразу было відаць, што я вінаваты. А сёння схлушу і вокам не міргну. Усё, што дома разаб’ю, звалю на сястру, тую наб’юць, а яна такая плакса, дзе ідзе, там і раве.