• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    — Што ж, калі мне хлусня ніяк не ўдаецца,— прамовіў Балушка,— пачынаю заікацца, блытацца або гаварыць глупства, і аднойчы мне сказалі, што я з глузду з’ехаў. Неяк я незнарок падпаліў сяннік і сказаў бацьку, што гэта зрабіла маці.
    Спрактыкаваны Вітак задумаўся.
    — He хвалюйся, як добра прыпрэ, дык навучышся маніць.
    Прыйшла вясна. А з ёю знікла магчымасць «сустрэчы» абодвух непрыяцеляў. I таму падскальцы, каб
    не гультаяваць, выступілі на падалякаў, на сваіх родных братоў.
    Балушку схапілі падалякі, і ён прызнаўся ім, што ён падскалец. I паплаціўся за гэта.
    Балушкаў бацька трымаў карчму ля самай рэчкі. Аднойчы прыгожым днём, калі так ласкава свяціла сонца, усе падскальцы пацягнуліся ў скалы над Вышаградам, каб знянацку захапіць падалякаў. Бацька паслаў Балушку купіць сардэлек гасцям. Сумны Балушка ішоў у Прагу.
    Сэрцам ён быў са сваімі аднапалчанамі. Калі ён вяртаўся са скруткам сардэлек, у завулку заўважыў хлопца, які стаяў за плотам і свістаў на ўсю моц.
    Балушка падбег да яго, а гэта быў не хто іншы, як хлопец з Завадзілкі на Падоле. Гатовы непрыяцель! Як толькі той падольскі нязваны госць заўважыў варожы погляд Балушкі, у яго адвісла сківіца і ён кінуўся ўцякаць. Але Балушка падскочыў да яго, спытаўся: «Чаго ты тут сноўдаешся?» —і пачаў яго валтузіць.
    Скрутак з сардэлькамі паляцеў на зямлю і разарваўся, з яго вылецелі дзве прыгожыя сардэлькі, але Балушка, заняты прыёмам няпрошанага госця, не меў часу іх падабраць. Ён толькі ўбачыў, як з-за плота выскачыў сабака, схапіў сардэлькі і, радасна віхляючы хвастом, пабег да Эмаўзаў \
    Балушка адпусціў ворага, падхапіў скрутак і пабег за сабакам. Дзе ты яго дагоніш! Калі нарэшце ён згледзеў сабаку, той ужо смачна аблізваўся.
    Прыгнечаны Балушка вярнуўся дадому і пачаў старанна развешваць сардэлькі ля стойкі.
    — Ты ўсе прынёс? — спытаўся бацька і пачаў іх лічыць.— Дзвюх не хапае,— сказаў суха, кіўнуўшы галавой на Балушку,— марш у пакой!
    1	Э м а ў з ы — манастыр у Празе.
    Без душы ішоў Балушка за бацькам. Ужо нават пачаў расшпільваць порткі.
    — Пачакай, даражэнькі,— сказаў бацька,— спачатку скажы, чаму ты іх з’еў?
    — Я не еў!
    — А хто?
    — Сабака.
    — He мані!
    — Іх сабака з’еў, як яны рассыпаліся,— галасіў Балушка.
    — Дык ты так навучыўся маніць?! — раскрычаўся бацька.— Маці, хадзі сюды, калі хочаш убачыць, як гэты хлопец зараз заблытаецца. Я табе даўно казаў, каб ты не маніў. Зараз пачнеш выдумляць... Чырванееш, я цябе навучу. Ты прызнаешся. Будзеш кленчыць на гаросе датуль, пакуль не перастанеш маніць!
    Балушка кленчыў. Адчуваў кожную гарошыну. А насупраць яго сядзела строгая маці і чытала «Святога Войцаха».
    Час ад часу пазірала на яго і пыталася:
    — З’еў?
    — He еўі
    Калі карчма апусцела, прыйшоў бацька і грозна спытаўся:
    — He мані. З’еў?
    А Балушка ўсё плакаў:
    — He еў.
    Звечарэла ўжо. На стол паставілі вячэру, а Балушка ўсё яшчэ кленчыў на гаросе і плаксіва адказваў на пытанні адно і тое:
    — He еў!
    Так смачна пахнуць сардэлькі з кнедлікамі, а Балушка ўсё яшчэ на каленях. Нарэшце ён больш не можа трываць і чакае, калі ж у яго зноў спытаюцца.
    I тут зноў загаварыў бацька:
    — Апошні раз кажу табе, каб ты не маніў. З’еў?
    — З’еў! — без затрымкі адказаў Балушка.
    — Ага. Цяпер скідай порткі,— дабрадушна сказаў бацька, і Балушка з радасцю перагнуўся праз бацькава калена.
    Пасля ён атрымаў сардэльку з кнедлікам. Кладучыся пасля перажытага выпрабавання спаць, глянуў Балушка на абраз анёла, што вісеў над ложкам, і прашаптаў:
    — Дзякуй богу, навучыўся маніць.
    КАЛЕКЦЫЯНЕР АБ’ЯЎ
    Дырэктар псіханеўралагічнага санаторыя доктар Шалік атрымаў тэлеграму:
    «Наш сын прыедзе сёння пасля абеду да вас.
    Ірак».
    Гэтая тэлеграма была вынікам перапіскі пана Ірака і доктара Шаліка.
    Уся перапіска ляжала на стале ў доктара.
    Пан доктар перачытаў лісты, якія дасылаў яму пан Ірак.
    Змест іх быў такі. Ліст першы:
    «Ваша Высакароддзе!
    Добрая слава пра Ваш паважаны псіханеўралагічны санаторый прывяла да таго, што я асмеліўся напісаць Вам і папытацца, ці не змаглі б Вы, Ваша Высакароддзе, прыняць майго сына Людвіка, які пакутуе ад душэўнай хваробы. Яго ідэя-фікс тая, што ён нібыта з’яўляецца калекцыянерам аб'яў для календароў, і таму ён ходзіць па розных прадпрыемствах і арганізацыях, дзе адрэкамендоўваецца як агент рэдакцыі календароў і патрабуе аб’явы.
    Дазвольце звярнуцца da Вас з просьбай, Ваша Высакароддзе, напісаць мне адказ на ніжэй указаны адрас.
    Застаюся з глыбокай павагай Ян Ірак, фабрыкант са Скржэнца».
    — Так, я напісаў яму,— гаварыў доктар,— што гэта будзе вялікі гонар, калі змагу вылечыць яго сына. Выпадак надзвычай рэдкі. Калекцыянер аб’яў! Ёсць сапраўды калекцыянеры аб’яў, але ж каб хто звар’яцеў ад гэтага і стаяў на сваім, што ён калекцыянер, такога яшчэ ў псіхіятрычнай практыцы не было.
    Доктар узяў другі ліст ад пана Ірака, дзе было напісана:
    «Ваша Высакароддзе!
    Ваша згода прыняць майго сына на абследаванне вельмі мяне ўзрадавала, і я ўпэўнены, што толькі Вы зможаце вылечыць майго сына.
    На Ваша шаноўнае пытанне аб прычынах гэтай хваробы адказеаю: мой сын год назад, яму было тады 23 гады, моцна закахаўся ў адну прыгожую дзяўчыну з другога, але недалёкага горада. Мы далі сваю згоду на іх шлюб, аднак ён захварэў на запаленне лёгкіх і хварэў некалькі месяцаў. Вяселле, вядома, было адкладзена, і тут яго нарачоная прыслала нам ліст, што так доўга чакаць яна не можа і выходзіць замуж за аднаго агента па збіранні аб’яў.
    Усё гэта моцна падзейнічала на майго сына, і спачатку ён увесь час быў нейкі задуменны, маўклівы, а пасля з’явілася гэтая ідэя-фікс, што ён і ёсць калекцыянер аб’яў.
    Суцяшае мяне еельмі, Ваша Высакароддзе, што Вы ідзяце насустрач майму жаданню вярнуць розум майму сыну.
    Асмельваюся Вас папярэдзіць, мой сын не паеінен здагадаацца пра мэту саацго наведання Вашага сана-
    торыя. 1 таму хачу, каб Вы, Ваша Высакароддзе, падказалі мне, якую прыдумаць падставу для яго візіту.
    Адначасова хачу праінфармаваць Вас, што мой сын яшчэ мае адну асаблівасць, ён прысвойвае сабе іншыя імёны, як царкоўныя, так і мянушкі..
    Чакаю Вашага хуткага адказу.
    Адданы Вам з глыбокай пашанай
    Ян Ірак».
    — Так,— сказаў доктар, калі дачытаў гэты ліст,— я пісаў, што трэба не прагаварыцца, куды ён едзе. Пісаў Іраку, каб яго прыслалі да мяне аднаго і сказалі, што адзін вядомы доктар хоча даць аб’яву ў календары. I ён будзе тут.
    Доктар узяў у рукі яшчэ адну тэлеграму і прачытаў:
    «Наш сын прыедзе да Вас сёння пасля абеду.
    Ірак».
    Доктар устаў і пайшоў даваць распараджэнні персаналу.
    He прайшло і паўгадзіны, як у дзверы пакоя, дзе сядзеў доктар, пастукалі, увайшоў малады, гадоў дваццаці чатьірох, мужчына.
    «Гэта ён,— падумаў доктар,— трэба нічым не выдаць сябе».
    — Чым я абавязаны, што маю гонар бачыць вас? — сказаў доктар, лагодна ўсміхаючыся.
    — Дазвольце вам адрэкамендавацца,— сказаў малады чалавек,— я Ладыслаў Гаек, агент па збіранні аб’яў у календары: «Шчасце ў хату», «Правінцыя» і «Горад і вёска». Я прыйшоў да Вас, шаноўны пан, папрасіць Вашай згоды супрацоўнічаць у нашых календарах, якія выходзяць статысячным тыражом. Кожная аб’ява будзе прачытана, бо каляндар увесь год
    пад рукой. Наша фірма з вялікай ахвотай ідзе насустрач кожнаму, хто дае аб’яву. Кожнаму гарантуе апублікаванне нататкі, у якой сцісла рэкламуецца аб’ява.
    «Ага,— падумаў доктар,— ты зусім дурны», але спакойна запытаў:
    — А колькі трэба плаціць за аб’яву, малады чаяавек?
    — Зусім мала, шаноўны пан,— адказаў юнак,— лічыце 80 залатых за адну поўную старонку ва ўсе тры календары, і ва ўсіх трох календарах будзе ваша нататка.
    Доктар пазваніў, і калі прыйшоў санітар, сказаў яму:
    — Правядзіце пана ў мой кабінет. Я хутка вярнуся, і тады мы ўсё ўдакладнім.
    Санітар праз хвіліну вярнуўся.
    — Ну, як? — спытаўся доктар.
    — Нічога не гаварыў, пакуль мы яго ўпіхалі ў пусты пакой, а як пачалі замыкаць дзверы, толькі і сказаў:
    — Відаць, тут усе вар’яты, бо што ж тут можна ўкрасці, нейкі дзіўны кабінет.
    Пасля засмяяўся, і яшчэ я пачуў, як ён сказаў: «Калекцыянер аб’яў як-небудзь перацерпіць ».
    Доктар засмяяўся, пасля падышоў да стала, узяў аркуш паперы і нешта напісаў.
    — Занясеш гэтую тэлеграму на пошту,— сказаў ён санітару.
    У тэлеграме было: «Пану Іраку, фабрыканту са Скржэнца. Усё ў парадку. Сын прыехаў.
    Доктар Шалік».
    А праз шэсць гадзін пасля таго, як маладога чалавека замкнулі ў пустым пакоі і адтуль час ад часу чулася буханне ў дзверы і крыкі: «Вы што тут, усе
    вар’яты, выпусціце мяне», пан доктар атрымаў тэлеграму:
    «Доктару Шаліку ў Крэчаніцах. Памылка. Сын прыхварэў. Прыедзе заўтра.
    Ірак».
    АМСТЭРДАМСКІ ГАНДЛЯР
    ЧАЛАВЕЧЫНАЙ
    He могучы даць ніякай карысці чэшскаму народу, надумаўся я павышаць узровень яго развіцця. Дзеля гэтага я знайшоў выдатнага чалавека, які ўжо тройчы сядзеў на Панкрацы 1 за розныя злачынствы і меў дзівосную фантазію.
    Акрамя таго, ён спрытна валодаў пяром і ўмеў сваім думкам надаць патрэбную форму, што было не пад сілу другому майму супрацоўніку, якому бракавала здольнасці арыгінальна мысліць, але які, аднак, мог разгарнуць прапанаваную тэму, звязаць і выкласці асобныя эпізоды вельмі дасціпна і займальна.
    Перагаварыўшы з імі, паведаміў я абодвум шаноўным супрацоўнікам, што маю намер заснаваць выдавецкую фірму, якая будзе забяспечваць чэіпскую публіку займальным чытаннем.
    Я склаў з абодвума ўмову: яны абавязаліся, што за звычайны ганарар пададуць мне не пазней як праз пяць месяцаў займальны раман.
    Праз пяць месяцаў у маім выдавецтве выйшаў першы выпуск рамана «Амстэрдамскі гандляр чалавечынай, ці Таямнічае забойства ў Чорнай пячоры, ці Карчма «У крывавага біскупа». Раман друкаваўся чатыры гады штотыднёвымі выпускамі па восемдзесят гелераў
    П а н к р ац — турма ў Празе.
    за выпуск, усяго выйшла дзвесце восем выпускаў агульнаю вагою васемнаццаць кілаграмаў. Які ён меў поспех, сведчыць найлепей выпадак з гандляркай прадуктамі Возабавай, пра які я раскажу.
    Францішак Голан, падзёншчык, меў дванаццаць дзяцей і чакаў якраз трынаццатага, калі разносчык прынёс яму першы выпуск «Амстэрдамскага гандляра чалавечынай, ці Таямнічага забойства ў Чорнай пячоры, ці Карчмы «У крывавага біскупа». Нецярплівае чаканне прыбытку ў сям’і надта здоўжылася Голану, і, каб адагнаць нуду, ён узяўся прагна чытаць першы выпуск. Чым далей чытаў, тым было цікавей. Пачатак быў цудоўны. У Амстэрдаме, каля прыстані на глухой вуліцы, дзе менш чым за год бясследна зніклі ў канале сотні чужынцаў, быў невялікі шынок, і там можна было атрымаць пакой. Да пітва гасцям, якія хацелі пераначаваць, падмешвалі соннага парашку, а потым... потым правальвалася пасцель з начлежнікам у склеп. Удар, страшны здушаны крык... Каля шынка была мясная крама. Тут секлі і прадавалі такое таннае мяса, што ў краме заўсёды было поўна пакупнікоў. Мяса мела асаблівы смак — там гандлявалі чалавечынай. Ведаеце, як гэта рабілася? У склепе сонных начлежнікаў забівалі сякераю, патрашылі, рассякалі на часткі і ўначы дастаўлялі чалавечыну ў мясную краму. «Аднак Роберт Клег вырваўся адтуль неверагодным чынам...» Гэта быў апошні радок выпуску. 3 тае пары падзёншчык Голан стаў купляць рэгулярна «Амстэрдамскага гандляра чалавечынай». Меўшы трынаццаць дзяцей, плаціць кожны тыдзень па восемдзесят гелераў было яму ўсё-такі цяжка. Таму кожную суботу ён пасылаў сваіх меншых дзяцей па чарзе жабраваць, а за нажабраваныя грошы купляў наступны выпуск «Амстэрдамскага гандляра чалавечынай» і з асалодаю ўчытваўся ў падрабязнае апісанне забойстваў, якія былі выкладзены гэтак адмыслова, што выпуск