Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
Яраслаў Гашак прыйшоў у чэшскую літаратуру ў час абвастрэння сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Аўстра-Венгрыі. Бурлівыя падзеі 1897 года, рэвалюцыя 1905 года ў Расіі, што рэхам прайшла па ўсёй Заходняй Еўропе, масавы рух за дэмакратызацыю палітычнага ладу, рост нацыянальна-вызваленчай барацьбы прыгнечаных славянскіх народаў, настроі шавінізму і мілітарызму як вынік агрэсіўнай палітыкі кіруючых класаў Аўстра-Венгрыі, якія ў вайне бачылі адзін з найлепшых сродкаў пераадолення ўнутрыпалітычнага крызісу, стваралі атмасферу зменлівасці і няпэўнасці. Краіна жыла прадчуваннем гібелі старога свету.
Выспяванне сатырычнага таленту Яраслава Гашака — імклівае, упэўненае — якраз і абумоўлівалася магутнай хваляй нацыянальна-вызваленчага і сацыяльнага руху.
He менпі важныя былі і акалічнасці суб’ектыўнага характару. Цяжкія выпрабавапні, якія выпалі на долю будучага пісьменніка: бацькава смерць, бясхлеб’е — далі яму вострае сацыяльнае чуццё. Багаты жыццёвы вопыт набыў Я. Гашак з вандровак па Славакіі, Галіцыі, Венгрыі, Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, дзе, сустракаючыся з сялянамі, пастухамі і такімі, як ён, бадзягамі, убіраў у сябе сокі народнай мудрасці і дасціпнасці.
Першыя творы, надрукаваныя пісьменнікам у семнаццаць гадоў, мелі выразную адзнаку песеннага і казачнаанекдатычнага фальклору, вызначаліся даволі тонкім пранікненнем аўтара ў народную псіхалогію.
У літаратурным жыцці тагачаснай Чэхіі моцнымі былі ўплывы эстэцтва і індывідуалізму. Аднак з самага пачатку Я. Гашак супрацьстаяў ім. Сацыяльная актыўнасць і жывы характар збліжаюць маладога пісьменніка з анархістамі. Яго прывабілі вонкавы радыкалізм анархізму, пашырэнне гэтай палітычнай плыні ў самых розных сацыяльных слаях краіны. Я. Гашак вядзе агітацыйную работу сярод гарнякоў на поўначы Чэхіі, распаўсюджвае лістоўкі, выступае з пракламацыямі, супрацоўнічае ў анархічных выданнях. Як за «асабліва небяспечным анархістам» у гэты час за ім пачынаюць сачыць, некалькі разоў яго арыштоўвае паліцыя.
Праніклівасць і сацыяльная дальнабачнасць у хуткім часе памаглі Я. Гашаку разгледзець бесперспектыўнасць анархічных метадаў барацьбы, і ўрэшце ён парывае з гэтай плынню. Але сувязь з палітычным рухам у краіне не прайшла ў пісьменніка бясследна. Яго апавяданні і фельетоны становяцца болып публіцыстычнымі, набываюць выкрывальны характар. Пэўныя змены адбываюцца і з формай мастацкіх твораў. Веданне народнага жыцця, іронія, дакладнасць апісання дапаўняюцца тут лаканізмам, стылёвай строгасцю, гратэскам.
Такому зруху ў мастацкай практыцы Яраслава Гашака адпавядаў і характар таленавітага сатырыка — цэльны, бескампрамісны, з’едлівы.
Бліскуча характарызуе асобу Я. Гашака палітычны фарс, разыграны ім у 1911 годзе. Напярэдадні выбараў у аўстрыйскі парламент сярод сталых наведвальнікаў адной пражскай кавярні Я. Гашак стварыў «Партыю памяркоўнага прагрэсу ў межах закону» — карыкатуру на чэшскія палітычныя партыі, якія ўладам не рабілі клопату. Былі напісаны праграма і маніфест партыі, разгорнута перадвыбарная кампанія. Як кандыдат у дэпутаты пісьмен-
нік выступаў з парадыйнымі прамовамі, разыгрываў з сябрамі спектаклі, поўныя дасціпнасці, палітычных намёкаў і двухсэнсоўнасці. На вокнах кавярні вывешваліся лозунгі: «Калі вы выбераце нашага кандыдата, абяцаем прыняць меры супраць землетрасення ў Мексіцы», «Тое, што вы чакаеце ад Вены, вы можаце атрымаць і ад нас», «Хай будзе болын строгасці ў адносінах да беднякоў» і інш.
Фармальна прычапіцца да «партыі» паліцыі не было за піто, і ў дзень выбараў у парламент кандыдатура Я. Гашака атрымала... каля 40 галасоў.
Да першай сусветнай вайны Я. Гашак надрукаваў каля 1000 нарысаў, апавяданняў і фельетонаў, у якіх дасціпна высмеяў аўстрыйскі дзяржаўны апарат, палітыку буржуазных партый, антынародную мараль і культуру, духавенства; паказаў цяжкі народны лёс ва ўмовах нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту.
Прызваны ў 1915 годзе ў армію, Я. Гашак прав сем месяцаў здаецца ў палон рускім, дзе ў хуткім часе распачынае напружаную грамадска-палітычную дзейнасць. Ён друкуецца ў «Чэхаславане» — органе «Саюза чэхаславацкіх таварыстваў у Расіі», вярбуе палонных чэхаў у легіён, едзе эмісарам на фронт. 3 перамогай Савецкай улады на Украіне, сведкам якой быў сам пісьменнік, Я. Гашак парывае з чэшскімі легіёнамі (яны сталі на шлях контррэвалюцыі) і едзе ў Маскву, дзе ў сакавіку 1918 года ўступае ў Чэхаславацкую камуністычную секцыю ВКІІ (б) і ў Чырвоную Армію.
Далейшы лёс пісьменніка звязаны з палітаддзелам Пятай арміі, з якой ён прайшоў слаўны 1000-вёрставы шлях ад Бугульмы да Іркуцка. Гашак працуе з чужаземнымі ваеннапалоннымі, рэдагуе газеты, друкаваныя на чэшскай, нямецкай, венгерскай, сербскай і нават бурат-мангольскай мовах, выступае на мітынгах і сходках, займаецца адміністрацыйнай работай. He спыняе пісьменнік і сваёй літаратурнай дзейнасці. Акрамя лістовак і шматлікіх артыкулаў у армейскіх газетах, Я. Гашак піша фельетоны і апавяданні, аб’ектам сатыры якіх становяцца белагвардзейцы, контррэвалюцыйная буржуазія, інтэрвенты.
Франтавыя творы пісьменніка — іпматлікія, разнапланавыя — сведчылі пра карэнны пералом у светапоглядзе Я. Гашака: са стыхійнага бунтара ён вырас у камуніста, які свядома паставіў свой талент на службу рэвалюцыі. Сатыра яго стала канкрэтная і бязлітасная, іронія замянілася сарказмам.
Сваю службу ў Чырвонай Арміі Яраслаў Гашак закон-
чыў начальнікам чужаземнага палітаддзела Пятай арміі і члена Іркуцкага гарсавета. У снежні 1920 года разам з жонкай Аляксандрай Гаўрылаўнай Львовай ён вяртаецца на радзіму.
На другі дзень пасля з’яўлення Гашака ў Празе газета «Трыбуна» пад крыклівым загалоўкам паведаміла, «што былы вядомы пражскі гуляка і анархіст, а цяпер бальшавік Яраслаў Гашак вярнуўся ў Чэхаславакію».
Пачалося ганенне на пісьменніка.
Хворы, пакінуты многімі сябрамі і знаёмымі, Я. Гашак пражыў пасля вяртання на радзіму два гады і пятнаццаць дзён (Я. Гашак памёр 3 студзеня 1923 года). За гэты кароткі час, апрача апавяданняў і фельетонаў, быў напісаны велізарны па аб’ёме раман «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка», які, на жаль, не закончаны.
Задуманы як вострая шматпланавая сатыра на мілітарызм, на ўвесь паразітычны буржуазны лад з яго сацыяльнымі інстытутамі і мараллю, раман Я. Гашака вырас з усяго папярэдняга жыццёвага і творчага вопыту пісьменніка, з чэшскай нацыянальнай гісторыі. Удалы ваяка Швейк, гэтаксама як француз Кала Бруньён, рускі Васілій Цёркін, якія ўвасобілі ў сабе найлепшыя рысы нацыянальнага характару, стаў сімвалам неўміручасці народнага духу і яго велічы. Швейк і хітры, і наіўны, ён бязлітасна іранічны і ў той жа час бездапаможна шчыры і адкрыты, у ім спалучаны нейкая дзіцячая дураслівасць і сапраўды народная мудрасць. Ён — увасабленне свядомасці самога народа. Як сказаў пра яго Юліус Фучык — «...Швейк — тып грамадскі, а не кніжны, ён існаваў і да Гашака, існаваў бы і без Гашака. Заслуга Гашака менавіта ў тым, што ён змог геніяльна яго разгледзець у жыцці і паставіць у такое становішча, у якім выявіліся ўсе галоўныя рысы яго характару».
«Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» сталі першым раманам чэшскай літаратуры, перакладзеным на беларускую мову. Беларускаму чытачу імя Я. Гашака вядома таксама па кнізе «Цвёрдая скура», адрасаванай дзецям.
Зборнік апавяданняў «Госць у хату», куды ўключаны найболып вядомыя творы гэтага жанру, выходзіць у год стогадовага юбілею выдатнага сатырыка.
Тамара Кароткая
ЗМЕСТ
Мая споведзь 3
Пераклаў Павел Марціновіч Як Балушка навучыўся маніць 7
Пераклала Вольга Крайко Калекцыянер аб’яў 12
Пераклала Вольга Крайко Амстэрдамскі гандляр чалавечынай 16
Пераклала Ліна Каўрус Дабрачыннасць 19
Пераклала Ліна Каўрус
Пра шчырую дружбу 22
Пераклаў Павел Місько Я вару яйкі ўсмятку 30
Пераклала Вольга Крайко Як я ўшываў гузік у штаны 32
Пераклала Вольга Крайко Ананімнае пісьмо 36
Пераклала Ліна Каўрус Як прыдумаць назву 38
Пераклала Вольга Крайко Гід для чужаземцаў 48
Пераклала Вольга Крайко Сіротка і яе таемная маці 54
Пераклаў Павел Марціновіч
Чаган-курэнскае апавяданне 62
Пераклала Вольга Крайко
Госць у хату 67
Пераклаў Алесь Мажэйка
Як паводзіць сябе дома, на вуліцы, ва ўстановах, у магазінах, у тэатрах, на аэраплане і на футбольных матчах 75
Пераклаў Павел Місько
Нямецкія астраномы 81
Пераклала Ліна Каўрус
Гісторыя з трыма кронамі 85
Пераклаў Янка Шпак
Змена прозвішча 90
Пераклаў Павел Місько
Жыццёвыя парады 94
Пераклала Вольга Крайко
Судовы працэс па справе Хама, сына Поя .... 100 Пераклала Вольга Крайко
Фіялетавы гром 106
Пераклала Вольга Крайко
Як я рэдагаваў часопіс «Далягляды чэшскіх жанчын і дзяўчат» 109
Пераклала Вольга Крайко
Размова з цэнзарам 114
Пераклала Вольга Крайко
Мужчына і жанчына ў шлюбе 118
Пераклала Вольга Крайко
Як пан Мазуха помсціў за свой зняважаны мужчынскі гонар 124
Пераклаў Валянцін Рабкевіч
Пра паліцэйскага сабаку і жончыну здраду . . . 127 Пераклала Ліна Каўрус
Што-нішто пра судовых экспертаў 131
Пераклаў Павел Марціновіч
Непрыстойныя календары 135
Пераклала Вольга Крайко
Спадчына Францішка Шафранка 138
Пераклала Вольга Крайко
Сумная гісторыя з катом 143
Пераклаў Валянцін Рабкевіч
Дарагая мая сяброўка Юльча 146
Пераклаў Алесь Мажэйка
Школа для сышчыкаў 169
Пераклаў Павел Місько
Прыклад з жыцця 176
Пераклала Вольга Крайко
Кароткі змест крымінальнага рамана 180
ІІераклала Вольга Крайко
Сярод бібліяфілаў 182
Пераклаў Алесь Мажэйка
Тайна споведзі 186
Пераклаў Павел Місько
Тры мужчыны з акулай 193
Пераклала Вольга Крайко
Саліднае прадпрыемства 200
Пераклала Вольга Крайко
Chi va piano, va sano 206
Пераклала Ліна Каўрус
Спроба наладзіць безалкагольную вечарынку, або Вечарынка па-амерыканску 210
Пераклала Вольга Крайко
Навагодні вечар непітушчых 217
Пераклала Вольга Крайко
Перад выхадам на пенсію 221
Пераклала Ліна Каўрус
Буржуй Рамзэлік 227
Пераклала Волыа Крайко
Удалы салдат Швейк вучыцца абыходзіцца з піраксілінам 230
Пераклала Вольга Крайко
Камендант горада Бугульмы 235
Пераклаў Павел Марціновіч
Ад’ютант каменданта горада Бугульмы .... 241
Пераклаў Павел Марціновіч
Пацёмкінскія вёскі 246