Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
заўсёды канчаўся пачаткам забойства, а дабівалі ахвяру на пачатку наступнага выпуску, у якім пад канец хапалі верхавода банды, які ў перадапошнім радку ўцякаў з турмы, спусціўшыся па громаадводзе, і пераскокваў праз сцяну, падаў ад кулі вартавога, каб падхапіцца і кінуцца ўцякаць у пачатку наступнага выпуску, і на лодцы ў буру, калі вецер вырваў вёслы ў яго з рук, спаткацца ў апошняй фразе выпуску з шайкай кантрабандыстаў, у верхаводзе якой ён пазнае сваю былую каханую, зведзеную графам дэ Галуа. I гэтак далей у такім духу.
Гісторыя карчмы «У крывавага біскупа» размалёўвалася праз паўгода, і ўвесь гэты час у выпусках войска і жандармерыя марна ганяліся за ценем «крывавага біскупа».
Чатыры гады зачытваўся падзёнпічык Голан «Амстэрдамскім гандляром чалавечынай», праліваючы начамі слёзы над лёсам уцякачкі — прынцэсы Галуа, няроднай сястры верхавода кантрабандыстаў, пераапранутай і спакушанай каханкі верхавода банды, які быў акружаны войскам у Чорнай пячоры, але выбавіўся з небяспекі, кінуўшыся ў вадаспад.
Дачытаўшы апошні, 208 выпуск і заплаціўшы за ўсяго «Амстэрдамскага гандляра чалавечынай» сто шэсцьдзесят крон сорак гелераў, Голан праплакаў цэлую ноч, а калі ўспомніў пра сумны канец верхавода банды, якога ў апошнім выпуску павесілі, у яго з жалю разарвалася сэрца. Голан памёр, пакінуўшы жонку з трынаццаццю дзецьмі без ніякіх сродкаў. Пасля пахавання ўдава прадала ўсе дзвесце восем выпускаў гаспадыні прадуктовай крамы насупраць, пані Возабавай, за адну крону сорак гелераў, гэта значыць, васемнаццаць кілаграмаў паперы загортваць сасіскі і падобнае па восем гелераў за кілаграм.
Пані Возабава была годная жанчына, якая мела дваякіх пакупнікоў: адны плацілі гатоўкаю, а другія
бралі на кніжку. 3 усімі яна трымалася ветла, адно што панечкам, якія плацілі гатоўкаю, гаварыла «васпані» і «цалую ручку», а пакупніцам другой катэгорыі проста: «што загадаеце» і «маё шанаванне». Больш ніякай розніцы не было.
Гэта шаноўная пані, купіўшы ад удавы Голанавай дзвесце восем выпускаў «Амстэрдамскага гандляра чалавечынай», сказала занесці паперу да яе дахаты, a калі зачьініла краму, задумала нарэзаць з выпускаў чвэртак. Узяла першы выпуск і ўжо хацела брацца за справу, як раптам у вочы ёй кінулася тлустымі літарамі: «А, яны прадаюць у мясной краме мяса забітых людзей!» Паціснуўшы недаверліва плячыма, яна адклала нож і пачала знаёміцца з новым відам гандлю мясам. 3 таго часу на яе найшоў одум. На другі дзень прачытала другі выпуск, трэці і чацвёрты і так, чытаючы ў сярэднім тры выпускі за дзень, за дзевяноста дзён прачытала ўсе дзвесце восем выпускаў. 3 выпуску сто восьмага яна перастала глядзець сябе і не пераадзявалася. На дзевяносты дзень яе найлепшыя пакупніцы, якія плацілі гатоўкаю, атрымалі ад яе лісток такога зместу: «Васпані, зрабіце ласку прыйоді сёння ўвечары да мяне дахаты. Маю вялікую навіну!»
Калі яны прыйшлі, яна пасекла ўсіх сякераю. Як толькі чутка пра гэта разнеслася па горадзе, мусіў я даць «Амстэрдамскага гандляра чалавечынай» другім выданнем.
ДАБРАЧЫННАСЦЬ
Камітэт пацешлівай і дабрачыннай суполкі «ІПчыры дабрадзей» канстатаваў у пачатку месяца снежня, што казна суполкі складае сто дваццаць крон. Само сабою зразумела, што члены адразу сабраліся ў памяш-
канні суполкі, каб параіцца, як выдаткаваць мэтазгодна і дабрачынна гэтыя грошы, маючы на ўвазе, што надыходзяць каляды. Старшыня ад выпітага піва зрабіўся сентыментальны і стаў гаварыць прачулым голасам пра ўдоў і сірот. Пачаў маляваць сумнымі фарбамі нейкі няпэўны выпадак з беднай удавой, якая павесілася на каляднай ёлцы. Потым узяўся ікаць і заказаў сабе слівянкі. Сакратар заказаў таксама бутэльку віна, і камітэт зноў пачаў разважаць, як абысціся дабрачынным спосабам з супольнымі грашыма. Нарэшце старшыня, які пачаў ліць слівянку ў віно, падаў думку знайсці пяць удоў з дапамогай аб’явы ў газеце, у якой прапанаваць самым бедным, бездакорных паводзін мацеркам-удовам, каб яны падавалі заявы на дапамогу ў суполку, паміж пяццю і шасцю гадзінамі папаўдні. Пяці ўдовам дадуць па дваццаць крон, разам гэта сто крон. Уся ж казна складае сто дваццаць крон, застаецца дваццаць крон. Што рабіць з імі? Гэтае пьітанне развязалі мудра. Да поўначы прапілі агулам грошы, з якімі не ведалі, што рабіць, і, такім чынам, закруглілі разумна суму.
Аб’ява ў аддзеле кароткіх паведамленняў пачала дзейнічаць. Старшыня сядзеў у памяшканні суполкі з пяці да шасці, піў піва і ў паніцы прымаў заявы бедных удоў. У першы дзень іх прыйшло поштаю дваццаць і асабіста было пададзена шэсцьдзесят.
Старшыня разнерваваўся і з жахам заўважыў, што ўжо больш не можа плакаць. Яго расчульвалі тыя ўдовы і сіроты, што рынуліся ў памяшканне. Яны цалавалі яму рукі, скардзіліся і плакалі. Адна ўдава прывяла з сабою дванаццаць дзяцей. Бедалага дзівіўся вытрашчанымі вачыма, як гэтыя «пазычаныя» дзеткі, падобныя, нібы блізняты, на пададзены знак страшэнна зараўлі і пачалі літаральна лізаць яму рукі. Выпацканыя, мурзатыя фізіяноміі глядзелі на яго так жаласна, што ён ужо ледзь быў не палез у кішэню,
каб з сваіх грошай надзяліць сіротак крэйцарамі, як раптам без ніякага стуку ў памяшканне ўварвалася новая працэсія — на гэты раз пяцёра дзетак, якіх вяла жанчына з маркотным выразам твару. Выраз той імгненна перамяніўся, як толькі бядачка ўбачыла першую грамаду. Яна падскочыла да маці дванаццаці сіротак і пачала даваць ёй аплявухі. «Я ўдава,— крычала яна,— а ў цябе ёсць муж, вы гусей ясце! 3 усяго дома збіраеш, падла, дзяцей і ходзіш жабраваць ад парога да парога».
Старшыня з жахам глядзеў на нечаканы паварот справы. Першая матка зламала яго парасон аб новую просьбітку, тым часам як дзеткі кінуліся адны на адных і высадзілі шкло ў кніжнай шафе.
Старшыня раззлаваўся. Ён пачаў грукаць кулаком па стале, афіцыянт выпіхаў фальшывую матку, карчмар вытурваў з памяшкання другую, сіроткі адно за адным выляталі на вуліцу, потым настала цішыня, толькі старшыня крычаў афіцыянту: «Прынясіце мне каньяку!»
Перад шасцю гадзінамі старшыня зваліўся з крэсла. Ён выпіў дваццаць чарак каньяку і сцягнуў на сябе абрус, а з ім і ўсе заявы на калядную дапамогу.
Калі пасходзіліся члены камітэта, старшыня спаў у суседнім пакоі на канапе, і ў іх склалася ўражаннс, што тут, напэўна, разыгралася нейкая трагедыя,
Таго дня пілі ў меру і прапілі пятнаццаць крон. А пасля таго як зашклілі кніжную шафу, у казне засталося восемдзесят крон. Такім чынам, адна ўдава адпала. Толькі чатыры атрымаюць па дваццаць крон.
На другі дзень прымаў заявы сакратар. Гэта быў чалавек нервовы. Ён страшэнна разгневаўся, калі адна просьбітка пачала абдымаць яго за калені.
— Вон,— закрычаў ён,— прэч адсюль. Які жах! Потым заявілася маладая прыгожая ўдавіца.
— Я не хачу нічога чуць,— крычаў ён,— давайце
заяву і ўсяго добрага! Зразумелі? Я не хлапец! Чорт вазьмі!
Пасля прыйшлі члены камітэта і пачалі сур’ёзна абмяркоўваць дабрачынныя мэты суполкі.
Старшыня папрасіў кампенсацыі. Ён хацеў дваццаць крон за паламаны парасон і турбацыю, звязаную з учарашнім прыёмам заяў. Яго папракнулі, што абірае суполку, што ён алкаголік.
Сакратар крычаў, што калі старшыні дадуць дваццаць крон, то няхай наогул аплочваюць выдаткі ўсім членам камітэта, якія прымалі заявы. Нарэшце ён папрасіў дзве кроны, бо заказваў сабе ў службовы час біфштэкс і тры куфлі пльзенскага.
Дэбаты разгараліся. Нарэшце ўсе сышліся на адным. Лепш хай толькі дзве прыстойныя ўдавы атрымаюць па дваццаць крон, чым каб дваццаць крон трапілі ў благія рукі.
Калі разыходзіліся, казна зноў была меншая.
Калі ж настаў шчодры дзень, у касе суполкі ляжала шэсцьдзесят восем гелераў, а на стале — трыста дваццаць заяў бедных удоў.
— Панове,— сказаў старшыня,— у сувязі з абставінамі, якіх мы не маглі прадбачыць, раздачы калядных падарункаў сёлета не будзе.
Засталося яшчэ вырашыць, што рабіць з астаткам казны, які складае шэсцьдзесят восем гелераў. Прапаную лічыць іх пачаткам сродкаў на нашы дабрачынныя мэты ў наступным годзе, якія я вітаю зычным «ура».
ПРА ШЧЫРУЮ ДРУЖБУ
Ёсць жа людзі: абы сустрэлі каго знаёмага, дык ажно захліпаюцца ад шчасця і адразу клічуць да сябе. Якое толькі драбязы тады не прыпомняць! Як, на-
прыклад, некалі разам сёрбалі каву і бачылі з акна кафэ, што насупраць упаў конь. Потым гаворка перакінецца на такія рэчы, якія ніяк не ўпрыгожваюць таго, з кім яны здарыліся, але заселі ў памяці глыбока і міжволі падштурхоўваюць, каб пра іх пагаварылі.
— Памятаеш, як мы непрыгожа зрабілі з прыгожанькай Здэнкай?
I колькі цёпльіх пачуццяў абудзіцца, пакуль старыя сябры перабяруць усю непатрэбшчыну, якую колісь разам тварылі! I змушаны будуць прызнаць, што за ўвесь час іх сяброўства нічога добрага не зрабілі, а той, хто запрашаў другога на госці, раптам пачне ўсё былое адмятаць ад сябе і нават заявіць, што цяпер усё інакш. Ён і жанаты, і мае двух хлапчукоў, а жонка напраўду вельмі ўзрадуецца, калі ўбачыць сведку мужавай маладосці.
Звычайна ён да гэтага дабавіць, што расказваў ёй пра яго шмат добрага.
Праўда, кожны ведае, як расказваюць дома пра сваіх прьіяцеляў. Сябе ж стараюцца выставіць перад жонкай анёлкам. Сваёй жонцы дык я пра кожнага свайго знаёмага гавару, што ён жлукціць ром. Праўда, для разнастайнасці часам гавару, што некаторыя з маіх прыяцеляў бабнікі — свет не бачыў.
У гэты час я пахаджваю па пакоі і стараюся, каб як не ўчапіцца кішэняю пінжака за рог падстаўкі якой-небудзь статуэткі, бо ў левай кішэні ў мяне пляшка каньяку, а ў правай — пісулька ад адной гімназісткі.
I дзіву даешся, чаго толькі жонкі не запамінаюць пра мужавых сяброў.
Неяк шпацыруем мы з жонкаю, як раптам здароўкаецца з намі ды ідзе сабе далей нейкі мужчына, a я вазьмі ды скажы, што вось гэты мужчына — малады Крамскі.
— А, ведаю,— яна мне.— Гэта той, што колісь атруціў афіцыянтку, з якою жыў.
— Дарагая, што ты вярзеш! — здзівіўся я.
— Дык ты ж мне сам пра гэта расказваў.
Дайшло да сваркі, а калі я сказаў, што гэта ўсё лухта, то яна яшчэ і навалілася на мяне, чаго я заступаюся за ўсякіх нягоднікаў.
Вось чаму, ведаючы ўсе гэтыя агульнавядомыя акалічнасці, я не вельмі ўсцешыўся, калі прафесар Гардоўскі (знарок мяняю яго прозвішча, каб чалавеку не было брыдка за сябе) трапіўся мне ў час аднаго падарожжа па Сярэдняй Еўропе, якія я час ад часу раблю са сваім сябрам Білем, і стаў мяне пераконваць, што вельмі ж многа добрага расказваў пра мяне сваёй жонцьі і яна вельмі ўзрадуецца, калі пазнаёміцца са мною і маім сябрам.