• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    3-за гэтай нечаканай сустрэчы ён так бурліва выказваў сваю радасць, што мы і слова не маглі ўставіць, і тут жа заявіў, што мецьме за вялікі гонар бачыць нас у сябе і што інакш нават быць не можа.
    Між іншым, ён мае двух сыноў, на якіх прыемна будзе нам паглядзець. Праўда, піва ў горадзе не вельмі добрае, але можна зараз схадзіць у адзін рэстаранчык, у гаспадара яго нядаўна памерла жонка. Дык ён у такім горы, што нават забывае разбаўляць піва. Сёння там увесь горад. Для прыезджага такія парады вельмі каштоўныя. У гэтым правінцыяльным шынку мой сябра Гардоўскі зрабіўся яшчэ болып гасцінны. Мы загаварылі пра тое, як я аднойчы ў Празе запатрабаваў, каб яго вывелі з адной піўнушкі, а ён успомніў, як хацеў тады жбурнуць у мяне куфлем. Выявілася таксама, што ён ведае майго прыяцеля Біля — вычытаў у навінах і нават меў з ім неяк у Брэйшкі спрэчку пра нейкую планету. За сяброўскімі размовамі мы заседзеліся далёка за поўнач, як раптам Гардоўскі пачаў гаварыць штосьці дзіўнае, быццам забыў дома
    сказаць пра наш прыезд і там нічога не прыгатавана. Зрэшты, гэта дробязь: тут, на другім паверсе, ёсць пакоі для прыезджых; і гэтак нават лепш, ён зараней усё падрыхтуе. Акрамя таго, і жонка, мабыць, ужо спіць, ёй цэлы дзень нездаровілася.
    У гадзіну ночы яму ўспомнілася, што мы маглі б перапалохаць бабулю, і гэта вельмі добра, што не пайшлі да яго.
    — Тая бабуля, што сёння прыехала? — сказаў я нібы пра даўно вядомае.
    — А ты адкуль гэта ведаеш? — спытаў ён і не пачырванеў.
    — Дык гэта ж заўсёды так бывае. Старыя сваякі заўсёды прыязджаюць нечакана.
    — Праўду кажаш,— пацвердзіў ён.— Дзед таксама прыехаў, але гэта не мае значэння: заўтра прыходзьце да мяне і можаце размяшчацца. А цётку мы ўжо дзе-небудзь прыладкуем, яна таксама прыязджае заўтра.
    — Ды неяк жа дамо ёй рады,— мой сябра Біль гаварыў, як ледакроўны.— Люблю я старэнькіх цётак, яны заўсёды з’яўляюцца тады, як мы каго-небудзь запрашаем.
    У дзве гадзіны ночы наш сябра Гардоўскі запэўніў нас у сваёй шчырай дружбе і заўважыў, што заўтра ў іх будуць бяліць. Я сказаў, што гэта нічога, што я нават люблю глядзець, як завіхаюцца маляры. У палове трэцяй ён пачаў плесці нешта пра дзядзьку, які прыехаў яшчэ пазаўчора, і зусім заблытаўся ў сваіх уяўных сваяках.
    Мы яму сказалі, што гэта зусім не яго сваякі, што ён трапіў у рукі нейкіх прайдзісветаў і павінен усіх бязлітасна павыганяць.
    Ён шчыра пакляўся, што так і зробіць.
    Потым ён развітаўся з намі гэтак сардэчна, што ўсе выпівохі, якія яшчэ заставаліся, вельмі расчулі-
    ліся. Ён і абдымаў, і цалаваў нас, цягнуў да дзвярэй ды яшчэ крычаў, колькі радасці будзе мець ад заўтрашняй сустрэчы з намі. Калі мы былі ўжо на вуліцы, да нас даляцела:
    — Як толькі прачняцеся, дык зразу і шыбуйце да мяне. Мне будзе так прыемна!
    *
    Прачнуўшыся, мы адразу накіраваліся да яго. Ён жыў паблізу ад шынка, у якім мы адлежалі бакі на лаўках, бо выявілася, што Гардоўскі ад радасці, што сустрэў старых знаёмых, выдумаў bona fide1 гэтыя пакоі для прыезджых на другім паверсе. Нам самім было трохі сорамна. Як гэта мы не прыгледзеліся, не ваўважылі ў цемры, што дом аднапавярховы!
    Падышла адчыніць нам дзверы сама пані прафесарыха. Мы сказалі, хто такія, і хацелі пераступаць парог, тлумачачы, што нас запрасіў Францік.
    Яна рашуча заступіла дарогу.
    — Мой муж нічога пра вас не гаварыў, і я вас не ведаю, панове. Ён з раніцы пайшоў у горад.
    Дадала яшчэ, што не ведае, калі і вернецца. Мо хіба па абедзе.
    А з пакоя побач чулася знаёмае пакашліванне нашага сябра Гардоўскага. Мы ўтаропіліся туды вачыма.
    — Гэта сабака там спіць,— збянтэжана прамовіла пані прафесарыха.
    — Ваш муж учора нам пра яго расказваў. Яны абодва пакутуюць ад насмарку яшчэ з лета, ды нічога страшнага,— сказаў я.— А калі ўсё-такі вернецца гаспадар?
    — Ён сказаў — недзе пасля абеду. А вы пабудзеце яшчэ ў горадзе ці паедзеце сёння раніцаю? У адзінаццаць ёсць цягнік.
    1 3 найлепшымі намерамі (лац.).
    — Ну што вы, васпані. Мы прабудзем тут цэлы тыдзень, як і абяцалі вашаму мужу.
    Было відаць, як пані прафесарыха збялела. Яе прыгожанькія вусны адкрыліся, каб ухапіць больш паветра, і, павагаўшыся, яна пацікавілася, дзе мы будзем абедаць. Калі мы адказалі, што вось тут, побач, у харчэўні, сказала, што, калі вернецца муж, яна падашле па нас каторага хлопчыка. Абодва падшывальцы нашага сябра Гардоўскага, адзін выгляд якіх, па яго словах, павінен быў прынесці нам шмат прыемнага, нізалі нас калючымі вачыма.
    У такіх выпадках ніколі не трэба падаваць выгляду, што табе непрыемна ці ты не верыш у тое, што пачуў. Мы спакойна адказалі, што будзем чакаць, калі па нас прыбягуць.
    Пагладзілі хлопчыкаў па галаве, ад чаго яны ашчэрыліся, нібы хацелі цапнуць нас за руку.
    Пані прафесарыха пачала супакойвацца, калі ўбачыла, што мы павярнулі ісці. Каб больш дапячы ёй, я вярнуўся і сказаў, што хоць яе муж абяцаў пасяліць нас у пакоі за спальняй, але мы не вялікія паны, можам паспаць і ў кухні.
    Ужо на лесвіцы мы пачулі, як з-за дзвярэй прафесаравай кватэры рвецца нам услед плач жонкі. Гэтакі вісклівы з захліпамі плач, якім плачуць жанчыны ад злосці.
    3-за фіранкі акна на другім паверсе, дзе была кватэра прафесара, бліснулі два шкельцы пенснэ, а потым убачыліся і спуджаныя вочы нашага мілага сябра. 3 такою тугою глядзелі колісь вочы хлапчукоўхрысціян на раз’юшаных башыбузукаў, якія каралі немусульман.
    Дзівак, ён быў наіўны, як страус. Праз некаторы час, калі мы сядзелі ў тым самым рэстаране, каля нашага стала ўзнік светлавалосы хлапчук — адзін з двух набыткаў нашага сябра Гардоўскага.
    Узнік непрыкметна, нахабна вырачыўся і суха кінуў:
    — Тата даручыў сказаць, што паехаў у Прагу.
    Выпаліў і хацеў даць лататы. Але мы дагналі яго ўжо каля выхаду і прыцягнулі назад у памяшканне. Ён спачатку выкручваўся і агрызаўся, а як зразумеў, што нявыкрутка, зазіркаў вачыма вакол сябе.
    — Зараз, даражэнькі, мы табе будзем рваць кіпці, пакуль не скажаш усёй праўды,— сказаў Біль.— Нам усё вядома.
    — Тата паехаў у Прагу!
    Мы яму зрабілі так званую «рукавіцу». Але ён, сціснуўшы зубы, цадзіў сваё:
    — Тата паехаў у Прагу!
    I тут мой прыяцель Біль скумекаў, што трэба зайсці з другога боку. Ён паказаў яму крону з самых дробных грошай і сказаў:
    — Усё гэта будзе тваё, калі скажаш, што робіць бацька.
    Душа маладога Гардоўскага ажно разрывалася ад пакут. Урэшце прага нажывы перамагла, і ён выдаў бацьку.
    — Тата дома спіць,— ціха сказаў ён і заплакаў. (Цікавы псіхалагічны момант: заплакаў тады, калі мы не далі яму той кроны.) Потым сказаў, што яго завуць Карлічак.
    — Карлічак хоча тую крону. Тата і без таго на вас гаварыў, калі прыйшоў ноччу дадому, што вы нягоднікі.
    Вось такое пачулі мы ад гэтага хлопчыка-анёлка.
    Мы пусцілі яго, але ён, як і той Іуда, пайшоў не дадому, а на рэчку. Сабраўшыся, мы пакіравалі да нашага сябра Гардоўскага.
    Пані прафесарыха сустрэла нас так холадна і глянула з такім выклікам, што было відаць, як яна сама цешыцца ад сваёй прыдумкі.
    — Літасцівая пані,— сказаў я,— мы прыйшлі праверыць, ці праўда, што ваш муж паехаў у Прагу.
    — Яшчэ перад полуднем.
    — Васпані, вы мо не ведаеце, што ваш муж ашуквае вас: ён спіць сабе тут, у кватэры, а вы пра гэта не ведаеце.
    Яна збялела і сказала:
    — Прабачце, але хто мог вам такога наплесці?
    — Адзін ваш сыночак.
    Яна заквахтала нешта такое, быццам хлопчык меў на ўвазе Карлічка, які і праўда спіць там.
    — Васпані, вы зноў памыляецеся. Якраз сам Карлічак нам пра гэта і сказаў.
    Толькі паспеў я гэта прамовіць, як расчыняюцца дзверы і ў прыхожую ўлятае наш прыяцель Гардоўскі, крычыць:
    — Ну й падваротнік!
    Крутнуўся да нас:
    — Мы прайгралі, здаёмся. Праходзьце далей...— А жонцы сказаў: — Прынясі нам, Дарынка, пляшку віна.
    Потым ён, апраўдваючыся, пачаў расказваць, што неяк у Пльзені адзін рэдактар паклікаў яго да сябе, а калі ён прыйшоў, то сустрэў вельмі холадна і сказаў, інто проста захлынаецца ад работы і што лепш ім сустрэцца ў рэстаране «Старая пошта», дзе разам паабедаюць. I што? Змарнаваў тры гадзіны, чакаючы яго там. Вярнуўся зноў у рэдакцыю, а яму і выкладваюць, што рэдактар паехаў на выстаўку ў Лейпцыг.
    — Бачыце? Гэта ж трэба дадумацца, каб такое глупства сказаць! — уздыхнуў наш сябра Гардоўскі і адышоў пад акно.
    Шчыра вам скажу, калі ён павярнуўся да нас, мы ўбачылі на яго вачах слёзы — слёзы крыўды і адчаю, а можа, і злосці на сябе самога.
    Я ВАРУ ЯЙКІ ЎСМЯТКУ
    У мяне ёсць добрая старая цётка. Часам на гэтую асобу находзіць надзвычайная любасць да сваіх блізкіх. Пятнаццаць гадоў можа маўчаць, ніякай весткі ад яе, а пасля раптам паштальён прыносіць ад маёй цёткі пасылку, якую яна пасылае ў час чарговага такога прыпадку. Апошні раз пятнаццаць гадоў назад яна прыслала мне вялікі пірог, а цяпер, на шаснаццатым годзе пасля той урачыстасці, на пошце мне ўручылі вялікі кошык, у якім бьіло шэсцьдзесят яек і такая пяшчотная запіска:
    Любы пляменнік!
    Вельмі рада, што магу паслаць табе капу яек ад маіх курэй. Я цябе, дарагі хлопчык, вельмі люблю і сама сабе думаю, што нядоўга засталося мне жыць на гэтым свеце і, магчыма, гэта апошні доказ ма'ёй прыхільнасці да цябе. Звары іх сам усмятку і ўспамінай сваю старую добрую цётку Ганну. Няхай гэтыя шэсцьдзесят яек напомняць табе пра нееялікі деор на поўначы, дзе еесела кудахтаюць плімутрокі і ўспамінаюць цябе разам з тваёй цёткай Ганнай, якая горача любіць цябе.
    3 пашаны да цёткі я вырашыў адразу ж зварыць усе шэсцьдзесят яек усмятку.
    Усю ноч не спаў. Ніколі я не думаў пра тое, як, уласна кажучы, вараць яйкі ўсмятку. Аднак, пасля доўгіх ваганняў, вырашыў, што іх трэба варыць так, каб яны зварыліся! Гэта адзіная пазіцыя і адзінае выйсце ў такой далікатнай сітуацыі, як гатаванне шасцідзесяці яек усмятку.
    Я вельмі люблю яйкі ўсмятку. Але як з’есці зараз шэсцьдзесят яек усмятку? I прыйшла мне ў галаву думка іх закансерваваць.
    Доўга думаў, як гэта зрабіць. Я апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі. Ведаў, што часта ў газетах і некаторых часопісах даюцца парады маладым гаспадыням, якія не ўмеюць варыць яек усмятку, але як рабіць гэта старому халасцяку, пра гэта дасюль нідзе нічога не друкавалі, і таму я вырашыў выпісаць усе парады на гэты конт.