• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Да позняй ночы цягнулася пасяджэнне дзяржаўнай рады, на якое быў пакліканы і шэф паліцыі.
    Назаўтра на сесіі парламента старшыня з дрыжаннем у голасе прачытаў уласнаручнае пасланне князя Фрыдрыха, які апеляваў да вернасці свайго народа. Парламент неадкладна выпрацаваў адрас з выказваннем адданасці князю, хоць ніхто не разумеў, што ж, уласна, адбываецца.
    Няясная сумота вісела ў паветры. ІІІэф паліцыі тым часам не драмаў: ён запатрабаваў аудыенцыі і атрымаў з дзяржаўнага архіва гэта агіднае пісьмо.
    — Што вы збіраецеся рабіць? — спытаўся ў яго канцлер.
    Шэф паліцыі толькі паціраў рукі.
    — Крыху цярпення, і вы здзівіцеся з маёй методы дазнання!
    Ліст адправілі ў дзяржаўную друкарню, і ўжо апоўдні па ўсёй сталіцы былі расклеены плакаты, выпушчаныя паліцэйскай управай:
    Узнагароду 1000 марак
    атрымае той, хто навядзе на след злачынца, які напісаў і кінуў у карэту найяснейшага князя наступны ліст:
    А пад гэтым паведамленнем была змешчана дакладная рэпра цукцыя пісьма:
    Ваша высокасць!
    Вы найвялікшы дурань на зямлі!
    Да вечара кожны жыхар Вальдэцкага княства ведаў , што князь Фрыдрых — найвялікшы дурань на зямлі.
    На другі дзень шэф паліцыі пайшоў у адстаўку.
    ЯК ПРЫДУМАЦЬ НАЗВУ
    Найцікавейшай, але і вельмі цяжкай з’яўляецца праблема назвы. Я не кажу пра назвы літаратурных і навуковых твораў. Тут усё проста. Вядома, калі не лічыць назвы зборнікаў вершаў, дзе трэба падражніць і падтрымаць у напружанні чытача, каб зборнік раскупілі. Усё залежыць ад таго, як зразумее чалавек тую ці іншую назву. Напрыклад, адно слова «Прастрэл» напэўна не будзе мець такого поспеху, як «Тут цвіце прастрэл».
    Навука не ведае такіх жывых вобразаў і пе імкнецца да таго, каб павысіць цікавасць да іх.
    Калі нехта напіша падручнік фізікі, ён проста назаве яго «Уводзіны да фізікі», не прыдумляючы ніякіх такіх сенсацыйных назваў, як «Адкрыццё таямніц законаў прыроды». Географ напіша твор па геаграфіі і дасць яму кароткую і канкрэтную назву «Геаграфія». He стане ён называць свой твор «Пра горы, рэкі, народы і гарады».
    Толькі адну паэтычную назву ўбачыў я на кніжцы аднаго псіхіятара: «Пра ідыётаў і людзей без розуму».
    Я ўжо казаў, што прыдумаць назву справа складаная, але не такая ўжо і цяжкая. Калі вы возьмеце каталог у кнігарні, дык упэўніцеся, што ў літаратурным рэчышчы адна і тая назва паўтараецца ў сотні аўтараў. Часцей за ўсё сустракаюцца «Родныя нівы», «Летнія навальніцы», «Новая песня», «Позняя кветка», «Прэлюдыі», «Паміж жыццём і смерцю», «Яе грэх» і іншыя прыгожыя словазлучэнні.
    Аўтары не прыкладаюць ніякіх намаганняў, каб даць трапную назву свайму твору. Калі ўжо зусім нічога не могуць прыдумаць, тады пішуць «Жменя навел» або «Два тузіны апавяданняў», хоць у тыя «Два тузіны» ўвойдзе толькі пяць штук.
    Са мной таксама аднойчы здарыўся такі прыкры вынадак. Апавяданне, у якім падзеі адбываліся на Кралаўскіх Вінаградах, я, калі ўжо зусім нічога не мог ні ўспомніць, ні прыдумаць, назваў «Жыццё ў Індыі».
    Аднак у літаратуры такія рэчы дапушчальныя, бо і самая ідыёцкая назва можа каго-небудзь натхніць, таго, хто яшчэ не зусім з глузду з’ехаў. Назва дойдзе да яго душы і сагрэе яе сваёй незвычайнасцю.
    Інакш кажучы, назвы кніг, апавяданняў звычайна з’яўляюцца не чым іншым, як канстатацыяй зместу. Англічанін Стэртан напісаў двухтомны раман і назваў яго «Глупства», і чытач не быў ашуканы. Француз Ла Брух выдаў раман «Нічога», і сапраўды там не было нічога.
    Я вельмі люблю такія сціслыя і карысныя назвы. Вышэйпамянёныя аўтары велікадушна ставяцца да чытацкай аўдыторыі і папярэджваюць яе: «Не купляйце гэтага «Глупства».
    Таксама цікавая і таксама цяжкая праблема даць назву часопісу. Маецца на ўвазе, што назва павінна адлюстроўваць змест і кірунак часопіса. I каб не існавала гэтага абавязковага правіла, часопісы раслі б, як грыбы пасля дажджу.
    Я ведаў аднаго пана, які гаварыў:
    — Я б з радасцю выдаваў мастацкі штомесячнік, але няма назвы.
    Другі мне прызнаўся, што хацеў бы выдаваць палітычны штотыднёвік, але ж без назвы нічога не выйдзе.
    Звычайна такі нешчаслівец бярэ назву, якая ўжо існуе.
    Калі гэта палітычны часопіс, то павінен быць «Прагрэс», або «Варта», або «Незалежнасць».
    Літаратурны альбо мастацкі часопіс назавуць «Вінаграднік», «Адраджэнне», «Сланечнік», «Баразна», «Ворыва», «Зямля», быццам іх выдаюць адны толькі земляробы.
    He лягчэйшая справа і назвы зборнікаў. Аднойчы папрасіў мяне адзін выдавец прыдумаць назву зборніка. Ён жадаў, каб у назве было «шмат жыццёвага і стыхійнага, прасякнутага духам жыцця». Нарэшце атрымалася так, як і са зборнікам Топіча. Перш-наперш напісаў прозвішча выдаўца, а пасля — «Зборнік».
    Але ўсё гэта нішто ў параўнанні з тым, як прыдумаць назву новаму магазіну, прамысловаму прадпрыемству, назвы новым таварам, якія павінны з’явіцца на прылаўках і здзівіць людзей.
    Тут у назву трэба ўкласці столькі свежых жывых малюнкаў, каб яны выклікалі незабыўнае ўражанне. Назва павінна быць сакавітай. Яна павінна здзівіць, загіпнатызаваць чалавека. Калі чытач прачытае рэк-
    ламу «Мы пілі...», то тое, абазначанае шматкроп’ем, павінна быць такім дакладным і пераканаўчым, што чытач павінен напіцца да белай гарачкі і радня вымушана будзе адправіць яго ва ўстанову, дзе лечаць алкаголікаў.
    Назва павінна быць люстэркам і жывым адбіткам прадмета, які рэкламуецца да продажу. Калі вы прачытаеце: «Кожная гаспадарка павінна мець паравы млын (назва)», дык назву трэба даць такую прывабную, каб той паравы млын абавязкова знайшлі, нават калі спатрэбіцца абрабаваць банк і прадзіравіць дом пры яго транспарціроўцы па трэці паверх.
    * * *
    У газеце я прачытаў такую рэкламу:
    «Заплачу вялікі ганарар таму, хто прыдумае добрую назву рэчы, якая неабходная кожнай сям’і. Даведку можна атрымаць у атэлі Штэфан, пакой нумар 12 ад 10 да 11 гадзін».
    Я пайшоў па ўказаным адрасе. Сустрэў мяне пан з інтэлігентным тварам і дабрадушны на выгляд.
    — Мне вельмі прыемна,— сказаў ён,— што вы прыйшлі. Баяўся, што ніхто не адгукнецца на маю аб’яву. Сядайце, калі ласка, курыце. Якое віно любіце больш? Мускат або мозэльскае?
    Я адказаў, што люблю і тое і другое і аддам перавагу таму, якім ён пачастуе. Ён з прыемнасцю прынёс сабе мускату, а мне мозэльскага. I калі мы пілі свае кубкі, ён паведаміў, што прыдумаў дзіцячую каляску, якую можна пераносіць з месца на месца, а калі яна часам уваліцца ў ваду, аўтаматычна ператвараецца ў човен. Каляска тая вельмі лёгкая, і калі націснуць на педалі, яна вокамгненна ператвараецца ў крэсла-качалку. Самай выдатнай якасцю яе з’яўляецца тое, што,
    калі качалку перакуліць, яна можа служыць за пісьмовы стол. У сваёй майстэрні ён зрабіў ужо восемсот такіх дзіцячых калясак, і цяпер справа за тым, каб гэта вынаходніцтва было прынята ў серыйную вытворчасць. Ён сам прыдумаў назву «Дзецівоз», але яна не падабаецца яму.
    У мяне мурашкі пабеглі па спіне, калі я зразумеў, з кім знаходжуся ў пакоі сам-насам.
    А ён працягваў:
    — Цэлы тыдзень я думаю пра назву, ночы навылёт не сплю, і нічога лепшага не прыходзіць у галаву. Ад гэтага клятага «Дзецівоза» я не магу адчапіцца ні днём, ні ноччу. 3 кожнага кутка чуваць толькі гэтае слова. I вы мне таксама гаворыце «Дзецівоз», «Дзецівоз». Чаму вы насміхаецеся з мяне, я ж вас бачу першы раз. Вы што, не верыце, што мая дзіцячая каляска можа ператварыцца ў човен? Вось чарцяжы.
    Я стукнуў яго кулаком па скроні і паспешліва пакінуў пакой нумар 12. Нікому нічога не сказаў, няхай з ім што хочуць, тое і робяць у тым атэлі.
    * * *
    He такі трагічны выпадак быў з панам Вацленам, які хадзіў у кафэ «Бярозка». Ён згуляў са мной партыю ў більярд, пасля павёў за свой столік і даверыўся мне. Яго зяць-абіўшчык вынайшаў трайны матрац, які раскладаецца, і тады ложак зусім не патрэбны. Яму трэба назваць матрац, каб можна было пусціць яго ў продаж. Каб і танна і добра. I зяць папрасіў яго знайсці каго-небудзь, хто прыдумаў бы добрую назву. I тут ён успомніў пра мяне, я ж пішу апавяданні. Калі ўжо магу пісаць апавяданні, дык што там мне прыдумаць адно слова. Зяць не хоча, каб задарма, ён урачыста прэзентуе мне свой матрац.
    — Ну, і як, вы думаеце, ён павінен называцца?
    Я адказаў, што мне вельмі прыемна мець такі гонар, але ж назвы не сыплюцца з рогу дастатку, тут трэба падумаць, бо кожная назва павінна быць люстэркам рэчы. Яна не мае быць простай і разам з тым занадта агульнай, на гэта мне патрэбен час.
    — Тады заўтра? — сказаў ён.
    — Добра.
    — Ну, ёсць назва? — спытаўся ён назаўтра, падпільнаваўшы, калі я ішоў у кафэ.
    — Учора вечарам прыехаў да мяне брат,— адказаў я,— і мне давялося весці яго ў тэатр на оперу, вечара як не было. Заўтра я вам абавязкова прынясу назву.
    — Ну, дык як, ёсць назва? — мучыў ён мяне і на другі дзень.
    — He ведаю яшчэ, бо прыдумляць назву рэчы, якой і ў вочы не бачыў, мне здаецца справай несур’ёзнай.
    — Добра,— сказаў ён,— заўтра матрац будзе ў вашым пакоі.
    Прызнаюся, што мне зусім няблага спалася на матрацы, сапраўды, і танна і добра.
    А пану Вацлену, які ад тае парьі перастаў хадзіць у «Бярозку», я напісаў, што вырашыў, каб назва не была крыклівай, але поўнасцю адпавядала сутнасці прадмета, назваць яго «трохтомны матрац».
    Пан Вацлен цяпер распускае пра мяне чуткі, што ніякі я не пісьменнік, а балбатун і ашуканец.
    * * *
    За год я атрымаў шмат прапаноў прыдумаць розныя назвы самым розным прадпрыемствам і рэчам, якія пазбавілі мяне спакою.
    Адзін хацеў, каб я прыдумаў назву чэшскай мачанкі, якую ён пачаў гатаваць у вялікай колькасці.
    Адзін фабрыкант, які вырабляў кандытарскія машыны, хацеў, каб я ахрысціў яго кішэнны агрэгат для прыгатавання марожанага.
    Бандарня заказала мне назву для ляжачых кадушак за 100 гелераў.
    Адзін гусіны пастух пажадаў мець назву пер’я для нявесцінага пасагу.
    Кантора для абсталявання канцылярый хацела, каб у назве ўстановы пераважала думка, што рэгістратура з’яўляецца душой прадпрыемства.
    Адзін пекар прасіў, каб я ахрысціў яго рагалікі з мармеладам.
    Акцыянернае таварыства будаўніцтва кругавых цагельняў жадала мець такую папулярную назву, каб людзі толькі і гаварылі пра іх кругавыя цагельні.
    Давялося пакруціць мазгамі над адпаведнай назвай і для эканомных пячных юшак.