• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Пан Лаблер, мой гаспадар, ззяў ад захаплення. Дзе б ён ні быў, усюды заводзіў гутарку пра мае заняткі, тлумачыў, што скляпы бываюць нізкія, высокія, глыбокія, плыткія, кароткія, доўгія, светлыя, цёмныя, сухія, мокрыя.
    Мяне запрашалі ў розныя дамы, каб я паглядзеў скляпы. Я прыходзіў заўжды ў дзесяць гадзін раніцы і з вялікай дакладнасцю абвяшчаў, што пасля абеду я буду працягваць даследаванні.
    Ну, вядома, у кожным такім доме мяне запрашалі на абед. Ах, якія гэта былі абеды! У іх была ўся краса восені, пра што я ўжо гаварыў. Пасля абеду я клаўся адпачыць на канапе, а пад вечар вяртаўся да свайго гаспадара, які памалу пачаў траціць розум. Начамі ён са свечкай у руцэ блукаў па хаце, лез у склеп, садзіўся на сходках каля самай вады і нешта крычаў у цемру.
    Першы тыдзень ён знаходзіў у гэтым нешта прыемнае, але па другі — засумаваў, асабліва калі я намякнуў, што гарадок мне вельмі падабаецца і пабыць тут у такую пару, калі восень канчаецца, а зіма не пачалася,— надзвычай карысна для здароўя. Я абяцаў вярнуцца ў Прагу, як толькі там пачнуць катацца на каньках.
    Ён не вымавіў у адказ ні слова, толькі збялеў, як сцяна. Прайшло нямала часу, пакуль ён нарэшце адазваўся:
    — Я ўсё разумею.
    Добры чалавек, ён пачаў разумець, што мне прыйшлася даспадобы яго кухня. Раніцай я падганяў гаспадыню хутчэй ісці ў краму і прасіў яе: «Шаноўная пані, сёння варта згатаваць тое і тое, бо я гэта люблю». Пад канец трэцяга тыдня бедны пан Лаблер пачаў рабіць далікатныя намёкі, у тым ліку і наконт нашага
    сваяцтва. Нарэшце ён адважыўся сказаць адкрыта:
    — Прыяцель,— і ўсміхнуўся з горыччу,— а што, калі вы мне зусім і не радня? Я прыгадваў розныя рэчы і факты, але ніяк не магу прыпомніць, каб хтонебудзь з нашай сям’і насіў ваша прозвішча.
    — Ваша праўда,— адказаў я спакойна,— у мяне таксама ўзнікалі сумненні, калі вы пачалі расказваць пра сваіх блізкіх, Сапраўды, мне здаецца, што мы не сваякі. I я нават рад гэтаму, бо магу цяпер выказаць сваю ўдзячнасць куды болей шчыра, чым калі б аказаўся вашым сваяком. Блізкія звычайна думаюць, што ваш абавязак іх карміць і паіць, і зусім не думаюць пра ўдзячнасць. А чужы чалавек, вось як я, напрыклад, разумее гэта інакш — як выяўленне найглыбейшага сяброўства.
    Я гаварыў яшчэ доўга і памятаю, што мы нарэшце абняліся і пацалаваліся. Я пачуў, праўда, нейкі дзіўны гук — нібы нехта заскрыгатаў зубамі.
    У той жа дзень гаспадар паехаў у суседні горад. Пакуль яго не было, я вырашыў выправіць некаторыя непарадкі ў доме і заявіў гаспадыні, што трэба будзе пераставіць мэблю. Пані Лаблерава замкнулася ў сваім пакоі і праплакала цэлы дзень.
    Суму і слёз я не люблю. Выйшаўшы на вуліцу, я сустрэў некалькі маладых людзей, з якімі пазнаёміўся ў першыя дні майго побыту ў мястэчку, і запрасіў іх да Лаблераў на чарку каньяку. Мы выпілі ўвесь запас.
    Пані Лаблерава плакала цяпер галасней.
    На другі дзень пан Лаблер зайшоў да мяне са стрэльбай.
    — Вы ўмееце страляць? — спытаўся ён нявінным тонам.
    — He,— адказаў я, бо мне здалося, што ў яго ў вачах паблісквае нейкі злавесны агонь.
    — Нічога,— супакоіў ён мяне,— навучыцеся, пойдзем на курапатак.
    — Ну што ж,— уздыхнуў я,— спадзяюся, што са мной нічога не здарыцца.
    — Калі будзеце асцярожна абыходзіцца са стрэльбай, то ўсё будзе добра. Вы сапраўды не ўмееце страляць?
    — Сапраўды!
    Ён зноў так дзіўна засмяяўся, што я мог прачытаць у яго вачах: «Будзе, будзе няшчасны выпадак. Застрэліцца наш госць!»
    I мы пайшлі.
    Доўга нам нічога не траплялася пад руку. Гаспадар усё ўгаворваў мяне перабегчы цераз бульбянішча і папярэджваў, каб я не спатыкнуўся. Я прыкідваўся, што не ўмею абыходзіцца са стрэльбай, а ён крычаў: «Што-небудзь ды падстрэліце, я тут бачыў два вывадкі».
    Раптам я сапраўды падняў вывадак — бах-бабах! — і чатыры курапаткі зваліліся да маіх ног. Я нанізаў іх на вяровачку, прымацаваў да папругі і пайшоў далей. Ён крычаў мне наўздагон:
    — Mae ўладанні толькі да ручая, далей не ідзіце!
    Я хутка згубіў гаспадара, настраляў у яго ўладаннях дваццаць курапатак і з гонарам вярнуўся ў гарадок, дзе ўсе дзесяць пар прадаў па корчмах. У адной карчме разгаварыліся, і я заявіў, што вымушаны прадаць трафеі, бо ў гасцях цярплю голад і холад.
    Госць у хату — бог у хату!
    У самым лепшым настроі я прыйшоў дадому і аддаў стрэльбу гаспадару.
    — А дзе курапаткі?
    — Я іх прадаў, усе дзесяць пар. Так добра куплялі, шчыра вам дзякую,— гаварыў я спакойна.
    Ён збялеў, неяк страшна зарагатаў і кінуўся ламаць мэблю.
    Сёння яго здароўе значна палепшала. I хоць яго ўсё яшчэ не выпускаюць з бальніцы, але ён больш не буяніць, апатычна ўзіраецца ў наваколле і, тупа ўсміхаючыся, шэпча:
    — Госць у хату — бог у хату.
    Толькі часам у яго прарываецца шаленства, і тады ён крычыць:
    — Дзе той пан з маімі курапаткамі?
    ЯК ПАВОДЗІЦЬ СЯБЕ
    ДОМА, НА ВУЛІЦЫ, ВА УСТАНОВАХ,
    У МАГАЗІНАХ, У ТЭАТРАХ, НА АЭРАПЛАНЕ
    I НА ФУТБОЛЬНЫХ МАТЧАХ
    Гэты артыкул прызначаны тым, каму няма калі хадзіць на лекцыі пані Лаудовай-Горжыцавай, каму няма часу чытаць катэхізіс грамадзяніна Гута ці бегаць на курсы перад ад’ездам дэлегацыі пражскай гарадской рады ў Парыж.
    Гэты артыкул сапраўды ўносіць нешта новае, і яго можна са спакойным сумленнем рэкамендаваць усім. У ім вы знойдзеце шмат парад і падказак, якіх не вышукаеце ні ў Лаудовай-Горжыцавай, ні ў Гута, ні на вышэйназваных курсах.
    Я мяркую, што назваў артыкул вельмі трапна: «Як лаводзіць сябе дома, на вуліцы, ва ўстановах, у магазінах, у тэатрах, на аэраплане і на футбольных матчах».
    Калі хто-небудзь захоча ведаць, як паводзіць сябе ў іншых месцах, напрыклад у парламенце, то хай звяртаецца да мяне пісьмова, я не хачу, каб пра такія рэчы ведалі ўсе.
    Мой дапаможнік і ўказанні кароткія, практычныя і лёгка запамінаюцца. Мне здаецца, што гэтыя парады трэба вывучаць як уводзіны да правіл прыстойных паводзін. Акрамя таго, звярніце ўвагу, як далікатна я выкладаю свае погляды, не склікаючы людзей на лекцыі, як гэта робіць пані Лаудова-Горжыцава. Чытачы прачытаюць мой артыкул, і ніхто іх нават не пракантралюе, у той час як на падобных лекцыях кожны слухач думае пра другога: «Бач ты яго, ён таксама не ведае, як паводзіць сябе дома, на вуліцы, ва ўстановах і да т. п.». А хіба не гэтак з тым катэхізісам Гута? Купляеш яго ў магазіне, а ўсе адразу ведаюць, які ты недавыхаваны цюхця.
    Іншая справа артыкул. Ён зусім выпадкова апынуўся ў кнізе, ніхто нават і ведаць не будзе, што ты чытаў яго, каб трохі падвучыцца, як сябе паводзіць.
    Само жыццё падказала, што трэба мець такія правілы. Яны і на макава зярнятка не высмактаны з пальца. Варта пазнаёміцца з імі, і не ўтрываеш ад радасці: цяпер мне лягчэй будзе жыць на свеце.
    ЯК ПАВОДЗІЦЬ СЯБЕ ДОМА
    Дома трэба паводзіць сябе прыстойна, каб і сабе не нарабіць шкоды, і сваім блізкім. Выхаваны чалавек ніколі не будзе трушчыць свой набытак ноччу, каб не парушыць сну свайго суседа. Ён будзе ламаць мэблю ўдзень ды яшчэ і грамафон завядзе, каб ніхто не разабраў, чым ён займаецца. Калі мэбля ўзята напракат, то ён не забудзе яе застрахаваць у страхавым агенцтве. Увогуле, робіць усё вельмі сур’ёзна.
    Калі ён б’е талеркі ці бутэлькі, то кідае іх на дыван, каб не чуваць было, як яны дзынкаюць, і каб жыхары ніжэйшых паверхаў не хапаліся за галаву. Праўда, калі яго кватэра знаходзіцца на першым па-
    версе, то можна біць талеркі проста аб падлогу, але папярэдне трэба даведацца, ці не пайшоў хто ў падвал па вугаль.
    Са сваімі гасцямі ён трымаецца па-сяброўску, a калі ўжо дойдзе да канфлікту, то вытурвае госця далікатна, каб не папсаваць дзвярэй. Калі захоча яшчэ і слоўцам краянуць, то трэба гэта рабіць толькі па-французску ці па-англійску. Калі гаспадар не ведае гэтых дзвюх моў, то няхай лепш выпэнджвае госця моўчкі. Сапраўдны джэнтльмен ніколі не будзе рваць каўняра ці камізэлькі таму, каго выганяе. Ён проста хапае яго праваю рукою за кісць левай, закручвае назад і, прыпадняўшы яго праваю рукою за штаны, выносіць з кватэры, папрасіўшы, каб ён вольнаю рукою адчыніў сабе дзверы. Калі справа дойдзе да боксу, гаспадару не варта пры госцю здымаць пінжак. I кепска, канечне, калі ў госця прападае гадзіннік ці кашалёк.
    Дома кожны павінен дбаць пра парадак і старацца не пляваць на падлогу ці ў столь. Наш дом павінен быць для нас нечым святым.
    ЯК ПАВОДЗІЦЬ СЯБЕ НА ВУЛІЦЫ
    Кожны павінен памятаць, што вуліца існуе для ўсіх, а не толькі для цябе. Правілы прыстойнасці патрабуюць, каб вы не штурхалі людзей, што ідуць па тратуары, не прыставалі да незнаёмых кабет ці паноў, не чапляліся па дарозе да паліцэйскіх. Гэта можна рабіць у пад’ездзе. Гэтак жа непрьістойна і сорамна галёкаць на прахожых і высалопваць язык тым, хто праязджае міма ў трамваі, у экіпажы, на аўтамабілі. На прагулянцы вы павінны сачыць за тым, каб не рэзнуцца ў вітрыну, не прапаліць папяросай ці цыгарай спіну тых, хто шпацыруе паперадзе, не шлэпнуць на чужога сабаку і не соўгаць руку ў чужую кішэню.
    Калі ж усё-такі гэта здарыцца, трэба сказаць: «Пардон, прабачце, калі ласка, не варта гневацца!» Вы павінны прасіць прабачэння як мага больш ветліва, глядзіш, і не дойдзе справа да суда. У таго, хто прымае прабачэнне, павінен не сіняк ззяць, а ўсмешка ад сустрэчы з джэнтльменам. Я не хачу сказаць, што на вуліцы трэба быць сентыментальным: калі будзеце ўкленчваць перад кожнай спадніцай, то гэта можа зрабіць прыкрае ўражанне, бо выхадны касцюм не павінен быць зашмальцаваны на каленях. Адзенне і абутак трэба трымаць у чысціні: шмараваць на тратуары чаравікі ці выпыльваць адзенне недапушчальна. На вуліцы тргба зачароўваць усіх бездакорным выхаваннем. Крый божа з’яўляцца на вуліцы, калі ў вас штонебудзь не зашпілена або целяпаюцца тасёмкі ў нагавіцах ці шнуркі ў чаравіках. Зусім непрыстойна падстаўляць нагу якому пану ці пані, якія старэйшыя за вас гадамі і ідуць насустрач. У кожным асобным выпадку гэта трэба рабіць непрыкметна, каб не было крыўды. Трэба паважаць старэйшых і здароўкацца з усімі, хто старэйшы за вас, капялюш прыпадымаць ветліва, усміхацца зычліва. Калі вы не ўпэўнены, што сустрэчны пан ці пані старэіішыя па ўзросту, то падыдзіце і далікатна пацікаўцеся, колькі ім стукнула. На вуліцы заўсёды трэба быць прыязным і ветлівым. Валяцца на тратуары недапушчальна.