• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Я цяпер жыву якраз пад самым замкам у добраахвотным выгнанні, вывучаю мясцовыя норавы і чакаю, «калі што мяне тут схопіць».
    Тут гарэлкай паліты край. Усюды ў палях стаяць самотныя крыжы як памяць аб тым, каго некалі на гэтым месцы прыхапіла.
    У далёкай ацалелай частцы замка, дзе яшчэ стаяць сцены і дагэтуль захавалася на першым паверсе скляпенне, цяпер музей. Шмат стагоддзяў назад тут жыла абслуга замка. Былы ўладар усё рэстаўраваў. Два дубовыя сталы, лаўка і печ. Тут у цішыні добра пішацца. Мясцовы ляснічы даў мне ключы ад замка. Восеньскія вятры гатовы аднесці' мяне разам з замкам аж да Нямецкага Броду. Зрэдку падаюць са сцен замка камяні, аж сцены дрыжаць. У даліне пасвяцца козы. I чатыры цікаўныя чалавекі падняліся на гару якраз у той час, калі я пачаў пісаць раздзел пра трапезную.
    — Мы былі ўнізе ў замку,— сказаў старэйшы пан у пенснэ,— і там нам сказалі, што крэпасць адчынена, бо ў вас ёсць ключы. Мы прасілі б вас, каб вы паказалі нам крэпасць.
    Астатнія тры наведвальнікі, пан і дзве пані, не толькі разглядалі скляпенне, а проста елі яго вачамі.
    — Як жадаеце,— сказаў я,— але перш за ўсё, калі ласка, адрэкамендуйцеся.
    Яны здзіўлена пераглянуліся.
    — Калі ў вас няма дакументаў,— працягваў я,— дык нічога не атрымаецца з аглядам замка.
    Я пачуў, як адна дама вельмі выразна сказала:
    — Дзіўныя паводзіны.
    — Вы памыляецеся,— сказаў я падкрэслена,— мае паводзіны нармальныя. Я ж не ведаю, хто вы такія, чаму вам хочацца бачыць замак, якое дачыненне вы маеце да руінаў замка Ліпніцы.
    Я сядзеў і не думаў уставаць, тады пан у пенснэ, які ў час усёй размовы трымаў капялюш у руках, сказаў, што яны з ахвотай адрэкамендуюцца мне. Ён — настаўнік такі-та, другі пан — архітэктар са Славакіі, а пані — выкладчыцы такога і такога ліцэя. Яны разам падарожнічаюць па Чэхаславакіі і хочуць напісаць новую манаграфію пра гэты і іншыя чэшскія замкі. У Седлачака 1 шмат заган, а яны ж гісторыкі...
    — Добра,— сказаў я,— вы гісторыкі з прызвання ці як? Ці сапраўдныя вы гісторыкі, ці толькі дзеля спартыўнага інтарэсу, як гэта называецца, дылетанты?
    Я заўважыў, як той другі пан сумна паглядзеў на мяне, і я нібы прачытаў яго думку: «Ты вол». Усе маўчалі, тады я ўстаў і прапанаваў ім ісці за мной.
    Мы выйшлі на падворак замка.
    — Паны і дамы,— сказаў я пераможна.— Усё, што вы тут бачыце, і ёсць руіны. Ёсць усе падставы меркаваць, што на гэтым месцы быў замак. Пра гэта сведчыць ужо тая акалічнасць, што месца гэта называецца руінамі замка Ліпніцы. Вядома, некалі гэтыя руіны былі заселеныя. Тут была зімовая рэзідэнцыя караля Фрыдрыха Пфальцкі. Ён жыў тут зімой і таму называўся Зімовы кароль. Калі б ён жыў тут летам, мы б называлі яго...
    — Прабачце,— сказаў пан у пенснэ,— вы памыляецеся, гэта рэзідэнцыя Трчкаў.
    — Я ведаю, выбачайце, усё наваколле,— завёўся я.— Трчкі жылі пад Мелехавам у леснічоўцы. Праўда,
    1 Седлачак Аўгуст (1843—1926) — чэшскі гісто-
    рык.
    ёсць і яшчэ адзін Трчка, але той цяпер у Чаславс ў кулямётным цэху.
    — Ліпніцы належалі старым Трчкам,— сказала адна пані.
    — Старым Трчкам не належала нічога, шаноўная,— адказаў я,— была ў іх халупа ў Кейжліцах, і тую стары Трчка падпаліў, за што і трапіў у турму.
    — Пане,— сказаў настаўнік у пенснэ, хапаючы Ma­ne за гузік на камізэльцы,— памятаеце вы, што адзін з тых Трчкаў быў забіты разам з Вальдштэйнам? 1
    — Гэтага не памятаю,— адказаў я,— сёння ж спытаюся ў мясцовага старога жандара, дайце мне ваш адрас, і я напішу вам, калі, зразумела, ён што ведае. Пакуль што ён ніколі пра гэта не гаварыў.
    Кампанія здзіўлена пераглянулася, але той старэйшы пан зрабіў спробу даведацца яшчэ што-небудзь.
    — Ці няма тут дзе-небудзь старых фрэсак на сценах?
    — Былі,— сказаў я,— але я загадаў саскрэбці іх, бо былі яны там на першым паверсе, а мы вырашылі іх зафарбаваць, каб турыстам было дзе ставіць свае подпісы.
    Нехта ўздыхнуў. Гэта быў архітэктар са Славакіі.
    — А старая студня ёсць? — спыталася ў мяне адна жанчына.
    — Мы яе засыпалі,— сказаў я,— каб хто часам не ўваліўся туды. Летам тут бывае шмат турыстаў, і кожны нагінаецца праз край, тут і да бяды недалёка.
    — Тут недзе павінна быць катавальня,— не здаваўся пан у пенснэ.
    — Была тут,— адказаў я,— але ж цяпер ужо нікога не катуюць, мы павыкідвалі адтуль усе прылады, а цяпер там бульбу трымаем.
    1 Вядомы нямецкі палкаводзец часоў Трыццацігадовай райны. Па нацыянальнасці чэх,
    — А рыцарская зала? — пачулася ціхае пытанне пана архітэктара.
    — Нам трэба было выбрукаваць тратуар у горадзе,— адказаў я,— вось і прыдалася рыцарская зала. Але матэрыялу не хапіла, давялося разабраць і апошнюю вартаўнічую вежу.
    — Дык што, тут не засталося ніякіх помнікаў?
    — Есць,— адказаў я з гонарам.— Калі ласка, ідзіце за мной.
    Я павёў іх да старога скляпення ля засыпанага люка.
    — Кэлі ласка, здыміце капелюшы.
    Абодва паны знялі капелюшы.
    — Панове,— сказаў я ўрачыста,— тут перад самай вайной замуравалі двух цікаўных настаўнікаў. Маё шанаванне, панове!
    I, насвістваючы, я памалу падаўся да свайго музея, каб зноў узяцца за працу, ад якой яны мяне адарвалі.
    Я бачыў, як паны, моўчкі нацягнуўшы капелюшы на галовы, накіраваліся з дамамі да брамы.
    Пад імі зарыпеў драўляны масток праз замкавы роў, а я зноў быў адзін у замку. Партрэт старога Трчкі, які вісеў на сцяне ў трапезнай, здзіўлена пазіраў на мяне.
    СІРОТКА I ЯЕ ТАЕМНАЯ МАЦІ
    Кранальная гісторыя мяшчанскай прэсы
    Р а з д з е л I
    СІРОТКА 3 БЛАКІТНЫМІ ВАЧЫМА
    Яе звалі Тонічка, і аднойчы яна страціла цяпло матчынай ласкі і бацькавай любові. Потым яна трапіла да аднаго гандляра. Туды хадзіла па пакупкі служанка рэдактара адной мяшчанскай газеты.
    Потым настаў мёртвы сезон. He было пра што пісаць.
    У той Тонічкі былі блакітныя вочы...
    Ад слёз у мяне выпала з рукі ручка...
    РаздзелП
    ПАШТАЛЬЁН 3 ГРАШЫМА
    Лёгкай паходкай увайшоў паштальён з грашыма Ян Громада (45 гадоў, маральна ўстойлівы, католік, жанаты, прыпісаны да Лібіц, павет Колін пад Лабай. Асаблівая прыкмета: радзімы знак пад пупочнай ямкай) у краму, дзе служыла сіротка.
    Ці Тонічка ёсць? — спытаўся ён дрыжачым голасам, бо прачытаў тое, што было напісана на бланку пераводу.
    — Ёсць,— адказаў дрыжачым голасам гандляр, калі паштальён голасам, які ажно тросся, дадаў: «Нясу ёй сто крон».
    На пераводзе было напісана: «Мілае дзіця! Даруй, нічога не магу зрабіць, больш ужо не магу хаваць гэтага. Я твая маці і ўжо з табою гаварыла. Сэрца ў мяне разрываецца. Будзь руплівая і спадзявайся на бога. Бог цябе не пакіне. Пакуль што вось табе сто крон. Твая маці».
    Калі гэта чыталі Тонічцы, яна выпусціла з рук трохлітровую пасудзіну са спіртам, які разліўся па падлозе. Яна магла гэта зрабіць, у яе было сто крон.
    Р а з д з е л III
    МУЖНЫ ЎЧЫНАК ПЕНСІЯНЕРА ПАЎЛІКА
    У наступны момант у краму зайшоў шасцідзесяцігадовы пенсіянер Ёзаф Тэадор Паўлік. У руцэ ён трымаў запаленую цыгару. Убачыўшы, што ў кра-
    ме разліты дэнатураваны спірт, ён мужна выкінуў запаленую цыгару праз адчыненае акно — на галаву нейкаму чалавеку, які якраз там ішоў. Учынак гэты варты вялікага захаплення як сведчанне незвычайнага валодання сабой і адвагі. Інакш спірт, магчыма, загарэўся б, а таму, што ў краме быў яшчэ вялікі балон з бензінам, нельга было б працягваць гэтую кранальную гісторыю. Яна скончылася б абвугленымі трупамі ў згарэлай краме. Акрамя таго, учынак пенсіянера тым больш разумны, што дзякуючы гэтаму дзяржаве быў захаваны паштальён з грашыма.
    Міністэрства гандлю гаворыць гэтаму мужнаму чалавеку: «Няхай вам бог дасць здароўя!»
    Калі пенсіянер Паўлік выйшаў з крамы, то не знайшоў сваёй выкінутай цыгары. Яе выкурыў той чалавек, якому яна ўпала на галаву.
    РаздзелІУ
    КАМЕРЦЫЙНЫ ЎЧЫНАК ГАНДЛЯРА
    Праз чвэрць гадзіны пасля таго, як Тонічка атрымала сто крон, гандляр выйшоў з крамы. Ён купіў білет на трамвай і паехаў у рэдакцыю газеты, рэдактарам якой быў пан, служанка якога хадзіла купляць у краму гандляра, што якраз ішоў з візітам да таго рэдактара. Як бачыце, добра ўсё гэта разгортваецца.
    Ён гаварыў болып за гадзіну з панам рэдактарам. Рэдактар ажно зіхацеў. Такая кранальная гісторыя якраз цяпер, калі мёртвы сезон у самым разгары.
    — Заўтра гэта будзе ў газеце,— сказаў на развітанне рэдактар гандляру,— дамо там, вядома, ваша поўнае імя.
    Потым гандляр пайшоў у рэкламны аддзел, дзе заказаў на заўтрашні дзень аб’яву на добрым месцы.
    У той дзень ён гандляваў як звычайна.
    Раздзел V
    ВЫНІКІ АРТЫКУЛА «ТАЕМНАЯ МАЦІ»
    Рэдактар стрымаў слова. На другі дзень у газеце з’явіўся артыкул «Таемная маці». Ен займаў больш як тры калонкі. Жаллівы ўступ быў скляпаны з Марлітавай, Карленавай, Шварцавай і з іншых слязлівых айчынных пісьменніц. Потым ішло прозвішча цяперашняга апекуна Тонічкі: гандляр Вацлаў Зэман, вуліца Камінскага, дом 18.
    Унізе ж у рэкламнай частцы была аб’ява: «Вацлаў Зэман, гандляр бакалеяй, вуліца Камінскага, дом 18, прапануе шаноўным чытачам сваю краму з багатым асартыментам тавараў. Сыры, кілбасы, мясныя і рыбныя кансервы. Цудоўнае віно, чырвонае і белае, літр 1 крона. Выдатная кававая сумесь за 2 кроны 20 гелераў, цукар недарагі. Літр рому ад 80 гелераў і вышэй. Заўсёды свежае масла вышэйшага гатунку».
    У той дзень вінаградскія 1 кабеты і дзяўчаты хацслі ўбачыць Тонічку і паплакаць з ёю ў краме.
    Плакалася там ад рання да вечара. Тонічка ўжо не магла плакаць, дык мусіла ў пакоі нюхаць цыбулю, каб вочы слязіліся.
    I яшчэ — некалькі старых мужчын шчыпалі яе за шчаку. Тут няма нічога кепскага, бо ёй было толькі пятнаццаць гадоў. 3 усеагульнага плачу чуліся выкрыкі: «Мне дайце кілаграм кавы!», «Мне пяць кілаграмаў цукру!», «Літр рому!», «Пляшку віна!»
    Вацлаў Зэман не спраўляўся абслугоўваць пакупнікоў. Ён быў вымушаны наняць памочніка. Яго жонка таксама аблівалася потам. Вінаградскія кабеты і дзяўчаты накуплівалі прадуктаў на цэлы тыдзень.
    1 Вінаграды — раён Прагі.
    Увечары, каля дзесяці гадзін, калі зачынялі краму, прыйшла яшчэ адна заплаканая кабета. Аж аднекуль з Моджан. Ужо не было чаго ёй прапанаваць, дык прадалі старую масянжовую гіру.
    Нумара газеты з артыкулам «Таемная маці» было прададзена на дзесяць тысяч экземпляраў болей.
    Р а з д зе л VI
    ГЛУХАНЯМАЯ СЛУЖАНКА
    Гэтая гісторыя стала яшчэ цікавейшая, калі было выяўлена, што жанчына, якая нарадзіла Тонічку ў радзільным доме, запісала яе на дакумент адной глуханямой служанкі, якая жэстамі клялася, што яна не Тоніччына маці. Тое, што яна глуханямая, моцна засмуціла таго рэдактара, бо ён, натуральна, не мог з ёю ніяк паразумецца. Справа ў тым, што ён рыхтаваў для пастаяннай газетнай рубрыкі «Сіротка і яе таемная Ma­li,!» калонку пад назвай «Размова з непраўдзівай, несапраўднай маці».