• Газеты, часопісы і г.д.
  • Госць у хату  Яраслаў Гашак

    Госць у хату

    Яраслаў Гашак

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 279с.
    Мінск 1984
    71.89 МБ
    Перш за ўсё я купіў некалькі розных кніжак пра птушкагадоўлю, дзе меркаваў знайсці парады, як варыць яйкі.
    На жаль, ні ў адным спецыяльным падручніку па птушкагадоўлі я не знайшоў адказу на гэтае пытанне. Пра яйкі было напісана шмат, напрыклад, што з яек вылупліваюцца кураняты і да таго падобнае глупства. Была там і такая парада, што яйкі трэба трымаць у сухім месцы. Далей ішло ўказанне, як выседжваць яйкі. Але ж цётка прыслала мне яйкі, каб я зварыў іх усмятку, а не сядзеў на іх. Са злосцю загарнуў кнігу.
    Мне не хацелася дазнавацца ў знаёмых сем’ях, як яны вараць яйкі, і таму я надумаўся схадзіць у чытальню і праштудзіраваць «Навуковы слоўнік».
    Знайшоў на літару «Я» і даведаўся, што яйкі — гэта прадукт жывёльнага паходжання і што ўсе віды птушак нясуць яйкі. Над гэтым пунктам я доўга думаў. Праўда, гэта не была мне навіна, але, тым не менш, калі я прачытаў, што было напісана чорным па белым, упэўніўся ў гэтым яшчэ больш. Гэта ўжо не народныя паданні, гэта навука пацвердзіла і прысвяціла пытанню вялікі артыкул.
    Тады я пачаў шукаць, як жа варыць яйкі. Цяжка паверыць, што такое складанае пытанпе навуковыя колы абышлі маўчаннем. Нават нічога прыблізнага я не знайшоў.
    У «Навуковым слоўніку», аднак, адшукаў, што яйкі — гэта ежа, прыгатаваная рознымі спосабамі, але як менавіта гатуецца гэтая ежа, засталося для мяне
    загадкай і пасля трохдзённага вывучэння гэтага слоўніка.
    Знайшоў, аднак, нешта прыблізнае да гэтага пытання: «У Англіі яйкі ўжываюцца як сырыя, так і вараныя ўкрутую або ўсмятку. У кожнай прыстойнай англійскай сям’і гатуюць на снеданне яйкі ўсмятку. Падаюць іх у любым выпадку».
    Але як гэта робіцца, каб яны ў такім стане з’явіліся на стале, я не даведаўся.
    He заставалася нічога іншага, як зрабіць спробу стварыць цэлую тэорыю гатавання яек і сваёй галавой дайсці да вываду, хоць і давядзецца дзеля эксперыменту страціць некалькі яек. Я купіў спіртоўку, пяць літраў спірту і Папінаў кацёл — як ім карыстацца, я ведаў з урокаў фізікі, яшчэ з маіх гімназічных гадоў. I ўзяўся за справу. Наліў у Папінаў кацёл вады, паклаў туды дзесяць яек і запаліў спіртоўку.
    Праз чвэрць гадзіны дастаў яйкі з Папінавага катла. Аблупіў адно, яно было яшчэ цвёрдае, другое таксама. Усе былі цвёрдыя. Я іх аблупіў і зноў укінуў у Папінаў кацёл і варыў цэлую гадзіну. А яны ўсё былі цвёрдыя. Варыў усю ноч, аж да раніцы. Яны не памякчэлі.
    Раніцай мяне знайшлі ў кошыку з яйкамі, куды я зваліўся ад хвалявання і сапсаванага настрою. Гэта ж трэба, за дзесяць гадзін мне не ўдалося зварыць ніводнага яйка ўсмятку.
    Былі яны цвёрдыя і не памякчэлі.
    ЯК Я УШЫВАУ ГУЗІК У ШТАНЫ
    Самай вялікай непрыемнасцю, якая можа здарыцца з чалавекам, можна лічыць тое, што ён заўважае відавочныя хібы ў сваім адзенні. У такім выпадку ён
    не можа выйсці на людзі, бо яны ж не робяць розніцы паміж старым халасцяком і чалавекам жанатым і патрабуюць ад таго і другога быць заўсёды ахайнымі. Адсутнасць гузіка ў штанах выклікае ў многіх прыстойных людзей агіду. Грамадства ацэньвае гэтую справу як з псіхалагічнага, так і з практычнага боку. Яно забываецца на тое, што стары халасцяк можа быць вельмі прыстойным чалавекам, які не асмеліцца занесці штаны з адарваным гузікам жонцы свайго сябра з просьбай, каб яна зрабіла ласку давесці іх да ладу. А калі з такой просьбай звярнуцца да дарослай дачкі сваёй хатняй гаспадыні, дык хто ведае, ці не абудзіцца ў пяшчотнай дзявочай душы пачуццё непрыязнасці да тваёй персоны.
    Такім чынам, каб не страціць сваёй добрай рэпутацыі, старому халасцяку нічога не застаецца, як ушываць гузікі ў штаны самому.
    Хто-небудзь, магчыма, скажа, што з гэтым халасцякоўскім пытаннем можна звярнуцца да краўца, які пашыў тыя штаны, але ж і гэты варыянт мае свае хібы. Ну, як тут прыйдзеш да краўца і скажаш яму: «Вось, бачыце, штаны, і тут і там не хапае гузікаў, ушыйце мне іх, калі ласка». Цябе ж адразу падымуць на смех. Ушыць гузік — справа нескладаная, як краўцу, так і астатнім людзям. Усе, хто пачуў бы, што гузік у штаны ўшываў мне кравец, напэўна, здзівіліся б. Гэта значыць, што стары халасцяк у вачах людзей выглядаў бы недарэкам, пустабрэхам, нікчэмнікам і да таго падобнае, адным словам, нічога не вартым.
    3 гэтых меркаванняў гузік у штаны я ўзяўся ўшываць сам.
    Спачатку адарваны гузік я прышпіліў шпількай. Але аднойчы ў трамваі шпілька ўпілася мне ў цела. I тут я пераканаўся, што гузікі трэба толькі ўшываць і ніколі не прышпіляць шпількамі.
    Шчыра прызнаюся, спачатку, калі я заўважыў, што гузіка няма, ніякага драматызму сітуацыі я не адчуў. Толькі ўначы, калі на ўспамін прыйшлі тыя дзіўныя позіркі, якія на мяне ўвесь вечар кідалі розныя наведвальнікі кафэ і ад якіх я не ўратаваўся і тады, калі зашпіліў пінжак, я вырашыў, што ўшыю другі гузік, які адарву ад камізэлькі. Калі камізэлька будзе і без аднаго гузіка, не так страшна. Куды горш, калі яго няма ў штанах. Камізэлька можа быць зашпілена не на ўсе гузікі, гэта часта здараецца ў старых халасцякоў, я добра ведаю з уласнага вопыту. I гэта не робіць ніякага ўражання на публіку. Зусім іншая справа з тым элементам адзення, які я маю на ўвазе.
    Кіруючыся гэтымі меркаваннямі, я падрыхтаваўся ўшыць гузік у штаны. Памятаю, што ўвесь дзень я быў усхваляваны, і хваляванне ўсё расло па меры Ta­ro, як я абмазгоўваў тую справу. Спытацца, як ушываюць гузікі, я не пасмеў, бо не хацеў выглядаць дурнем, якім у гэтым выпадку, шчыра кажучы, быў.
    Першае, што я палічыў неабходным зрабіць, было наведанне музейнай бібліятэкі. Там я ўзяў «Навуковы слоўнік» на літару «У» — ушыванне.
    Я катэгарычна супраць думкі, што нашы навуковыя слоўнікі дакладныя і поўныя. На літару «У» не знайшоў зусім нічога, дзе было б пазначана «ўшыванне гузікаў». На літару «Г» знайшоў слова «гузік», але там было напісана вось што: «Гузік— частка адзення, ім злучаюцца два элементы. Мацуецца да адзення ўшываннем. Яшчэ старажытным егіпцянам было вядома пра гузікі, і, наадварот, грэкі і рымляне пра іх нічога не ведалі. У нас, у Чэхаславакіі, гузікі з’явіліся разам з хрысціянствам».
    Пашукаў пад словам «хрысціянства» хоць якоганебудзь упамінку пра гузікі і нічога не знайшоў. Знайсці хоць бы, як старажытныя егіпцяне ўшывалі гузікі! Слова «Егіпет». «У Егіпце,— чытаю ў томе на
    літару «Е»,— памерлым фараонам укладалі ў руку залаты гузік і так іх хавалі». Але як іх там ушывалі, пра гэта ні слова.
    Тады я мусіў выкарыстаць свае камбінатарскія здольнасці. Трохі падумаўшы, вырашыў, што ўсё трэба рабіць паступова. Дзейнічаць па сістэме! Агледзеў гузік. Убачыў, што ён мае чатыры дзірачкі.
    Спярша мне было загадкай, навошта яны, але пры далейшым даследаванні на тэму, якое значэнне маюць дзірачкі, я зразумеў, што, паводле ўсіх прыкмет, праз іх праходзіць нітка, якая працягваецца такой прыладай, як іголка.
    Іголка, вычытаў я ў «Навуковым слоўніку», ёсць не што іншае, як разнавіднасць сталёвага прутка, і ў адрозненне ад парасяці ў яе толькі адно вушка. А ў мяне іх два. Такім чынам, высветліў, што трэба ўцягнуць у вушка іголкі нітку і рухам, быццам хочаш нешта ўзарваць, уздзець гузік на нітку і неяк павярнуць і пракалоць штаны.
    Фантазія мая нястрымна працавала. Недзе я чуў, што сталь бывае крохкая, таму купіў два тузіны іголак. Акрамя таго, купіў тузін шпулек розных нітак, болей чорных. Белых нітак купіў на выпадак, калі не падыдуць чорныя. Былі ў мяне яшчэ і рудыя, іх я думаў ужыць, калі не падыдуць ні чорныя, ні белыя.
    У краме, дзе я ўсё гэта купляў, у мяне спыталіся, ці не патрэбен яшчэ і напарстак.
    Я падумаў, што гэта нешта важнае, і купіў іх цэлых дваццаць штук. Па аналогіі меркаваў, што напарстак і перст аднаго кораня, а значыць, ён мае адносіны да пальца.
    Каб не памыліцца, купіў іх дваццаць, бо на нагах дзесяць пальцаў і на руках таксама дзесяць.
    Калі з усім купленым я вяртаўся дадому, быў падобны да карабейніка. Дома загадаў прынесці тры бутэлькі добрага віна і, падсілкаваўшыся добрай вячэ-
    рай, адшукаў няшчасныя штаны і з ахвотай узяўся за працу.
    I сёння яшчэ ўспамінаю, якое гэта было жорсткае, упартае змаганне!
    Раніцай мяне знайшлі на падлозе, толькі ў споднім, абкручанага чатырнаццаццю тысячамі метраў рознакаляровых нітак. Спаў я на двухстах іголках, а штаны былі прышыты да ложка; на пальцах ног і рук было дваццаць напарсткаў, а лытка мая была прышыта да дывана.
    ПІто было рабіць? — Купіў сабе новыя штаны.
    АНАНІМНАЕ ПІСЬМО
    Князь Фрыдрых, уладар Вальдэцкага княства, ехаў у сваёй карэце, акружаны радасным натоўпам. Раптам яму на калені ўпала пісьмо, спрытна кінутае чыёйсьці рукой.
    Князь Фрыдрых прыемпа ўсміхнуўся і ўзяўся чытаць:
    «Ваша высокасць! Вы найвялікшы дурань на зямлі!»
    Князь Фрыдрых перастаў усміхацца.
    Як пісалі на другі дзень газеты, яго высокасць адчуў недамаганне, і ўрачыстасць была адразу спынена; князь Фрыдрых накіраваўся ў свой палац. Ён прайшоў у кабінет і стаў уважліва вывучаць зняважлівае пасланне. Прачытаўшы сама меней пяцідзесяты раз: «Ваша высокасць! Вы найвялікшы дурань на зямлі!» — і запомніўшы гэта на памяць, ён здзіўлена ўсклікнуў: «Гэты нягоднік нават не падпісаўся!»
    Ён хадзіў па кабінеце і паўтараў: «Ваша высокасць! Вы найвялікшы дурань на зямлі!»
    Праз паўгадзіны князь загадаў склікаць дзяржаўную раду.
    — Панове,— заявіў ен, расхваляванЬі, чатыроМ тайным саветнікам,— сёння, у дзень святкавання трыццацігоддзя майго княжання, невядомы зламыснік шпурнуў у маю каляску наступны ліст: «Ваша высокасць! Вы найвялікшы дурань на зямлі!»
    Тайныя саветнікі спалатнелі, а барон Карла прамармытаў:
    — Ваша высокасць, гэты ліст прызначаўся не вашай высокасці!
    Князь Фрыдрых раззлаваўся.
    — Дарагі барон,— усклікнуў ён,— я мяркую, вам вядома, што тытул «ваша высокасць» у цэлым княстве нашу толькі я адзін, і няма чалавека, які асмеліўся б гэты тытул прысвоіць! А раз у запісцы сказана: «Ваша высокасць! Вы найвялікшы дурань на зямлі!» — значыць пісьмо адрасавана мне! Я думаю, што ўсе мы сыдземся на гэтай думцы. Дзеля інтарэсаў дзяржавы неабходна адшукаць злачынца, які адважыўся зняважыць мяне, бо я лічу гэта дзяржаўнай здрадай. Я перадаю гэту справу ў вашы рукі і спадзяюся, што дзяржаўная рада таксама выкажа мне спачуванне і асудзіць на заўтрашняй сесіі ганебны ўчынак суб’екта, які не пасаромеўся парушыць спакой свайго манарха...