Госць у хату
Яраслаў Гашак
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 279с.
Мінск 1984
Коней прадалі, грошы Ліке засунуў сабе за пазуху, а як вярнуліся з горада, Сакаджа папрасіў яго паставіць новага бога на пусты слуп.
— Яшчэ рана, сын мой любы,— запярэчыў высокашаноўны айцец,— ты яшчэ не вызваліўся ад сваіх зямных жаданняў. У цябе ж яшчэ засталіся трьі вярблюды. Збірайся заўтра ў дарогу, каб прадаць вярблюдаў, сыне любы. Няхай вочы твае не будуць захоплены сузіраннем, і хай не поўняцца вушы іх тупатам.
I вярблюдаў прадалі ў Блакітным горадзе. Піке ж, хаваючы унцыі срэбра за пазуху, на пытанне Сакаджы, ці паставіць той сёння новага бога на пусты слуп, адказаў:
— Устрымайся ад празмернай цікаўнасці, бо гэтым ты ўгнявіш бога. Ведай, сын мой любы, што яшчэ не настаў час: ты ж хваліўся ў карчме «Ля трох дасканаласцяў», што ў цябе яшчэ ёсць трынаццаць валоў. Нават самыя добрыя валы — марнасць і пыха.
Ты гадуеш іх у стэпе і стараешся, каб яны былі тлустыя і спраўныя. У тваёй душы яшчэ затоена столькі ганебных жаданняў, што табе неабходна ачысціць яе пакаяннем. I адпусціць бог твае грахі. He ўскладай надзей на рэчы зямныя, прадай сваіх валоў, сын мой, бо хто шануе бога, той абыякавы да ўсялякіх жыццёвых радасцей.
Прадалі і валоў, і засталося ў Сакаджы толькі адзінаццаць бараноў.
— Я перахрышчу цябе, сын мой,— урачыста сказаў Піке,— і, як толькі з’ямо бараноў, я пайду далей прапаведаваць праўдзівую веру.
I Сакаджа быў перахрышчаны. Кожны дзень яны елі бараніну і гаварылі пра новую веру.
— Святы айцец,— аднойчы сказаў Сакаджа, паказваючы на драўляны крыж, які Піке, выканаўшы абрад хрышчэння, паставіў на пустым слупе,— ты гаворыш, што гэта толькі знак божы, які ты мне, як яго пасланец, паставіў на пустым слупе. Я — вялікі грэшнік, і мне мала гэтых дзвюх скрыжаваных дошак. Я хацеў бы, каб ты назаўсёды застаўся ў мяне як божы намеснік. Каб у маёй кібітцы было больш гэтай новай веры.
— Гэта немагчыма, сын мой: паўднёвая краіна Хіа-ха-па і У-фу-цьвен да гэтай пары пазбаўлены радасці ад новай веры.
— Святы айцец,— засмучана сказаў Сакаджа,— я не магу без цябе. Мне мала мець бога толькі на слупе, трэба, каб ты як яго пасланец быў побач са мной.
Ноччу, калі высокашаноўны Піке заснуў, набожны Сакаджа задушыў яго і закапаў перад сваёй кібіткай пад слуп са знакам новай всры, якая перапаўняла яго
мангольскўіо душу. За пазўхай у Піке ен знайшоў у пяць разоў больш унцый срэбра, чым высокашаноўпы айцец выручыў за яго вярблюдаў, валоў і коней.
I кожная тая унцыя была бласлаўлёная.
Набожньі Сакаджа купіў у пяць разоў больш вярблюдаў, коней і скаціны, чым меў да прыходу высокашаноўнага Піке; ён спакойна сядзеў ля слупа, пад якім закапаў божага пасланца, каб той заўсёды быў пад рукой, і вельмі хутка набіраў вагі, прыняўшы новую веру. Ён біў вошай, чаго не рабіў раней, калі верыў у перасяленне душ.
Толькі аднаго ён не мог зразумець. Чаму місіянер, які прыехаў праз год пасля пахаванпя высокашаноўнага Піке пад тым слупам, так хутка заспяшаўся на поўдзень, калі Сакаджа, ззяючы ад радасці, выйшаў яму насустрач са словамі:
— Святы айцец, пачуй маю просьбу і зайдзі да мяне ў кібітку. У мяне вось пад гэтым слупам ужо ёсць адзін божы пасланец.
Святы айцец, аднак, не зразумеў гэтай сяброўскай прыхільнасці набожнага Сакаджы і ніяк не адгукнуўся на яе, а Сакаджы не ўдалося збіць яго з каня.
Так і застаўся Сакаджа пры адным толькі божым пасланцу.
ГОСЦЬ У ХАТУ
Цудоўная ў рускіх прымаўка: «Госць у хату — бог у хату!» I як адрозніваецца ў гэтым Усход ад Захаду. На Беларусі, напрыклад, калі вы трапіце ў госці, то можаце смела хадзіць у халаце гаспадара, ваш гаспадар не можа дашукацца сваіх пантопляў, бо яны ў вас на нагах, а калі вы завялі амуры са служанкай, то ён будзе толькі моўчкі прыглядацца да вашых выды-
ганняў. Ва ўсім вы маеце прывілеі: вам даюць чаго толькі пажадаеце — і паесці і выпіць; вы можаце загадаць запрэгчы коней і паехаць куды ўздумаецца; можаце пачаць перабудову хаты; а калі вам не спадабаецца поліўка, то кідаеце талерку на галаву гаспадару і выганяеце са службы яго чаляднікаў; карацей кажучы: «Госць у хату — бог у хату...»
У нас, на Захадзе, наадварот: госць бесперастанку адбівае гаспадарам паклоны і адпускае кампліменты, цалуе ручкі гаспадыні, з крывой усмешкай на вуснах есць усё, што падаюць, нават такое, чаго не зносіць страўнік; госць паслухмяна выконвае ўсё, што толькі прыйдзе ў галаву гаспадару.
А калі нарэшце вы ўсім гэтым нацешыліся ўволю, можа здарыцца, што гаспадар проста загадае выкінуць вас з дому. А потым па горадзе папаўзуць плёткі, што вы жуяце тытунь, што па два тыдні не мяняеце шкарпэтак, што ніколі не выціраеце носа, а калі ўжо вельмі прыспічыць, то не іначай як абрусам, што вы пазычылі ў служанкі крону, што прыехалі абы толькі паесці і выпіць за чужы кошт, што заляцаліся да гаспадаровай дачкі, хоць ужо даўно жанаты і маеце восем незаконных дзяцей.
Люблю я ўспамінаць свае паездкі ў чэшскія вёскі. Часам, праўда, мяне адшуквалі стражнікі і вярталі ў Прагу сілком, але потым яны пакінулі мяне ў спакоі, і мне засталіся адны мілыя, прыемныя ўспаміны пра маю высакародную дзейнасць у розных кутках каралеўства.
Ведаеце, не вельмі яно лёгка — зачапіцца дзе-небудзь надоўга, выдаючы сябе за госця. Тут трэба мець крыху смеласці і нахабства, разважлівасці і дыпламатычнасці — словам, тое, што называецца ўменнем жыць.
А як прыгожа там увосень! Хто жыве ў горадзе, той не ведае, што гэта такое — шырокі, як вокам сягнуць,
далягляд і ўсюды — гармонія самых разнастайных барваў. Лясы, схілы гор... Ах, прабачце, я, здаецца, загаварыўся.
Я хацеў пра нешта зусім іншае. Восень — гэта яшчэ і гусі, зайцы, курапаткі, фазаны... Хай сабе каляровыя лісты спакойна падаюць на самотныя сцежкі, мы будзем любавацца смажанай гуссю. Хай ападае золата з дубовых і букавых гаёчкаў, але ж восеньскай меддзю адліваюць і бакі смажанай гусі, прычым прыемнае тут удала спалучаецца з карысным. А заяц у смятане ці з цыбуляй! А цудоўны пах поліўкі з курапаткі! А салодкі водар каштанаў, запечаных у фазане! Усё гэта — шчодрыя дары восеньскай вёскі. Дык хто ж не будзе любіць вёску, хто не будзе цягнуцца да яе красы! Асабліва ў такі сезон.
Галоўнае, аднак, у тым, каб падшукаць сабе гаспадара. Даведаўшыся, што ўсе гэтыя жывёлінкі, якія робяць восень такой узнёслай і прывабнай, водзяцца ў неверагоднай колькасці на Чэшска-Мараўскай раўніне, я выбраў з населеных пунктаў гэтага краю адну мясцінку — даволі заможнае мястэчка, дзе спадзяваўся знайсці такога гаспадарыка, які мяне пракорміць.
I вось я на плошчы мястэчка. Агледзеўшы старадаўнія будынкі, я пачаў дзейнічаць па сістэме. Спачатку вывучыў шыльды. Найболей мне спадабалася адна з іх: «Карал Лаблер, аптовы гандляр». Дом, самы вялікі на плошчы, рабіў надзвычай прыемнае ўражанне.
Я накіраваўся ў бліжэйшую карчму і пачаў размову з яе ўладальнікам.
— Відаць, пану Лаблеру шанцуе. 3 таго часу, як ён яшчэ з маім бацькам...
— О-о, гэта адна з самых заможных сямей. Каля 200 000 крон маёмасці. Ды яшчэ ў брата ў Воўсаве столькі ж.
— У Ёзафа?
— Ага, у Ёзафа. (Проста дзіва, што я ўгадаў!) Гэта
той, піто ажаніўся з Хаўзеравай са Ждзяра. У яе там крама была. А брат яе — Ян — застрэліўся на манеўрах у Венгрыі.
— Бедны Ян,— уздыхнуў я,— яму так да твару быў ваенны мундзір. Толькі Ян заўсёды быў нейкі дзівакаваты. Помню, аднойчы ён гаворыць маёй маці: «Цётачка, мне нрыснілася, што я пазнаёміўся з грэчаскай прынцэсай». Але пан Лаблер мяне, відаць, ужо не памятае, колькі часу не бачыліся.
Як толькі карчмар некуды адышоўся, я занатаваў сабе, каб не зблытаць:
Карал Лаблер.
Ёзаф цбрат), Боўсаў.
Хаўзерава са Ждзяра (жонка).
Ян (брат, застрэліўся ў Венгрыі).
— Гэта трагедыя,— сказаў я карчмару, калі ён зноў з’явіўся.— У нас ва ўсёй сям’і так. Мой пляменнік з другога калена ў пяць гадоў напароўся на плот, a стрыечная сястра цёткі маёй маці без дай прычыны звалілася ў склеп.
Карчмар спытаўся, ці ведае пан Лаблер, што я прыехаў.
— He ведаю,— махнуў я рукой.— Наўрад ці будзе яму прыемна — мы сваякі далёкія, ды я і сам не люблю дакучаць.
— Што вы, ён будзе рады. Я зараз пашлю дачку.
Праз нейкі час у карчме з’явіўся пажылы пан з рыжаватымі валасамі, у акулярах і радасна кінуўся да майго стала. Схапіўшы мяне за рукі, ён загалёкаў:
— 3 сямейства Лаблераў? Так? 3 матчынага боку?
Кожны чалавек — з матчынага боку, таму я кіўнуў галавой і давай сыпаць пра Ёзафа з Боўсава, Хаўзераву са Ждзяра і Яна з Венгрыі, які зрабіў «бабах» на манеўрах. Памятаю як сёння, што мы абодва плакалі мінут пяць.
Потым пачаліся ўзаемныя роспыты. Я пацікавіўся, як ідзе гандаль вугалем. Ён мяне паправіў — аказваецца, ужо даўно перайшоў на збожжа і сена. Я пахваліў яго і сказаў, што сена — вельмі важны прадукт. Болей чым паўгадзіны я плёў розную лухту, і яна яму спадабалася. Потым ён запытаў, што, уласна кажучы, я тут раблю. Мне ў той момант нічога лепшага не прыйшло ў галаву, і я выпаліў, што хачу напісаць манаграфію пра старыя скляпы горада, бо некалі ў іх хаваліся шведы. Ён шведаў спалохаўся і спрабаваў быў мяне адгаварыць ад тэмы, але праз нейкі час паабяцаў, што заўтра мы зазірнём у яго скляпы, якія нібыта цягнуцца пад усёй плошчай аж да самага суда. Ды і наогул, у горадзе шмат скляпоў — можна радавацца. Толькі сям-там стаіць вада, давядзецца паплаваць. Але я магу не баяцца — ён пазычыць мне начоўкі.
Нарэшце я спытаўся, у якім атэлі ён параіў бы мне спыніцца. I тут жа пашкадаваў аб гэтым, бо ён завёў:
— У нас тут шмат добрых атэляў: «У Кубанкаў», «На пошце», «У Мараўцаў»...
Я затаіў дыханне.
— ...«У Стэльцаў», «У Будзінскіх»... Але навошта гэта вам, вы будзеце жыць у мяне, пакуль не аблазіце ўсіх вашых скляпоў. Гэта вельмі важна?
— Я думаю прысвяціць ім усё сваё жыццё.
Яшчэ з гадзіну мы гутарылі — пра скляпы і скляпенні, і я пераканаў яго, што ніхто яшчэ не даследаваў скляпоў, што гэта вялікі недагляд навукі, а потым размова перакінулася на пячоры і вежы галоднай смерці. Апошняя тэма абудзіла наш апетыт, і мы пайшлі абедаць.
Пачалося новае жыццё.
Я заваяваў сімпатыі ўсяго мястэчка. Ніколі яшчэ не бачылі тут суб’екта, які піша манаграфію. Акруговы інспектар школ выказаў жаданне пазнаёміцца са
мной і, калі я згадзіўся, заявіў, што будзе памагаць мне чым толькі можа, бо скляпы даўно цікавяць і яго.